Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
56
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
461.82 Кб
Скачать

1) Беларуская мова сярод іншых моу. Усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа ( прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі, кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, асаблівасці мыслення і псіхікі людзей, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы паводзін, развіццё культуры і мастацтва) адлюстраваліся ў мове. Мова - гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.

На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў, а моў налічваецца ад 3000 да 6000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем'i, групы i падгрупы.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы - крынiцы, якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай” або “iндаеўрапейскай прамовай”. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з'яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб'ядноўваюць у адну моўную сям'ю - iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем'яў.

Iндаеўрапейскiя мовы - самая вялiкая ў свеце моўная сям'я (гл.: Сямешка, 1999, 42-43). У наш час амаль кожны другi чалавек гаворыць на мове iндаеўрапейскага паходжання. Ужо пазней вучоныя пачалi заўважаць, што асобныя мовы Еўропы вельмi падобныя адна на другую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям'я падзяляецца на асобныя групы моў.

Існуе 16 моўных груп iндаеўрапейскай сям'i: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая - лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы - пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая - авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя - ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Славянская група моў:

Усходнеславянская

  • беларуская

  • руская

  • украінская

  • сербалужыцкая ( існуе ў двух варыянтах - верхне-і ніжнелужыцкая)

  • палабская (мёртвая)

Заходнеславянская

  • польская

  • чэшская

  • славацкая

  • славенская

  • стараславянская

  • (мёртвая)

Паўднёваславянская

  • балгарская

  • македонская

  • сербскахарвацкая

2) Старажытнаусходнеславянскі перыяд развіцця беларуская мовы. Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская).

Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія не растварыліся ў вялікай дзяржаве, а захавалі свае традыцыі, звычкі, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай часткіўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую ролю ў яе фарміраванні адыгралі, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкі Віленшчыны і паўночных гарадоў Вялікага княства Літоўскага-Віцебска, Полацка, Смаленска.

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская мова” ўзнік пазней). У пісьмовых помніках сустракаюцца таксама назвы “проста  молва”, “рускій язык” (у адрозненне ад “языка словенского” – царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”.

“Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных традыцый папярэдніх стагоддзяў. Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі. На ей існавала багатая літаратура, навуковая і мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. – і тэксты Св. Пісання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ей ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння. На беларускай мове пісаліся і найважнейшыя юрыдычныя дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, прызначаныя для Вялікага княства Літоўскага. Актавыя дакументы, выдадзеныя вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі, склалі гістарычны архіў, вядомы пад назвай Метрыка Вялікага княства Літоўскага (Літоўская метрыка). Ен змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў, якія не толькі даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага на працягу амаль чатырох стагоддзяў, але і з яўляюцца крыніцай вывучэння стану тагачаснай беларускай мовы, шляхоў яе развіцця.

Дзелавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай гаворкі –яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з явы. Разам з тым у іх выпрацоўваліся і спецыфічныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы, стандартныя канцылярскія звароты, сваеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. У практыцы срававодства і заканадаўства складваліся характэрныя рысы старабеларускай мовы, ішло папаўненне яе слоўніка грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г. (Статут юрыдычна замацоўваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім). У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі. Надзвычай шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексікі – ад назваў дзяржаўных рэлігій, службовых асоб да найменняў прадметаў і з яў бытавога характару.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы (афіцыйныя і прыватныя хронікі), мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной (гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.). У моўных адносінах свецка-мастацкая літаратура даволі стракатая. Творы ўзнікалі ў розны час, і аўтарамі іх былі людзі розных густаў, рознай манеры пісьма. Таму побач з жывой народна-гутарковай моўнай стыхіяй тут можна сустрэць традыцыйныя, часам архаічныя, кніжна-пісьмовыя спосабы і прыемы апісання, царкоўнаслявянскую і г.д. Аднак у цэлым, як адзначае Я.Ф.Карскі, творы, і арыгінальныя, і перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай беларускай літаратуры пісаліся, па сутнасці, на той жа мове, што і розныя юрыдычныя і дзелавыя помнікі.

Паступовая дэмакратызацыя старабеларускай свецкай пісьменнасці, якая выяўлялася ў замене архаічных моўных элементаў адпаведнымі элементамі жывой народнай мовы, пашырылася і на рэлігійную літаратуру, якая традыцыйна стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры – даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Як вядома, гісторыя Беларусі мае тую адметнасць, што хрысціянства сюды прыйшло не толькі ў грэка-візантыйскіх, але і ў рымска-каталіцкіх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляля кгіжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пранікненне беларускай мовы ў канфесійную літаратуру паступова звужала сферу выкарыстання царкоўнаславянскай мовы. Спачатку асаблівасці мясцовых беларускіх гаворак пранікалі ў некананічныя рэлігійныя творы, затым царкоўна-славянскія рысы стыхійна замяняюцца беларускімі і ў тэкстах Св. Пісання. К XVI ст. гэты працэс набывае такія памеры, што асобныя помнікі рэлігійнай літаратуры можна разглядаць не проста як узоры беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, а як самастойныя пераклады на беларускую літаратурную мову.

Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, кнігі якіх увасобілі дэмакратызацыю царкоўна-славяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пісьма. Напрыклад, выданні Ф. Скарыны настолькі насычаны беларусізмамі, што паміж вучонымі ўзніклі рознагалоссі адносна іх моўнай асновы. Адны вучоныя лічаць яе беларускай, другія сцвярджаюць пра перавагу царкоўнаславянскай іх асновы. Аднак як бы гэта не называлі - беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы ці “высокі стыль” старабеларускай мовы – важна, што Ф. Скарына першы свядома сінтэзаваў у сваіх выданнях элементы мертвай царкоўнаславянскай мовы і жывой беларускай гаворкі. На літаратурнай і мовазнаўчай ніве Беларусі Ф. Скарына распачаў тую ж самую працу, якую ў велікарускай літаратуры двума стагоддзямі пазней пачне М. В. Ламаносаў, дбаючы пра “равность” паміж кніжнаславянскай і рускай гутарковай мовамі. Моватворчую дзейнасць Ф. Скарыны можна зразумець і апаніць на агульнаеўрапейскім фоне эпохі Адраджэння, якой паасобныя еўрапейскія мовы і абавязаны ўзыходжаннем з простых “гаворак” да ўзроўню нацыянальных моў. Нагадаем вялікіх італьянскіх гуманістаў – Дантэ, аўтара “Боскай камедыі”, які першым гаворку своей Бацькаўшчыны – Тасканскай вобласці  - імкнуўся ўзняць да агульнаітальянскай нацыянальнай свядомасці, Петрарку, Бакачыо, якія шырока спалучалі ў сваіх творах лацінскую мову з жывой народнай гаворкай. Перакладаючы “Біблію”, Скарына дастасоўваў беларускае слова да высокіх мерак Св. Пісання, суадносіў беларускую мову з іншымі мовамі свету – халдзейскай, яўрэйскай, лацінскай, грэчаскай, царкоўнаславянскай.

Увядзенне ў сакральную мову народных элементаў адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай мовы. У другой палове XVI ст., у разгар Рэфармацыі на Беларусі, паслядоўнікі Ф. Скарыны – Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. Давялі справу да канца, даўшы народу рэлігійныя творы на беларускай мове.

Такім чынам, на ранніх этапах сваей гісторыі беларускі народ ажыццяўляў пісьмовыя зносіны на мове, якая значна адрознівалася ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Як і ўсякая іншая літаратурная мова данацыянальнай эпохі, яна была да канца арганізаванай структурай, не мела сталых, зафіксаваных у граматыках норм. Тагачасныя аўтары апіраліся на традыцыі старажытнага пісьменства, асабліва ў галіне графікі, арфаграфіі,статыстыкі. Гэта ў пэўнай ступені архаізавала літаратурную мову, аддаляла яе ад народнай гаворкі. Разам з тым пісьменнікі неабмежавана карысталіся лексікай і фразеалогіяй народнай мовы, якая з яўлялася для іх узорам моватворчасці і невычэрпнай крыніцай выяўленчых сродкаў. Спалучэнне гэтых рознародных моўных элементаў не было, аднак, механічным, не надавала цалкам штучны характар мове старабеларускага пісьменства. Яна мела адзнакі літаратурнасці і адпавядала тым патрабаванням, якія ставіліся перад ею як сродкам пісьмовых зносін і літаратурнай творчасці.

Літаратурная мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” літаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская ці якая іншая). Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай у выніку аб яднання Вялікага княства Літоўскага з Полшчай (Люблінская унія 1569г.), хоць і з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, мела вынікам значэнне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамічнае і палітычнае становішча, чым   аслабленае ў Лівонскай вайне Вялікае княства Літоўскае. Валодаючы ўнутрапалітычнай ініцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Яна выяўлялася найперш ў імкненні падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэнні каталіцызму, польскай культуры, мовы.

Памеры таго як Княства паступова траціла палітычную самастойнасць і з раўнапраўнага суб екта шматэтнічнай дзяржавы ператваралася ў нацыянальна залежны край польскай улады, пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове.

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калі дакументы Літоўскай метрыкі на працягу XV-XVI стст. напісаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. – пераважна на польскай і часткова лацінскай. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку. У выніку дэнацыяналізацыі і апалячвання ў новых палітычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская літаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становіцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблівы сацыяльны жаргон, у якім польскія рысы перамешваюцца з беларускімі мясцовымі моўнымі асаблівасцямі.

Творы, якія выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стст., беспадстаўна напаўняюцца паланізмамі, прычым не толькі лексічнымі, але і граматычнымі, словаўтваральнымі. Часта ўсе выказванне афармляецца на ўзор польскай статыстыкі. Паводле слоў Я.Ф. Карскага, беларуская літаратурная мова к канцу XVII ст. так паланізавалася, што па свайму лексічнаму складу стала мала адрознівацца ад польскай гаворкі.

Такім чынам, працяглая паланізацыя, вынікам якой стала звужэнне сацыяльнай базы беларускай мовы (складу яе носьбітаў), абмежаванне яе жанравай структуры, нематываванае пранікненне ў беларускі слоўнік паланізмаў, а з другога боку, архаізаванасць самой структуры граматычных і правапісных норм старабеларускай мовы, часта далекіх ад жывой народнай мовы – усе гэта прывяло да заняпаду беларускай літаратурнай мовы старой традыцыі. Яна ўжо не магла задаволіць камунікатыўныя патрэбы тагачаснага грамадства.

Засмечаная і сацыяльна непрэстыжная, беларуская літаратурная мова ўступае пазіцыі польскай мове. І калі яшчэ ў 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч з захапленнем пісаў, што “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною…”, то ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова.

Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусім мала помнікаў на беларускай мове. Гэта асобныя мастацкія творы – ананімныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлікія драматычныя творы – камедыі, інтэрмедыі да школьных драматычных твораў. Спецыфіка гэтых твораў у тым, што яны напісаны ліцінкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапісу. У адрозненне ад традыцыйна-этымалагічнага правапісу кірылаўскіх старабеларускіх выданняў, дзе многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі (аканне, цеканне і інш.) звычайна не адлюстроўваліся, фанетычны прынцып пісьма лацінкай вельмі дакладна перадаваў ўсе асаблівасці беларускага вымаўлення.

Мова драматычных твораў надзвычай блізкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянізмы, не выяўляюцца якія-небудзь кніжныя, архаічныя элементы, тыповыя для старабеларускай пісьменнасці. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкі, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане.

Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасці і нацыянальнай літаратурнай мовы, якая пачала фарміравацца на народна-дыялектнай аснове.

3) Стан беларуская мовы у часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У XIII ст. палітычны цэнтр беларускай дзяржаўнасці перайшоў з Полацка на Панямонне, у Наваградак. У 50-я гады Міндоўг, а затым яго сын Войшалк аб'ядналі Наваградскую зямлю з Літвою. Пры Гедыміне (1316 — 1341 гг.) склалася ядро Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якая атрымала назву Вялікае княства Літоўскае. Пануючае месца ў княстве заняла беларуская культура, дзяржаўнай стала беларуская мова. У другой палове XIV — пач. XV ст. пры князях Альгердзе і Вітаўце ВКЛ у сваіх межах дасягала ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Бярэсця да Мажайска. Слуцкае княства ўвайшло ў склад гэтай вялікай і магутнай дзяржавы ў 20 — 30 гады XIV ст. Відавочна, гэта было мірнае ўваходжанне, па ўзаемапагадненню, нашчадкі Юрыя Яраславіча княжылі ў Слуцку да канца XIV ст. Пад 1387 г. у адным з актаў згадваецца Юрый Слуцкі, верагодна, апошні прадстаўнік слуцкіх Яраславічаў. У 1395 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт, праводзячы палітыку цэнтралізацыі і ліквідацыі ўдзельных княстваў, выгнаў з Кіева Уладзіміра Альгердавіча, брата польскага караля Ягайлы, і пасадзіў яго на княжанне ў Капылі і Слуцку. Уладзімір перадаў Слуцк свайму сыну Алельку. Князі Алелькавічы правілі Слуцкім княствам да 1612 г. Алелькавічы — адзін з найбольш знакамітых магнацкіх родаў на Беларусі, які адыгрываў значную ролю ў грамадскім жыцці ВКЛ у XV — XVI ст. Заснавальнік роду Аляксандр карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх феадалаў як военачальнік і дыпламат. У 1410 г. пад яго кіраўніцтвам слуцкая харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве. Пасля смерці Вітаўта Алелька быў вылучаны кандыдатам на вялікакняжацкі пасад. За ўдзел у грамадзянскай вайне ў 30 я гады XV ст. арыштаваны і пасаджаны ў астрог. У 1443 г. вялікі князь Казімір вярнуў Алельку Слуцк і Кіеўскае княства, адабранае ў яго бацькі. Памёр Алелька ў 1454 г. і пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Малодшы сын Алелькі Міхал атрымаў пасля смерці бацькі Слуцкае княства («сел на отчнне своей») і княжыў у 1454 — 1481 гг. Брату яго Сямёну было аддадзена Кіеўскае княства. Пасля яго смерці Міхал доўга і беспаспяхова змагаўся за Кіеў, з мэтай стаць вялікім князем ВКЛ стварыў групоўку княжацкіх і магнацкіх родаў, якая збіралася скінуць Ягелонаў. На выпадак няўдачы быў прадугледжаны другі варыянт: аддзяленне ад ВКЛ усходніх зямель Беларусі і прызнанне над імі апекі вялікага князя маскоўскага. У змове прынялі ўдзел князь Галыяанскі і інш. Змова была раскрыта, у жніўні 1481 г. Міхал Алелькавіч і Гальшанскі былі пакараны смерцю ў Вільні, Бельскаму ўдалося збегчы ў Маскву. Вялікі князь Казімір пакінуў Слуцкае княства ва ўладанне ўдавы Міхала Ганны Мсціслаўскай і яго малога сына Сямёна. Сямён Алелькавіч княжыў у 1481 — 1505 гг. На чале войска ў 1502 і ў 1503 гг. адбіў набегі крымскіх татар і разбіў іх у бітвах на рэках Уза і Прыпяці. Сын Сямёна Юрый разам з маці ўзначальваў у 1508 г. абарону Слуцка, абложанага войскамі М. Глінскага. Смелая вылазка пад яго кіраўніц-твам спрыяла зняццю аблогі. У складзе войска ВКЛ удзельнічаў у разгроме татарскага набегу ў 1511 г., у Аршанскай бітве 1514 г. Разам з іншымі жыхарамі Слуцкага княства ў гэтых бітвах, верагодна, прымалі ўдзел і жыхары Паарэсся. Значную ролю ў жыцці ВКЛ адыгрываў і яго сын, таксама Юрый, слуцкі князь у 1542 — 1578 гг. Ён удзельнічаў са сваёй харугвай у Лівонскай вайне, але пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г. страціў месца і ў Радзе ВКЛ, якое займалі раней слуцкія князі. Валодаючы значнымі багаццямі, Юрый Алелькавіч даваў вялікаму князю ВКЛ грашовыя пазыкі пад заклад буйных зямельных уладанняў. Пры яго двары вялікая была біб ліятэка, якой карыстаўся гісторык і паэт М. Стрыйкоўскі. Апошнім з роду Алелькавічаў па мужчынскай лініі быў яшчэ адзін Юрый, сын Юрыя Юр'евіча, які кня жыў у Слуцку ў 1578—1586 гг. Пры ім княжацкі двор у Слуцку заставаўся буйным культурным цэнтрам. Нашчадкаў па мужчынскай лініі ён не меў, яго дачка выйшла замуж за Януша Радзівіла, і пасля яе смерці ў 1612 г. Слуцкае і Капыльскае княствы перайшлі да Радзівілаў... У склад Слуцкага княства ў XVI ст. уваходзілі землі па р. Арэса. У дакументах гэтага часу ўпамінаюцца мястэчкі Урэчча і Любань, некаторыя вёскі. У пачатку XVI ст. адбыліся змены ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ. Удзельныя княствы былі паступова ліквідаваны, але Слуцкае як адміністрацыйна тэрытарыяльная адзінка захавалася да 1791 г. У 1507 г. Слуцкае княства, а разам з ім і паарэскія землі, увайшло ў склад Наваградскага павета Наваградскага ваяводства. Княства захавала некаторыя рысы феадальнага ўдзелу са сваёй сістэмай кіравання, судом ў замку князя, апалчэннем мелкіх феадалаў (шляхцічаў) і воінаў, якія за сваю службу атрымлівалі зямельныя надзелы ў спадчыннае валоданне. Жыхарам Слуцкага княства ў XVI ст. не аднойчы прыходзілася бараніць сваю зямлю ад іншаземных захопнікаў. Пачатак стагоддзя быў адзначаны барацьбой з крымчакамі. Летам 1502 г. татары пранесліся праз украінскія землі, пераправіліся праз Прыпяць і па чалі рабаваць землі на поўнач ад ракі. Аб'яднаны атрад слуцкага князя Сямёна Алелькі разбіў іх на р. Уша за Бабруйскам. Былі вызвалены палонныя і аднята нарабаванае татарамі дабро. Новы набег адбыўся ў канцы лета таго ж года. Шасцітысячнае войска Баты-Гірэя праз землі Слуцкага княства падышло да Слуцка. Татары захапілі горад, але замкавыя ўмацаванні аказаліся ім не пад сілу. Разрабаваўшы землі вакол Слуцка, Капыля і Клецка, яны з вялікай колькасцю палонных вярнуліся ў Крым. Найбольш спусташальны набег крымчакоў на Беларусь адбыўся ў жніўні 1505 г. Ворагі зноў захапілі драўляны Слуцк і разбурылі яго, разрабавалі навакольныя вёскі. Спусташэнне зямель давяршыла эпідэмія, якую занеслі заваёўнікі. Наступны набег на Беларусь татары зрабілі ў ліпені 1506 г. Іх шлях зноў пралягаў праз землі на поўначы ад Прыпяці. Ворагі падышлі да Слуцка, але ўзяць горад не ўдалося. Лагер татар пад Клецкам быў разбіты войскамі ВКЛ пад кіраўніцтвам М. Глінскага. Пасля гэтага паражэння буйныя набегі на Беларусь не паўтараліся, хоць невялікія атрады з'яўляліся ў 1508 і 1521 гг. Жыхары Любаншчыны ў складзе Слуцкага апалчэння маглі прымаць удзел у бітвах з татарамі на Украіне ў 1511 і 1527 гг., удзельнічаць у паходзе пад Оршу ў 1514 г. У 1569 г. літоўскія і беларускія феадалы падчас Лівонскай вайны пад пагрозай страты незалежнасці ВКЛ вымушаны былі пайсці на саюз з Польшчай і заключылі Люблінскую ўнію. Землі па Арэсе ў другой палове XVI ст. увайшлі ў склад новай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Населеныя пункты Любаншчыны ўпершыню сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах XVI ст. У 1582 г. сыны слуцкага князя Юрыя Алелькі падзялілі паміж сабой уладанні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра. У сумесным валоданні братоў (Юрыя, Яна-Сымона і Аляксандра) застаўся Свята-Троіцкі (Трайчанскі) манастыр, адзін з самых старажытных на Беларусі, які заснаваны ў XIII ст. і дзейнічаў да 1870 г. Архімандрыты Слуцкага Трайчанскага манастыра, як намеснікі кіеўскага мітрапаліта, у XVII — XVIII ст. мелі выключныя правы на ўпраўленне праваслаўнымі царквамі і духавенствам на Беларусі. У дакуменце аб падзеле Слуцкага княства паміж братамі прыводзяцца старажытныя інвентары і ўпамінаюцца в. Рэдкавічы, Шыпілавічы, Ямінск, якія належалі Трайчанскаму манастыру. У XVII ст. на карысць манастыра выконвалі павіннасці сяляне в.Убіба хі (Калінаўка). У гэты час у манастырскіх сёлах налічвалася дымоў (дом і двор гаспадара): Шыпілавічы — 9, Рэдкавічы — 8, Ямінск — 16, Убібахі — 1. У гэтым жа дакуменце ўпамінаюцца плябанскія службы в. Асавец, Пласток, Цябусы (Чабусы). У апісанні Ярэміцкага прыходу пад 1583 г. ёсць звесткі аб вёсках Закальное, Невалаж, Смольгаў, Юшкавічы, Кастынкі (Касцяшы), Чачэнне (Чачэнск), Обчын Вялікі і Малы. У канцы XVI ст. землі Слуцкага княства сталі аб'ектам гандлю ў магнацкіх сем'ях. У 1600 г. апякун 15-гадовай слуцкай княгіні Соф'і Юр'еўны, апошняй з роду Алелькавічаў, каб узмацніць свае пазіцыі ў дзяржаве і павялічыць зямельныя ўладанні, выдаў яе замуж за 21-гадовага Януша Радзівіла і атрымаў ад Радзівілаў 360 тыс. злотых і 500 валок (больш 10 тыс. гектараў) ворыўнай зямлі. У 1612 г. Соф'я Алелькаўна памерла, яе ўладанні адышлі да Януша Радзівіла, ён атрымаў Слуцкае княства з усімі гарадамі і мястэчкамі, 32 фальваркамі. Радзівілы, новыя ўладальнікі княства, вырашылі ўмацаваць горад і крэпасць Слуцк. Жыхары Любані плацілі грашовы аброк на будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў і ўтрыманне ваеннага гарнізона ў Слуцку. Багуслаў Радзівіл памёр у 1669 г., слуцкай кня гіняй стала яго адзіная двухгадовая дачка Людовіка – Караліна. Слуцкам і княствам упраўлялі эканомы на чале розных чыноўнікаў. Адзін з іх, Станіслаў Незабытоўскі, кіраваў княствам пачынаючы з 1682 г. на працягу 32 гадоў. Старшы эканом быў і ваенным губернатарам, якому падпарадкаваліся каменданты і губернатары гарадоў. Фінансавымі справамі займаўся «камермейстар». Такая сістэма кіравання княствам захавалася на працягу дзесяткаў гадоў, таму што малалетняя княгіня выхоўвалася ў сваяка ў Берліне, у брандэнбургскага курфюрста і засталася назаўсёды ў Германіі. Яна толькі зрэдку наведвала свае ўладанні. Слуцкае княс-тва было нібы дзяржавай у дзяржаве. У 1695 г. Людовіка – Караліна памерла, ўладанні перайшлі да яе двухгадовай дачкі Лізаветы Аўгусты Нейсбургскай, затым да яе дачок. Яны ніколі не на ведвалі сваё княства, атрымлівалі толькі падаткі з гараджан і сялян. У 1569 г. архімандрыт Трайчанскага манастыра пералічваў мерапрыемствы, якія неабходна выканаць сялянам: у Шыпілавічах і Рэдкавічах засеяць землі фальварка Шыпілавічы, гадаваць жывёлу, з кожнай каровы сабраць па фасцы масла і капе сыру, масла і сыр на Вялікдзень даставіць у манастыр. Вялікую рыбу вяндліць... Аглядзець усіх пчол, прыглядзець месца пад пасеку. А цяпер (вясной) колькі мёду і воску ёсць перадаць у манастыр. Біць ваўкоў і лісіц, разводзіць гусей, качак, курэй. Калі яны не могуць справіцца з работамі, упраўляючы можа наняць чэлядзь... Такія указанні атрымалі таксама сяляне в. Ямінск, Трайчаны, Убібахі. Паарэскія землі ў XVII ст. былі ўключаны ў грашова-таварныя адносіны Рэчы Паспалітай, аб чым сведчыць знойдзены ў 1983 г. каля в. Кузьмічы скарб манет Рэчы Паспалітай — трохграшовікі канца XVI — пачатку XVII ст. Аграрная рэформа Рэчы Паспалітай, праведзеная ў XVI ст., увяла фальваркава паншчынную сістэму як аснову сельскай гаспадаркі. Гэта прывяло да ўзмацнення эксплуатацыі прыгонных сялян, іпто прымушала іх шукаць лепшыя ўмовы жыцця і працы, дамагацца волі. Ліхаманіла грамадства і рэлігійнае пытанне: праваслаўная царква не хацела здаваць пазіцыі і вяла барацьбу супраць уніяцтва. Дадатковае напружанне ў адносінах паміж шляхтай, якой належала ўлада, і падуладнымі сялянамі і мяшчанамі ўносілі мова, этнічныя звычаі, веравызнанне... Штуршком для выступлення беларускага сялянства стала паўстанне ўкраінскага казацтва ў 1648 г. «У вёсках пачалі з'яўляцца старцы-лірнікі, каторыя нагадвалі народу пра яго нядолю, пра перамогі казакоў і недалёкую гібель усіх паноў. Пачалі хадзіць дзіўныя і не падобныя да праўды чуткі, быццам шляхта ўзбунтавалася супраць караля, выношвае планы выразаць мужыкоў, а казакі за каралём...» 