Литература по Идеологии / Токць (Бел-_дэнтычнасць у Х_Х ст)
.pdfмящейся заглушить в народе родное ему русское начало”81. Гене- рал-губернатар Назімаў пісаў у Пецярбург у сакавіку 1863 г.: „Русский элемент, как во время бывшего владычества поляков в этом крае, так равно и впоследствии, по возвращении оного под державу Российскую (...) сохранился доныне во всей своей чистоте и неприкосновенности. Католицизм и Уния, отторгнув его от лона Православной Церкви, успели разъединить его с русскою народною семьею в отношении только одних религиозных убеждений и верований (...), но не коснулись ни его нравов и обычаев, ни самобытности народного характера, притупленного, но не погасшего в массах русского населения”82. Аднак ён жа з трывогай паведамляў у сталіцу, што ўсе вёскі ізасценкіў краі запоўнены вялікай колькасцю польскіх буквароў, катэхізісаў ііншых кніжак, „в том числе и на местном белорусском наречии польским алфавитом”83. Адносна беларускіх кніжак генерал-губернатар хутчэй за ўсё меў на ўвазе буквар на беларускай мове, выдадзены ў Варшаве ў 1862 г.
Напэўна, менавіта гэтыя абставіны паўплывалі на той факт, што расійскія ўлады выдаюць у Вільні ў 1863 г. зборнік апавяданняў для народа „Разсказы на белорусском наречии”84. Гэта была першая ў ХІХ ст. кніга на беларускай мове кірылічным друкам. Яна ўяўляла сабой невялікую брашуру памерам у 30 старонак іскладался з чатырох вялікіх апавяданняў іказкі. Ужо назвы апавяданняў — „Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая ихъ була доля до уніи?”, „Ци добре мы зробили, покинувши унію?”, „Великая помылка нашихъ Бълоруссовъ”, „Розмова на цментари старосты Янка зъ братчикомъ Хвэдосемь” — сведчаць, што невядомыя нам аўтары акцэнтуюць увагу на гістарычных і рэлігійных пытаннях. У апавяданні „Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая ихъ була доля до уніи?”, напісаным на заходнепалескай гаворцы, выкладзена па сутнасці найбольш грунтоўная для ўсяго ХІХ ст. міфалагізаваная канцэпцыя гісторыі беларусаў як асобнага народа, хаця і „роднага з народамі, каторыя даўней жылі іцяпер жывуць у паўднёвых іўсходніх рускіх краях”. Алег Латышонак вылучыў гіпотэзу, што аўтарам гэтага апавядання мог быць якраз ужо вышэйзгаданы гісто- рык-аматар з Гродзеншчыны Ігнат Кулакоўскі85. Межы Беларусі ў апавяданні акрэсленыя наступным чынам: „Старана, дзе жывуць
81Там жа, с. 34.
82Цыт. па: М. Долбилов, Полонофобия и русификация..., [на сайце:] ht tp:// mion.sgu.ru/emp ires/artikles/index.htm.
83L. Zasztowt, Kresy 1832-1864. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawniej Rzeczypospolitej, Warszawa 1997, s. 352.
84Разсказы на бълорусскомъ наръчіи, Вильно 1863.
85A. Латышонак, Гутарка „царкоўнага старасты Янкі”..., с. 200.
