Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

bel_lit / тутэйшыя

.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
34.32 Кб
Скачать

Мікіта Зносак - калежскі рагістратар, 25-28 г.

Гануля Зносчыха - яго маці.

Янка Здольнік - настаўнік, 25-28 г.

Лявон Гарошка - паважаны селянін.

Аленка - яго дачка, 17-19 г

Наста Пабягунская -дзяўчына невядомых заняткаў, 23-25 г.

Гэнрых Мотавіч Спічыні - Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку.

Усходні вучоны - носіць велікарускую вопратку і боты, барада калматая.

Заходні вучоны - носіць польскі строй, барада голеная, вусы завесістыя.

Дама.

Поп.

Спраўнік.

Пан і інш.Кароткі змест:

Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я - у снежні 1918 г., 3-я - у ліпені 1919 г., 4-я - у чэрвені 1920 г. 1-я, 3-я і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея - на Катэдральным пляцы, называным мянчанамі "Брахалка".

Дзея першая

З'ява I

Гануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка раіць сыну "падвучыцца боты шыць" ці ехаць у вёску, "дзе столькі некранутага поля ляжыць". Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта далікатны, не цягне яго ні да "чорнай работы, ні да зямлі". Баіцца, каб на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць.

З'ява II-III

Уваходзіць Мікіта з пакупкамі. Янка віншуе "кватэрнага гаспадара" з імянінамі. Мікіта просіць маці прырыхтаваць закуску, бо хутка збяруцца госці. Тлумачыць Янку, што ў яго становішчы інакш нельга, "пачнуцца ўсякія суды ды перасуды". Янка прапануе Мікіту плюнуць на тое, хто і што скажа, і жыць сваім розумам. Размова заходзіць пра палітыку. Мікіта нядаўна "цвёрда стаяў на варце святога расійскага самаўладдзя і бараніў тутэйшую рускую народнасць ад "інанародчаскага засілля". Кпіць з Янкі, што яго "сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць". Смяецца з тых, хто служыць "скупой пані" - ідэі. Ён служыць таму, хто лепей плаціць. Янка перасцерагае, што такая "лінія жыцця крывабокая, цямняцкая". Мікіта абражаны, абзывае Янку дырэктарам беларускай басоты. Янка просіць прабачэння, ідзе ў сваю бакоўку.

З'ява ІV

Мікіта гаворыць маці, што ад "нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне", што ён "з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку". Вучыць маці, як звяртацца і гаварыць з яго гасцямі.

З'ява V

Янка просіць у Ганулі дазволу, каб пераначавалі ў яго пакоі былая вучаніца і яе бацька.

З'ява VІ-VII

З'яўляецца Наста Пабягунская, ідзе з Гануляй паправіць прычоску. Мікіта прызнаецца Янку, што Наста "першая ды, мабыць, апошняя слабасць яго сэрца". Некалькі разоў рабіў ёй прапанову і не траціць надзеі дабіцца ўзаемнасці.

З'ява VIII

Наста паведамляе Мікіту, што "з пэўных крыніц мае пэўныя звесткі", што сёння ў Менску будуць немцы. Мікіта не супраць іх прыходу, толькі баіцца, каб яны не сапсавалі яму імяніны.

З'ява IX

Прыходзяць госці - Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Крытычна аглядаюць кватэру.

З'ява X

Гануля выходзіць на званок і вяртаецца з Аленкай і Гарошкам, якія шукаюць настаўніка Здольніка. Мікіта сустракае іх няветліва. Гануля кліча Янку.

З'ява XI

Янка знаёміць Ганулю з Аленкай і яе бацькам. Гануля пазнае ў Гарошку сваяка, Мікіта злуе на маці, што перад гасцямі "ўсю рэпутацыю папсавала".

З'ява XII

3 двух бакоў у хату ўваходзяць Усходні і Заходні вучоны. Мікіта тлумачыць, што гэта яго добрыя знаёмыя, паны вучоныя. Яны шукаюць "праўдзівых тыпаў беларускіх" і ён падказаў, што адзін такі тып кватаруе ў іх. Знаёміць з вучонымі Здольніка. Янка называе беларусамі Ганулю, Гарошку, Аленку. Пра іншых прысутных гаворыць, што яны таксама беларусы, але "з пароды рэнегатаў і дэгенератаў".

