Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
73.73 Кб
Скачать

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету

Другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г., з'явилася катастрофай глабальнага маштабу. У вайну была уцягнута 61 краіна, звыш 80 % насельніцтва планеты, баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Толкі у Еуропе яна забрала жыцці больш за 50 млн чалавек. Больш за палову гэтых страт - 27 млн забітых - прыпала па долю населынітва Савецкага Саюза.

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еурапейскімі дзяржавамі з'явілася галоунай перадумовай вайны. У першую чаргу ужо к сярэдзіне 30-х гг. абвастрыліся эканамічныя супярэчнасці паміж вядучымі капіталістычнымі Kpaінамі. Германія, якая абагнала па галоуных эканамічных паказчыках Англію i Францыю, зноу паставіла пытанне аб перадзеле свету. Прадстаунікі буйнога нямецкага капіталу, рэваншысты патрабавалі перагляду Версальска-Вашынгтонскай мірнай сістэмы, якая вызначыла перауладкаванне свету пасля Першай сусветнай вайны, вяртання былых нямецкіх тэрыторый i ка­лоній. Зацвярджэнне фашызму у Германіі падало такім патрабаванням адкрыты агрэсіуны характар. ідэалогія германскага фа­шызму абвяшчала курс на устанауленне сусветнага панавання, перавагу «вышэйшай расы», барацьбу супраць камунізму.

У 1931 — 1932 гг. Японія захапіла Паупочна-Усходні Кітай, а потым пачала наступленне у кірунку яго цэнтральнай часткі.

Падрыхтоуку да агрэсіуных дзеянняу праводзіу i фашысцкі рэжым Б.Мусаліні у Італіі, які у кастрычніку 1934 г. ажыццявіу настуиленне на тэрыторыю Эфіопіі i да мая 1935 г. захапіў амаль усю кpaiнy.

Важным кірункам у падрыхтоуцы вайны ycix дзяржау фашысцка-мілітарысцкага блока з'яулялася распальванне нацыяпалізму, які даходзіу да крайняга расізму i шавінізму.

У выніку пачау складвацца агрэсіуны пала-германа-японскі блок, які дабівауся усталявання свайго панавання. У парадак дня было пастаулена пытанне аб чарговым перадзеле свету. Дамінаваны статус Англіі, Францыі i ЗША апынууся пад пагрозай. Палітыкі, дыпламаты, ваенныя у Лонданне, Парыжы i Вашынгтоне апынуліся перад выбарам: ствараць адзіны фронт супраць агрэсіуных дзяржау i у гэтым выпадку узаемадзейнічаць з СССР ці згаварвацца з aгpacapaмi за кошт іншых краін.

Ужо у сярэдзіне 30-х гг. намячаліся перадумовы для стварэння у Еуропе Сістэмы калектыунай бяспекі. У 1934 г. СССР уступіу у Jliгy Нацый i стау пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі i савецка-чэхаславацкі дагаворы, якія прадугледжвалі аквзанне узаемнай дапамогі супраць агрэсіі. Гэта стварала пэуныя магчымасці для далейшага збліжэння еурапейскіх краін на антыфашысцкай платформе. Вяліся кансультацыі па падрыхтоуцы так званага «Усходняга пакта» - дагавора аб уза­емнай дапамозе паміж СССР, Чэхаславакіяй, Фінляндыяй, Польшчай, Латвіяй i Літвой з мэтай супрацьдзеяння гітлераускай агрэсіі.

Аднак кіруючыя колы Англіі i Францыі не змаглі заняць дакладную пазіцыю у адпосінах да ідэі калектыунай бяспекі, праявіць гатоунасць да кампрамісау перад пагрозай фашызму. Яны узялі курс на «уміратварэнне» агрэсара. Яго сэнс заключаўся у тым, каб цаной уступак накіраваць агрэсію Германіі на Усход i аслабіць яе націск на Захадзе.

