Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Литература по Идеологии / Этн_чныя параметры беларускай культуры.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
235.52 Кб
Скачать

3. Гісторыка-культурная стылістыка хіх—хх стст.

Наступны гістарычны перыяд канца ХVІІІ — пачатку ХХ стст. — час пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходжання Беларусі ў склад Расейскай імперыі характарызаваўся істотным зніжэннем прысутнасці сістэмаўтваральных еўрапейскіх элементаў на беларускіх землях. Гэта звязана з шэрагам адміністратыўных, ваенных мерапрыемстваў расейскага ўраду канца ХVІІІ — 30-х гг. ХІХ стст., асноўны змест якіх — уніфікацыя мясцовага жыцця, інтэграцыя яго ў палітычную, эканамічную, кульутрную сістэму Расеі. Гэта перш-наперш скасаванне магдэбурскага права ў гарадах, соймаў, Статуту, мясцовай судовай сістэмы, увядзенне цэнзуры, рэкрутчыны, рэпрэсіі супраць асноўнай апазіцыйнай сілы — шляхты: арышты, канфіскацыя маёмасці і перадача яе расейскім дваранам, дэпартацыя шляхецкіх сем'яў у Сібір.

Змянілася і канфесійная сітуацыя: уніяцтва было скасавана, вернікі перайшлі пераважна ў праваслаўе ці парабіліся каталікамі. Закрыццё Віленскага ўніверсітэту, Полацкай езуіцкай акадэміі, калегіюмаў, а таксама забарона атрымання ўніверсітэцкай адукацыі за мяжой істотна знізілі інтэлектуальны патэнцыял краю. Нягледзячы на шматлікія просьбы мясцовай грамадскасці, край застаўся без універсітэцкай адукацыі, што выклікала міграцыю інтэлектуалаў, прадстаўнікоў творчых прафесій.

Далейшым лагічным уніфікайцыйным крокам была забарона старажытных назваў беларускіх зямель — Літва, а таксама Беларусь, забарона друку па-беларуску. Гэтыя ды іншыя каланізацыйныя захады парушалі традыцыйныя прынцыпы талерантнасці, плюралізму.

Аднак, паміж іншага, Расея таго часу знаходзіліся пад істотным еўрапейскім уплывам. Заходнія яе часткі ўтваралі скрайні, усходні, культурны рэгіён Еўропы.

Такім чынам, Беларусь дарэшты не страціла еўрапейскасць сваёй культуры — еўрапейскасць папросту маргіналізаваліся.

Змяніліся і каналы атрымання еўрапейскай культурнай інфармацыі: цяпер яна ішла са сталіцы Расеі, вышэйшых расейскіх навучальных устаноў, куды патраплялі выхадцы з Беларусі, хаця, пры гэтым, у мастакоў засталася магчымасць жыць і працаваць у Еўропе. У беларускім мастацтве, літаратуры ўсё-ткі відзён працяг тагачасных еўрапейскіх стыляў — класіцызму (пераважна — у архітэктуры і жывапісе), рамантызму (жывапіс В.Ваньковіча, багатая літаратурная плыня — А.Міцкевіч, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, інш.), архітэктурнай эклектыкі (неаготыкі, неарэнесансу, неабарока), рэалізму (мастак Н.Сілівановіч, пейзажы А.Гараўскага, нацюрморты і партрэты І.Хруцкага, творчасць класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа, інш.), сентыменталізму (творы В.Дуніна-Марцінкевіча). Між тым, беларускае дойлідства дапоўніў візантыйска-рускі стыль.

