sanskrit_manual
.pdf–– Занятак 21 ––
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Практыкаваньне 2
1.Служанка сабрала сорак пяць пладоў з трыццаці васьмі дрэваў.
2.Калі б ты купіў майго каня, змог бы паехаць у горад хутка.
3.Хай здабудзе вялікі-валадар багацьце славы ў бітве!
4.Сёньня ён зробіць пятнаццаць посьцілак, а заўтра зробіць дваццаць ці дваццаць пяць.
5.Колькі гадоў пан вывучаў Веды ад настаўніка?
6.Калі б у мяне былі плады, я б згатаваў ежу.
7.Цяпер ідзе 2014 год.
8.У адным годзе налічваецца 365 дзён.
9.Хай пражывяце вы сто восеняў!
Заданьне
1.Вывучыць на памяць ш́анті-мантру.
2.Вывучыць утварэньне лічэбнікаў.
3.Вывучыць новыя ўзоры спражэньня і скланеньня.
4.Вывучыць новыя словы.
5.Зрабіць практыкаваньні на пераклад, ужываючы правілы сандгі.
311
ЗАНЯТАК 22
–– Занятак 22 ––
1. Vyākaraṇa
На санскрыце граматыка называецца vyākaraṇa (“праяўленьне”). Гэта традыцыйная навука (vidyā), дысцыпліна (śāstra) і тэорыя (darśana), што бачыць мову як праяўленьне і сьвет як праяўленьне мовы. У ведавай традыцыі вйа̄карана̣лічыцца галоўнаю з шасьці vedāṅga (частак цела Веды), дапаможных навук: nirukta (этымалёгія), śikṣā (фанэтыка), vyākaraṇa (граматыка), chandas (мэтрыка), kalpa (рытуалістыка), jyautiṣa (астралёгія).
Pāṇini
Найбольш аўтарытэтным тэкстам вйа̄караны̣больш за 2 тысячы гадоў лічыцца работа настаўніка Па̄ніні̣ (Pāṇini), вядомая як Aṣṭādhyāyī (“Восем узыходаў”). Зьвестак пра Па̄ніні̣ засталося вельмі мала, збольшага гэта легенды. Лічыцца, што Па̄ніні̣жыў на поўначы Індыі ў вёсцы Śālātura(тэрыторыясучаснагаПакістану).Pāṇini–гэтародаваеімя,што значыць “нашчадак Па̄н̣іна”. Лічыцца, што ̄Паніні̣ стварыў сваю граматыку не пазьней, чым дзьве з паловаю тысячы гадоў таму. Як вынікае з самойграматыкі,учасПа̄ніні̣існаваламногашколаўвйа̄караны̣.Па̄ніні̣ і камэнтатары ягонай работы спасылаюцца на 11 іншых настаўнікаў, творы якіх, нажаль, не захаваліся.
Śabdānuśāsana
Агульная назва граматыкі Па̄ніні̣ – śabdānuśāsana – “Настава мовы”. Работа Па̄ніні̣ складаецца зь некалькіх частак:
1.Varṇa-samāmnāya – збор фанэм, вядомы як Ш́іва-сӯтры
2.Sūtra-pāṭha – ліст, пераклік правілаў, вядомы як А̄шта̣̄дгйа̄йі̄
3.Dhātu-pāṭha – ліст, пералік дзеяслоўных каранёў
4.Gaṇa-paṭha – ліст, пералік збораў, групаў слоў, на якія спасылаюцца правілы
АўтарстваПа̄ніні̣дляастатніхчастакграматыкічастаставіццападсумнеў:
5. Uṇādi-sūtra – правілы пра uṆ-загалоўныя афіксы
313
––Занятак 22 ––
6.Liṅgānuśāsana – настава пра род словаў
7.Paribhāṣā-pāṭha – ліст, пералік мэта-правілаў
Sūtra
Сӯтра-па̄тха̣ складаецца з блізу 4000 правілаў, або сӯтраў. Слова sūtra значыць “нітка”. Сӯтры ў тэксьце зьвязаныя міжсобку, як ніткі ў тканіне . Сӯтра – гэта якнайбольш кароткае, несумнеўнае, агульнае, несупярэчлівае выказваньне, у якім няма нічога лішняга. У шырокім сэнсе сӯтры – гэта традыцыйны навуковы стыль сьціслага выкладаньня пэўнага вучэньня.
Тэкст сӯтра-па̄тхі̣ў трансьлітэрацыі на лацінку: http://gretil.sub.unigoettingen.de/gretil/1_sanskr/6_sastra/1_gram/paninixu.htm.
