Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
87.55 Кб
Скачать

65. Дасягненні і супярэчнасці развіцця беларускай культуры і навукі ў

30-я гг. XX ст.

Навука.

20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. 30 студзеня 1922 г. на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі, якая дзейнічала з лютага 1921 г. і распрацоўвала беларускую навуковую тэрміналогію, заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго задачай з’яўлялася вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. – АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў.

У канцы 1930 - пачатку 1931 г. адбылася рэарганізацыя галоўнага навуковага цэнтра рэспублікі - Беларускай Акадэміі навук (БАН). Замест кафедр, сектараў, аддзелаў былі створаны навукова-даследчыя інстытуты, падпарад-каваныя яе Прэзідыуму. Толькі ў сакавіку 1931 г. адкрыліся сем новых інстытутаў.

Найбольш паспяхова з пачатку 30-х гг. ішло развіццё хімічных, біялагічных навук, медыцыны, вывучэнне флоры і фауны рэспублікі. Дастаткова актыўна распрацоўваліся праблемы арганічнай хіміі пад кіраўніцтвам прафесара М.Прыляжаева. Яго метад акіслення неарганічных злучэнняў арганічнымі перакісямі, які ўвайшоў у навуку як "рэакцыя Прыляжаева", шырока выкарыстоўваўся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Значная колькасць прац па сінтэзу арганічных злучэнняў і атрыманню каштоўных для прамысловасці прадуктаў выконвалася прафесарам М. Казловым і яго супрацоўнікамі П.Федасеевым, П.Крэчка і інш. Высакаякасная „прадукцыя беларускай лесахімічнай прамысловасці — каніфоль і шкіпінар — была атрымана дзякуючы даследаванням першага дырэктара інстытута хіміі У.Шкатэлава. 3 хімічнымі даследаваннямі цесна ўвязваліся навуковыя распрацоўкі па торфу. Яны праводзіліся пад кіраўніцтвам У.Ракоўскага і Б.Клімава.

Практычна з 30-х гг. атрымалі распаўсюджанне і геалагічныя даследаванні. Дырэктар Інстытута геалогіі і гідралогіі БАН вядомы вучоны М.Бліядуха распрацаваў першую геалагічную карту дачацвярцічных і чацвярцічных адкладаў карысных выкапняў Беларусі і апублікаваў "Рэгістрацыйны спіс карысных выкапняў" у двух выпусках. Рознабаковыя даследаванні па геалогіі праводзіліся вучонымі Г.Мірчыкам, А.Жырмунскім, М.Цапенкам, М.Казловым і інш.

У параўнанні з 20-мі гг. болыш актыўна праводзіліся даследаванні па праблемах біялагічных навук. Яны закраналі рознабаковыя пытанні сельскай гаспадаркі, прыроды Беларусі. Групай глебазнаўцаў і аграхімікаў на чале з акадэмікам А.Кедравым-Зіхманам вывучаўся уплыў вапнавання гле­бы на ўраджаі, выкарыстання тарфяных кампостаў. Даследаванні па селекцыі і насенневодству ажыццяўлялі П.Альсмік, М.Дарожкін, М.Ганчарык, па жывёлагадоўлі - прафесары М.Найдзёнаў, М.Калугін, С.Вышалескі і інш.

Дзякуючы навуковай працы акадэміка А.Дубаха, навукоўцаў В.Палянскай, М.Кавалені і іншых пэўныя зрухі атрымала вывучэнне балот у Беларусі, што спрыяла выдзяленню гэтай праблемы ў самастойную галіну і дала штуршок меліярацыйным даследаванням.

3 арганізацыяй у складзе БАН Батанічнага сада (1932) актывізаваліся даследаванні па праблемах батанікі. Іх праводзілі Ц.Годнеў, М.Тамін, І.Юркевіч і іншыя навукоўцы.

