
- •Этнічныя параметры беларускай культуры ў гістарычным аспекце
- •Лекцыя 1. Этнакультурныя параметры
- •1. Паняцце і віды этнічнасці і этнакультурнай спецыфікі
- •2. Асноўныя фактары этнакультурных працэсаў
- •Лекцыя 2. Спецыфічныя рысы традыцыйна-побытавай культуры беларусаў. Жытло.
- •1. Генезіс характэрных рыс традыцыйнага жытла
- •2. Спецыфічныя рысы паселішчаў і сядзіб
- •3. Спецыфічныя рысы хаты
- •Лекцыя 3. Адзенне. Сельскагаспадарчая тэхніка
- •1. Этнакультурныя аспекты традыцыйнага адзення
- •2. Этнакультурныя аспекты сельскагаспадарчай тэхнікі
- •Лекцыя 4. Гісторыка-культурная стылістыка і дынаміка этнічных параметраў
- •1. Гісторыка-культурная стылістыка ў часы да ўтварэння беларускага этнасу
- •2. Гісторыка-культурная стылістыка часоў вкл і Рэчы Паспалітай
- •3. Гісторыка-культурная стылістыка хіх—хх стст.
Лекцыя 2. Спецыфічныя рысы традыцыйна-побытавай культуры беларусаў. Жытло.
http://baj.ru/belkalehium/kulttrad/vuhlik02-1.htm
План:
1. Генезіс характэрных рыс традыцыйнага жытла
2. Спецыфічныя рысы паселішчаў і сядзіб
3. Спецыфічныя рысы хаты
Традыцыйна-побытавая культура беларусаў — адзін з найбольш устойлівых кампанентаў этнічнай культуры. Гэта тлумачыцца пераважна вясковым ладам жыцця большасці жыхароў Беларусі (аж да апошняга часу), адносна слабой дынамікай мадэрнізацыйных працэсаў і, як паследак, кансервацыяй традыцыйных форм вясковай культуры.
Прамысловыя вырабы пачалі адносна шырока прыходзіць на беларускую вёску напрыканцы ХІХ ст. З улікам таго, што насельніцтва на беларускіх землях не зазнала істотных міграцыйных працэсаў з часоў рассялення славян і асіміляцыі балтаў, можна казаць пра дыяхронную пераемнасць традыцыйнай культуры беларусаў. Тым болей гэта тычыцца матэрыяльнай культуры, якая не цярпела ад рэпрэсіўнага ціску, як гэта чынілася з традыцыйнымі паганскімі звычаямі і абрадамі на Захадзе, дзе яны вынішчаліся хрысціянствам. Сярод відаў матэрыяльнай культуры, што вызначаюцца свайё архаічнасцю, можна адзначыць жытло і ежу, якія нават у сучаснай вёсцы захавалі рысы традыцыйнасці.
Пад традыцыйнай культурай у беларускай навуцы маецца на ўвазе пераважна культура другой паловы ХІХ—пачатку ХХ стст. — часу, які найбольш дасканала вывучаны этнографамі і фалькларыстамі. Разам з тым, традыцыйная матэрыяльная культура, зразумела, не абмяжоўваецца ў сваім гістарычным існаваннні дадзеным перыядам, які, па сутнасці, быў апошнім у развіцці традыцыйнай культуры, у класічным разуменні гэтага паняцця, але ахоплівае больш храналагічна глыбінныя пласты.
1. Генезіс характэрных рыс традыцыйнага жытла
Жытло, поруч з прыладамі працы,— найбольш старажытныя з помнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі. Першыя парэшткі іх былі знойдзены на верхнепалеалетычных стаянках Бердыж і Юравічы на ўсходнім Палессі. Далей, за часам бронзавага і жалезнага вякоў, на Беларусі існавалі розныя тыпы жытла — пераважна балцкія доўгія шматкамерныя простакутныя і, радзей, квадратныя дамы слупавой і змешанай канструкцыі, а таксама невялікія круглыя ці блізкія да квадрату напаўзямляначныя хаты мілаградскай культуры, наземныя слупавыя і зрубныя збудовы (аднакамерныя зрубы) зарубінецкай ды іншых культур Паўднёвай Беларусі.
Этнаспецыфічная асаблівасць старажытнага жытла на нашых землях — ягоная пераважна слупавая канструкцыя, г.зн., што сцены хаты складаліся з вертыкальных бярвенняў-слупоў ці паміж імі гарызантальна закладаліся бярвёны сцяны. Гэтая канструкцыйная асаблівасць звязваецца даследчыкамі з балцкім этнасам, які займаў большую частку беларускіх зямель у тыя часы. Славяне, што пачалі масавую каланізацыю Беларусі з другой паловы І тыс. да н.э., прынеслі іншы тып жытла — паўзямляначную ці зямляначную збудову з глінянаю ці каменнаю печкаю ў куце, дзе больш значнае месца займалі зрубныя канструкцыі, хаця слупы па кутах і заставаліся.
З часоў славянскай каланізацыі на нашых землях паступова распаўсюдзіўся вядомы з раскопак тып старабеларускай вясковай пабудовы — невялікі зруб з каменнямі пад ніжнімі вянцамі, з пераважна землянымі або глінабітнымі ці, радзей, зробленымі з дошак падлогамі, а таксама, як можна меркаваць, з двухскатнымі стрэхамі, глінабітнымі печкамі на драўляных каркасах ці на гліняна-каменнай аснове. Паступова жытло зрабілася цалкам наземным, хаця існавалі і зямляначныя і паўзямляначныя хаты (хутчэй,— як праява славянскай этнічнай спецыфікі), якія з часам саступілі месца больш функцыянальна дасканаламу жытлу.
Старажытныя сельскагаспадарчыя збудовы не вылучаліся разнастайнасцю і размяшчаліся каля хаты. Гэта — невялікія драўляныя будыніны, што прымыкалі да жытла, а таксама асобныя будынкі на падмурках з печкамі-каменкамі, ямы-склепы.
Славяне прынеслі і новы тып пасялення — неўмацаванае, адчыненае селішча, што зазвычай знаходзілася на беразе вадаёму. Побач з ім ці ўсярэдзіне магло размяшчацца невялікае добра ўмацавае гарадзішча, адкуль жыхары бараніліся падчас ваеннай пагрозы. Планіроўку селішча прасачыць досыць складана. Фрагментарныя матэрыялы сведчаць, што яна была двухраднай — г.зн. хаты размяшчаліся двума паралельнымі радамі, ці аднараднай, а таксама кучавой альбо бессістэмнай. Характэрна, што пасяленні ХІХ—пачатку ХХ стст. захавалі старажытную спецыфіку, маючы вулічную ці бессістэмную планіроўку.