4. Фанетычная інтэрферэнцыя
Пранікненне спецыфічных фанетычных1 рыс з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае г на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в і л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё. Каб не дапускаць у маўленні фанетычных памылак, патрэбна ведаць фанетычныя асаблівасці (фанетычныя законы) сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Фанетычнымі асаблівасцямі беларускай літаратурнай мовы з’яўляюцца:
Закон акання - гукі [о], [э] не пад націскам пераходзяць у гук [а]: цэны – цана, год – гады.
Закон якання - гук [о] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а]: [н'ос] – нёс, [н'асу]- нясу; [л'от] – лёд, [л'адок]- лядок.
Дзеканне і цеканне (змяненне [д] на [дз'] і [т] на [ц'] пры памякчэнні ў роднасных словах: іду — ідзе, рот – у роце).
Закон узнікнення прыстаўных гукаў галосных і зычных: [а] (аржаны (паралельна: іржаны), амшара (паралельна: імшара); [і] (пад ільдом, з іржышча; імгненна, імгла); [в] і [г] (гэты, вучань, чарнавусы, навучанне, восень).
Фанетычнае падаўжэнне (закон падоўжанага вымаўлення гукаў [з'], [с'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі; перадаецца на пісьме: паданне, ноччу, падарожжа, жыццё.
Закон пераходу [в] і [в'], [л] і [л'] у [ў] (гук [у] пераходзіць у гук [ў] пасля галосных, а таксама гукі [в] і [в'] пераходзяць у гук [ў] пасля галоснага перад зычным і на канцы слова: увага – пад увагай – на ўвазе; трава – траўка; хлопец-умелец – хлопцы-ўмельцы; паплавы – поплаў.
Наяўнасць зацвярдзелых зычных гукаў - [дж], [ж], [ш], [ч], [р], [ц].
Фрыкатыўны (глухі) гук [г]: гонар, гора.
Аглушэнне звонкіх зычных (дзейнічае на канцы слоў перад паўзай (выключэнняў няма): зуб – [зуп], медзь – [м'эц'], дождж – [дошч]).
Прыпадабненне (асіміляцыя) зычных гукаў:
звонкіх перад глухімі: градка – [гратка], без суму – [б'ас суму];
азванчэнне глухіх перад звонкімі: айсберг – [айз'б'эрх], малацьба – [маладз'ба]);
прыпадабненне свісцячых да шыпячых: [шшыц’] – сшыць, [жжвац’] – зжаваць;
прыпадабненне шыпячых да свіцячых: [с’н’іс’с’а] – снішся, [у боццы] - у бочцы;
прыпадабненне па мяккасці свісцячых [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі: без зямлі [б'эз' з'амлі], дзве [дз'в'э], чацвёрты [чац'в'орты]) і [н] перад мяккімі [з’], [с’], [дз’], [ц’]: [ман’ц’ор] манцёр, [х’н’дз’і] хіндзі.
Гукавое абазначэнне літары і:
і =[ і] |
і = [йі] (ётавае распадзенне) |
і =[ й] |
і = [ы] |
сіні [с'ін'і]
|
іней [йін'эй]
у кра-і [у крайі] заінець [зайін'эц'] да іх -[да йіх]
аб'інелы [абйін'элы]
Ільіч - [іл'йіч]
аб здароўі [аб здароўйі] |
сястра і брат [с'астра й брат] |
пасля зычных
контрігра [контрыгра] выключэнне: г, к, х урок ішоў [урок ішоў] луг і поле [лух і пол'э] |
Акрэсленыя фанетычныя асаблівасці ўплываюць на тое, што ў некаторых словах беларускай літаратурнай мовы нярэдка не супадае колькасць гукаў і літар у тых выпадках, калі ў слове прысутнічае:
Мяккі знак: цень (4 літары) - [ц’эн’] (3 гукі), мазоль (6 літар) - [мазол’] (5 гукаў), конь (4 літары) - [кон’] (3 гукі).
Падоўжаныя ці падвоеныя зычныя гукі: жыццё (5 літар) - [жыц’ц’о] (4 гукі), насенне (7 літар) - [нас’эн’н’э] (6 гукаў), бясплоддзе (10 літар) - [б’асплодз’дз’э] (8 гукаў).
Ётавае распадзенне е [йэ], ё [йо], ю [йу], я [йа], і [йі] у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, мяккага знака і ў: ежа - [йэжа], каляіна -[каляйіна], з’ява - [з’йава], мільён - [м’іл’йон], шчаўе - [шчаўйэ].
Літары дз і дж, калі знаходзяцца ў корані слова: падзел (6 літар) - [падз’эл] (5 гукаў), нараджаць (9 літар) - [нараджац’] (6 гукаў).