Гэта палітыка атрымала рэалізацыю ужо у лютым 1935 г., калі германскае кірауніцтва афіцыйна адмовілася ад артыкулау Версальскага дагавора, якія абмяжоувалі узбраенне Германіі. У сакавіку гэтага ж года фашысцкі урад прыняу закон аб увядзенні забароненай у 1919 г. усеагульнай ваеннай павіннасці i стварэнні пауммільённага вермахта. Вясной 1936 г. нацысты упершыню павялі свае войскі у паход i уступілі у Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. У вьніку арміі вермахта выйшлі да граніцы Францыі. Аднак Kipyючыя колы Англіі i Францыі нічога не зрабілі, каб спыніць ваенныя падрыхтаванні гітлераускага урада.

Тым часам свет паступова уцягвауся у новую вайну. 3 1936 г. ішла Грамадзянская вайиа у Іспаніі, куды германа-італьянскія фашысты пачалі адкрытую інтэрвенцыю. Італія вяла агрэсію суп­раць Эфопіі, Японія - супраць Кітая.

У 1936 г. Германія i Японія заключылі паміж сабой так званы антыкамінтэрнаускі пакт, накіравапы у першую чаргу супраць СССР. У наступным годзе да яго далучылася Італія. У выніку склауся касцяк фашысцкага блока, які адкрыта рыхтавауся да чарговай сусветнай вайны.

У caкавіку 1938 г. нямецкія войскі, згодна патрабаванню Гітлера: «Аустрыя павінна быць вернута вялікай германскай радзіме», акупіравалі гэту краіну, якая была уключана у склад рэйха. Такім чынам, фашысцкая Германія пачала прамую агрэсію супраць еурапейскіх Kpaін. Праз месяц гітлерауцы фальсіфікавалі рэферэндум наконт згоды насельніцтва захопленай краіны з «уз'яднаннем Аустрыі з германскай імнерыяй» са станоучым вынікам. Kipyючыя колы Англіі, Францыі i ЗША афіцыйна прызналі анексію Аустрыю.

У тым жа годзе Германія патрабавала ад Чэхаславакіі перадаць ей Судзецкую вобласць i пачала падрыхтоуку да нападу на гэту краіну. Урады Англіі i Францыі падтрымалі гэтыя дамаганні i прапанавалі чэхаславацкаму кірауннітву перадать Германіі раёны, якія былі пераважна населены немцамі а таксама скасаваць дагавор аб узаемадапамозе з СССР.

Сутнасць недальнабачнай i супярэчлівай палітыкі «умиротво­рения» агрэсара найбольш выразна праявілася у мюнхенскай змове. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі кіраўнікоў урадау Англіі (Н. Чэмберлен), Францыі (Э. Даладзе), Германіі (А.Гітлер) i Італіі (Б.Мусаліні) у Мюнхене было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі i перадачы яе частку (Судзецкай вобласці Германіі). Акупацыя Германіяй заходніх раёнау Чэхаславакіі была толькі першым крокам на шляху да захопу краіны. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была поунасцю акупіравана гітлерауцамі

22 сакавіка немцы адарвалі у Літвы Клайнедскую вобласць. У выніку Версальска-Вашынгтонская сістэма дагаворау, якая вызначала упарадкаванне свету пасля Першай сусветнай вайны, была канчаткова скасавана.

У час, калі Германія ажыццяуляла агрэсію у Еуропе, Японія працягвала вайну у Kiтаі i актыуна рыхтавалася да нападу на Савецкі Саюз. У ліпені 1938 г. японскія войскі уварваліся на савецкую тэрыторыю каля возера Хасан, што непадалёку ад Уладзівастока. 6—11 жніуня часткі Чырвонай Арміі выкінулі агрэсара з савецкай зямлі У мai 1939 г. японскія захопнікі напалі на Мапголію у раёне ракі Халхін-Гол з мэтай прарвацца на тэрыторыю СССР. У ходзе васьмідзённых баёу японскія часці зноу былі раз­громлены савецкімі i мангольскімі войсками

Узмацненне германскай i японскай агрэсіі выклікала занеспакоенасць прагрэсіунай грамадскасці i народных мас Англіі, Фран­цыі, а таксама інш. краін. Вясной i летам 1939 г. праходзілі перагаворы СССР, Англіі i Францыі у Маскве. Мэтаю перагаворау з'яулялася стварэнне сістэмы калектыунай бяспекі. Аднак перагаворы, якія працягваліся каля чатырох месяцау, завяршыліся безвынікова. Аналіз дакументау сведчыць: ix удзельнікі недастаткова разумелі, што фактычна вырашаецца лёс Еуропы, што смяротная пагроза набліжаецца літаральна з кожнай гадзінай. Да таго ж тэта жыццёва важнае пагадненне рыхтавалася другараднымі асобамі дзеячамі, якія не мелі неабходнага дыпламатычнага вопыту, а у некаторых не было паунамоцтвау падпісваць ваенную канвенцыю.