82
цяпер пінчукі, мінчукі, віцебцы, магілёўцы, завецца Белаю Руссю; у гэтай старане з вельмі даўніх часоў жыў народ славянскі. (...) Народ той уперш зваўся крывічамі альбо крывіцкімі славянамі (...) а то яшчэ былі крывічы полацкія — вось гэтыя крывічы былі нашымі продкамі. (...) Цяперашняя Віцебская, Магілёўская губерні, маленькі кавалачак Пскоўскай іСмаленскай, значная часць Мінскай губерні з Пінскам, Мозырам іТуравам, кавалак Віленскай да рэчкі Дзітвы ідобры кавалак Гродзенскай з местамі Ваўкавыскам іБярэсцем былі тымі месцамі, дзе жыў беларускі народ. (...) Такіто досць значны кавалак зямлі займалі нашы дзяды — крывічы полацкія. Мова ў іх была руская, падобная да цяперашняй нашай мужыцкай; меліяны сваіх князёў, і, як усе славяне ў тую пару, іяны — дзяды нашы, жылі ў паганстве, не знаючы Бога ісціннага. Князі по- лацкія-беларускія былі вельмі адважныя, ваявалі з суседнімі сваімі браццяміславянамі”86. Такім чынам, гісторыю беларусаў аўтар апавядання распачынае з паганскіх часоў. Кіеўскаму князю Уладзіміру прыпісвае іх заваёву іхрышчэнне. Прызнае таксама ілітоўскае заваяванне Беларусі, але сумеснае жыццё беларусаў ілітоўцаў падае ў цэлым станоўча: „Ад нашых прадзедаў-беларусаў літвіны пераймалі ізвычаі ісамую мову. Пад панаваннем літоўскіх князёў літвіны жылі з беларусамі ў вялікай згодзе. Даўней беларускія князі набіралі літвінаў да свайго войска іразам з імі хадзілі ваяваці з кіеўскімі князямі; а пасля таксама літоўскія князі цэлае сваё войска мелі з беларусаў. З часам літвіны, каторыя жылі найбліжэй каля Беларусі, зусім страцілі сваю мову іпачалі гаварыці па-беларуска- му. Разам са звычаямі імоваю ад славян-беларусаў пачала перахадзіці да Літвы івера праваслаўная”87 . Затое адмоўна ацэньваліся аўтарам апавядання дзяржаўная унія з Польшчай і Берасцейская царкоўная унія. Увогуле, галоўнымі крытэрыямі беларускай ідэнтычнасці ў яго выступаюць паходжанне ад славян-крывічоў, беларуская мова іправаслаўная вера. Менавіта ўціск на праваслаўе ў Рэчы Паспалітай з’яўляецца прычынай крайне адмоўнай ацэнкі гэтага перыяду беларускай гісторыі: „Не дай Божа нам пацярпеці таго, што перацярпелі нашы дзяды ібацькі за веру праваслаўную”. У другім апавяданні„Розмова на цментари старосты Янка зъ братчикомъ Хвэдосемь”, таксама напісаным на палескай гаворцы, аўтар укладвае ў вусны старасты Янкі наступныя словы: „А и мы сами, запэвнэ зовсим не ляхи: мы сами по соби народъ особный — Бълоруссы!”88
86Цыт. па адаптаванаму тэксту У. Казберука: Заняпад і адраджэнне: Бела-
руская літаратура ХІХ ст., укл. У. Казберука, Мінск 2001, с. 320-321.
87Там жа, с. 322.
88Разсказы на бълорусскомъ наръчіи..., с. 28.
83
„Ці ж гэта ня праўда, калі ў нас мужыкоў католікаў завуць палякамі? Прынаймней, гэтак робяць у Дзісненскім уездзе. Ідзіцё вы па сялу, дзе жывуць мужыкі католікі іправаслаўныя, пытаецеся: „Хто жыве ў такой-та ітакой хаце?” Вам гавораць: „Католікі ці палякі”. „А ў другой хаце хто жыве?” Вам адкажуць: „Русакі жывуць, рускія ці праваслаўныя”. Вот тутыцька і вялікая памылка наша іпадабенства да цыган, што тыя з нас, каторыя веруць па-каталіцку, завуцца палякамі. Якія яны палякі? У іх мова простая, беларуская, звычаі простыя, беларускія; ізвычаі, і мова ў мужыкоў католікаў тыя самыя, што іў мужыкоў праваслаўных, ці рускіх. Хто добра ведае палякаў, іх мову ізвычаі, той ніколі не скажа, каб мужыккатолік быў пахож на паляка. Зачым жа нашы мужыкі-католікі завуцца палякамі? Няўжо ж таму, што яны каталіцкай веры. Паглядзім на другіх людзей: хто робіць так, як мы? Рускізаўсёды завецца рускім; немец, якой бы ён ні быў веры, завець сябе немцам; француз — французам. Што ж мы за няшчасны народ, што не ведаем, як назваць сябе, і, зрабіўшыся католікамі, адракаемся ад свайго роду іплемені, завём сябе палякамі”89 . Праўда, гэтае апавяданне завяршаецца радкамі: „Русскими, а не Поляками мы повинны называтца”. Такім чынам, аўтар дэманструе пэўную амбівалентнасць у разуменні беларускай ідэнтычнасці, якая была вельмі характэрнай для расійскіх урадавых чыноўнікаў імясцовых „заходнерусаў” у другой палове ХІХ іна пачатку ХХ ст. „Разсказы...” прызначаліся для выкладання ў народных вучылішчах. Гэтая кніга была адзінай спробай расійскіх уладаў выкарыстаць друкаванае беларускае слова ў сваіх мэтах. Як успрымалі самі сяляне кніжку на „простай мове” даследчыкам, на жаль, нічога невядома.
