Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
125
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
28.41 Кб
Скачать

Тест 2

Задание A1

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце паронімы:

Варианты:

1)

эканоміка краіны - эканомія рэсурсаў

2)

афіцыйны візіт - афіцыёзны прыём

3)

абанемент у басейн - абанент сувязі

4)

дарагі падарунак - танны прэйскурант

5)

імклівы час - павольны рух

Задание A2

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце запазычаныя словы:

Варианты:

1)

бокс

2)

літара

3)

парасон

4)

вярба

5)

вада

Задание A3

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце гістарызмы:

Варианты:

1)

бурлак

2)

аршын

3)

кафтан

4)

манаполька (фірма)

5)

экстрасэнс

Задание A4

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце семантычныя сінонімы:

Варианты:

1)

добры, цудоўны

2)

гуманістычны, чалавечны

3)

вялікі, каласальны

4)

рукі, граблі

5)

зямля, святло

Задание A5

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце лексічныя амонімы:

Варианты:

1)

клуб пылу - спартыўны клуб

2)

драўляная лаўка - аўталаўка

3)

залаты медаль - залатая восень

4)

актыўная жэстыкуляцыя - жэст ветлівасці

5)

ваенная кампанія - вясёлая кампанія

Задание A6

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце фанетычныя амонімы:

Варианты:

1)

беларуская казка - будаўнічая каска

2)

код кватэры - чорны кот

3)

хварэць на грып - з’есці грыб

4)

цяжкая сумка - цяжкі характар

5)

халодны дзень - сцюдзёная пара года

Задание A7

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце радкі, у якіх усе словы сінонімы:

Варианты:

1)

дапытлівы, памяркоўны, цікаўны

2)

гасцінец, бальшак, магістраль

3)

змяняць, перарабляць, хаваць

4)

вясёлы, кампанейскі, дураслівы

5)

недалёка, блізка, побач

Задание A8

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце неалагізмы:

Варианты:

1)

правайдар

2)

маркетынг

3)

рэйтынг

4)

баярын

5)

войт

Задание A9

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Укажыце, у якіх выпадках правільна суаднесены стылі і жанры мовы:

Варианты:

1)

публіцыстычны - загад

2)

афіцыйна-справавы - дагавор

3)

гутарковы - артыкул

4)

мастацкі - канспект

5)

навуковы - дысертацыя

Задание A10 (#13270)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст?

1. Летапісы кажуць, што ён нарадзіўся ад чаравання.

2. Нашы продкі склалі пра Усяслава багата легенд і былінаў.

3. Князь Усяслаў не толькі самы славуты з валадароў Полацкай дзяржавы, але і самы загадкавы.

4. Яны верылі, што гэты князь можа ператварыцца ў шэрага ваўка, у яснага сокала або ў тура з залатымі рагамі.

5. У адным старажытным творы, які называецца “Слова пра паход Ігаравы”, напісана, што Усяслаў Чарадзей спрачаўся з самім богам сонца Хорсам.

Варианты:

1)

3, 1, 2, 4, 5

2)

3, 1, 4, 5, 2

3)

5, 3, 4, 1, 2

4)

1, 4, 5, 2, 3

5)

3, 5, 1, 4, 2

Задание A11 (#13276)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце сказ, які з’яўляецца пачаткам тэксту:

Вось, напрыклад, як цудоўна выглядае зімовы лес: стаяць, нібы ў шлюбным убранні, беластвольныя бярозы; казачныя, нібы ў снежных зухаватых папахах, схіленых набок, прытаіліся нізкарослыя хвойкі; нахіліўся, як бы нечага спалохаўся, ядловец. У снежнай фігуры дрэва можна раптам убачыць грыб баравік ці працавітага бабра. Зіма раздае ўсім аматарам прыгажосці свае аўтографы.

Варианты:

1)

Уявіце сабе, што вы доўга блукалі па лесе, стаміліся, і раптам перад вамі ўзнікае невялікая сонечная палянка.

2)

На доўгія вёрсты і мілі раскінуў лес-волат шатры.