Удзельнікі перагаворау пастаянна збіраліся на абмеркаванне тэхнічных пытанняу, што ніяк не адпавядала надзвычайна напружанаму міжнароднаму становішчу. Безвыніковасць англа-франка-савецкіх перагаворау фактычна прывяла СССР да міжнароднай ізаляцыі. Яму пагражала вайна на два фронты - супраць Германіі i супраць Японіі. У такіх абставінах актывізаваліся палітычныя кантакты з Германіяй. У маі 1939 г. прайшла змена кірауніцтва Народнага камісарыята замежных спрау СССР. 20 жніуня 1939 г. А. Гітлер звярнууся з асабістым пасланнем да Сталіна прыняць міністра замежных спрау Германіі для складання i падпісання пакта аб ненападзенні. 21 Жніўня I. Сталін тэлеграфавау у Берлин аб згодзе на прыезд у Маскву Kipayнiкa знешнепалітычнага ведамства рэйха. Раніцай 23 жніўня у Маскву прыляцеу германскі міністр замежных спрау I. Рыбентроп. 23 жніўня 1939 г. быу падпісаны савецка-германскі Дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоу.

Дагавор прадугледжвау, што Германія i СССР павінны устрымлівацца ад агрэсіуных дзеянняу у адносінах адзін да аднаго i не падтрымліваць трэцюю краіну, калі адзін з удзельнікау дагавора стане «аб'ектам ваенных дзеянняу» з яе боку. Германія i СССР абавязваліся не прымаць удзел у групоуках дзяржау, якія накіраваны супраць аднаго з бакоу.

Разам з пактам аб ненанадзенні быу падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, якім размяжоуваліся «сферы уплыву» абодвух бакоу. У германскую «сферу інтарэсау» адыходзілі Францыя, Брытанія i ix афрыканскія калоніі, у савецкую - Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Бесарабія i права пашырацца на поудзень у бок Персідскага заліва Згодна пратаколу, у выпадку тэрытарыяльных i палітычных ператварэнняу у абласцях, якія належалі Прыбалтыйскім дзяржавам пауночная граніца Літвы павінна стаць мяжой, якая падзяляе сферы уплыву Германіі i СССР. У гэтым сакрэтным дакуменце таксама адзначалася: «У абласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы уплыву будуць размежаваны на лініі рэк Нарау, Вісла i Сан».

Пры гэтым узнікае пытанне, што дау савецкай дзяржаве дага­вор 23 жніўня 1939 г., і так званы «пакт Молатава -Рыбентропа»? паколькі ён адказвау нормам міжнароднага права i маралі? Па-першае, дагавор дазволіу савецкаму кіраўніцтву пазбегнуць вайны на два фронты, выйграць некаторы час, каб адбіць агрэсію. Па-другое, пагадненне з А. Гітлерам усыпіла пільнасць савецкага кіраўніцтва, стала адной з прычын трагедыі Чырвонай арміі у 1941 г. Па-трэцяе, пагадненне падарвала міжнародны аутарытэт Савецкага Саюза, дэзарганізавала еурапейскі антыфашысцкі рух. Па-чацвёртае, пакт расшырыу свабоду дзеянняу нацысцкага кipayніцтва, звязау СССР пэунымі абавязацельствамі.

У выніку вядучыя еурапейскія краіны не змаглі стварыць адзіны антыфашысцкі фронт, знайсці кампрамісныя рашэнні, якія спынілі б катастрофу, што набліжалася. Палітыка «умиротворе­ния» агрэсара, адсутнасць гатоунасці да кампрамісау, першачарговасць класавых інтарэсау дзяржау прывялі планету да ваеннай катастрофы.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б