Заходні вучоны бачыць перад сабой тыповага "Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крыві познаньско-гуральской". Усходні - "ісціно-русскій ціп Северо-Западной області і безусловно з прымессью монгольско-фінской крові".

Мікіта, кланяючыся, праводзіць вучоных да дзвярэй.

З'ява XIII

Гануля прыносіць закускі. Запрашае Гарошку з Аленкай за стол. Лявон дзякуе, але да Мікітавых гасцей не ідзе. Дастае з торбы сваё.

Госці віншуюць Мікіту. Наста прапануе тост за немцаў, усе падтрымліваюць, але потым наступае непрыемная паўза. Усе ўстаюць з-за стала. Наста просіць Янку іграць на балалайцы, бо Мікіта баіцца заводзіць грамафон. Госці танцуюць і расходзяцца. Мікіта і Гануля ідуць іх правесці.

З'ява XIV

Янка распытвае Аленку, што яна збіраецца рабіць у Менску. Аленка ў Вільні праслухала настаўніцкія курсы і хоча вучыцца далей. Янка раіць пакуль ехаць на вёску і там працаваць. Вырашаюць ехаць на вёску ўжо заўтра.

Аленка дарыцьЯнку прыгожа вышытую кашулю і саматканы пояс, Гарошка - дзераўляную, па-мастацку зробленую лыжку.

З'ява XV

Мікіта радасна абвяшчае, што ў Менску немцы.

З'ява XVI-XVII

З'яўляецца Спічыні. Вучыць Мікіту вітацца па-нямецку. Пачуўшы стук ў дзверы, пакідае хату.

З'ява XVIII

Мікіта ў форме пажарніка вітае ўвайшоўшага немца. Немец па-тутэйшаму просіць вады. Зносак здзіўляецца. Немец аб'яўляе Мікіту, што бярэ яго, рускага генерала, у палон. Мікіта шукае ў слоўніках тлумачэнне, што ён не генерал, а калежскі рэгістратар, і не знаходзіць. Гануля просіць не браць сына ў палон. Кліча на дапамогу кватаранта і яго гасцей.

З'ява XIX

Янка раіць даць немцу тры рублі. Пазычыўшы ў кватаранта грошы, Мікіта адкупляецца ад палону. Немец пакідае хату Зносака.

З'ява ХХ

Мікіта са злосцю зрывае з сябе касцюм пажарнага, шпурляе на падлогу слоўнікі. 3 наступнага дня збіраецца заняцца "свабоднай профэсіяй", гандляваць нямецкімі рублямі.

Дзея другая

Месца дзеі - кусок Катэдральнага пляца.

З'ява I

Гануля гандлюе дробнымі хатнімі рэчамі, Мікіта прадае маркі. Гандаль не ідзе. Мікіта вінаваціць маці, што ў яе няма "чуткай кемнасці ў гандлёва-прамысловых справах". Адпраўляе яе дамоў. Спадзяецца сам "злавіць ...якога-небудзь немца і ўсучыць яму ягоныя маркі".

З'ява II

Аленка і Янка чакаюць на пляцы Гарошку. Гавораць, што трэба рабіць для шчасця народнага.

З'ява III

Мікіта, не прызнаўшы Янку, прапануе таму маркі. Янка іранізуе над "свабоднай профэсіяй" Мікіты. Зносак называе яго зайздросным чалавекам і заяўляе, што з заўтрашняга дня "пераходзіць яшчэ на адну свабодную профэсію". Пры новай уладзе "здольны аратар будзе магчы купацца, як сыр у масле". Янка выказвае сумненні, што Мікіта зарыентуецца ў новай палітычнай сітуацыі, а не трапіць "на свабоднае месца ў Менскім астрозе".

З'ява IV-VI

Уваходзіць з пугай Гарошка, якога немцы былі забралі ў абоз. 3 клункамі за плячыма і кіямі ў руках брыдуць Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Нядаўнія Мікітавы госці тлумачаць, што часова эвакуіруюцца на Захад, "дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца вальготней". Пан папярэджвае Гарошку: "Каб там ваша вёска вельмі ў двор мой не перлася, бо як вярнуся..." Мікіта адмаўляецца "адступаць" на Захад, ён "як істы рускі патрыёт, вымушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў". Калі Дама, Поп, Спраўнік, Пан пакідаюць плошчу, Мікіта спахапіўся, што не прапанаваў ім купіць маркі.