3 вёскі ў вёску перадаваліся лісты Багдана Хмяльніцкага, у якіх пісалася тое ж самае. Народ збіраўся, радзіўся і ў рэшце рэшт браўся за касу, рагаціну ці тапор і ішоў ў лес. Дружыны ўтвараліся вакол казацкіх атрадаў-загонаў, што дасылаў у паўднёвыя раёны Беларусі Хмяльніцкі. Казацкія атрады авалодалі многімі паўднёвабеларускімі гарадамі, у тым ліку і Бабруйскам. У канцы жніўня 1648 г. вялікі атрад казакоў і мясцовых сялян на чале з Іванам Сакалоўскім падышоў да Слуцка і паспрабаваў узяць яго. У горадзе рыхтавалася паўстанне. 23 жніўня Іван Сакалоўскі накіраваў у Слуцк казакоў-парламенцёраў да княжацкага намесніка Яна Сасноўскага. Казакі прапаноўвалі добраахвотна здаць горад, каб пазбегнуць страт пры штурме. Сасноўскі чакаў падмацаванне ад Януша Радзівіла і пачаў перамовы, якія пра цягваліся некалькі дзён. Казакі і сяляне пачалі штурм горада, але іх спасцігла няўдача, яны панеслі вялікія страты і вымушаны былі адступіць. Паўстанцаў праследавала войска гетмана. 3 верасня каля Пагоста яны прынялі бой у нявыгадных ўмовах, загінула болып за 2 тысячы чалавек. Сярод іх быў і Іван Сакалоўскі. Шляхта гнала атрад да самага Турава. Зняцце асады Слуцка дало магчымасць феадалам жорстка душыць незадаволенасць і выступленні сялян ва ўсіх навакольных вёсках. Відавочца пісаў у тыя дні: «Ні ў якіх землях не было такога кровапраліцця, не правіла баль такая тыранія, якую спазнала цяпер захлынуўшаяся Полынча, і пачулі тое далёкія ад яе краіны. Страшныя, непапраўныя бедствы прынесла нечуваная ў Літве вайна паноў з халопамі. Шырокія палі ды лясы, шматлікія магілы захоўваюць аб гэтым ціхую, вечную памяць...» У 1654 г. пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Землі краю зноў сталі арэнай баявых дзеянняў. Вясной 1655 г. адна з рускіх армій пад камандаваннем князя Трубяцкога наступала ў напрамку Слуцка, у верасні пачалася асада горада. У канцы верасня, так і не ўзяўшы горад, армія Трубяцкога вымушана была зняць аблогу і праз Любань адступала на ўсход. Многія вёскі былі абрабаваны. У сваім завяшчанні ўладальніца маёнтка Ямінск Гальска-Шыперава пісала, што яе гаспадар «двойчы адбудоўваў Ямінск і заводзіў гаспадарку ў ім пасля спусташэння. Пасля вайны яны засталі голае гумнішча, казакі не пакінулі нават дробнай жывёлы. У маёнтку засталося толькі некалькі калек з мужыкоў». Страты беларускага народа ў выніку войнаў сярэдзіны XVII ст. былі вельмі цяжкімі. За 20 гадоў колькасць насельніцтва скарацілася з 2,9 да 1,4 млн. чалавек. Дзве трэці сялянскіх двароў стаялі пустымі, абрабаванымі. Феадалы аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку ці раздавалі сялянам землі, атрымліваючы грашовы або натуральны аброк. Аднаўленне патрабавала значных сродкаў, якіх не мелі нават многія магнаты. У XVII ст. шырокае распаўсюджанне атрымала арэнда. Як правіла, яна была непрацяглай, на адзін — тры гады. Арандатары хацелі як мага хутчэй атрымаць грошы, па-драпежніцку вялі гаспадарку, разарылі сялян. Да нашага часу захавалася прымаўка: «Лепш мець справу з панам, чым з падпанкам». У канцы 50-х гадоў XVII ст. архімандрыт Слуцкага Трайчанскага манастыра залажыў на тры гады вёскі Ямінск, Шыпілавічы, Рэдкавічы, Убібахі войту слуцкаму Васілю Тышкевічу. Цяжкія ўмовы жыцця вымусілі сялян аказваць супраціўленне, на працягу пяці з паловай тыдняў яны адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць Тышкевіча. Пачалося гвалтоўнае пашырэнне ўніяцтва. Уніяцкае духавенства захоплівала праваслаўныя цэрквы і манастыры і ператварала іх ва ўніяцкія. Насельніцтва гвалтоўна вымушалі прымаць новае веравызнанне. У 1728 г. асавецкія свяшчэннікі Сямён і Пётр Біруковічы скардзіліся слуцкаму архімандрыту на дзеянні езуітаў, якія патрабавалі «вывесці святароў з царквы». Езуіты знялі царкоўны звон і сталі спраўляць сваю службу. Аднак многія сяляне не сталі наведваць уніяцкую царкву, не хацелі здраджваць сваёй веры. Такая ж скарга была атрымана і ад прыхаджан з м. Урэчча ў 1740 г., дзе праваслаўная царква не працавала на працягу больш года. У XVIII ст. некаторыя землеўласнікі пачалі ствараць ў сваіх уладаннях прамысловыя прадпрыемствы — вінакурныя, смалакурныя, цагляныя, суконныя, шкляныя мануфактуры, заснаваныя на працы прыгонных сялян. Да такіх прадпрыемстваў адносіцца Урэцкая гута, адна з першых мануфактур на Беларусі. XVIII ст. прынесла новыя выпрабаванні. Праз тэрыторыю краю пралягалі шляхі войск Пятра I і Карла XII, якія аднолькава жорстка рабавалі мясцовае насельніцтва. Сучаснік, гісторык Атвіноўскі пісаў: «Моцныя арміі як з таго, так і з другога боку няспынна перакачоўваліся праз Полыдчу, ад іх нападу ніводны чалавек любога саслоўя — ні ксёндз, ні шляхціц, ні гараджанін, ні бедны селянін, ні яўрэй — не абаронены. На шляху, хто б ні сустракаўся, губляў тое, што меў: каня, вопратку, абутак, шапку. Ваенныя, якія станавіліся на пастой у дварах, забіра-лі коней, сельская гаспадарка занепадала...» У сярэдзіне XVIII ст. землі Слуцкага княства ізноў перайшлі да Радзівілаў. 22 мая 1744 г. быў заключаны дагавор паміж Геранімам Радзівілам і прадстаўніком курфюрства Пфальца. За валоданне гарадамі і мястэчкамі Слуцкага княства Радзівіл заплаціў курфюрсту 230 тыс. дукатаў. Сапегі, якія адмовіліся ад сваіх прэтэнзій на гэтыя землі, таксама атрымалі 2 мільёны злотых. Адмовіліся ад Слуцкага княства і іншыя магнаты. Нават прускі кароль Фрыдрых II атрымаў за адказ ад сваіх прэтэнзій мільён злотых. Слуцкае княства і іншыя землі Нейсбургскіх уладальнікаў абышліся Радзівілам у суму звыш шасці мільёнаў злотых, якая цяжкім ярмом легла на плечы насельніцтва. Геранім Радзівіл быў жорсткім прыгнятальнікам. На працягу 5 гадоў ён жыў у Прусіі, вярнуўшыся на радзіму, заводзіў прускія парадкі, нямецкую муштру. У крэпасці штодзённа праходзілі вучэнні прыдворнага войска. Увечары камендант прыносіў Радзівілу ключы і атрымліваў «план практыкаванняў і экзекуцый» на наступны дзень. Радзівіл ненавідзеў навакольную шляхту. У сваіх дзённіках ён пісаў з пагардай: «смярдзючае гноем сяброўства»... Пасля смерці Гераніма Радзівіла ў 1760 г. слуцкім князем стаў яго старэйшы брат, ардынат Нясвіжа Казімір па прозвішчу Рыбанька. Праз два гады яго месца заняў Кароль Станіслаў па прозвішчу Пане Каханку. Бацькі вельмі песцілі свайго адзінага сына і нашчадка шматмільённых даходаў, у 15 гадоў ён не ўмеў чытаць і пісаць. Нейкі Пішчала здолеў навучыць яго адрозніваць літары: ён пісаў крэйдай, а затым загадваў па іх страляць. Увесь час Кароль бавіў на паляваннях. Грамадскія справы яго зусім не цікавілі, але тым не менш ён атрымліваў чыны і ўзнагароды: у пяць год — ордэн святога Губерта, у трынаццаць — маршалкаўства на віленскім сейміку, у шаснаццаць — дэпутацтва ў сейміку і ў літоўскім трыбунале. У семнаццаць гадоў Кароль Радзівіл — палкоўнік, у васемнаццаць — мечнік ВКЛ. Аб'ектыўную ацэнку Пане Каханку даў Енджэй Кітовіч: «Трэцім п'яніцай Рэчы Паспалітай, пасля надворнага літоўскага маршалка Януша Сангушкі і кароннага крайчага Адама Малахоўскага, быў віленскі ваявода князь Кароль Радзівіл, які па натуры мала адрозніваўся ад вар'ята, а п'яны зусім шалеў. Калі Малахоўскі нішчыў людзей віном, то Радзівіл забіваў зброяй. Нічога яму не каштавала стрэліць чалавеку ў лоб, нібы сабаку, такія здарэнні лічыліся ў доме і ў сям'і Радзівілаў нечым звычайным»... Кароль Радзівіл атрымліваў ад сваіх шматлікіх уладанняў у Польшчы, Літве, Украіне і Беларусі шматмільённыя даходы. Грошы, дабытыя крывёй і потам народа, ён бяздумна траціў на забавы, банкеты, раскошу. Вялікія выпрабаванні выпалі на долю жыхароў краю з-за палітыкі Караля Радзівіла, які ўзначаліў гетманскую групоўку магнатаў. У 1764 г. яе праціўнікі арганізавалі генеральную кан федэрацыю і з дапамогай польскага караля Станіслава Аўгуста і царыцы Кацярыны II захапілі ўладанні Радзівіла, у тым ліку Слуцкае княства. Радзівіл уцёк у Венгрыю, кіраўніцтва княствам перайшло ў рукі канфедэратаў, якія грабілі горад і навакольныя землі. У хуткім часе Радзівіл пера йшоў на бок канфедэратаў і з ворага Кацярыны II стаў яе верным слугой. Усе яго ранейшыя ўладанні былі вернуты. У лістападзе 1791 г. Слуцкае княства як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, праіснаваўшы некалькі стагоддзяў, было ліквідавана ў сувязі з рэформамі дзяржаўнага ладу ў Рэчы Паспалітай. Слуцк стаў цэнтрам павету Наваградскага ваяводства. Павет падзяляўся на сем парафій, землі па Арэсе ўвайшлі ў склад Глускай парафіі. Была прынята першая ў Еўропе Канстытуцыя, праведзены многія рэформы. Але час рэфармавання быў упушчаны, ніці вялікай палітыкі знаходзіліся ў руках іншаземных манархаў. Незадаволеная рэформамі ў Рэчы Паспалітай шляхта стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю і звярнулася за дапамогай да Расіі. У сярэдзіне мая 1792 г. услед за 100-тысячнай расійскай арміяй канфедэраты ўступілі ў межы Рэчы Паспалітай. Спатрэбілася два месяцы, каб разбіць польскае войска. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога землі Мінскай акругі, у тым ліку і Любаншчыны, увайшлі ў склад Расійскай дзяржавы. У 1794 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Адна з самых гераічных старонак гэтага паўстання на Беларусі была ўпісана ў яго гісторыю атрадам Стэфана Грабоўскага ў жніўні 1794 г. Трагічны фінал гераічнага рэйду атрада адбыўся пад Любанню на беразе Арэсы.   Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) вымушаны быў адмовіцца ад прастола. У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Як дзяржава яна перастала існаваць. Каля трох мільёнаў чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, аказаліся ў складзе Расійскай імперыі.