Даследаванні ў сферы медыцынскай навукі разгортваліся пераважна ў лабараторыях лекавых устаноў, але ў 30-я гг. працавалі і спецыяльныя наву­кова-даследчыя інстытуты - фізіятрыі, артапедыі і неўралогіі, удасканалення ўрачоў і інш. Шырокую вядомасць у галіне неўрапаталогіі атрымалі пра­цы прафесараў Д.Маркава і М.Кроля, па тэрапіі - прафесара Ф.Гаўсмана.

Вынікі даследаванняў вучоных маглі быць значна большымі, калі б не трагічная "хваля" рэпрэсій. Яна прыпыніла распрацоўку значнай колькасці навуковых тэм і праблем, вымусіла закрыць многія лабараторыі і нават даследчыя установы.

Рэпрэсіі на доўгі час перарвалі навуковую дзейнасць дырэктара інстытута хіміі АН БССР М.Казлова, які пасля арышту ў 1938 г. і васьмі гадоў ссылкі змог вярнуцца да працы толькі ў 1947 г. Забароненымі сталі праблемы,якія распрацоўваліся пад кіраўніцтвам дырэктараў Інстытута аграглебазнаўства Я.Афанасьева, Інстытута геалогіі - А.Крукоўскага, Батанічнага сада - С.Мельніка і іншых рэпрэсіраваных вучоных.

Ужо ў 1930-1931 гг. рады вучоных-грамадазнаўцаў былі значна аслаблены арыштамі і асуджэннем вядомых гісторыкаў В. Ластоўскага, У.Пічэты, географа А.Смоліча, эканаміста-географа Г.Гарэцкага і інш. Жорсткі ідэалагічны ўціск давёў да самагубства першага прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук і першага дырэктара Інстытута гісторыі У.Ігнатоўскага.

У цяжкіх умовах працавалі эканамісты, якія праводзілі аналіз развіцця розных галін прамысловасці, рацыянальнага выкарыстання энергетычных паліўных рэсурсаў, арганізацыі працы на прадпрыемствах, займаліся вывучэннем эканомікі сельскай гаспадаркі, матэрыяльнага і культурнага ўзроўню працоўных рэспублікі. Былі аб'яўлены нацдэмаўскімі працы акадэмікаў А.Пятровіча, Т.Домбаля, а таксама М.Лойкі, С.Маргелава і іншых, а іх аўтары рэпрэсіраваны.

Пад жорсткім ідэалагічным кантролем знаходзілася і гістарычная навука. Сярод беларускіх гісторыкаў ішло актыўнае выкрыццё "трацкістаў”, "нацыяналістаў", "шавіністаў". Аднак і ў такіх складаных умовах навукоўцы працягвалі даследчую працу.

Праблемы ўсеагульнай гісторыі вывучаў У.Перцаў, гісторыю Беларусі эпохі феадалізму - В.Дружчыц, перыяду Вялікага княства Літоўскага — А.Ясінскі, гісторыю грамадзянскай вайны — І.Лочмель. Пабачылі свет "Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах" , "Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы феадалізму" і інш.

Асабліва цяжкі ўрон гістарычнай навуцы нанеслі палітычныя рэпрэсіі. На працягу 1933 -1938 гг. невялікі па колькасці Інстытут гісторыі АН БССР страціў каля 30 навуковых супрацоўнікаў. У 1937 г. да вышэйшай меры пакарання былі асуджаны В.Дружчыц, археолагі А.Ляўданскі і А.Каваленя.

Значна стрымлівалася развіццё філасофскай навукі. Даследаванні ў ёй абмежаваліся некаторымі працамі С.Вальфсона, б.Быкоўскага, У.Ільюшына, прысвечанымі пралетарскаму інтэрнацыяналізму, атэізму, агульным пытанням дыялектычнага матэрыялізму.