З'ява VІІ

З'яўляецца Заходні і Усходні вучоны. Іх цікавіць пытанне тэрытарыяльных даных вобласці, "іменуемой вашым племенем - Белорусь". Янка дае іранічныя тлумачэнні, якія вучоныя запісваюць.

З'ява VIII

Па адыходзе Усходняга і Заходняга вучонага Аленка гаворыць, што на іх няма ніякага ўпынку. Мікіта перад іх вучонасцю схіляе галаву. Гарошкі і Янка развітваюцца з Мікітам.

З'ява IX

Спічыні вучыць Мікіту аратарскаму майстэрству. Зносак выступае з "араторыямі" на тэму "Пралетарыят і буржуазія", "Рэвалюцыйная самадысцыпліна". Настаўнік увесь час нагадвае вучню пра палітычную сітуацыю і стойкую платформу, без чаго "араторыі" не могуць атрымацца. Убачыўшы немца, які кіруецца на пляц, Спічыні пакідае Мікіту, бо не любіць "спатыкацца з ворагам, калі ён наступае і калі ён адступае". Мікіта ўдакладняе, што вораг асабліва небяспечны, калі наступае.

З'ява X

Немец прыходзіць з Настай. Пабягунская паведамляе Мікіту, што гэта апошні з немцаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае "сягоння нашы Менскія палестыны", што ў Германіі таксама рэвалюцыя.

З'ява ХІ

Застаўшыся ўдваіх, Мікіта "паўтарае мамзэль Насце сваю адвечную прапазіцыю". Наста адказвае: дасць згоду толькі тады, калі "з пэўных крыніц напэўна даведаецца", што Зносак не рэгістратар, а ўжо асэсар. Пакідае Мікіту, бо "мусіць збегаць у адну пэўную крыніцу".

З'ява ХІІ

Абарвансц просіць у Мікіты ахвяраванняў беспрацоўнаму, называе яго таварышам. Мікіта прадстаўляецца "буржуазам", а "буржуазія нічым не жэртвуе". Абарванец забірае пакшутае Мікітам на лаўцы партманэ і выходзіць.

З'ява ХIII

Мікіта прапаноўвае "мадамам і мусьі" маркі, але не знаходзіць партманэ. Засмучаны, нейкі час сядзіць на лаўцы. Чуюцца гукі вайсковай музыкі, крыкі "Ура". Мікіта прывязвае да парасона чырвоную хустачку, махае ў такт музыцы. Крычыць: "Хай жывуць свабодныя прафсаюзы! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!"

Дзея трэцяя

З'ява I

Гануля і Гарошка ўспамінаюць ранейшыя часы, параўноўваюць іх з цяперашнім. Гарошка згадвае свайго зяця, Янку Здольніка, яго словы: "Пакуль не зробімся самі сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу і складу ў нас не будзе".

З'ява II

Прыходзяць Аленка і Янка з нейкага пасяджэння. Янка заўважае змены ў кватэры Зноскаў. Гануля тлумачыць, што было ў Менску "апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя - забралі".

Уваходзіць Мікіта, цягнучы за сабой каламажку, у якой чатыры партфелі і мяшочкі з прадуктамі.

З'ява III

Гануля жаліцца, як сын пры паляках "улез у такую кашу, што сорам і расказваць". Аленка і Янка запрашаюць жанчыну прыязджаць да іх на вёску і развітваюцца.

З'ява IV-V

Уваходзяць Дама і Спраўнік, якім таксама не хапіла "пшэпусткі", каб пакінуць горад.

З'яўляецца босы, без курткі Мікіта , у руках кошык з бутэлькамі і два рэвальверы. Расказвае, як яго перастрэлі два апошнія адступаючыя паны, знялі куртку і боты, бо зроблены гэтыя рэчы з іх сукна і скуры. Зняць яшчэ штонебудзь не змаглі, бо пачалі падыходзіць людзі. Гарэлку і пісталеты Мікіта называе "даходнай стаццёй", бо тое і другое новая ўлада забараняе.