Vṛtti
Кароткасьць сӯтраў дасягаецца закошт выдаленьня з тэксту ўсяго, што можна скараціць, а пасьля аднавіць паводле правілаў. Сӯтра – гэта згорнутае, заархіваванае выказваньне. Разгортваньне сӯтры, пераклад яе ў цямны санскрыцкі сказ называецца vṛtti. Згорнутая сӯтра непера кладальная, перакладаецца толькі яе vṛtti. Напрыклад:
– vṛddhiḥātaic–ВрддгімаебыцьсузнаньнемāT і aiC.
Нумар сӯтры
Сӯтрапа̄тха̣складаецца з васьмі разьдзелаў ці ўзыходаў (adhyāya), кожны зь якіх складаецца з чатырох пад-разьдзелаў, ці крокаў (pāda). Кожнаясӯтрамаесвойнумар,штоскладаеццазтрохлічбаў:нумарузыходу, нумар кроку і нумар самога правіла.
Anuvṛtti
Усе правілы нешта прызначаюць: дзеяньне або правільнае разуменьне. Таму выказьнік у кожным правіле заўсёды адзін – гэта дзеяслоў syāt
314
–– Занятак 22 ––
“мае быць”, і ён заўсёды скарачаецца. Акрамя таго, многія правілы маюць агульныя ўмовы. Кароткасьць сӯтраў дасягаецца тым, што агульныя ўмова называецца толькі адзін раз, а ўсе правілы, што маюць тую самую ўмову, зьмяшчаюцца пад гэтай умовай, як пад загалоўкам. Такія агульныя словы і называюцца adhikāra, загалоўкамі. Каб зразумець нейкае правіла, трэба ўлічыць ўсе загалоўкі, якія “сьледуюць” за ім з папярэдніх правілаў. Гэта сьледаваньне называецца anuvṛtti. Напрыклад:
Іт мае– быць сузнаньнем ануна̄сікі
aC у першанаставе.
( )Іт –мае быць сузнаньнем канцавога haL у першанаставе.
Utsarga, apavāda
Як што немагчыма выразіць усю ісьціну адным правілам, гэта дасягаецца падзелам правілаў на галоўныя (utsarga) і вынятковыя (apavāda). Апава̄да заўсёды мацнейшая за утсарґу. Калі ўзьнікае супярэчнасьць і два правілы прэтэндуюць на адзін выпадак, то дзейнічаць мае апава̄да
– правіла з вузейшым абсягам. Напрыклад:
( )Іт –мае быць сузнаньнем канцавога haL у
першанаставе.
( Іт ня)мае–быць сузнаньнем вібгакті-канцавых tu̐,s, m у першанаставе.
Другоеправіламаевузейшыабсягужытку,тамуяномаеперавагуперад першым.
Віды сӯтраў
Сӯтры адрозьніваюцца паводле таго, што яны прызначаюць:
1.saṃjñā – прызначае сузнаньне, вызначэньне тэрміна (saṃjñā)
2.vidhi –прызначаепэўнаедзеяньне:замену(ādeśa)цідаданьне(āgama)
3.niyama – абмяжоўвае абсяг іншых правілаў
315
––Занятак 22 ––
4.nipātana – прыводзіць вынятак у якасьці прамой цытаты
5.atideśa – пераносіць правілы з аднаго абсягу на іншы
6.paribhāṣā – абумова ці мэтаправіла, правіла пра ўжываньне іншых правілаў
7.adhikāra – правіла-загаловак
8.pratiṣedha – забарона дзеяньня іншага правіла
9.vibhāṣā – неабавязковая забарона іншага правіла
Saṃjñā
Слова saṃjñā даслоўна азначае “су-знаньне”, супольнае знаньне, а таксама вынік сузнаньня, тэрмін, імя ўласнае. Правіла віду saṃjñā прызначае вызначэньне тэрміна. Такое правіла заўжды мае дзьве часткі: saṃjñā (сузнаньне, назва, тэрмін) і saṃjñin (сузнанае, называнае, значэньне тэрміна). Такая сӯтра разварочваецца словамі saṃjñā syāt “мае быць сузнаньнем”. Напрыклад:
Врддгі– мае быць сузнаньнем
āt і aiC.
Vidhi
Слова vi-dhi азначае “правіла, загад, пастанова”. Правіла віду vidhi прызначае пэўнае дзеяньне (kārya): замену або даданьне. Правіла пра замену мае два абавязковыя складнікі: замену (ādeśa) і замесьціва (sthānin). Напрыклад:
( ) –У
абсягу сам̣гіты перадaC замест iK мае быць yaṆ.
Тут iK зьяўляецца sthānin, а yaṆ – ādeśa.