4) Лёс беларускай мовы у часы Расійскай імперыі. Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслаб-ленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутра-ным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.

На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: Бедаруская 7(у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім гррадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек;1Мінская /з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек; )Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерйі) й Губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня - на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях перадавалася губернатарам. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Кацярына II у наказе губернатарам у якасці першай задачы адзначыла "сохраненне тншнны н покоя...".

Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, што не згодны былі прысягнуць новай уладзе, дазвалялася ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць за гэты час сваю не-рухомасць, у адваротным выпадку па сканчэнні тэрміну маёмасць пераходзіла ў казну. Магнаты і шляхта, заспакоеныя абяцаннямі Ка-цярыны II не парушаць іх правоў у большасці сваёй прынеслі прыся-гу царскай уладзе, бо не хацелі губляць уласнасць.

Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу - феадальная ўласнасць на землю - была і там і там аднолькавая, у Расіі, як ужо адзначалася, узровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кант-ролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.

Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы і таму практычна не ведалі такога рэгулявання. Тут яно насіла эпізадычны характар.

На Беларусі сяляне фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. У феа-дала было шмат палітычных, эканамічных і іншых правоў, каб ахаваць сябе ад дзяржаўнага кантролю. Трымаючы ўласныя войскі, феа-дальныя маёнткі станавіліся "дзяржавамі ў дзяржаве". Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай, зараджэнню капіталістычных адносін.

У XVI - XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі закончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян: феадальны лад знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі працэс за-раджэння таварна-грашовых адносін ішоў значна хутчэй. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш. Сяляне Рэчы Паспалітай трывала сядзелі на паншчыне, што закладвала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.

На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.

Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога статуса не адрознівалася ад магнатаў.

Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітан. шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабой. Ён быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне - сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".

Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.

Усе адзначаныя моманты дазвалялі феадалам далучаных губерняў адчуваць сябе дастаткова трывала і паспрабаваць заняць незалежную пазіцыю ў дачыненні да новай дзяржаўнай улады, нягледзячы на тое, што традыцыі палітычнага жыцця ў Расіі, дзе панавала абсалютная манархія, былі зусім іншыя.

Па гэтых прычынах палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Усе астатнія правы засталіся.

Акрамя гэтага, у "Жалаванай грамаце" 1775 г. Кацярына II абвясціла, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоедн-ненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству нмпернн Росснйскон". Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпу-татаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і гу.бернскія дваранскія сходы.

Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам і нават паднесла расійскаму ўраду адрас, у якім разам з іншым было сказана: "Жнвя не в Полыпе, мы чувствуем себя как бы в Полыые н даже лучше, чем в настояіцей ТІольше"(Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С.167).

У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была засна-вана Беларуская каталіцкая епархія, што адпавядала інтарэсам польскіх і апалячаных беларускіх феадалаў. Аднак каталіцкаму духа-венству катэгарычна забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Ва ўсякім выпадку, такога рэлігійнага прэсінгу, як праваслаўная царква ў Полыпчы, каталіцкая рэлігія не адчувала. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.

На гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам" 1785 г. Да прыкла-ду, у гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феада-лаў. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуп-лены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе - думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў.

Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як гэта было ў Расіі. "Даравальная грамата гарадам" служыла ўжо інтарэсам новага класа -буржуазіі.

Спецыяльныя ўказы ўрада датычыліся і яўрэйскага насельніцтва. Указам ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. У гарадах гэтых губерняў яўрэям дазвалялася сяліцца, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

На беларускія губерні была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва: уводзіўся падушны падатак і земскі збор. Аднак, улічваючы запушчаны стан беларускіх зямель (выяўлены ў час перапісу насельніцтва пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў усё насельніцтва ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На пра-цягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацелыпчыкамі.

Што датычыцца заканадаўства, то расійскі ўрад стараўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноў-леныя на тэрыторыі заходніх губерняў. Ва ўсіх указах падкрэслівалася, што "суд н расправа внутреннне тех провннцнй в лнчных делах нмат пронзводнться по тамошннм правам н обычаям" і "нх языком". Ас-ноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Як бачна, на першым часе ўрад у беларускіх і іншых далучаных губернях імкнуўся падладкоўвацца пад шляхту ды іншыя слаі насельніцтва, спрабаваў мякка зняць апазіцыйныя настроі. Асцярожнасць у адносінах да Беларусі і іншых далучаных зямель, характэрная для палітыкі Кацярыны II і яе паслядоўнікаў, безумоўна, дыктавалася тактычнымі меркаваннямі, хаця ў тайных наказах сваім намеснікам царыца выказвала пажаданні, каб паміж Беларуссю і Расіяй "нсчезла грань ннородня". Але як гэта зрабіць, яна не мела яшчэ поўнай яснасці. У сакрэтным наказе князю Вяземскаму яна ў 1764 г. пісала аб "заходніх правінцыях", што "парушаць прывілеі іх усе адразу вельмі непрыстойна было б, аднак і называць іх чужаземнымі і абыходзіцца з імі на гэткай аснове ёсць болып як памылка, а можна сказаць з пэўнасцю, што глупства...", каб яны "абруселі і да далучэння прывыклі", трэба пасылаць туды для вярхоўнага кіраўніцтва "не руссопетов н тому падобное", а людзей паважаных, ад дзейнасці якіх "выходнло бы взанмное уваженне" (Цвікевіч А. Западно-русснзм // Спадчына. 1991. № 2. С.ЗО).