Барацьба з беларускім "нацыянал-дэмакратызмам", пачатая з другой паловы 20-х гг., адмоўна паўплывала і на развіццё мовазнаўства. Ужо ў 1930 г. рзпрэсіі вырвалі з шэрагу і так нешматлікіх мовазнаўцаў Я.Лёсіка, С.Некрашэвіча, вядомых сваімі беражлівымі адносінамі да роднай мовы.

За 1932-1937 гг. з вызначаных да друку ў Інстытуце літаратуры і мовы 103 тэм было надрукавана толькі 19, з іх 16 прызнаны варожымі і забаронены для чытачоў. Шэраг супрацоўнікаў інстытута былі рэпрэсіраваны і загінулі ў канцы 30-х гг. Сярод іх Я.Бранштэйн, І.Замоцін, С.Куніцкі і інш.

Усяго ў 1940 г. Беларуская ССР мела 51 навуковую ўстанову, у тым ліку 26 навукова-даследчых інстытутаў, іх філіялаў і аддзяленняў, 15навуковых станцый. Агульная колькасць навуковых і навукова-выкладчыцкіх працаўнікоў складала 2227 чалавек.

Нягледзячы на складаныя эканамічныя і ў першую чаргу палітычныя ўмовы, у 30-я гг. працягваліся даследаванні важных навуковых праблем значнае развіццё атрымала ўсеагульная адукацыя. Стабілізаваліся колькасны склад вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў j выпускі кваліфікаваных кадраў для розных галін гаспадаркі і культуры рэспублікі.

Культура

Сацыяльна-палітычныя ўмовы 30-х гг. рэзка акрэслілі тыя шляхі, па якіх вымушана была развівацца беларуская культура. Згортванне беларусізацыі, патрабаванні ідэалагічнай скіраванасці ўсіх відаў мастацтва, ліквідацыя творчых свабод, масавыя рэпрэсіі знач­на звузілі, збяднілі, а ў шмат чым штучна спынілі гэты складаны працэс.

Ужо пачатак 30-х гг. адзначыўся вялікімі стратамі ў беларускай літаратуры. Шэраг таленавітых празаікаў і паэтаў - А.Бабарэка, М.Гарэцкі, М.Грамыка, Я.Дыла, Г.Дубоўка і іншыя былі асуджаны і высланы ў ходзе барацьбы з "нацдэмаўшчынай" і сфабрыкаванай справы "Саюз вызвалення Беларусі" .

Ліквідацыя літаратурных аб'яднанняў "Узвышша" (1931), "Полымя" (1932) і іншых, прыняцце пастановы ЦК КП(б)Б "А6 перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый у БССР" (май 1932 г.) мелі мэтай цэнтралізаваць працу творчых аб'яднанняў і тым самым палегчыць іх падпарадкаванне партыйным рашэнням, узмацніць кантроль над дзейнасцю.

Працэс перабудовы літаратурных арганізацый завяршыўся правядзеннем Першага з'езда пісьменніікаў Беларусі, які адбыўся 8—14 чэрвеня 1934 г. Ен канчаткова аформіў стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР і абраў яго праўленне на чале з М.Клімковічам. Працягвалася вышукванне варожых праяў у літаратуры, вынікам чаго стала прынятая 28 студзеня 1933 г. пастанова ЦК КП(6)Б "А6 фактах прасочвання класава-варожых уплываў у мастацкай літаратуры". Былі арыштаваны і высланы з БССР у 1933-1934 гг. С.Астрэйка, М.Багун, Л.Калюга, М.Лужанін і іншыя літаратары.

Адзін з канкрэтных напрамкаў іх дзейнасці ўказваўся на старонках газе­ты "Літаратура і мастацтва" вясной 1932 г.: напісанне твораў, якія адлюстроўвалі б барацьбу калгаснікаў за "выкананне планаў трэцяй бальшавіцкай вясны, паказваючы герояў камуністычнай працы, лепшых брыгадзіраў, лепшых партыйных кіраўнікоў сяўбы, якія сваёй працай дапамагаюць наносіць зруйнавальны ўдар па кулацтву і яго агентуры ў шэрагах партыі".