З'ява VI-VII

Наста прыносіць "смутную" навіну, што Зноскаў "ідуць трэсці". Яна раіць вывесіць праз акно чырвоны сцяг і бяжыць "дапасці сям-там у пэўныя крыніцы". Мікіта хоча схаваць пляшкі і рэвальверы. На парозе сутыкаецца з Начальнікам патруля, Двума патрульнымі, Грамадзянінам, Спічыні.

З'ява VIII

Начальнік патруля загадвае Мікіту пакласці на стол рэвальверы, успамінае леташняе знаёмства, калі Мікіта вёў яго ў палон. Мікіту ставіцца ў віну ўдзел у грабяжы, сведкам чаго выступае Спічыні. Мікіта не можа даказаць, што яго прымусілі цягаць рэчы з кватэры. Мікіта паказвае Начальніку свой польскі дакумент, дзе Спічыні чытае, што "Нікіціуш Зносіловскі служыў ...яко доносіцель". Мікіта тлумачыць, што служыў "разносіцелем", разносчыкам, але на дакуменце сапраўды стаіць іншае.

Патруль арыштоўвае Мікіту, Даму, Стражніка і выводзіць. За вокнамі чуваць песня: Ой ты, яблочко, Куда коцішся! Не туда попадзёш - Не вароцішся...

У п'есе «Тутэйшыя» выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. З тутэйшасцю — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю — трэба змагацца, лічыць драматург. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе «трагічна-смяшлівымі сцэнамі». Напісаны твор у 1922 г., сцэнічнае жыццё атрымаў у БДТ-1 у 1926 г. Але хутка п'еса была знята з рэпертуару як твор нацыяналістычны. Толькі ў 1982 г. пра п'есу ўспомніў Магілёўскі абласны драматычны тэатр (рэжысёр В. Маслюк). Нядоўгім было сцэнічнае жыццё п'есы і тут: пасля паказу ў Мінску яе знялі з рэпертуару. У 1988 г. твор Купалы быў надрукававы ў 9-м нумары часопіса «Полымя», а з 1990 г. ідзе на сцэне нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы (рэжысёр М. Пінігін). Зараз п'еса «Тутэйшыя» ўведзена ў школьныя праграмы, да яе звяртаюцца шматлікія літаратураведы і публіцысты.

Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918—1920 гг., калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: «Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае». Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов).

У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра «адзіны непадзельны рускі язык», які б ён «завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну».

У п'есе Я. Купала з'едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з'яўляюцца ў п'есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму.

Усіх герояў мінскай «брахалкі» можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія «тутэйшыя» выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба «тутэйшасці» не вылечана і сёння. Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны. На шчасце, гэты час мінае. Праўда, і сёння не ўсе нашы сучаснікі змогуць даць адказ на пытанне, якое задаў Я. Купала яшчэ ў 1911 г.:

Прыйдуць людзі з Усходу,

Прыйдуць з Захаду людзі

I спытаюць у нас:

«Скуль, якога вы роду?

Дзе зямля ваша будзе,

Дзе айчызна ў вас?»

Адмоўным персанажам проціпастаўляюцца ў п'есе вобразы, якія прадстаўляюць беларускі народ, — Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны з іх разумее па-свойму падзеі, якія адбываюцца, і шукае сваё месца ў складаных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць, шчырасць, мужнасць. Станоўчыя імкненні беларускага народа ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак у творы Здольнік — не палітычны дзеяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэаліст, поле дзейнасці якога нешырокае.

П'еса «Тутэйшыя», напісаная больш за 70 гадоў таму назад, застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.

Слова «тутэйшыя» ў мінулым было амаль адэкватным па сэнсе слову «беларусы». Чаму ж тады Я. Купала не назваў п'есу «Беларусы»? Відаць, гэта тлумачыцца тым, што праблема «тутэйшых» і была гістарычнай трагедыяй Беларусь Прыгадаем, што ўсе дзейныя асобы п'есы за рэдкім выключэннем нарадзіліся на гэтай зямлі, нават такія «адукаваныя», як Усходні вучоны (сын мясцовага дзяка), Заходні вучоны (сын мясцовага арганіста), а таксама вучоны з італьянскім прозвішчам Спічыні. I, тым не менш, перад намі не беларусы, а «тутэйшыя». Слова «тутэйшыя» ў п'есе абазначае людзей з недастаткова развітай свядомасцю. Самая адмоўная рыса тутэйшага — няведанне, што рабіць. Характэрныя рысы «тутэйшых»— пасіўнасць, пакора і абыякавасць.