Аднак рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў царызм дзейнічаць больш актыўна. Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвя-дзенне на Беларусі землеўладання расійскага дваранства за кошт дзяр-жаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Заходняй Беларусі расійскім дваранам ды чыноўнікам. 3 750 тыс. чалавек мужчынскага полу, якія пражывалі на далучаных землях, 140 тыс. перайшло да расійскіх памешчыкаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Усяго на далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі з 1772 па 1796 г. Кацярына II перадала расійскім дваранам 150 550 душ. Павел 1 на працягу 1796 - 1801 гг. аддаў 51 памешчы-ку яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1773 -1795 гг. ва ўсходняй частцы Беларусі (Магілёўская і Віцебская губерні) атрымалі ва ўласнасць буйныя маёнткі 85 расійскіх памешчыкаў. У Мінскай губерні ў гэты ж час было падаравана розным асобам 42 290 душ мужчынскага полу, у Гродзенскай - 33 052, у Віленскай - 5319.

У выніку гэтых дараванняў удзельная вага расійскіх памешчыкаў у сярэдзіне XIX ст. склала на Беларусі 1 %, а плошча іх землеўла-дання - 21,7 % (2,1 млн дзесяцін прыватнай зямельнай уласнасці).

Пасля 1801 г. раздача маёнткаў на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне была спынена ўрадам Аляксандра 1 з-за ўзросшага супраціўлення пераводу дзяржаўных сялян у памешчыцкія з боку саміх сялян.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі царызму ў далучаных губернях, з'яўлялася паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыс-таны такі сродак, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. У Рэчы Паспалітай пакаранні за палітычныя злачынствы ў выглядзе выгнання з краіны і канфіскацыі маёмасці таксама дапускаліся. Але прымяняліся яны толькі ў выключных выпадках да кіраўнікоў мяцяжоў, а не да радавых удзельнікаў. Прычым, як правіла, вінаваты каяўся і атрымліваў памілаванне. Такі лёс спасціг буйнейшага магната Кароля Радзівіла, які двойчы падымаў зброю супраць караля, але абодва разы дабіваўся зняцця секвестру і вяртання сваіх уладанняў.

У Расіі ж канфіскацьгіпа матывах здрады самадзержцу шырока ўжываліся. Змены асоб на прастоле ў выніку частых палацавых перава-ротаў у XVIII ст. сулраваджаліся буйнымі канфіскацыямі маёнткаў у набліжаных да папярэдняга цара. Лэтыя маёнткі дараваліся асобам з акружэння новага самадзержца. Удзельнікі змовы, якая прывяла да ўлады Кацярыну П, атрымалі 18 тыс. прыгонных. Былі прыменены канфіскацыі і ў дачыненні да апазіцыйнай шляхты Беларусі і Літвы.

Канфіскацыі праводзіліся не аднойчы. У 1773 - 1775 гг. яны былі накіраваны супраць тых маг-натаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху, а пазней - супраць удзельнікаў паў-стання Тадэвуша Касцюшкі. Да 1800 г. на Беларусі, а таксама ў Невельскім і Себежскім паветах усяго канфіскавана 26 маёнткаў з 36 050 сялянамі (маюцца на ўвазе толькі асобы мужчынскага полу). У 1812 -1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона.

Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. склалася наступная. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляк-сандр 1 дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Польшчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А.Чартарыйскі па прапанове Аляксандра 1 ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 - пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.

24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоўцаў (каля 60 - 70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад каманда-ваннем князя Ю.Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку напалео-наўскай арміі супраць Расіі. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк.

28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі .ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў ут-вораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распадсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Бе-ластоцкуювобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне". Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.

Шляхта, якая толькі што прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі. Велізарнаму войску Напалеона ў межах Літвы, Беларусі і Паўноч-най Украіны ў чэрвені 1812 г. супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я -генерала М.Б. Барклая дэ Толі, 2-я - генерала П.І. Баграціёна, 3-я -генерала А.П. Тармасава.

Каб перакрыць французам шлях на Кіеў, 3-я армія была пакінута ў Валынскай губерні. А 1-й і 2-й арміям патрэбна было злучыцца, каб пазбегнуць разгрому паасобку. У ліпені 1812 г. вызначылася не-магчымасць злучэння 1-й і 2-й армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.

3 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. Ён вырашаў, што рабіць далей. Галоўны план Напалеона - разграміць рускую армію на Беларусі - не быў выкананы. У гэтых умовах Напалеон меў намер пачаць перагаворы з Аляксандрам 1 у Віцебску. Але ад гэтага плана французскаму імператару давялося адмовіцца. Яго армія, складзеная з прадстаўнікоў заваяваных краін, па-чала на вачах развальвацца: зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напа-леон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі.

22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам, а 2 -5 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў болып за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І. Кутузаў. 26 жніўня адбылася генеральная бітва ля в. Барадзіно. Сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі вядомыя Баграціёнавы флешы. 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.

Кутузаў з мэтай захавання арміі загадаў пакінуць Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляк-сандра 1 на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачаў адступаць з Масквы на Смаленск па спустошанай мясцовасці.

7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычні-ка - Віцебск, 4 лістапада - Мінск.

Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в.Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.

У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчын-най вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в.Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в.Салтанаўка (каля Магілёва) і інш.

Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывяді да маса-вай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 - 3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся па-сяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.

Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызвален-не ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".

У адносінах да беларускай арыстакратыі царскі ўрад быў болып асцярожным. 3 аднаго боку, ён хацеў прылашчыць па-сепаратысцку настроеную шлях-ту. Таму, напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напа-леонам "Камісію Вялікага княства Літоўскага", захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным су-дзе, В.Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г.д. Але, з другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто ў час вайны супрацоўнічаў з Налалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці калабарацыяністаў пракацілася па Беларусі.

Наступная хваля канфіскацый мела месца ў 1830 - 1831 гг. У выніку яе на Беларусі канфіскаваны 62 маёнткі ў 51 уладальніка.

30-я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла болыш жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Да ўзнікнення першых праяў беларускага нацыянальнага руху прама ці ўскосна мелі дачыненне таварыствы філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча і Т.Зана было створана таварыства філаматаў. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля. Ён выступаў за аднаўленне польскай дзяржавы. Хутка таварыства пе-ратварылася ў моцную арганізацыю з мноствам філій (аддзялен-няў). Практычна таварыства філаматаў дубліравалі таварыства Прамяністых і Саюз літаратараў, што існавалі ў Віленскім універсітэце.

На пачатку 20-х гадоў XIX ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла таварыства аматараў навук. Гімназісты на сваіх тайных сходах прапаведвалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Полыпчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.

У процівагу агульнаму ўздыму паланізацыі культурна-нацыянальныя імкненні беларускага народа выявіліся ў новай беларускай літаратуры, асабліва ў творчасці Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, П.Багрыма, В.Равінскага, К.Вераніцына, А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Шпілеўскага. Іх творы, асветніцкія пачынанні сведчылі аб абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці ў народзе, аб фарміраванні беларускай народ-най інтэлігенцыі.

Знайшлі падтрымку на Беларусі і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і пры-гоннага права. Дзекабрысты сачылі за развіццём польскага на-цыянальна-вцзваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. У 1821 - 1822 гг. нека-торыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў знаходзіліся на Беларусі. М. Мураўёў, кіраўнік "Паўночнага таварыства", у Мінску ў 1821 г. напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. А. Бястужаў, адзін з кіраўнікоў "Паўночнага таварыства", калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекаб-рысты М. Нарышкін, З. Чарнышоў,

М. Лунін, Я.Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра "Таварыства аб'яднаных славян" І. Гарбачэўскі.

У 1822 г. у Кіеве вяліся перамовы паміж кіраўнікамі "Паўднёвага таварыства" дзекабрыстаў (П.Пестэль) і прадстаўнікамі польскага "Патрыятычнага таварыства" аб наладжванні сувязей для вядзення сумесных дзеянняў. 3 гэтай мэтай у Вільню прыязджалі М.Бястужаў-Румін і С.Мураўёў-Апостал. Увосень па ініцыятыве апошняга быў распрацаваны план арышту цара ў час прыезду ў Бабруйскую крэпасць. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".

Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандзе сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, размешчанага ў Гродзенскай губерні. Пад іх уплывам на пачатку 1825 г. у гэтым корпусе ўзнікла "Таварыства ваенных сяброў" на чале з капітанам К.Ігельстромам. Таварыства ўстанавіла сувязі з тайнымі гурткамі мясцовай моладзі. 24 снежня 1825 г., праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецяр-бургу, сябры таварыства спрабавалі падбухторыць салдат Літоўскага корпуса, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў "Таварыства аб'яднаных сла-вян" у лютым 1826 г. падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску.

Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, расійскі ўрад разграміў і тайныя таварыствы на Беларусі. Шмат іх удзельнікаў было арыштавана.

У 1824 - 1825 гг. урад, улічваючьі, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра 1 жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты. Стаў болып жорсткім агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі. Праводзілася перлюстрацыя лістоў.

Аднак гэта не спыніла грамадска-палітычны рух у заходніх губернях. Перадавая грамадскасць Беларусі і Літвы была цесна звязана з польскім вызвален-чым рухам. Улістападзе 1830 г. у Варшаве апазіцыйная шляхта ўзняла нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 г.1 былі галоўнымі прычынамі паўстання. Аднак тыя рэвалюцыйныя сілы Полыпчы, якія адстойвалі ідэі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў, не змаглі ўзначаліць паўстанне. Польскім арыстакратам удалося захапіць кіраўніцтва паўстаннем і выкарыстаць яго для барацьбы за аднаўленне Полыпчы ў межах 1772 г.

