Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
38.4 Кб
Скачать

6. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства

Каменны век. Позні палеаліт (35-8 тыс. гг. да н. э.)

Чалавек навучыўся здабываць і падтрымліваць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, авалодаў спосабамі палявання на буйных жывёл. З крамянёвых адшчэпаў вырабляліся прылады працы 20 тыпаў - рубіла, востраканечнікі, нажы, скрабкі; касцяныя іглы і г.д. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памёршых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. У познім палеаліце ўзнікла мастацтва. На сценах пячор, дзе жылі краманьёнцы, захаваліся малюнкі жывёл – аб’ектаў палявання. З іклаў маманта выразаліся статуэткі жанчын, выявы жывёл, птушак і рыб.У побыце былі касцяныя праколкі, іголкі, кінжалы, рагавыя жэзлы і інш. Асабліва прыгожыя вырабы знойдзены беларускімі археолагамі пры раскопках ў Юдзінаве і Елісеевічах.

Мезаліт (сярэдні каменны век, 8-5 тыс. гг. да н.э.). Напярэдадні мезаліта была вынайдзена магутная паляўнічая зброя – лук са стрэламі, якая шырока распаўсюдзілася сярод лясных плямён. Наканечнікі стрэл розных тыпаў рабіліся з крамянёвых пласцін. Пры дапамозе лука можна было забіваць жывёл на адлегласці да 100 м. Ва ўмовах лясной мясцовасці чалавеку даводзілася вырабляць у вялікай колькасці рубячыя прылады працы – сякеры, цяслы, долаты з крэмню, якія насаджваліся на рукаядкі. З’яўляюцца маленькія крамянёвыя пласцінкі (мікраліты) памерам 1-2 см, якія маюць выгляд ножыкаў, трохвугольнікаў, трапецый. Яны выкарыстоўваліся як устаўкі пры вырабе складаных прылад працы. Дзякуючы ўдасканаленню прылад працы, чалавек мог індывідуальна паляваць на дробных жывёл і птушак. Панавала прысвойваючая гаспадарка – чалавек толькі прысвойвае гатовыя прадукты прыроды, нічога не вырабляючы сам. Асноўнымі заняткамі з’яўляюцца: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.

Неаліт (новы каменны век, 5-3 тыс. гг. да н.э.). Распаўсюджваюцца шліхтаваныя прылады працы, керамічная вытворчасць, архаічнае земляробства і жывёлагадоўля. Чалавек навучыўся вырабляць і абпальваць гліняны посуд. Гліняны посуд звычайна нізкі, шырокагорлы, з высокай канічнай прыдоннай часткай. Вострадонныя гаршкі трэба было ставіць у ямкі або паміж камянямі вогнішча. У познім неаліце паявіліся пасудзіны з плоскім донцам, вырабляліся невялікія кубкі, арнаментаваныя грузікі. Арнаментацыя посуду была вельмі багатая, ускладнена-геаметрычная, трохзанальная. Асаблівую прыгажосць надаюць авальныя лапчастыя наколы. На сценцы аднаго гаршка з паселішча Ліцвін змешчаны міфічны эпізод: мужчына-воін, які танцуе перад качкай. На посудзе з Кіеўшчыны захаваліся адбіткі зерня ячменя. Чалавек ўдасканаліў спосабы рыбнай лоўлі і палявання, а потм паступова пачынае пераходзіць да вытворчай гаспадаркі - гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы такім заняткам, як земляробства і жывелагадоўля. Амаль тысячагоддзе спатрэбілася для таго, каб развітая прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве, рыбная лоўлі, і керамічная вытворчасць распаўсюдзіліся сярод усяго насельніцтва Беларусі. Яшчэ больш часу пайшло на авалоданне прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй. Гэты велічэзны ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі.

Бронзавы век ( 2-1тысячагоддзе да н.э.). Разам з каменнымі пачаліся выкарыстоўвацца медныя і бронзавыя прылады працы. На тэрыторыю Беларусі медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця праз абмен паміж плямёнамі.На тэрыторыі Беларусі пераважна ў магільніках знойдзена каля 80 бронзавых, некалькі медных рэчаў. Пачынаецца паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і першабытнага земляробства, прычым удзельная вага жывёлагадоўлі была больш значная. Насельніцтва разводзіла буйную і дробную рагатую жывёлу, коней, свіней. Невялікія ўчасткі зямлі апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Жалі крамянёвымі сярпамі, зерне расціралі з дапамогай ручных зерняцёрак. Больш разнастайным па вызначэнню стаў гліняны посуд. Змянілася форма пасудзін. Іх дно было акруглым, затым сплошчаным і, нарэшце, зусім плоскім, што тлумачыцца з’яўленнем ачага з роўным подам і стала. Разам з тым узнікла маёмасная няроўнасць, вылучалася рода-племянная знаць.

Жалезны век (1 тысячагоддзе да н.э. – 5 ст. н.э.). Пачынаюць рабіць вырабы з жалезадля гаспадаркі, побыту і ваеннай справы. Здабываць жалеза на тэрыторыі Беларусі пачалі ў 700-600-я гады да нашай эры, а ў паўночнай яе частцына тры-чатыры стагоддзі пазней. Месцы здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак. Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўздымалі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і пераўтваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася якаснае “крынічнае” жалеза.

Многія каменныя і бронзавыя прылады працы былі заменены жалезнымі. З дапамогай жалезнай сякеры можна было ачышчаць ад лесу значныя дзялянкі, якія былі неабходныдля падсечнай (ляднай) сістэмы земляробства, характэрнай для ранняга жалезнага веку. Ссечаныя дрэвы спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі “сукаваткай”, якую рабілі з верхавіны дрэва.Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую, загадзя падрыхтаваную. Кінутае поле зарастала хмызняком і травой, станавілася “лядай”. Ляднае земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак старажытных плямён. Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі (гадавалі рабочую жывёлу).

Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога выраблялі зброю – наканечнікі стрэл, баявыя сякеры, нажы і інш. З дапамогай жалезных сякер і цяслаў уводзілі больш трывалыя, чым раней, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Жалезныя прылады працы забяспечалі далейшае развіццё іншых галін хатняга рамяства – апрацоўку дрэва, косці і рога жывёл. Значнага развіцця дасягнула апрацоўка бронзы і іншых каляровых металаў, з якіх звычайна выраблялі ўпрыгожанні. Ва ўсіх плямёнах пастаяннымі заняткамі сталі прадзенне і ткацтва, шыццё адзення, пляценне ды выраб глінянага посуду ручным спосабам (без прымянення ганчарнага круга). Разлажэнне першаабшчынных адносін, сутычкі паміж родамі і плямёнамі знайшлі адлюстраванне ў характары ўмацаваных пасёлкаў, рэшткі якіх называюцца гарадзішчамі.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б