Як і ў папярэднія гады, тэмай многіх твораў з'яўляліся падзеі Грамадзянскай вайны, лёсы людзей у яе ўмовах. Да іх належалі аповесці Я.Коласа "Дрыгва" (1933), Б.Мікуліча "Дужасць" (1935-1936), П.Галавача "Носьбіты нянавісці" (1936), "Яны не пройдуць" (1937), раман С.Баранавых "Калі ўзыходзіць сонца" (1936).

Значнае месца ў літаратуры 30-х гг. займалі творы, прысвечаныя калектавізацыі. Востра крытыкаваліся падзеі суцэльнай калектывізацыі ў рамане М.3арэцкага "Вязьмо" (1932). У аповесцях С.Баранавых "Межы" (1930), П.Галавача "Сполах на загонах" (1930), Я.Коласа "Адшчапенец" (1931).

Многія рукапісы беларускіх літаратараў былі забаронены да друку адразу пасля іх аўтарскага завяршэння. Не ўбачылі свет цікавыя, напісаныя ў 1932 г, на дакументальнай аснове раманы М.Гарэцкага "Камароўская хроніка" і "Віленскія камунары".

У ЗО-я гг. бібліятэкі, кнігарні, сховішчы "ачышчаліся" ад прац літаратараў, якіх залічылі ў лік апальных. Складаліся спісы забароненых да выкарыстання Ф.Аляхновіча, С.Баранавых, А.Бабарэкі, А.Вольнага, М.Гарэцкага, У.Дубоўкі, асобных выданняў А.Хурло, М.Грамыкі, Я.Купалы і інш.

Найбольш значныя творы гэтага часу - раманы Р.Мурашкі "Салаўі святога Палікара" *(1939) Э.Самуйлёнка. "Будучыня" (1938), аповесці З.Бядулі "У дрымучых лясах” (1939), "Сярэбраная табакерка" (1940), К.Чорнага "Люба Лук'янская” (1936) і інш. Многія творы беззваротна страчаны, асабліва тых пісменнікаў, якія былі рэпрэсіраваны. Сярод іх - гістарычны раман М.Зарэцкага "Рагнеда", напісаны ў працяг яго твора "Крывічы", рукапіс рамана Л.Галавача "Ён", другая частка рамана Я.Нёманскага" У віры" і інш. Частка аўтарскіх рукапісаў загінула ў дні Вялікай Айчыннай вайны. У іх ліку раманы К.Чорнага. "Простыя людзі”, "Вялікае выгнанне", "Судны дзень". Беларускія літаратары звярталіся і да напісання драматургічных твораў. На аснове аповесці "Дрыгва" Я.Колас напісаў п'есу "Вайна вайне" (1932), К.Чорны - "Бацькаўшчына" па свайму аднайменнаму раману.

Беларуская паэзія таксама адчувала на сабе тыя ж ідэалагічныя патрабаванні, што і проза. У пачатку 30-х гг. з'яўляюцца вершы, пра змест якіх гавораць іх назвы - "Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву", "Калгасу "Чырвоны баец", "Самалёту "Максім Горкі" Я.Купалы, "Каманіну, Молакаву і Сляпневу", "Калгасу "Слабада" Я.Коласа.

У БССР друкавалася шмат вершаў, прысвечаных І.Сталіну, іншым дзяржаўным кіраўнікам, розным юбілейным датам. Адзін з нумароў газеты "Звязда" ў верасні 1936 г. надрукаваў 12 вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных Чырвонай Арміі і яе камандзірам. Па колькасці вершаў на падобныя тэмы тагачасная крытыка ацэньвала сталасць беларускай паэзіі.