Царскі ўрад імкнуўся прадухіліць пашырэнне паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Тут было ўведзена ваеннае становішча. Аднак ужо на пачатку красавіка 1831 г. дзеянні паў-станцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы). Падрыхтоўку да яго ажыццяўлялі дваране, афіцэры, каталіцкае і уніяцкае духавенства, якія жылі на Беларусі, а таксама эмісары з Царства Польскага. Ядро паўстанцаў склалі шляхта, навучэнцы, афідэры-палякі - каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты - аднаўленне шляхецкай Польшчы ў межах 1772 г. - абумовілі той факт, што паўстанне не атрымала падтрымкі сярод шырокіх колаў насельніцтва.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў верасні - і ў Полыпчы. Але і пасля гэтых падзей палітычнае браджэнне на Беларусі і ў Літве не сціхла. У другой пало-ве 30-х гадоў XIX ст. тут зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40 -50-я гады на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйным да ўлады, усё больш актыўную ролю адыгрывалі рэвалюцыянеры-дэмак-раты. Ідзе фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да яго належаў Ф. Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі найболып радыкальнай з тайных супо-лак - "Дэмакратычнага таварыства". Яно працягвала развіваць традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. У 1837 г. Ф.Савіч наладзіў су-вязь зПінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства "Садружнасць польскага народа", якім кіраваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш.Канарскі. Прапаганда і дзейнасць "Дэмакратычнага таварыства" набылі сацыяльную накіраванасць. У статуце "Дэмакратычнага тава-рыства" абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзялення іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную сама-стойнасць. У 1838 г. "Дэмакратычнае таварыства" было разагнана. Але грамадска-палітычны рух у краі развіваўся далей.

Дзейнасць тайных суполак, якія вылучалі патрабаванні нацыя-нальна-дэмакратычных пераўтварэнняў, нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, апаска, што апошняя можа зліцца ў адзіную плынь з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам, прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Ён пайшоў на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай "разбор шляхты". Меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве. Пра-верка шляхецтва пачалася яшчэ з 1772 г., але да 1830 - 1831 гг. вялася марудна. Паўстанне падштурхнула царскую адміністрацыю да рашучых дзеянняў.

У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні: яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэта катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатнае саслоўе - аднадворцаў у сельскай мясцовасці і "грамадзян заходніх губерняў" у гарадах. 1 першыя і другія абкладаліся асобным "падымным" падаткам і выконвалі паслабленую вайсковую павіннасць. Аднадворцы, што жылі на дзяржаўных землях, прыпісваліся да дзяржаўных сялян, на землях памешчыкаў - да вольных людзен.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплы-ву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г.

5) Развіццё беларускай мовы у 1917 – 1939 гг. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Барацьба супраць карнілаўскага мяцяжу. Бальшавізацыя Саветаў. Утварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе. Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Петраградзе. Усталяванне савецкай улады ў Мінску. Стварэнне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) За-ходняй вобласці і фронту. Ліквідацыя «Камітэта выратавання рэвалюцыі». Кас-трычніцкія падзеі ў Віцебску, Гомелі, іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. Утварэнне абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці (Аблвыканкамзаха). Абвяшчэнне беларускай дзяржаўнасці. Станаўленне незалежных дзяржаў у Польшчы, Прыбалтыцы і на Украіне. Скліканне і роспуск I Усебеларускага з'езда, яго значэнне. Пазіцыі бальшавікоў па нацыянальным пытанні. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята. Наступление войскаў кайзераўскай Гер-маніі ў Беларусі. Брэсцкі мір і Беларусь. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэс-публікі (БНР). Рада БНР і яе дзейнасць. Барацьба па беларускім пытанні. Лістапа-даўская рэвалюцыя ў Германіі і заканчэнне Першай сусветнай вайны. Пачатак польскай акупацыі Літвы і Беларусі. 1 з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай ССР. 3. Жылуновіч, А. Чарвякоў. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР. Наступление войскаў Польшчы. Падпольная і партизанская барацьба ў тыле польскіх акупантаў. Стварэнне Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА). У. Ігна-тоўскі. Стварэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел). Палітыка польскага ўрада ў дачыненні да БНР. Новае наступление польскіх войскаў. Контрнаступление Чыр- вонай Арміі на Заходнім фронце. Паўторнае абвяшчэнне БССР. Контрудар польскіх войскаў. Падпісанне перамір'я і яго ўмовы. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі. Эканоміка БССР у перыяд нэпа. Палітыка «ваеннага камунізму». Эканамічнае становішча ў 1920 - пачатку 1921 г. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Сістэма мерапрыемстваў нэпа ў горадзе. Аднаўленне прамысловасці. Ажыццяўленне нэпа на вёсцы. Развіццё гандлю. Кааперацыя, яе асноўныя віды і іх развіццё на Беларусі. Прычыны згортвання нэпа. Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1921-1927 гг. X з'езд РКП(б) і ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў Савецкай Беларусі. КП(б)Б і прафсаюзы. Грамадскія арганізацыі. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Узбуйненні тэрыторыі БССР. Палітыка беларусізацыі, яе сутнасць, мэты і задачы. Вяртанне на радзіму беларускіх дзеячаў, іх удзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці. Падрыхтоўка і прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г. Развіццё культуры БССР у 1920-я гг. Станаўленне сістэмы адукацыі ў БССР. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Інстытут беларускай культуры. У. Ігнатоўскі, 3. Жылуновіч, У. Пічэта і інш. Развіццё краязнаўства. Літаратурныя аб'яднанні. Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны. Развіццё тэатральнага мастацтва. Станаўленне беларускага кіно. У. Галубок, Е. Міровіч, Ю. Тарыч і інш. Музычнае мастацтва. Архітэктура і жывапіс. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Згортванне нэпа і пашырэнне каманднага кіравання гаспадаркай. Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў Савецкай Беларусі, яе характар, асаблівасці, шляхі правядзення і вынікі. Прычыны, шляхі і формы кааперавання сялянскіх гаспадарак. Тэмпы і метады стварэння калгасаў. «Дваццаціпяцітысячнікі». Вынікі калектывізацыі. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1928-1939 гг. Роля Камуністычнай партыі, Саветаў і іншых грамадскіх арганізацый. Канстытуцыя БССР 1937 г. Палітычныя рэпрэсіі. Культура БССР у 1930-я гг. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Змены ў школьнай адукацыі. Рост колькасці ВНУ і пашырэнне іх навукова-даследчыцкай дзейнасці. Акадэмія навук. Рэформа беларускага правапісу. Асноўныя напрамкі развіцця беларускай савецкай літаратуры. Тэатр і кіно. Стварэнне беларускай музычнай школы. Архітэктура і выяўленчае мастацтва: I. Лангбард, У. Волкаў, 3. Азгур. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Стан прамысловасці і сельдкай гаспадаркі. Насаджэнне асадніцтва. Санацыйны рэжым. Становішча сялян і рабочых. Нацыянальна-культурны ўціск. Міграцыя беларусаў у замежныя краіны. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусь Барацьба супраць прыгнёту ў 20-я гг. Партызанскі рух у пачатку 20-х гг., яго арганізатары. Беларускія нацыянальныя партыі, арганізацыі і іх дзейнасць. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Афармленне Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ) і яе дзейнасць. Б. Тарашкевіч. Таварыства беларускай школы (ТБШ). I. Дварчанін, П. Пестрак, Р. Шырма і інш. Узброенае выступление сялян Кобрынскага павета. Паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Уплыў Камінтэрна на развіццё вызваленчага руху. Роспуск КПЗБ і КСМЗБ. Культура Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. Школа, друк. Грамадска-палітычная думка. А. Луцкевіч. Развіцце літаратуры: М. Танк, В. Таўлай, П. Пестрак. Пстарычныя і этнаграфічныя даследаванні. Выяўленчае мастацтва: П. Сергіевіч, Я. Горыд, Ф. Рушчыц. Народная культура.

7) Білінгвізм, або двухмоуе. акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.; - лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель); - словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць). - марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д. - сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя. 3. СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАРАЎНАННІ З РУСКАЙ Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы. 1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; бел. настрой, яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д. 2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.

Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.). Не з’яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). Звернемся, аднак, спачатку да азначэння паняцця двухмоўя. Згодна з У.Вайнрайхам, двухмоўе – гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі. В.Д. Бандалетаў дае больш падрабязную характарыстыку двухмоўя. Параўн.: “Білінгвізм (лац. bi- два, li gua- мова) – гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай – роднай, і другой – набытай”. Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы (у Беларусі – беларуская і руская, у Фінляндыі – фінская і шведская, у Канадзе – англійская і французская). Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы – адна мова, дома – другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм. Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы няроднай мовы на рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць), рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст) і прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе на ёй сказы). Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя – шматмоўная краіна, у якой дзяржаўнымі з’яўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мовы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў (гл.: Лукашанец, 1989, 18-Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.) размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістычнага феномена.

8) Беларуска – руская фанетычная інтэрференцыя. Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў зяўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель - мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель

- жаночы род; бел. настрой, яблык - мужчынскі род; настроение, яблоко - ніякі і г.д.

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) - і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла - адзіночнага ліку, у рускай мове чернила - множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак -і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга - кнізе, эканоміка - эканоміцы, эпоха - эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат - браты, сын - сыны. Параўн. рус.: брат - братья, сын - сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

8. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

9. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).

10. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. “занимающийся”, “изменившийся” ў беларускай мове адпавядае “які займаецца”, “які змяніўся”.

11. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

12. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

13. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух - дзвюх, двум - дзвюм, двума - дзвюма.

14. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы - девяносто і девяноста.

15. Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу - ляж - ляжце, пяку - пячы - пячыце (рус.: лягу - ляг - лягте, пеку - пеки - пеките).

16. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы(-ючы), -ачы(-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплочваючы, забягаючы, просячы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

10) Катэгорыя адушауленсаці назоунікау Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прыкмет, працэсаў, з’яў, уласцівасцяў і інш. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў (канкрэтныя назоўнікі тыпу стол, кніга, дрэва і да т.п.). Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоў. Асабліва відавочным лексіка-граматычны характар назоўнікаў праяўляецца пры іх класіфікацыі на ўжо згаданыя разрады, што традыцыйна вылучаюцца з улікам і лексіка-семантычных, і марфалагічных крытэрыяў (адушаўлёныя і неадушаўлёныя, канкрэтныя і абстрактныя, агульныя і ўласныя, зборныя, рэчыўныя). Межы гэтых разрадаў назоўнікаў перакрыжоўваюцца, бо адны і тыя ж словы звычайна ўключаюцца адначасова ў некалькі груп. Напрыклад, адны адушаўлёныя назоўнікі могуць быць ахарактарызаваныя і як уласныя, і як абстрактныя (параўн.: Алесь, Яніна, Сымон і да т.п.), другія – як агульныя і як канкрэтныя (параўн.: цясляр, дзяўчына, маці і інш.).