У 1863 г. да беларускіх сялян звяртаецца на іх мове і адзін з кіраўнікоў паўстання Канстанцін Каліноўскі ў сваёй славутай „Мужыцкай праўдзе”. Гэты твор у беларускай навуковай ікультурнай традыцыі быў па сутнасці сакралізаваны, стаўшы адным з важных элементаў нацыянальнага канона. Але трэба прызнаць, што ў тэксце „Мужыцкай праўды” беларуская нацыянальная праблематыка ўвогуле адсутнічае. Не згадваецца іэтнонім беларусы. Толькі ў „Лістах з-пад шыбеніцы” Яська-гаспадар гаворыць, што хоча „каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў іпаўстанне польскае”90. У гэтым жа пасланні Каліноўскі сцвярджаў, што „маскалі” „там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзяць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе
89Цыт. па адаптаванаму тэксту У. Казберука: Заняпад і адраджэнне..., с. 327.
90К. Каліноўскі, За нашую вольнасць. Творы, дакументы, уклад. Г. Кісялёў,
Мінск 1994, с. 40.
84
ніколі не пачуеш іслова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча”91. Каліноўскаму таксама прыпісваюць „Пісьмо ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай”, у якім аўтар звяртаецца да беларускіх сялян: „Чы ж мы дзецюкі, сідзець будзем? мы, што жывем на зямлі Польскай, што ямо хлеб Польскі, мы, Палякі з векаў вечных”92. Беларускія даследчыкі абвяргалі аўтарства Каліноўскага, высоўваючы той аргумент, што на азначаным лісце стаіць пячатка варшаўскай друкарні. Аднак, можна, на нашу думку, пагадзіцца з Р. Радзікам, што вышэйпрыведзеныя словы Яські-гаспадара не з’яўляюцца „прынцыпова супярэчнымі з тым, што ўтрымліваюць іншыя дакументы”93. Некаторыя саратнікі па барацьбе абвінавачвалі Каліноўскага ў „літоўскім сепаратызме”. Праўдападобна, што пад тэрмінам „Літва” Каліноўскі разумеў абшар былога ВКЛ. Гэта выразна праяўляецца ў яго тлумачальнай запісцы, якую Каліноўскі напісаў падчас следства: „Россия хочет полного с собою слияния Литвы для доставления счастья здешнему народу. (...) Кто полагает, что Россия легкую в этом будет иметь задачу, тот судит паверхностно, тот себя абманывает. Сеть, обхватывающая нас во всех классах и соединяющая с Польшею, имеет столько оснований в традициях и даже предрассудках, что распутать ее, уничтожить и воссоздать что-ли- бо новое составляет вековой систематический и разумный труд. (...) Пока Правительство не приобретет сочувствия в действительно образованном классе здешняго населения, до тех пор слово России не найдет отголоска в сердце литовцев”94. Той факт, што тэрмін „беларусы” з’яўляецца пабач з тэрмінамі „палякі” і„літоўцы” спачатку ў паўстанцкім маніфесце, а затым іў „Лістах з-пад шыбеніцы”, быў сведчаннем пашырэння беларускай ідэнтычнасці. Таму іпаўстанцы, іцарскія ўлады звяртаюцца да беларускай мовы ў барацьбе за сімпатыі мясцовага сялянскага насельніцтва.
Аднак пашыраць беларускую ідэнтычнасць, асабліва сярод праваслаўнага насельніцтва, не ўваходзіла ў планы ўрада. Новы „начальнік краю” Міхаіл Мураўёў не ўнікаў у этнаграфічныя дэталі, а „беларускай праблемы” для яго папросту не існавала. У праграмных дакументах віленскага губернатара за 1863-1865 гг. адсутнічаюць хоць якія-небудзь згадкі пра беларусаў. Мясцовых беларускамоўных сялян Мураўёў заўсёды называе „рускімі”. Расійскі гісторык Міхаіл Далбілаў знайшоў толькі адно выключэнне — фразу
91Там жа, с. 43.
92Там жа, с. 242.
93R. Radzik, Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową..., s. 232.
94K. Каліноўскі, За нашую вольнасць..., c. 145.