Набылі вядомасць А.Астрэйка, А.Зарыцкі, Ф.Няхай, У.Хадыка, М.Аўрамчык, М.Гамолка, М.Кірыенка і інш.

Да розных тэм звярталіся беларускія паэты ў такім вершаваным жанры, як паэма. У 30-я гг. былі надрукаваны паэмы Я.Коласа "Над ракой Арэсай", "Барысаў", М.Лужаніна “Галасы гарадоў", А.Куляшова "Хлопцы апошняй вайны", П.Броўкі "1914" і інш.

У другой палове 30-х гг. беларуская літаратура страціла многіх таленавітых творцаў, беспадстаўна абвінавачаных і асуджаных. Сярод іх — С.Ба­ранавых, А. Вольны, П.Галавач, С.Дарожны, А.Дзяркач, А.Дудар, М.Зарэцкі, А.Звонак, Ю.Лявонны, Т. Кляшторны, У.Хадыка і інш.

Тэатр. Складаны этап у 30-я гг. прайшло і тэатральнае мастацтва. Свабода творчасці, мастацкіх пошукаў рэжысёраў і артыстаў была абмежавана ідэалагічным кантролем за зместам рэпертуару, патрабаваннем пашырыць яго за кошт п'ес на тэмы савецкай рэчаіснасці. У 1931 г. ад працы ў БДТ-1 быў адхілены рэжысёр Е.Міровіч.

3 найбольш удалых спектакляў, пастаўленых на сцэне тэатра, гледачы ўбачылі творы К.Чорнага "Бацькаўшчына" (1932), А.Карнейчука "Платон 'Крэчат" (1936), З.Бядулі "Салавей" (1937), К.Крапівы "Партызаны" (1938) і інш. Значным дасягненнем тэатра з'явіўся прэм'ерны паказ у 1939 г. сатырычнай камедыі К.Крапівы "Хто смяецца апошнім". Змест п'есы, рэжысура, майстэрства артыстаў атрымалі высокую адзнаку ў грамадскасці рэспублікі. Поспеху гэтага і іншых спектакляў спрыялі таленавітыя акцёры У.Крыловіч, У.Уладамірскі, Г.Глебаў, І.Ждановіч, Б. Платонаў Л.Рахленка і інш.

У 30-я гг. адбыліся змены рэпертуара БДТ-2. Прызначаны ў 1934 г. новы рэжысёр В.Дарвішаў звяртаўся ў асноўным да п'ес рускіх драматураў. Творчай удачай калектыву тэатра сталі спектаклі "Байцы" (1934) Б.Рамашова, "Гібель эскадры" (1935) А.Карнейчука, "Беспасажніца" (1936) А.Астроўскага, "Мяшчане" (1938) М.Горкага.

Некалькі больш увагі нацыянальнай драматургіі надаваў гэты тэат другой палове ЗО-х гг. У яго рэпертуар увайшлі п'есы Я.Купалы "Паўлінка " і “Прымакі", Я.Коласа "У пушчах Палесся" (1937), "Вайна вайне" (1940)' П.Глебкі "Над Бярозай-ракой" (1940). 3 поспехам прайшла прэм'ера п’есы В.Вольскага "Несцерка" (1941).

Карэнным чынам змяніўся ў 30-я гт. стан Дзяржаўнага вандроўнага тэатра пад кіраўніцтвам У.Галубка. Са студзеня 1932 г. ён атрымаў статус БДТ-3 і стацыянарную працу ў Гомелі. На пасаду рэжысёра быў прызначаны К.Саннікаў. Былы мастацкі кіраўнік тэатра У.Галубок, абвінавачванні якога ў нацыяналізме пачаліся яшчэ ў канцы 20-х гг., стаў выконваць абавязкі дырэктара. Асноўны рэпертуар тэатра складаўся з п'ес беларускіх і рускіх драматургаў ставіліся "Сяржант Дроб" Э.Самуйлёнка, "Мікола Гоман" В.Сташэўскага, "Даходнае месца" А.Астроўскага і інш. У 1937 г. БДТ-3 закрылі, а яго калектыў расфарміравалі. Незадоўга да ліквідацыі тэатра яго дырэктар і артыст У.Галубок быў арыштаваны органамі НКУС і 30 кастрычніка 1937 г. расстра­ляны. Хваля рэпрэсій не абышла многіх дэеячаў тэатральнага мастацтва: рэжысёраў Ф.Ждановіча і М.Рафальскага, акцёраў А.Згіроўскага, А.Крыніцу, драматургаў А.Радзевіча, Д.Курэніна, В.Сташэўскага, В.Шашалевіча, пісьменніка і тэатральнага крытыка Б.Мікуліча і інш.

