Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
51
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
27.26 Кб
Скачать

Тест 6

Задание A1 (#13587)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся суфіксальным спосабам:

Варианты:

1)

кіраванне;

2)

індэкс Доу-Джонса;

3)

праверка;

4)

градацыя;

5)

пастаянны капітал

Задание A2 (#13611)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце словы, якія адносяцца да гутарковай лексікі:

Варианты:

1)

плакса

2)

балбатун

3)

падліза

4)

хлеб

5)

пярун

Задание A3 (#13622)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце ўласныя тэрміны:

Варианты:

1)

кошык (спажыўца);

2)

пакупнік;

3)

пагадненне;

4)

рызыка;

5)

аргумент.

Задание A4 (#13721)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце архаізмы:

Варианты:

1)

атрамант (чарніла)

2)

двор (маёнтак)

3)

кальчуга

4)

грош

5)

дзесяцкі

Задание A5 (#13851)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст?

1. А “г” прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзіцяці, каб перастаў сніць дрэнны сон.

2. Яна б’е, як перапёлка ў жытах, мякка, а за тры вярсты чуваць.

3. І побач “р”, як гарошына ў свістку, і доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя.

4. “Эль” - як салодкае віно, “дзе” - як шкляной палачкай па крышталі, мяккае “с” - як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе.

5. Наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар: здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу.

Варианты:

1)

5, 2, 4, 3, 1

2)

5, 3, 2, 1, 4

3)

5, 1, 3, 2, 4

4)

2, 4, 3, 1, 5

5)

3, 5, 2, 1, 4

Задание A6 (#14239)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся прэфіксальным спосабам:

Варианты:

1)

архіважны;

2)

віцэ-прэм’ер;

3)

дыспрапорцыя;

4)

ВДКС;

5)

таваразнаўства.

Задание A7 (#14250)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце словы спецыяльнай лексікі:

Варианты:

1)

імперыя

2)

фуганак (від рубанка)

3)

дворнік (у аўтамашыне)

4)

дом

5)

швэндацца

Задание A8 (#14261)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце словы, якія адносяцца да міжстылёвай лексікі:

Варианты:

1)

панна

2)

страляніна

3)

правізія

4)

нюня

5)

лавелас

Задание A9 (#14267)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся аснова- і словаскладаннем:

Варианты:

1)

відэазапіс;

2)

экалогія;

3)

міні-мадэль;

4)

Па (паскаль);

5)

экс-міністр.

Задание A10 (#14273)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Укажыце, у якіх выпадках правільна суаднесены стылі і жанры мовы:

Варианты:

1)

публіцыстычны - аратарскае выступленне;

2)

афіцыйна-справавы - фельетон;

3)

гутарковы - лекцыя;

4)

мастацкі - статут;

5)

навуковы - рэферат.

Задание A11 (#14284)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце сказ, які з’яўляецца пачаткам тэксту:

Многія пакаленні дзяцей амаль з калыскі чулі чарадзейныя казкі, нават выбралі з іх сваю адзіную і запомнілі на ўсё жыццё. Такіх казак шмат у кожнага народа. Багаты імі і беларускі фольклор. Нягледзячы. на тое, што з развіццём агульначалавечай культуры свядомасць людзей вызвалілася з палону старажытных вераванняў, чарадзейныя казкі і сёння з’яўляюцца найбольш любімымі ў народзе.

Варианты:

1)

Нямала на свеце чароўных, казачных слоў.

2)

Самыя неверагодныя прыгоды, якія стварыла нястрымная, невычарпальная фантазія народа, сустракаем у незлічонай разнастайнасці выключна ў чарадзейных казках.

3)

Развіццё казачнага сюжэта праз дзеянні звышнатуральных сіл - тыповая рыса многіх казак.

4)

Многа мудрасці ўвабралі ў сябе казкі пра жывёл.

5)

Казка - апавядальны, звычайна народна-паэтычны твор пра выдуманых асоб і падзеі.

Задание A12 (#14290)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце.

Адміністрацыйны падзел - гэта сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія выдзяляюцца для кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём краіны. У выдзеленых адміністрацыйных адзінках ствараюцца органы дзяржаўнай улады і кіравання. Адміністрацыйны падзел сваёй тэрыторыі праводзяць усе дзяржавы (выключэнне складаюць толькі зусім невялікія) незалежна ад формы дзяржаўнай улады, узроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця. Адміністрацыйныя адзінкі ў розных краінах маюць розныя назвы, яны неаднолькавыя па велічыні тэрыторыі і колькасці жыхароў. Так, у Польшчы адзінка адміністрацыйнага падзелу - ваяводства, у Германіі - зямля, у Францыі - дэпартамент, у Даніі - амт.

Варианты:

1)

мастацкі

2)

публіцыстычны

3)

навуковы

4)

афіцыйна-справавы

5)

гутарковы (размоўны)

Задание A13 (#14296)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся пры дапамозе абрэвіяцыі:

Варианты:

1)

абгар;

2)

тэлеэкран

3)

электравыпраменьванне;

4)

зарплата;

5)

дзяржбанк.

Задание A14 (#14302)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся сінтаксічным спосабам:

Варианты:

1)

дысперсія хвалі;

2)

катушка індуктыўнасці;

3)

фаза ў тэрмадынаміцы;

4)

канфуцыянства;

5)

арбітражны.