85
ў чарнавым варыянце справаздачы імператару (май 1864 г.): „Бедственная идея о разъединении народностей в России, введении Малорос[сийского], Белорус[ского] и иных наречий уже глубоко проникла в обществ[енные] взгляды. Необходимо положить этому твердую преграду и вменить Мин. Народ. Просвещения в обязанность действовать в духе единства России”95. А яшчэ ў ліпені1863 г. быў выдадзены славуты цыркуляр П. А. Валуева, які забараняў выпуск дыдактычнай літаратуры на ўкраінскай мове. Аўтаматычна дзеянне гэтага цыркуляра распаўсюджвалася, як гэта ўжо было іў 1859 г., таксама іна беларускую мову. Гэта рабіла ўжо немагчымым паўтарэнне эксперыментаў, падобных да выдання „Разсказов на белорусском наречии”.
З прыходам Мураўёва імасавым наездам чыноўнікаў з цэнтральных губерняў імперыі ў асяроддзі мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі запанавалі крайне ваяўнічыя погляды, своеасаблівае пачуццё месіянства. Мураўёў пісаў міністру дзяржаўных маёмасцяў А. А. Зеленому ў лютым 1864 г. : „Здешний край искони был русским и должен им оставаться (...) польский элемент здесь есть пришлый и должен быть окончательно и решительно подавлен; теперь настоящее время с оным покончить, в противном случае Россия безвозвратно лишиться Западного края и обратиться в Московию, т.е. в то, во что желают поляки и большая часть Европы привести Россию”96 . Гэтакую лінію працягваў і наступны генерал-губернатар Каўфман, які заяўляў: „Этот край был и должен быть навсегда русским. На то воля Государя, на то желание всей России, на то право государственное, на то и право историческое (...) в здешнем крае не должно быть и не будет места никакой другой цивилизации, кроме русской”97. Цікава, што ў той час у расійскіх інтэлектуальных колах нават выказваліся апасенні адносна зараджэння „беларускага сепаратызму”. Праўда, мясцовая дзяржаўная адміністрацыя такой пагрозы не бачыла. Папячыцель Віленскай навучальнай акругі ігарачы прыхільнік Мураўёва Н. П. Карнілаў пісаў вядомаму расійскаму публіцысту Каткову ў красавіку 1864 г.: „Опасаться политических тенденций и сепаратизма просто смешно на западной границе. Какой тут сепаратизм, когда Белоруссия, находясь в столкновении с сильными народностями и соприкасаясь со сплоченным
95М. Долбилов, Культурная идиома возрождения России как фактор имперской политики в Северо-Западном крае в 1863-1865 гг., [на сайце:] ht tp:// mion.sgu.ru/emp ires/artikles/index.htm.
96Письма М. Н. Муравьева к Зеленому, „Голос минувшего” 1913, н-р 9, с. 207.
97А. В. Миловидов, Пятидесятилетие „Виленского вестника”, Вильна 1914,
с. 26.
86
польским обществом может держаться только опираясь на Россию и тяготея к ней. Она никогда не будет настолько сильна, чтобы ей пришло в голову домогаться самостоятельности”98 . Такім чынам, немагчымасць беларускага сепаратызму Карнілаў вытлумачваў польскай пагрозай, а не доказамі адсутнасці ў беларусаў самабытных этнічных рысаў. Пазней падобная логіка аргументаў супраць суверэннасці Беларусі актыўна выкарыстоўвалася заходнерусамі мясцовага паходжання, у прыватнасці Міхаілам Каяловічам.
Гэтая самая бурлівая ў ХІХ ст. хваля расійскасці, якая абрынулася на Беларусь у 1860-я гады, дала штуршок пошукам сваёй ідэнтычнасці ў мясцовым адукаваным грамадстве. Нават праваслаўныя чыноўнікі тутэйшага паходжання пачалі выразней адчуваць сваю беларускасць,сутыкнуўшыся з масавым наездам адзінаверцаў з усходу. Чыноўнік канцылярыі віленскага генерал-губернатара Масолаў адзначаў у сваіх запісках: „Местные русские чиновники смотрели на нас тоже недоверчиво и даже неприязненно”99 . Міравы пасярэднік з Магілёўскай губерні Захар’ін пісаў пра праваслаўных ураднікаў мясцовага паходжання: „Это были местные уродженцы — „белоруссы”, как они стали называть себя после усмирения восстания”. Гэтыя „белорусы”, на думку Захар’іна, „вредили, насколько могли, русскому делу”10 0. Падобныя прыклады пошукаў новай ідэнтычнасці ў гэты час бачым іў асяроддзі каталіцкай шляхты. Той жа Масолаў згадваў, што маршалак шляхты Мінскай губерні Яўстах Прушынскі напісаў вернападданніцкі адрас цару ад імя мінскага дваранства на беларускай мове: „Он высказал в нем уверенность в исторической необходимости слияния западных губерний с Россией, но в то же время необходимость этого слияния он доказывал мыслью о панславизме. Мысль эта пустила была корни в Минской губернии, так как в ней заключалась известная уловка поляков, которые на все согласны, лишь бы не быть и не называться русскими”101.