3)

Няма ў прыродзе нічога выпадковага, усё прыгожае і незвычайнае.

4)

Там, дзе восень ідзе, лес шумлівы радзее.

5)

Чаму мясціну так назвалі, цяпер ніхто не ведае.

Задание A12 (#13282)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце.

Доўгачаканая прыгажуня-вясна ўсё настойлівей стукае ў дзверы. Зіма адступае неахвотна. Доўгія ледзяшы звісаюць з дахаў дамоў. Чуваць чыстыя, меладычныя гукі капяжу. Нездарма сакавік называюць кропельнікам.

Ноччу ў небе жывым срэбрам мільгацяць зоркі. Днём у бяскрайнім блакітным небе павольна плывуць белакрылыя лёгкія воблачкі. Паветра чыстае і празрыстае. Прыемна дыхаць першым жыватворным водарам вясны!

Варианты:

1)

мастацкі

2)

публіцыстычны

3)

навуковы

4)

афіцыйна-справавы

5)

гутарковы (размоўны)

Задание A13 (#13288)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце словы, якія адносяцца да кніжнай лексікі:

Варианты:

1)

аналіз

2)

муфта

3)

патэнцыял

4)

святло

5)

прыгожы

Задание A14 (#13294)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы.

Варианты:

1)

Пяць доўгіх вёрстаў вельмі стамілі нашых падарожнікаў.

2)

Тры пятых соткі гарода былі засаджаны памідорамі.

3)

Гэтая злая сабака зусім не спалохала мужчыну.

4)

Ужо пачырванелі першыя маліны ў дзядулевым садзе.

5)

На камяністым беразе ракі ніякай расліннасці здаўна не было.

Задание A15 (#13300)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Вызначце тып тэксту:

Я думаю пра восень. Мабыць, памыляюцца тыя пісьменнікі, якія бачаць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца, усё ідзе якраз наадварот. Жыццё ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйшага круга.

Бяроза, пад якой я ляжу, адшумела зялёным лісцем і паслала ў свет, можа, мільёны новых бярозак, схаваных у яе лятучым насенні. Дайце гэтаму насенню пульхную глебу, трошкі святла, цеплыні - і народзіцца новы бярозавы гай.

Восень - гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця. Няхай прыгрэе сонца - і за цёплым летам адразу пачнецца вясна, без ніякай восені і зімы, без ніякага перапынку. Хіба ўвосень не расцвітае прыгажуня-яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета? Нездарма, відаць, нашы далёкія продкі кожны новы год жыцця пачыналі з восені.

Варианты:

1)

апавяданне

2)

разважанне

3)

апісанне

Задание A16 (#13304)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце вядомыя пісьмовыя помнікі агульнаўсходнеславянскага перыяду:

Варианты:

1)

“Слова пра паход Ігаравы”

2)

“Аповесць мінулых гадоў”

3)

“Псалтыр” Ф.Скарыны

4)

“Руская праўда”

5)

“Літоўская метрыка”

Задание A17 (#13310)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце пісьмовыя вучэбныя помнікі, якія адносяцца да старабеларускага перыяду:

Варианты:

1)

“Граматыка” Л.Зізанія

2)

“Граматыка” М.Сматрыцкага

3)

Статут Вялікага княства Літоўскага

4)

“Слова пра паход Ігаравы”

5)

“Руская праўда”

Задание A18 (#13316)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце вядомых асветнікаў старабеларускага перыяду:

Варианты:

1)

В.Цяпінскі

2)

А.Смаленскі

3)

Е.Полацкая

4)

С.Будны

5)

С.Полацкі

Задание A19 (#13322)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце этапы развіцця сучаснай беларускай мовы:

Варианты:

1)

агульнаўсходнеславянскі перыяд (XI - XIII стст.)

2)

старабеларускі перыяд (XIV - XVIII cтст.)

3)

новы перыяд (XIX - XXI стст.)

4)

рускі перыяд (X - XII стст.)

5)

“залаты” перыяд ( XIV - XV стст.)