Акрамя адзначаных вышэй тэатральных калектываў, з 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. - Дзяржаўны тэатр лялек у Гомелі. Шырокае распаўсюджанне атрымалі тэатры рабочай моладзі і калгасна-саўгасныя тэатры, на базе якіх нярэдка ўзнікалі калектывы абласных тэатраў. Працягвалі сваю творчую дзейнасць тэатры нацыянальных меншасцей Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР, да 1936 г. Польскі дзяржаўны тэатр БССР. Павялічвалася колькасць рускіх тэатраў. Акрамя Дзяржаўнага рускага тэатра БССР арганізаваліся рускія тэатры ў Гомелі (1939) і Брэсце (1940).

Музычнае і выяўленчае мастацтва. Дзейнасць тэатраў знаходзілася ў цеснай узаемасувязі з музычным мастацтвам. Гэтаму працэсу значна спрыяла адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (1933) і Дзяржаўнай філармоніі (1937). У гэтых установах канцэнтраваліся музычныя сілы рэспублікі, вялася падрыхтоўка кадраў, удасканальвалася іх майстэрства.

Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета з'яўляўся асноўным цэнтрам музычнага мастацтва. Ён пачаў сваю працу з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж.Бізэ і на працягу наступных гадоў паказаў гледачам оперы П.Чайкоўскага "Яўгеній Анегін", "Пікавая дама", А.Барадзіна "Князь Ігар", Д.Расіні "Севільскі цырульнік", балет Б.Асаф'ева "Бахчысарайскі фантан" і інш. Найбольш яркай падзеяй у яго дзейнасці з'явіліся пастаноўкі першых нацыянальных опер і балета. На сцэне тэатра ў 1939 г. прайшлі оперы "Міхась Падгорны" Я.Цікоцкага, "У путчах Палесся" А.Багатырова, у 1940 г. -"Кветка шчасця" А.Туранкова і балет "Салавей" М.Крошнера.

Не ўсё ўдавалася ў іх пастаноўцы, аднак паступова тэатр набываў свайго гледача дзякуючы працы рэжысёраў П.Златагорава і І.Шляпянава, балет-майстра А.Ермалаева, выканаўцаў оперных партый Л.Александроўскай, Р.Млодэк, М.Дзянісава, І.Балоціна, балетных - З.Васільевай, А.Нікалаевай, СДрэчына.

Зборам народнага фальклору актыўна займаліся кампазітары І.Любан, С.Палонскі, Н.Сакалоўскі, музыканты-этнографы Г.Цітовіч, Р.Шырма. Народ­ную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны ў 1930 г., з 1937 г. - хор і ансамбль беларускай народнай песні і танца.

Шырокі размах атрымала ў 30-я гг. мастацкая самадзейнасць, асабліва музычная, харавая, танцавальная. Яна таксама ў значнай ступені насіла палітызаваны характар, аднак мела ў сваім рэпертуары нямала народных пе­сень, танцаў, пастановак. Вядомымі ў рэспубліцы з'яўляліся Азяршчынскі народны хор Рэчыцкага раёна пад кіраўніцтвам калгасніцы Т.Лапацінай, хор в. Прысынкі Гомельскай вобласці пад кіраўніцтвам П.Шыдлоўскага і інш.