Падзеі 1860-х гадоў мелі яшчэ адзін станоўчы момант з пункту гледжання пашырэння беларускай ідэнтычнасці. Адразу пасля паўстання 1863 г. урадам былі выдадзены этнаграфічныя атласы А. Рыцціха іП. Эркерта102, якія паказвалі этнічную структуру на-
98Русское дело в Северо-Западном крае..., с. 71.
99А. Н Масолов, Виленские очерки 1863-1865 гг. (Муравьёвское время), „Рус-
ская старина” 1883, т. 40, с. 393.
100И. Н. Захарьин, Воспоминания о службе в Белоруссии 1864-1870 гг. (Из записок мирового посредника), „Исторический вестник” 1884, т. 16, с. 65.
101А. Н. Масолов, Виленские очерки 1863-1865 гг..., с. 585.
102П. Н. Батюшков, А. Ф. Риттих, Атлас населения Западно-Русского края по исповеданиям, Санкт-Петербург 1864; П. Ф. Эркерт, Взгляд наисторию и эт-
87
сельніцтва Заходніх губерняў Расійскай імперыі. Упершыню геаграфічны абшар рассялення беларусаў быў паказаны на мапе. Незалежна ад інтэнцый складальнікаў гэта непазбежна мусіла калісьці паслужыць на карысць беларускай нацыянальнай ідэі. У гэты ж час царскія ўлады паўсталі перад праблемай акрэслення нацыянальнай прыналежнасці беларускамоўных сялян-каталікоў. Генерал-гу- бернатар Мураўёў сцвярджаў у сваёй запісцы імператару, што ў Заходніх губернях „православие соединено с понятием о русской народности, как, напротив того, католик и поляк составляет одно”10 3. Таксама палкоўнік П. Ф. Эркерт, аўтар даследавання, прысвечанага этнічнай праблематыцы Заходняга краю, пісаў: „Ничто в западных губерниях России не определяет черты, отделяющей русскую народность от польской, так отчётливо и правильно, как различие вероисповеданий. Таким образом, в западной России, с сравнительно немногими исключениями, все славянские обитатели православного исповедания должны считаться русскими, а все те, которые исповедуют католическую религию — поляками”104. Эркерт не надаваў істотнай вагі мове сялянскага насельніцтва: „Католик, говорящий на белорусском или малорусском языке, не только в глазах всех жителей православного и католического вероисповедания
— Поляк, но и сам считает себя, да и хочет, чтобы другие считали его Поляком (...) выражение католический Белорусс не известно ни в (русском) народе, ни у (польских) помещиков и духовенства”105. Свае высновы палкоўнік грунтаваў на ўласных назіраннях і тым практычным вопыце, які набылі расійскія вайскоўцы ў 1863 г. Але яго рацыянальныя выкладкі супярэчылі ўжо дастаткова на той час распаўсюджанай у расійскіх інтэлектуальных колах міфалагеме, згодна з якой сялянства Святой Руси (да якой малады рускі нацыяналізм далучаў ібеларускія землі) уяўляе сабой нейкае містычнае цела, што складае галоўную апору самадзяржаўнай улады. Апанентам Эркерта ў расійскім друку стаў такі знаўца Беларусі як Павел Баброўскі. Апошні рашуча аспрэчыў нацыянальны падзел беларускамоўнага насельніцтва паводле рэлігійнай прык-
нографию западных губерний России, Санкт-Петербург 1864; Carte etnographique de la Russie occidentale et des pays limitrophes en Pologne et en Galicie, [y:] Dokuments servant a eclaircir l’histoire des provinces occidentals de la Russie ainsi que leurs rapports aves la Russie et la Pologne, St. Petersburg 1865.