Акрамя лексіка-граматычных разрадаў, назоўнікі натуральна падзяляюцца на разнастайныя тэматычныя групоўкі, якія часцей за ўсё вылучаюцца ў межах памянёных разрадаў (параўн.: назвы раслін, жывёл, прылад працы і інш. -- сярод канкрэтных назоўнікаў, назвы духоўных паняццяў, грамадскіх фармацый, навуковых плыняў і інш. – сярод абстрактных назоўнікаў і г.д.). Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкам (параўн.: кропля, суніца, яйка і да т.п.), або з агульнай дамінантнай рысай (параўн.: дом, стул, хмара і да т.п.); другія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх (параўн.: Мінск – сярод мноства гарадоў, Беларусь – сярод мноства краін, Ганна – сярод мноства імёнаў і г.д.).

Сярод уласных імёнаў вылучаюцца імёны людзей (параўн.: Скарына, Купала, Каліноўскі і інш.), тапанімічныя і астранамічныя назвы (параўн.: Гродна, Нарач, Сатурн і інш.), найменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы гатункаў, вырабаў і інш.(параўн.: завод “Віцязь”, выдавецтва “Полымя”, каманда “Дынама”, тэлевізар “Гарызонт” і да т.п.). У адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца, як правіла, у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім (параўн.: Спартак, Брэст , але Баранавічы і горад/ гарады, дождж / дажджы і інш.). У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей (параўн.: два Сымоны, сям’я Пратасавых і інш.).

Ва ўзаемасувязях агульных і уласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных, пэўным чынам матывуюць іх (параўн.: Колас і колас, Крапіва і крапіва, Танк і танк і інш.), у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзей (параўн.: форд, наган, хам і інш. На пісьме ўласныя назвы адрозніваюцца ад агульных тым, што пішуцца ў беларускай мове заўсёды з вялікай літары.

Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы (параўн.: канапа, куст і да т.п.), але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка (параўн.: рака, снег і да т.п.). Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні (параўн.: свабода, каханне, дабрыня, блакіт, гарачыня і да т.п.), не спалучаюцца, як правіла, з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку. Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі –у, (-ю), а іх канкрэтныя адпаведнікі -а, (-я) (параўн.: бою, характару і інш. і пальца, дывана і інш.).

У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з’яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Так слова канікулы ў беларускай мове разглядаецца як канкрэтнае, а ў блізкароднаснай рускай мове – як абстрактнае. Абстрактныя назоўнікі па свайму ўтварэнню часта з’яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі (параўн.: хваляванне, чырвань і да т.п.). Канкрэтны або абстрактны характар пэўных назоўнікаў часам можа вызначацца кантэкстам. Так, у сказах Праз вёску пралягала грунтовая дарога і Ён удала выбраў сваю жыццёвую дарогу слова дарога ў першым выпадку мае канкрэтнае значэнне, а ў другім – абстрактнае.

11) Скланенне назоунікау

 

Ж.Р.

М.Р.

Н.Р.

1 скл.

  -а-я,

 краіна, хваля

 

 

2 скл.

 

ڤ

дзень, ураджай

-а, -о, -е, -ё      + 5 наз. на –мя:

Возера, жніво, жыццё,снеданне.          Бярэмя, вымя,цемя,семя, полымя.

3 скл.

ڤ радасць

 

 

Рознаскланяльныя назоўнікі

 1)Тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя;

2)Мужчынскага роду з канч. –а, (-я): стараста, дзядуля, дзядзька, старшыня;

3)Назвы маладых істот: дзіця (ё), бусляня (ё), птушаня (ё);

4)Агульнага роду з канчаткамі –а (-я): сірата, ціхоня, сведка, калега, запявала, суддзя, гарэза і г.д.

Нескланяльныя назоўнікі

 1) Агульныя і ўласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія канчаюцца на галосны гук: журы, лэдзі, пано, метро, фае, таксі, Дзюма, Гюго, Перу, Чылі, Чыкага, лібрэта, рагу, меню;

2)Славянскія і неславянскія прозвішчы на зычны і адносяцца да асоб жаночага полу: у Ганны Станкевіч, сустрэў Таню Русак, кніга Веры Гурэвіч;

3)Прозвішчы беларускага, рускага і ўкраінскага паходжання на –о, -іх: з Аленай Баравых, Хілько, у Пеці Баравых, Хілько;

4)Складанаскарочаныя словы, утвораныя з пачатковых літар поўнай назвы і змешанага      характару: БДУ, вну.

12) Канчаткі і назоунікау мужчынскага роду другога склонення. У назоўніках мужчынскага роду ІІ скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.

У родным склоне большасць назоўнікаў м.р.; як і назоўнікі н.р., маюць канчатак –а, -я. Гэта канкрэтныя назоўнікі: класа, альбома, двара, госця, аленя, года (канкрэтны прамежак часу), берага (як і мора, поля).

Канчатак – у, - ю маюць:

  1. абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:

  1. абстрактныя паняцці, пачуцці, адчуванні: прынцыпу, аўтарытэту, поспеху, вопыту, настрою, голаду, сораму, суму, сэнсу;

  2. апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан: догляду, адпачынку, гоману, ходу, пераезду, смеху, сну;

  3. з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, грому, граду, марозу, ветру, холаду, пажару, агню, змроку, шторму, абвалу, выбуху;

  4. прасторавыя паняцці, памер, форму: прастору, краю, з усходу, шляху, стэпу, верху, памеру;

  5. грамадска-палітычныя паняцці, навуковыя тэорыі, вучэнні: апартунізму, класіцызму, ідэалізму, гераізму, дарвінізму, капіталізму, камунізму;

  6. неакрэсленыя прамежкі часу: часу, веку, узросту, тэрміну, перапынку;

  1. рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць розныя рэчывы, матэрыял, хімічныя элементы: бялку, ячменю, воцату, пылу, крухмалу, кобальту, вадароду, шоўку, нейлона; выключэнне: хлеба, аўса;

  2. зборныя назоўнікі: натоўпу, чароту, хмызняку, ажынніку;

  3. назоўнікі ва ўстойлівых выразах: з веку ў век, ні следу ні знаку, даць маху, з’ехаць з глузду, ні роду ні племені і г.д.

Мнагазначныя назоўнікі м.р. ІІ скланення ў залежнасці ад значэння могуць мець абодва канчаткі: -а (-я) і -у (-ю). напрыклад: каля чыгуначнага пераезда (канкр.назоўнік); не пачыналі пераезду (працэс); з дагавора вынікае (дакумент, канкр.назоўнік); між імі не было дагавору (адпрадмечанае дзеянне); стаялі каля ясеня (канкр.прадмет); мэбля з ясеню (матэрыял).

У месным склоне назоўнікі м.р. ІІ скланення адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы. У моўнай практыцы найбольш часта змешваюць канчаткі асабовых і неасабовых назоўнікаў з зацвярдзелай і мяккай асновамі. Іх трэба размяжоўваць: асабовыя маюць канчатак -у (-ю) (пры цвёрдай аснове можа быць і канчатак ), а неасабовыя – -е, -ы, -у, -і ў залежнасці ад асновы:

ІІ скл. м.р. асабовыя

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г, х; к

мяккая

М.скл.

на,

пры,

па

салдату, дзеду,

брату,

суседу,

прадзеду, сыну (-е)

мужу,

доктару,

байцу,

Лукашу,

Тамашу

Алегу,

пастуху,

настаўніку,

арнітолагу

кавалю,

цесцю,

герою,

вучню,

госцю,

Мікалаю

ІІ скл. м.р. неасабовыя

М.скл.

-е; -у

у, па,

на, пры

гневе,

сне,

сплаве,

рове,

стале,

слане, гарбузе

міры,

метры,

маршы,

маржы,

мячы,

стрыжы

стозе,

сцягу,

даху,

бульдогу,

змроку,

ваўку

чаі, гаі,

алені, рулі,

пні, кані,

болі, жалі, цені (цяні)

! Імёны і прозвішчы, якія належаць асобам мужчынскаг полу і канчаюцца на зычны, скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі ІІ скланення са значэннем асобы: Андрэй Лабановіч, Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу.

Са склонавымі канчаткамі, уласцівымі назоўнікам другога скланення, ужываюцца ўласныя назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя і астранамічныя назвы: Крым – у Крыме, Месяц – на Месяцы, а таксама ўласныя назоўнікі – назвы гарадоў, вёсак, рэк, якія маюць форму ніякага роду: Жодзіна – у Жодзіне, Заазер’е – у Заазер’і, Дняпро – у Дняпры.

Як агульныя назоўнікі другога скланення, скланяюцца і прозвішчы на

-оў (-аў), -еў (-ёў), -ін (-ын), якія толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ым, уласцівы прыметнікам: Міхайлаў, Міхайлава, Міхайлаву, Міхайлава, Міхайлавым, пры Міхайлаву. Іншамоўныя прозвішчы на -ін (-ын), -аў тыпу Дарвін у творны склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.

13) Скланенне уласных назоунікау. Імёны і прозвішча мужчынскага роду на зычны скланяюцца як агульны назоўнік са значэнем асобы

Н.с Міхась Садовіч

Р.с       -я              -а

Д.с      -ю             -у

В.с      -я              -а

Т.с      -ем            -ам

М.с     -ю            -у

2)Назоўнікі мужчынскага і неякага роду якія з'яўляюцца геаграфічнымі назвамі скланяюцца як агульныя назоўнікі другога скланеня з адпаведнай асновай:

Н.с Брэст      Мінск   Азярышча

Р.с       -а              -а                 -а

Д.с      -у             -у                  -у

В.с      -а              -а                 -а

Т.с      -ам            -ам              -ам

М.с     -е              -у                   -ы

3)Прозвішчы, геаграфічныя назвы на -оў,- аў,- еў,- ёў

-ін,- ын, скланяюцца як агульныя назоўнікі с цвердай асновай, асаблівасціназіраюцца ў Т і М склонах

Н.с Смалячкоў Сініцын  Рагачоў Столін

Р.с       -а              -а                 -а            -а

Д.с      -у             -у                  -у            -у

В.с      -а              -а                 -оў             -ін

Т.с      -ым            -ым              -ам          -ам

М.с     -у                -у                   -е         -е

4)Прозвішчы з ненаціскным канчаткам а, я якія несуадносяцца з назвамі прадмета і належаць асобе мужчынскага полу, скланяюцца часткова па першаму, часткова па другім скланенні

Н.с   Булыга      Алег

Р.с       -і              -а

Д.с      -у             -у

В.с      -у              -а

Т.с      -ам            -ам

М.с     -у            -у

5)Прозвішчы, якія узыходзяць да назваў прадметаў жаночага роду з асновай на г, к і націскным канчаткам -а, набываюць склон канчаткі ў залежнасці ад полу асобы.