Мастакі, хто меў сваю тэматыку, свой стыль творчасці, рззка крытыкаваліся. М. Шагал, К.Малевіч, Р.Фальк, якія яшчэ ў 20-я гг. выехалі за межы Беларускай ССР, лічыліся прадстаўнікамі дробнай буржуазіі мастацтва М.Русецкі, І.Кудрэвіч, М.Філіповіч крытыкаваліся за ідэалізацыю кулацкай гаспадаркі, беларускага пейзажу, А.Грубэ, А.Тычына, М.Эндэ - за ідэалізацыю і рэстаўрацыю старой феадальнай мінуўшчыны,у якой "нацдэмы" шукалі беларускі стыль.

Палітычныя ўмовы 30-х гг. вымушалі мастакоў часцей заўсё звяртацца да тэматыкі, якая ішла ў рэчышчы ідэалагічных патрабаванняу. Ужо на IV Усебеларускай выстаўцы выяўленчага мастацтва ў 1931 г. амаль усе карціны прысвячаліся сацыялістычнаму будаўніцтву. Toe ж прадэманстравала і V Усебеларуская выстаўка мастацтва 1932 г., дзе было сабрана каля 400 розных экспанатаў.

Па-ранейшаму беларускія мастакі звярталіся да пейзажу, праслаўляючы хараство прыроды, канкрэтныя мясціны роднага краю. Часцей за іншых гэта тэма адлюстроўвалася ў творах В.Бялыніцкага-Бірулі "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце", М.Дучыца "У старым Мінску", М.Тарасікава "Вечар" і інш. Сваёй асабістай тэматыкай былі адметныя творы Я.Драздовіча.

Далейшае развіццё атрымаў партрэтны жанр мастацтва. Вобразы вядомых дзеячаў культуры, простых людзей знайшлі сваё адлюстраванне ў партрэтах, напісаных В.Волкавым, М.Філіповічам, Р.Семашкевічам, М.Гусе­вым, Я.Ціхановічам і інш.

Восенню 1939 г. у БССР шырэй сталі вядомыя працы мастакоў Заходняй Беларусь Сярод іх творы Б.Ральніцкага, П.Сергіевіча, М.Сеўрука, Ю.Краеўскага, К.Малярэвіча, І.Кшэчаноўскага і інш. Іх творчасць ад-рознівалася большай тэматычнай свабодай, своеасаблівасцю і разнастайнасцю стылёвых напрамкаў.

Прыкметных поспехаў дасягнула беларуская архітэктура, хаця шмат у чым і не ўлічвала, не ўжывала нацыянальныя рысы. Па праектах У.Вараксіна, А.Воінава, Г.Лаўрова, І.Лангбарда і іншых былі ўзведзены Дзяржаўная бібліятэка БССР (1932), Палац піянераў (1936), Дзяржаўны тэатр оперы і балета (1937), Дом Чырвонай Арміі (1935) і іншыя будынкі.

Станаўленне кіно. Да пачатку 30-х гадоў беларускае кінамастацтва набыло некаторы вопыт практычнай работы, але яго развіццё стрымлівалася многімі прычынамі. Адной з асноўных з'яўлялася адсутнасць уласнай кінастудыі ў БССР, што вымушала працягваць працу ў Ленінградзе і значна аслабляла творчыя сувязі з рэспублікай.