103М. Н. Муравьев, „[Записка]лично представленаГосударю в Петербурге5-го апреля 1865 года”, [y:] Сборник статей разъясняющих польское дело по отношению к Западной России”, c. 319.
104П. Ф. Эркерт, Взгляд на историю и этнографию западных губерний России,
Санкт-Петербург 1864, с. 6.
105Там жа, с. 8.
88
меты: „Не достаточно знать кто ходит в костёл и кто в церковь, надобно ещё знать, кто говорит по-белоруски и кто по-польски, чтобы верно разграничить соприкосновенные народности”106. Баброўскі нават не надаваў істотнага значэння саманазве сялян: „Какое нам дело до того, что белоруссы не называют себя белоруссами, а простыми (...) но они говорят по-белорусски”107. Хаця аўтар і прызнаваў, што беларусы паходзяць „от одного корня с великорусами”, разам з тым сцвярджаў: „Само собой разумеется, что белоруссы и великоруссы представляют два отдельные типа”10 8.
Расійскаму ўраду падыход Баброўскага больш адпавядаў, чым падыход Эркерта. Апошні быў бы апраўданым толькі ў тым выпадку, калі б беларускамоўных сялян-каталікоў удалося перавярнуць у праваслаўе. Але дасягнуць гэтага ўлады не здолелі. Калі каталіцкую шляхту выгадна было называць „наносным пришлым элементом”, дык прызнанне палякамі вялікай колькасці беларускіх сялян падрывала міф пра „исконно русский” характар гэтых земляў, якія ў адпаведнасці з мацнеючым нацыяналістычным дыскурсам у свядомасці расійскай палітычнай эліты складалі неад’емную частку Святой Руси. Адданае цару сялянства складала асноўны элемент гэтага міфа. Натуральна, што ўрад не мог саступіць польскаму нацыяналізму беларускамоўных сялян-каталікоў Заходняга краю, якія ва ўсіх афіцыйных статыстыках з 1860-х гадоў фігуруюць як беларусы. Праблема палягала толькі ў тым, як прышчапіць гэтым сялянам рускую самасвядомасць? Той жа І. П. Карнілаў пісаў: „Каждый римский католик в западном крае есть поляк; отсюда следует, что римско-католическая религия служит здесь к ополячению народа и определяет национальность. Полагаю, что было бы весьма важно уничтожить означенное мнение и провести в народное сознание ту мысль, что русский народ, принадлежащий по вере к римскому обряду и живущий в некоторых местностях западного края, есть такой же русский народ, как и те русские, которые исповедают православную веру”10 9.
У 1866 г. каталіцкія ксяндзы з Магілёўскай іВіцебскай губерняў звярнуліся да ўладаў з просьбай дазволіць ім перакласці на беларускую мову дапушчаныя цэнзурай казанні Філіпецкага і Бялобжэцкага і чытаць гэтыя казанні сваім прыхаджанам па-беларуску.
106Там жа, с. 23.
107Там жа, с. 6.
108Там жа, с. 22.
109Д. Сталюнас, Может ли католик быть русским? О введении русского языка в католическое богослужение в 60-е годы XIX в., [на сайце:] http://mion.sgu.ru/
empires/artikles/index.htm .