Задание A20 (#13328)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце моўную сям’ю, у якую ўваходзіць беларуская мова:

Варианты:

1)

амерыканская моўная сям’я

2)

еўрапейская моўная сям’я

3)

індаеўрапейская моўная сям’я

4)

азіяцкая моўная сям’я

5)

скандынаўская моўная сям’я

Задание A21 (#13334)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце моўную групу, у якую ўваходзіць беларуская мова:

Варианты:

1)

раманская моўная група

2)

балцкая моўная група

3)

іранская моўная група

4)

індыйская моўная група

5)

славянская моўная група

Задание A22 (#13340)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце канцэпцыі паходжання беларускай мовы ў мовазнаўстве:

Варианты:

1)

Зыходнай базай для ўтварэння ўсходнеславянскіх моў (у тым ліку беларускай мовы) стала агульнаўсходнеславянская мова

2)

Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала праславянская (стараславянская) мова

3)

Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала руская мова

4)

Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала польская мова

5)

Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала англійская мова

Задание A23 (#13346)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце беларускіх пісьменнікаў, што стаялі ля вытокаў нацыянальнай беларускай мовы:

Варианты:

1)

Я.Чачот

2)

В.Цяпінскі

3)

В.Дунін-Марцінкевіч

4)

А.Рымша

5)

Ф.Багушэвіч

Задание A24 (#13352)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе:

Калісьці Пціч была глыбакаводнай і судаходнай ракой расказвае экскурсавод і вось тут, дзе ў яе ўпадае рэчачка Менка, да дзясятага стагоддзя, як лічаць вучоныя, знаходзіўся старажытны Менск.

Варианты:

1)

«П, - а, - п».

2)

«П, - а: - П».

3)

«П,» - а. - «П».

4)

- П! - а. - П.

5)

- П? - а. - П.

Задание A25 (#13358)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

Варианты:

1)

час ідзе

2)

сардэчная сустрэча

3)

мяккая воўна

4)

шарсцяныя ніткі

5)

кіслы настрой

Задание A26 (#13364)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце выпадкі метанімічнага пераносу слоў

Варианты:

1)

любіць паэзію

2)

дрэвы маўчаць

3)

вывучаць Коласа

4)

лес спаў

5)

школа выехала

Задание A27 (#13370)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць ПРАЦЯЖНІК:

Варианты:

1)

Пасля заканчэння школы перада мной паўстаў першы жыццёвы экзамен __ куды пайсці вуцыцца?

2)

Паказалася з зямлі бацвінне буракоў __ падняліся сцяблінкі кропу __ зазелянеў гарох.

3)

Здарыцца трывога ля нашага парога __ ракетчыкі гатовы даць адпор.

4)

Рой паводзіў сябе спакойна __ яго гул быў роўны __ ў ім чулася надзея на новае жыццё.

5)

Я хацеў цябе знайсці. Я ў Загоршчыну __ няма. Я ў Мілае __ няма.

Задание A28 (#13376)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце даты правядзення рэформы правапісу сучаснай беларускай мовы:

Варианты:

1)

1926 год

2)

1933 год

3)

1959 год

4)

1992 год

5)

2010 год

Задание A29 (#13382)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце імёны выдатных лінгвістаў-рэфарматараў XX ст.:

Варианты:

1)

Браніслаў Тарашкевіч

2)

браты Язэп і Антон Лёсікі

3)

Вацлаў Ластоўскі

4)

Іван Мележ

5)

Янка Купала

Задание A30 (#13388)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць ДВУКРОП’Е:

Варианты:

1)

Усё часцей і часцей садзіліся птушкі перадыхнуць __ давалася ў знакі стома.

2)

Ён прыслухаўся, а потым убачыў пульсуючую кропку ў небе __ гэта ляцеў самалёт.

3)

Думкі снаваліся ў галаве Даўгалёва вельмі тужлівыя __ чым ён займаўся столькі гадоў?

4)

Савось здаволена ўсміхаецца __ у кошыку грыбы як на падбор.

5)

Хутка пачарнеее лісце алешын __ золатам зажаўцее бярэзнік.

Соседние файлы в папке Тест. Белорусский