Н.с Булыга    Саладуха(м.р.)  Саладуха(ж.р)

Р.с       -і              -і                            -і

Д.с      -у             -у                            -е

В.с      -у              -у                            -у

Т.с      -ам            -ам                         -ай

М.с     -у              -у                             -е

Не скланяльныя прозвішчы:

1) на ко(Ралько ,Кралько)

2)Жаночыя прозвішча, якія заканчваюцца на зычны(Лобач, Рамановіч)

3) Жаночыя прозвішча с ненаціскнымі канчаткамі -а, -я

якія несуадносяцца з назвамі прадметаў(Батура, Бандарэнка)

4)Прозвішча на іх, ых (Баранавых)

14) Прыметнік, ступені параунання прыметнікау. рыметнік —самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету

прадмета, змяняецца па родах, ліках і склонах. Прыметнік адказвае на пытанні я к і?, ч ы й?

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

 

Пераважная большасць якасных прыметнікаў маюць ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія могуць мець простую і складаную формы.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання абазначаюць прымету, якая ўласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі.

 Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, -ш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: светлы — святлейшы, прыгожы — прыгажэйшы, малы — большы, добры — лепшы (суфікс -ш- ужываецца тады, калі прыметнікі і форма вышэйшай ступені параўнання ад яго маюць розныя асновы): Няма чысцейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. (Прык.) Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.(К К.)

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней): больш прыгожы, менш светлы, больш дужы, болей цікавы.

   Форма прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання ў беларускай мове ўжываецца з назоўнікам ці займеннікам у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: дужэйшы за таварыша, святлейшы за сонца, а таксама з параўнальнымі зваротамі са злучнікамі як, чым. Напрыклад: У аднастайны посвіст ветру ўрываліся гукі, мацнейшыя за вецер. (Пестр.) Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці. (В. Т.) І нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая часамі, чым сама казка. (К-с)

Да формы вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы яшчэ, куды з узмацняльным значэннем: яшчэ бялейшы снег, куды смялейшы хлопчык, яшчэ спрытнейшая дзяўчынка.

Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання абазначаюць самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівай прадмету.

 Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені параўнання: весялейшы — найвесялейшы, святлейшынайсвятлейшы, лепшы — найлепшы. Найвышэйшая прыгажосць тая, што пазнаецца з дзяцінства, бо яна глыбей западае ў душу. (I. Н.) Найсаладзейшыя — у лесе маліны, а найгарчэйшыя — дні на чужыне. (М. Т.)

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання можа часам утварацца прыставачна-суфіксальным спосабам: новы — найноўшы, вялікі — найвялік-шы.

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння слоў самы, найбольш, найменш да прыметніка: самы прыгожы, самы шчаслівы, самы старанны, найбольш плённы. Самыя раннія — веснія воды, самыя познія — цені змяркання, самыя лёгкія — шчасныя годы, самыя цяжкія — слёзы расстання, самыя ціхія — сцежкі дубровы, самыя звонкія — родныя гукі, самыя чэрствыя — крыўдныя словы, самыя чулыя — матчыны рукі. (М. Т.)

Значэнне ступені якасці перадаецца і спалучэннем прыметніка з прыслоўямі меры і ступені вельмі, надта, надзвычай: вельмі кемлівы хлопчык, надта старанны вучань, надзвычай цёплы дзень. Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. (К-с)

У беларускай мове ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання. Гэтыя прыметнікі абазначаюць:

 стан чалавека (жывы, дарослы, нямы),

 колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў (бэзавы, вішнёвы, васільковы, ліловы, залацісты),

 масць жывёл (вараны, гняды, буланы),

знешнюю фізічную прымету чалавека (барадаты, вусаты, кульгавы).

 Не ўтвараюць ступеней параўнання і якасныя складаныя прыметнікі: сінявокі, чарнабровы, светла-сіні, бела-чырвоны.

    Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: завысокае (дрэва), завялікі (касцюм), велізарны (горад), белаваты (туман), сіняватыя (вочы), бялявы (хлопчык).

 Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак.             Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: замалады (хлопец) — надта малады, завысокі, звыштэрміновы, ультрафіялетавы.

   Прыметнікі з суфіксамі -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн-  маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне: вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, страшэнны;

 з суфіксамі -еньк~, -аньк-(-эньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-ласкальнае значэнне: вясёленькі, даражэнькі, прыгожанькі, малюсенечкі, драбнюткі;

з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці: смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты.

Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў жывой мове і ў мастацкіх творах: Дымок танюткі, белаваты павіваецца над хатай. (К-с) А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты. (К-с)

    Значэнне высокай меры якасці можа перадавацца падваеннем прыметніка: светлы-светлы, добры-добры, высокі-высокі. Снег дасвеццем перапаў рана-рана, і ляжыць ён на дварах, на парканах... чысты-чысты. (Гіл.) Цёмная-цёмная вада... Шуміць Вілія, адклікаючыся здалёку-здалёку. (Пташн.)

15) Лічэбнік, скланенне лічэбнікау. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абе¬дзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тыся¬ча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скла¬няюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змя¬няецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.

16) Займеннік . Прыслоуе. Займеньнік - самастойная часьціна мовы, якая не называе прадметы, асобы, якасьці, а толькі паказвае на іх.

Па сваім значэньні займеньнікі дзеляцца на: - асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны; - прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, яго, ягоны, ейны, свой, іхнi; - паказальныя: той, такі, гэты, гэтакi, гэны, гэткi, столькі, гэтулькі; - азначальныя: сам, усё, усе, увесь, кожны, любы, самы, іншы; - пытальна-адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі; - зваротныя: сябе; - адмоўныя: нiхто, нiшто, нiякi, нiчый, нiводны; - неазначальныя: нехта, нешта, хтосьцi, штосьцi, нейкi, якісьцi, якi-небудзь, некалькі, абы-які, хто-небудзь.

17) Дзеяслоу. Дзеяслоў – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан як працэс, адказвае на пытанні што рабіць?, што зрабіць? , напрыклад: мыць, пісаць, ісці, думаць, замярзаць, хвалявацца, чытаць, вучыцца. Дзеясловы абазначаюць фізічныя дзеянні (касіць, жаць) рух і перамяшчэнне ў прасторы (ехаць, плысці), псіхічны або фізічны стан чалавека (сумаваць, спаць), яго маўленчую і разумоўную дзейнасць (гаварыць, разважаць). Дзяслову ўласцівы марфалагічныя катэгорыі трывання (закончаннае і назакончанае), ладу (абвесны, умоўны, загадны), стану, часу (цяперашні, прошлы, будучы), асобы (1-я, 2-я, 3-я, ліку (адзіночны і множны), а ў прошлым часе і ва ўмоўным ладзе – роду (мужчынскага, жаночага і ніякага). Дзеяслоў мае два класы формаў: спрагальныя і неспрагальныя. Спрагальныя (асабовыя) змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках, родах (у прошлым часе). Неспрагальныя – гэта неазначальная форма (інфінітыў), дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асноўная сінтаксічная функцыя дзеяслова ў сказе – функцыя выказніка: Весялей зірнулі на свет вызваленныя ад холаду дрэвы. Ганаруся я тым, шт навек заўладалі вы сэрцам маім. Неазначальная форма дзеяслова можа быць таксама дзейнікам: Жыць – радзіме служыць; дапаўненнем: Нарэшце дзяўчына навучылася слухаць іншых; азначэннем: Ажыццявілася мая мара паступіць у гэты інстытут; акалічнасцю: Дзеці прыехалі капаць бульбу. Трыванне і час дзеяслова. Дзеялоў мае два трыванні – закончаннае і незакончаннае. Дзеясловы незакончаннага трывання абазначаюць незакончанае, працяглае або шматразовае дзеянне і адказваюць на пытанні што рабіць?: насіць, жыць, перапісвацца, марыць, сябраваць, берагчы, майстраваць, працаваць, шукаць, вазіць, маляваць, дапамагаць, мыць, чысціць, ляцець, крычаць, вучыць, знаёміцца, спаць. Такія дзеяловы маюць формы ўсіх трох часоў – цяперашняга (нашу, жыву, перапісваюся), прошлага (насіў, жыў, перапісваўся), будучага складання (буду насіць, буду жыць, буду перапісваццва). Дзеясловы закончаннага трывання абазначаюць закончанае дзеянне або дзеянне, якое абавязкова закончыцца, і адказваюць на паытанні што зрабіць?: прынесці, аджыць, перапісаць, прыйсці, перазваніць, адказаць, разведаць, заехаць, назбіраць, замаляваць, завучыць, перакласці, накрычаць, адчыніць. Такія дзеясловы могуць паказваць і на пачатак дзеяння: выехаць, заспяваць, выступіць. Дзеясловы закончаннага трывання маюць формы двух часоў – будучага простага (прынясу, аджыву, перапішу, выеду, заспяваю, выступлю) і прошлага (прынес, аджыў, перапісаў, выехаў, заспяваў, выступіў). Дзясловы незакончаннага і закончаннага трывання, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне, утвараюць трывальныя пары: рабіць – зрабіць, пісаць – напісаць, гукаць – гукнуць, купляць – купіць, ляжаць – легчы. Такія пары адрозніваюцца прыстаўкамі і суфіксамі. Значэнне закончаннасці або незакончаннасці дзеяння некаторым дзеясловам надаецца націскам: высыпа′ць – вы′сыпаць, выраза′ць – вы′разаць, накіда′ць – накі′даць, адмяра′ць - адме′раць. Некаторыя трывальныя пары адрозніваюцца асновамі: браць – узяць, класціся – легчы, абкладаць – аблажыць. Утвараючы розныя формы часу, каб пазбегнуць памылак, карыстаюцца прыёмам пастаноўкі пытанняў: што раблю? – што зраблю? што зрабіў?– што зрабіў? Так, ад дзеяслова даставаць форма прошлага часу будзе даставаў (што рабіў?), а не дастаў (што зрабіў?), утворанная ад дзеяслова дастаць (што зрабіць?), ад дзеяслова адсылаць форма цяперашняга часу – адсылаю (што раблю?), а не адашлю (што зраблю?), утворанная ад дзеяслова адаслаць (што зрабіць?), каб назваць дзеянне, якое яшчэ адбудзецца.

18) Дзеепрыметнік і дзеепрыслоуе. Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння. Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

20) Прынцыпы беларускай арфаграфіі 23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджаевіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі:

Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.

Правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.

У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

  1. пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, -эль прапанавана перадаваць як –ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр);

  2. паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць);

  3. пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна);

  4. у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам і г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром);

  5. уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі);

  6. упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.;

  7. уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;

  8. у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;

  9. рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-) і –ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;

  10. са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;

  11. уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;

  12. спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

Соседние файлы в папке Шпоры ИУП_1сессия