Аўтарская пазіцыя ў творы гуманістычная. Мы не толькі смяемся з недарэчнасцяў Мікіты Зносака, але і шкалу ем героя, які сам не разумев, што робіць. Пра сур'ёзную папераджальнасць аўтарскай пазіцыі ў адносінах да гэтага персанажа найбольш яскрава сведчыць той факт, што песня, якой заканчваецца твор, адрасавана яму, Мікіту Зносаку:

Ой ты, яблочко,

Куда коцішся?

Не туда попадзёш —

Не вароцішся...

Прыгадаем, што на заўвагу Мікіты Зносака, што яго «лінія жыцця вельмі простая», Янка Здольнік адказвае, нібы папярэджвае: «Памыляецеся, пане рэгістратар, ваша лінія не простая — а крывабокая, — цямнецкая ваша лінія, і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца».

Пазіцыя Мікіты Зносака, на жаль, цалкам беспрынцыпная. Ён лічыць, што «можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае». Асноўная мэта — зрабіць кар'еру, а якім шляхам — не мае значэння. Пра адносіны героя да свайго, нацыянальнага сведчаць наступныя словы: «Эх, каб я быў, меджду протчым, царом! Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. А то круці галавой над языкамі, як баран які над студняй».

У той жа час Мікіта Зносак увесь час «перафарбоўваецца», нават прозвішча мяняе спачатку на Знасілава, затым на Знасілоўскага. Безумоўна, гэтаму садзейнічае і час. Дзея ў творы адбываецца з лютага 1918 па чэрвень 1920 г. Пазіцыя Мікіты Зносака ў адносінах да сваёй нацыянальнай мовы адлюстроўвала пазіцыю пэўнай часткі інтэлігенцыі, абыякавасць якой да ўсяго роднага перарастае ў пагарду і адкрытую здраду. Менавіта тут, на думку аўтара п'есы, і крылася галоўная ўнутраная небяспека для развіцця бацькаўшчыны.

Паслухаем, што гаворыць Мікіта Зносак пра нацыяналыіую мову: «Не маючы што рабіць, інтэрнацыянальная інтэлігенцыя выдумала гэты нейкі нацыянальны беларускі язык, а вы хацелі б заставіць нас, руска-ісціную тутэйшую, меджду протчым, інтэлігенцыю, сушыць над ім свае апошнія мазгі».

Янка Здольнік — супрацілегласць Зносака. Ён агітуе за нацыянальную свядомасць, за беларускую народную культуру. Дзейныя асобы п'есы Янку Здольніка ніяк інакш не называюць, як «беларускім». I калі, збіраючыся ехаць у вёску, Алснка, вучаніца Здольніка, а пасля яго жонка, кажа, што з сабою яны возьмуць толькі беларускія кніжкі, Янка пацвярджае, што «аб іншых і рэчы быць не можа». Гэта не аднабаковасць інтарэсаў герояў, а вызначэнне пэўнай мэтазгоднасці ў працы.

Безумоўна, пазіцыя Янкі Здольніка не можа быць успрынята толькі ў станоўчым плане. Ёсць у гэтай пазіцыі і пэўная аднабаковасць, ёсць максімалізм, непрадбачлівасць. Але Янка — патрыёт сваёй Радзімы, і гэта бясспрэчна. Герой з натхненнем гаворыць Аленцы: «Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць на свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».

Думка галоўнага героя п'есы «Тутэйшыя» не страціла сваей актуальнасці і сёння.

Трагізм лесу герояў твора сведчыць пра заклапочанасць Я. Купалы лесам народа і Айчыны: чалавек і нават народ у прамым і пераносным сэнсе трапляе пад колы гісторыі.

Сёння п'еса «Тутэйшыя» вярнулася да чытача і гледача. Пастаноўка трагікамедыі на сцэне тэатра імя Я. Купалы была прызнана лепшым спектаклем 1990 года. I сёння п'еса з поспехам ідзе на сцэне тэатра.

Соседние файлы в папке bel_lit