89
На жаль, мы не ведаем, як аргументавалася імі патрэба беларускамоўных казанняў. Фактычна ж казанні на беларускай мове праводзіліся ксяндзамі ібез афіцыйнага дазволу. Высокапастаўлеы чыноўнік пры віленскім генерал-губернатары А. П. Старажэнка дакладваў Мураўёву пасля паездкі па Магілёўскай губерні летам 1864 г.: „Священники (православные — С. Т.) по деревням никогда не говорят проповедей, а напротив допускают православный народ, по выходе из церкви, отправляться в костел и слушать казание (проповедь), которое ксендз пропагандист говорит им на белорусском наречии”110. Дзяржаўныя ўлады звярнуліся па гэтым пытанні да мінскага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Галубовіча, які ў лютым 1866 г. напісаў свае меркаванні для обер-пракурора Свяцейшага Сінода. Яго стаўленне да ўвядзення беларускай мовы ў каталіцкае набажэнства было крайне адмоўным: „В состав Белоруссии входят губернии Витебская, Могилевская, часть Виленской, Минская и Гродненская. В двух первых замечаются поднаречия, именно: на окраинах смежных с внутренними губерниями простонародный говор приближается к Русскому. В Минской губернии в части Речицкого уезда и в Мозырском говорят полумалороссийским, а в Пинском — полесским, т.е. грубым малороссийским наречием, в Гродненской губернии в уездах Брестском, Кобринском, Пружанском и Бельском говорят по малороссийски, в Гродненском по-над рекою Неманом по литовски, в Сокольском и Белостоцком уездах поселенцы мазуры говорят польским жаргоном. При таком разнообразии наречий, которому дать преимущество для перевода на оные проповеди? Выбор трудно сделать и потому, что говорящие по малороссийски не терпят белорусского языка и наоборот. Белорусский язык не обработан, на нем невозможно выразить отвлеченных мыслей, евфония его весьма неприятна, зачем же его ставить на подмостки литературного наречия, когда неуклонною целью правительства должно быть обобщение чисто русского языка, и когда к тому способствуют открытые народные церковные и городские училища. Да и теперь простой народ достаточно понимает русский язык. К тому же в Белорусский язык в продолжение крепостного состояния вкралось много польских слов и оборотов. Кто ж поручиться, что ксендзы не будут пользоваться этим для поддержания хотя тени польского языка. (...) Я протестовал против печатания бывшим попечителем кн. Ширинским-Шихма- товым на Белорусском языке книги для чтения в народных училищах и теперь протестую против перевода на оный латино-католи-
110М. Долбилов, Полонофобия и русификации..., [на сайце:] http ://mion.sgu.ru/ empires/artikles/index.htm.
90
ческой проповеди. Заподозривать домогательство латинского духовенства о переводе проповеди на Белорусский язык я имею исторические основания, именно иезуиты. Они, поселившись здесь, предварительно изучали простонародный язык и на нем соблазняли православных” 11 1.Такім чынам, беларус з паходжання і былы уніят Міхаіл Галубовіч рашуча выказаўся супраць выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкім касцёле. Выглядае на тое, што галоўнай прычынай з’яўляўся страх перад магчымым „соблазнением” ксяндзамі праваслаўных прыхаджан. З гэтай жа прычыны праваслаўнае духавенства ўпарта працівілася і выкарыстанню расійскай мовы ў касцёле. Цікава, што свой асабісты дзённік той жа Міхаіл Галубовіч пісаў на польскай мове. Такім чынам, з 1860-х гадоў пад Беларуссю пачынаюць разумець не толькі Віцебскую іМагілёўскую губерню, а тую тэрыторыю, дзе большасць насельніцтва размаўляе на беларускай мове. Гэта выдатна паказаў Адам Кіркор у сваім тэксце для выдання „Живописная Россия”: „Сначала Белорусью называли только нынешния Могилевскую и Витебскую губернии (...) но в настоящее время, с этнографической точки зрения, как в племенном, так в бытовом и народном отношении, Белоруссией справедливо называют все три губернии: Могилевскую, Витебскую иМинскую. Исключение составляют только три уезда Витебской губернии, населенные Латышами. Можно бы сделать еще изьятие для Пинского, отчасти и Мозырского уездов Минской губернии, где наречие более подходящее к малороссийскому. Но все другия этнографические условия ничем особенным не отличают жителей этих уездов от Белорусскаго смежного племени. К Белоруссии принадлежит и часть Смоленской губернии. (...) Этого мало. К Белорусскому племени надобно причислить жителей Вилейского иДисненского уездов Виленской губернии, юго-восточной части Ошмянского и Свенцянского уездов и юго-восточной части Лидскаго уезда (...) (Виленской губернии), большую часть Новоалександровского уезда Ковенской губернии и большую часть Гродненской губернии. Этим не ограничиваются пределы Белорусского племени. (...) Число жителей, принадлежащих к Белорусскому племени, считают до 3 миллионов, но оно в настоящее время гораздо больше”11 2.
Паколькі існавалі навуковыя імастацкія тэксты, мапы і статыстычныя даведнікі, якія акрэслівалі этнічную тэрыторыю ілічэб-
111A. Миловидов, Распоряжение и переписка графа М. Н. Муравьева относительно римско-католического духовенства в Северо-Западном крае, Вильно
1910, c. 12.
112Живописная Россия, Литовское и Белорусское Полесье, репринтное воспро-
изведение издания 1882 года, 2-е издание, Минск 1994, с. 249-250.
91