Paribhāṣā
Слова pari-bhāṣā азначае “мова пра, дамова, абумова”. Paribhāṣā – гэта правіла, што ўжываецца пры інтэпрэтацыі іншых правілаў. Таму яго часта называюць мэта-правілам. Напрыклад:
– Пры замене
316
–– Занятак 22 ––
на грасву замест eC мае быць iK.
– Замест канцавога aC напум̣сака-назоўнай пра̄тіпадкікі мае быць грасва.
Першае правіла зьяўляецца paribhāṣā, другое – vidhi. Першае правіла растлумачвае сутнасьць замены, прызначанай у другім правіле.
Atideśa
Слова ati-deśa азначае “перанос, аналёгія”. Atideśa – гэта правіла, якое пераносіць правілы з аднаго абсягу ў іншы, што дазваляе двойчы не прызначаць адны і тыя самыя правілы для розных абсягаў. Напрыклад:
(
) – Замест lo̐Ṭ-замесных пратйайаў маюць быць тыя самыя замены, што і замест la̐Ṅ-замесных пратйайаў.
Adhikāra
Словаadhi-kāraазначае“улада,права,загаловак”.Правілавідуadhikāra выдзяляецца націскам: словы, што зьяўляюцца адгіка̄рамі, маюць сваріту. Адгіка̄ра выносіць у загаловак нешта агульнае для правілаў, зьмешчаных пад гэтым загалоўкам. Напрыклад:
– Надалей мае сілу адгіка̄ра “пратйайа” (т.б. элемэнты, прызначаныя ў наступных правілах, аўтаматычна атрымваюць сузнаньне “пратйайа”).
Niyama
Слова niyama азначае “абмежаваньне”. Правілы гэтага віду абмяжоўваюць ужываньне правілаў, агульна прызначаных раней для ўсіх выпадкаў. Напрыклад:
( – Пасьля)дга̄ту,
што ў змысьле цяперашняга часу, мае быць пратйайа la̐Ṭ.
– Пасьля ануда̄тта- і Ṅ-ітавага дга̄ту мае быць а̄тманэпада.
317
–– Занятак 22 ––
Pratiṣedha
Словаprati-ṣedhaазначае“забарону”.Гэтаправіла,штозабараняеўжы- ваньне іншага правіла. Звычайна яно пачынаецца са слова na “не”. Напрыклад:
()У сэнсе– картра ўзаемнага чыну
пасьля рухці шкода-сэнсавых дга̄ту ня мае быць а̄тманэпада.
Vibhāṣā
Слова vibhāṣā азначае “раз-мова, адмена, дыялект”. Правіла віду vibhāṣā прызначае неабавязковую забарону іншага правіла. Гэта можа быць пазначана ўжываньнем слоў vā “або”, vibhāṣā “неабавязкова”, anyatarasyām “іншым разам”, bahulam “разнастайна”. У перакладзе вібга̄ша̄перадаецца выразам “аможа быць” замест “мае быць”. Напрыклад:
(У)сэнсе– картра
пасьля дга̄ту vad, што ў сэнсе супольнага вымаўленьня выяўнай мовы пры спрэчцы, мае быць а̄тманэпада.
Nipātana
Слова ni-pātana азначае “вынятак, адхіленьне”. Гэта правіла, што прызначае вынятак празь яго прамое цытаваньне. Напрыклад:
(
– Словы phalegráhi, ātmabhári зьяўляюцца выняткамі і ўтвараюцца ад дга̄ту grah і bhṛ адпаведна крт̣-пратйайай iN.
Siddha, asiddha
Пасьля выкананьня правіла яго вынік стаецца зьдзейсьненым, гатовым, дасяжным (siddha) як умова для іншых правілаў. Аднак, пасьля правіла вынік правіла абвяшчаецца недасяжным,
318
–– Занятак 22 ––
нязьдзейсьненым (a-siddha) для ўсіх папярэдніх правілаў. Такім чынам, пачынаючы ад правіла 8.2.1, правілы выконваюцца пасьлядоўна, не азіраючыся назад. Тры апошнія пады сӯтрапа̄тхі̣, што пачынаюцца гэтым загалоўкам, называюцца tri-pādī “тры крокі”.
Камэнтары
Інтэрпрэтацыя правіла заўсёды азначае яго разгортваньне ў звычайны санскрыцкі сказ. Гэты сказ зьяўляецца першай стадыяй камэнтаваньня тэксту – vṛtti. Адылі для поўнага разуменьня правіла патрэбныя прыклады яго ўжываньня ды неўжываньня. Такі разгляд зьяўляецца часткаю камэнтаваньня другой ступені – bhāṣya. У сваю чаргу, bhāṣya можа быць дачынам камэнтароў трэцяй ступені і г.д. Граматыка санскрыту вядомая як trímuni vyākáraṇam “вйа̄карана̣трох муні (мудрацоў)”: Па̄ніні̣ і двух камэнтатараў яго твору – Ка̄тйа̄йаны й Патаньджалі. Аўтарытэт апошняга зь іх традыцыйна лічыцца найбольшым.