Задание A15 (#14308)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Вызначце тып тэксту:

Нялёгка дастаецца хлеб, што родзіць для нас зямля-карміцелька. Прыходзіць хлеб з людскім потам і мазалямі, з бяссоннымі начамі і трывогай. Ці слота і дождж у час сяўбы, ці гарачыня і сухмень, узорвае хлебароб сваю глебу, апрацоўвае, падкормлівае, засявае. З зямлёй у яго звязаны надзеі на жыццё, на дастатак, на шчасце. Як адкажа яна на яго шчырую працу, на турботы аб ёй? Можа, неўрадлівае лета звядзе на нішто працу, зглуміць надзеі? Можа, наляціць сухавей, панікнуць, прыпаўшы да выпаленай зямлі, зжоўклыя раслінкі? Глядзі пільней, каб не заглушыла пустазелле каліўцы, што ўзышлі з зярнят, пасеяных табой.

Варианты:

1)

апавяданне

2)

разважанне

3)

апісанне

Задание A16 (#14312)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце правільнае вызначэнне тэрміна “дакумент”:

Варианты:

1)

Адпаведным чынам складзеная, падпісаная і засведчаная справавая папера, якая афармляе розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян

2)

Адзін з прыёмаў стварэння мастацкага вобраза ў мастацкай літаратуры

3)

Жанр, які перадае змест гутаркі паміж дзяржавай і грамадствам

4)

Аператыўнае і дакладнае паведамленне пра што-небудзь значнае і цікавае

5)

Аналіз і тлумачэнне грамадскага жыцця

Задание A17 (#14318)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце неабходныя рэквізіты пры складанні дзелавой паперы:

Варианты:

1)

аўтар дакумента

2)

адрас арганізацыі

3)

адрасаванне дакумента

4)

адрасат

5)

абзац

Задание A18 (#14324)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце асабістыя дакументы:

Варианты:

1)

характарыстыка

2)

даведка

3)

аўтабіяграфія

4)

заява

5)

распіска

Задание A19 (#14330)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце моўныя асаблівасці афіцыйнага стылю:

Варианты:

1)

выкарыстанне спецыяльнай лексікі

2)

ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў

3)

канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі

4)

метафарычнасць тэрмінаў

5)

пытальна-пабуджальныя сказы

Задание A20 (#14336)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце жанры навуковага стылю:

Варианты:

1)

пераказ

2)

анатацыя

3)

рэферат

4)

дыпломная работа

5)

сачыненне

Задание A21 (#14342)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце характэрныя рысы афіцыйна-справавога стылю:

Варианты:

1)

стандартызацыя

2)

адсутнасць эмацыянальнасці

3)

дакладнасць

4)

ацэначнасць

5)

пабуджальнасць

Задание A22 (#14348)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце падстылі афіцыйна-справавога стылю:

Варианты:

1)

уласна заканадаўчы

2)

дыпламатычны

3)

афіцыйна-канцылярскі

4)

афіцыйна-тэхнічны

5)

афіцыйна-дакументальны

Задание A23 (#14354)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце правільнае вызначэнне тэрміна “культура прафесійнага маўлення”:

Варианты:

1)

Сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць і інш.)

2)

Усталяваныя грамадствам правілы моўных паводзін

3)

Агульная культура чалавека

4)

Умелае карыстанне інтанацыйнымі сродкамі (мелодыка голасу, тэмп, тон маўлення, паўза)

5)

Агульныя заканамернасці моўнага маўлення

Задание A24 (#14360)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце стылістычныя сінонімы:

Варианты:

1)

раць, войска

2)

атлет, здаравяк

3)

асілак, сілач, волат

4)

дыскусія, палеміка

5)

арфаграфія, правапіс

Задание A25 (#14366)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце сказы, у якіх ёсць антонімы:

Варианты:

1)

Не адкладвай на заўтра тое, што паспееш зрабіць сёння.

2)

Хто цярплівы, той шчаслівы.

3)

За чужымі і сваіх не відаць.

4)

Багаты беднаму не спагадае.

5)

Шчырыя сябры аднолькавыя ў радасці і ў горы.

Задание A26 (#14372)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце ўласнабеларускія словы:

Варианты:

1)

асілак

2)

вясёлка

3)

кнігаўка (птушка)

4)

ансамбль

5)

дах

Задание A27 (#14378)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце амографы:

Варианты:

1)

белая мука - мука вас бачыць

2)

грашовая каса - дзявочая каса

3)

спявае аўсянка - з’есці аўсянку

4)

апартуністычны блок - бальнічны блок

5)

мастацкая стужка - атласная стужка

Задание A28 (#14384)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце кампаненты культуры маўлення:

Варианты:

1)

правільнасць

2)

дакладнасць

3)

лагічнасць

4)

індуктыўнасць

5)

чысціня

Задание A29 (#14390)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце інтанацыйныя сродкі афармлення вуснай мовы:

Варианты:

1)

мелодыка

2)

тэмп маўлення

3)

тон маўлення

4)

паўза

5)

жэсты, міміка, рухі, знешні выгляд

Задание A30 (#14396)

Уровень: 1 Вид: практика Класс: 4

Адзначце марфалагічныя амонімы:

Варианты:

1)

неабсяжныя палі - палі вогнішча

2)

тры цукеркі - тры бульбу

3)

крочыць у школу - плесціся на заняткі

4)

прыгожы букет - дзівосны свет

5)

лёгкая задача - простая задача

Соседние файлы в папке Тест. Белорусский