На пачатку ХХ ст. еўрапейскія ідэі дэмакратыі, нацыянальнага самавызначэння, а таксама рэвалюцыі ў Расеі прывялі да ўтварэння БНР і, крыху пазней, БССР. У Беларусі атрымаў развіццё мадэрнізм, больш за тое,— Віцебск у 1918—1922 гг. быў адным з ягоных эпіцэнтраў еўрапейскага маштабу: тут працавалі М.Шагал (у значнай ступені тут і сфармаваўся ягоны лірычны сюррэалізм), Эль-Лісіцкі — абодва ёсць ураджэнцамі Беларусі), К.Малевіч (напісаў тут свае славутыя праграмныя працы, у тым ліку,— “Супрэматызм”), М.Дабужынскі, Р.Фальк, іншыя мастакі-мадэрністы. У Беларускім выяўленчым мастацтве атрымалі развіццё асноўныя накірункі мадэрнізму — сімвалізм (Ф.Рушчыц), беспрадметнае мастацтва (К.Малевіч, Эль-Лісіцкі, Н.Лежэ), сюррэалізм (М.Шагал, Я.Драздовіч), кубізм (А.Станюта), экспрэсіянізм (М.Філіповіч), вяліся імпрэсіянісцкія і неаімпрэсіянісцкія пошукі (В.Бялыніцкі-Біруля, У.Кудрэвіч, Г.Вейсінгоф).

Развівалася і новая, функцыяналісцка-канструктывісцкая архітэктура (Дом ураду, Дзяржаўная бібліятэка, тэатар оперы і балету, інш.). Яна характарызуецца стрыманасцю, лаканізмам выразных сродкаў, імкненнем да сіметрыі, што набліжае яе да традыцый беларускай готыкі, беларускага дойлідства наагул.

У беларускай літаратуры еўрапейскі мадэрнісцкі ўплыў праявіўся ў сімвалізме М.Багдановіча, элементах плыні свядомасці ў творчасці К.Чорнага, пэўных дэкадэнсцкіх настроях Я.Купалы, футурызме паэтаў суполкі “Ўзвышша”. Этнакультурная спецыфіка выяўлялася ў характары перапрацоўкі еўрапейскай стылістыкі, у накладванні яе на фальклорна-этнаграфічныя, неарамантычныя элементы ў творчасці М.Філіповіча, М.Шагала, Ф.Рушчыца, Я.Купалы, М.Багдановіча.

Яркім прыкладам сюррэалістычнай інтэрпрэтацыі касмічнай тэмы з'яўляецца ў творчасць Я.Драздовіча, якая не мае аналагаў у тагачасным еўрапейскім мастацтве.

З усталяваннем савецкай таталітарнай сістэмы, метаду сацыялістычнага рэалізму БССР як частка СССР пакінула межы еўрапейскага культурнага рэгіёну. Вяртанне да еўрапейскай культурнай стылістыкі адбылося ў часы адлігі 1960—1970-х гг. у творчасці шэрагу мастакоў — М.Селяшчука, А.Марачкіна, А.Ісачова, Л.Шчамялёва, інш., у працах якіх назіраліся яскравыя праявы неарэалізму, неарамантызму, постмадэрнізму.

У літаратуры еўрапейскаму мадэрнізму адпавядае творчасць паэта А.Разанава, у стылістыцы еўрапейскай псіхалагічнай прозы развівалася творчасць В.Быкава.

Беларуская архітэктура 1970-х гг. зноў перайшла да форм сучаснай архітэктуры (забудова праспекту Машэрава, Зялёнага Лугу ў Мінску).

Найбольш адэкватна датычна еўрапейскіх культурных працэсаў развіваецца ў краіне неафіцыйнае мастацтва — жывапіс, перформанс, інсталяцыя, мастацкая фатаграфія.

Такім чынам, беларуская культура ў сваім развіцці абапіралася на еўрапейскую культурную традыцыю. Разам с тым, заходне-еўрапейскія ўплывы чаргаваліся з расейскімі ці расейска-савецкімі.

Літаратура

1. Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1-5. —Мн., 1987—1991.

2. Соколов А.Н. Теория стиля. —М., 1968.

3. Высоцкая Н.Ф. Искусство Белоруссии ХІІ—ХVІІІ вв. —М., 1994.

4. І.Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. —Мн., 2000.