Vārttika
Першым з захаваных камэнтароў на твор Па̄ніні̣ зьяўляецца Vārttika настаўніка Ка̄тйа̄йаны (Kātyāyana). Гэта камэнтар на vṛtti сутраў, задачаю якога была праверка правамернасьці, дацэльнасьці правілаў. У выпадку ўзьнікненьня праблемаў Ка̄тйа̄йана прапаноўвае або даданьне новых сӯтраў, або іншую інтэпрэтацыю ўжо існых. Ва̄рттікі Ка̄тйа̄йаны захавалісяякдачыніншыхкамэнтароў–Маг̄абга̄шйііКа̄ш́ікі.Лічыцца, што Ва̄рттіка Ка̄тйа̄йаны была створана не пазней за IV ст. да н.э.
Mahā-bhāṣya
Вялікі камэнтар (mahā-bhāṣya) настаўніка Патанджалі (Paṭañjali) на ва̄рттікі Ка̄тйа̄йаны лічыцца найбольш аўтарытэтным камэнтаром твору Па̄ніні̣. Як што яго дачынам зьяўляюцца ва̄рттікі, а ня самі сӯтры, то ён пакрывае ня ўсе правілы сӯтрапа̄тхі̣. Камэнтар Патанджалі збудаваны як дыялёг трох віртуальных асобаў: pūrva-pakṣin (вучань, што ставіцьпытаньні),uttara-pakṣin(старэйшывучань,штоадказваенапыта- ньні)іsiddhāntin (настаўнік,шторобіцьканчатковуювыснову).Лічыцца, што камэнтар Патанджалі быў створаны не пазьней за ІІ ст. да н.э.
319
–– Занятак 22 ––
Тэкст Мага̄-бга̄шйі ў трансьлітэрацыі на лацінку: http://gretil.sub.unigoettingen.de/gretil/1_sanskr/6_sastra/1_gram/pmbhasuu.htm.
Kāśikā
Kāśikā-vṛtti – гэта камэнтар, створаны ў горадзе Kāśī (Варанасі) каля VII ст. н.э. Гэта вялікі, падрабязны й лёгкі для засваеньня камэнтар, аснову якога складае vṛtti усіх сутраў сӯтрапа̄тхі̣. Ён быў створаны двума настаўнікамі Джа̄йа̄дітйам (Jājāditya) і Ва̄манам (Vāmana). Найбольш вядомы камэнтар на Ка̄ш́іка̄-вр́ттіPada– -mañjarī настаўніка Га-
радатты (Haradatta).
ТэкстКа̄́ікішўтрансьлітэрацыіналацінку:http://gretil.sub.uni-goettingen. de/gretil/1_sanskr/6_sastra/1_gram/jvkasipu.htm – і тут: http://www. intratext.com/IXT/SAN0012/.
Siddhānta-kaumudī
Siddhānta-kaumudī (“месяцовае сьвятло канчатковага вырашэньня”) – гэта камэнтар на твор Па̄ніні̣, створаны настаўнікам Бгат̣оджт̣і̄ Ді̄кшітам (Bhaṭṭojī Dīkṣita) у XVІІ ст. н.э. У гэты час санскрыт ужо даўно не засвойваўся дзецьмі ў якасьці першай мовы, і мэтады яго навучаньня давялося зьмяняць. Сіддга̄нта-каўмуді̄камэнтуе ўсе сӯтры Па̄ніні̣, але ў асаблівым парадку. Гэты камэнтар арганізаваны паводле прака̄ранаў̣(prakaraṇa) – тэмаў словаўтварэнья. Гэта найбольш папулярны камэнтар на А̄шта̣̄дгйа̄йі̄цягам апошніх стагодзьдзяў, на які ў сваю чаргу існуюць многія іншыя камэнтары. Яго скарочанымі адме-
намі зьяўляюцца творы Madhya-siddhānta-kaumudī і Laghu-siddhānta- kaumudī граматыста Варадара̄джы (Varadarāja).
Сіддга̄нта-каўмуді̄ў перакладзе на ангельскую можна сьцягнуць тут: https://archive.org/details/siddhantakaumud00agoog. Тэкст Лаґгу-
сіддга̄нта-каўмуді̄ ў трансьлітэрацыі на лацінку даступны тутhttp:// gretil.sub.uni-goettingen.de/gretil/1_sanskr/6_sastra/1_gram/varlghku.htm.
320