У 1931 г. на кінастудыі "Савецкая Беларусь" пачаў працаваць сектар хронікі. Дэманстраваліся кіначасопісы, кінанарысы з тыповымі на той час назвамі "За сацыялістычную Беларусь", "Чэкіст", "За калектывізацыю"," 10 год БССР", "Дагнаць і перагнаць" і інш. Таксама выпус­кался і мастацкія фільмы: "Сапраўднае жыццё", "Жанчына", "Шчасце", "Храманожка", "Ураган" і інш. У 1931 г. на экраны выйшлі пяць мастацкіх фільмаў, у 1932 г. - 9, аднак амаль усе яны не вызначаліся дастатковым мастацкім узроўнем. Пачатак 1933 г. у беларускай кінематаграфіі быў адзначаны выпускам першых гукавых фільмаў: "Першы ўзвод" рэжысёра У.Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" Э.Аршанскага.

У сакавіку 1939 г. кінастудьія "Савецкая Беларусь" пераехала ў MW. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны беларускі, кінематаграфісты працавалі над фільмамі "Жніво", "Песня пра дружбу ", “Людзі маленькага горада", але яны засталіся няскончанымі і не пабачылі' свайго гледача.

Друк.

Важную ролю ў культурным жыцці Беларускай ССР адыгрываў друк. Кіруючыя органы рэспублікі разумелі яго шырокі ўплыў на фарміраванне светапогляду людзей, таму ўвесь час трымалі пад кантролем змест кніг і перыядычных выданняў, іх тэматычную накіраванасць, тыраж, структурную перабудову друкарскай справы.

У пачатку 30-х гг. адбылася чарговая рэарганізацыя выдавецтваў. 3 1931 г. пачало працаваць Дзяржаўнае выдавецтва навукова-тэхнічнай літаратуры, у 1933 г. адкрыліся яшчэ два новыя выдавецтвы — партыйнае пры ЦК КП(б)Б і ваеннай літаратуры. Наибольшую нагрузку па выданню рознай кніжнай прадукцыі выконвала Беларускае дзяржаўнае выдавецтва.

Татальная цэнзура рукапісаў кніг, матэрыялаў перыядычнага друку, жорсткія патрабаванні да іх ідэалагічнай вытрыманасці, рэпрэсіі не толькі супраць аўтараў, у творах якіх знаходзілі "палітычныя хібы", але і супрацоўнікаў выдавецтваў стрымлівалі развіццё кнігавыдання.

Агульная колькасць найменняў выдадзеных кніг штогод скарачалася. Калі ў 1932 г. усімі выдавецтвамі рэспублікі было выпушчана 1520 найменняў рознай літаратуры, то ў 1940 г. - толькі 772.

Пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця рэспублікі знаходзілі шырокае адлюстраванне на старонках перыядычнага друку. Ввпускі газет у 30-я гг. былі больш стабільнымі, чым выданне літаратуры не змяншаўся іх тыраж.

На працягу адзначанага перыяду ўзрастаў, станавіўся больш жорсткім кантроль над перыядычным друкам, выданнем грамадска-палітычнай, навуковай, мастацкай літаратуры. Функцыі асноўнага цэнзара іх зместу працягваў выконваць Галоўлітбел, штатныя работнікі якога знаходзіліся ў структурах цэнтральных, абласных і раённых органаў кіравання, у якасці ўпаўнаважаных яны меліся і пры выдавецтвах.

Вялікія страты ад цэнзуры панесла беларуская культура і навука. Кожны спіс забароненай літаратуры ўтрымліваў прозвішчы многіх беларускіх літаратараў і навукоўцаў. У красавіку 1937 г. Галоуліт выдаў загад зняць з бібліятэк і кнігарняў усе творы 20 вядомых беларускіх празаікаў і паэтаў, рэпрэсіраваных у 30-я гг. Аўтарамі гэтых кніг з'ўляліся М.Багун, С.Дарожны, АДудар, Ц.Гартны, А.Звонак, М.Зарэцкі, В.Каваль, Т.Кляшторны, Я.Скрыган, У.Хадыка і інш.

Такая дзейнасць органаў цэнзуры прывяла да страты беларускім наро­дам многіх культурных каштоўнасцей. Гэта збядніла яго духоўнае аблічча, адмоўна паўплывала на стан беларускай культуры.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б