- •2. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў
- •3. Міжнародная сітуацыя ў свеце ў 30-х гадах хх ст. Ачагі напружанасці ў Азіі, Афрыцы і ў Еўропе. Фарміраванне фашысцкага блоку.
- •4. Савецка-французска-англійскія перамовы ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскія дагаворы1939 года
- •5. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •6. Уз’яднанне Беларусі. Ссср і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна. Дзейнасць ссср на міжнароднай арэне.
- •7. Акупацыя Германіяй еўрапейскіх краін. Падрыхтоўка Германіі да вайны з ссср.
- •8. Напад Германіі на ссср. Прыгранічныя баі ў Беларусі.
- •9. Мабілізацыя сіл і сродкаў для барацьбы з агрэсарам, эвакуацыйныя мерапрыемствы.
- •10. Абарончыя баі пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілёвам, Гомелем. Гераізм савецкіх воінаў. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •11. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый.
- •12. Дзейнасць ссср на міжнароднай арэне. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.
- •13. Генеральны план «Ост». Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў.
- •14. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі. Акупацыйны апарат кіравання.
- •15. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры.
- •16. Калабарацыянізм. Арганізацыі беларускіх калабарантаў.
- •17. Эканамічная і сельскагаспадарчая палітыка германскіх акупацыйных улад.
- •18. Станаўленне і развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Арганізацыя і дзейнасць цшпр і бшпр і іншых структур, кіруючых дзейнасцю партызан і падпольшчыкаў.
- •19. Баявая дзейнасць партызан. Рэйкавая вайна.
- •20. Узаемаадносіны партызан і насельніцтва. Партызанскія зоны.
- •21. Прапаганда і агітацыя сярод насельніцтва. Культурна-асветніцкая дзейнасць партызан.
- •22. Партыйнае, камсамольскае, антыфашысцкае падполле. Арганізацыйная структура і склад.
- •23. Дзейнасць падпольшчыкаў Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Гродна, і інш. Гарадоў Беларусі.
- •24. Армія Краёва і яе формы барацьбы. Беларусы ў Арміі Краёвай.
- •25. Карэнны пералом у вайне ў 1942-1943 гг. Перамогі ў Афрыцы, міжземнамор’і і на Ціхім акіяне. Сталінградская і Курская бітвы. Цегеранская канферэнцыя. Пытанне аб Другім фронце.
- •26. Пачатак вызвалення Беларусі. Узаемадзеянне партызан, насельніцтва і войск Чырвонай Арміі.
- •27. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Вызваленне Мінска. Партызанскі парад.
- •23.06.1944 /Начало операции Багратион/ – 28.07.1944 /освобожден Брест/ –операция Багратион на тэррыторыі Беларуси.
- •28. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.
- •29. Савецкі тыл у гады вайны. Дзейнасць Камітэта Абароны.
- •30. Дзейнасць беларускіх ўстаноў і арганізацый ў тыле.
- •31. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу. Капітуляцыя Германіі.
- •32. Канферэнцыі саюзнікаў у Тэгеране, Ялце і Патсдаме. Абмеркаванне будучага Еўропы і свету.
- •33. Беларусы ў складзе саюзных армій (польская армія генерала Андэрса) і Еўрапейскага руху Супраціўлення.
- •34. Вайна ссср супраць Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі сусветнай вайны.
- •35. Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс.
- •36. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа. Ушанаванне памяці загінуўшых у Беларусі.
- •37. Гарады-героі. Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Ураджэнцы Беларусі – Героі Савецкага Саюза і поўныя кавалеры ордэна Славы.
8. Напад Германіі на ссср. Прыгранічныя баі ў Беларусі.
22 чэрвеня1941г. ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР.
План «Барабароса» (адпісаны Гітлерам 18.12.1940 г) -- комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў у ходзе захопу СССР.
У ваенных адносінах прадугледжвалася ў ходзе «маланкавай вайны» разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар вермахт нанасіў на Беларусі, дзе дзейнічала група армій «Цэнтр». Група армій «Поўнач» павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій «Поўдзень» павінна была акружыць і ліквідаваць савецкія войскі на правым беразе Дняпра каля Кіева. Да 15 жніўня трэбы было дасягнуць Масквы, а на поўдні авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка завяршыць аперацыю супраць СССР. Савецкі Саюз заганяўся ў азіяцкую частку, за лінію Астрахань-Волга-Архангельск і страчваў галоўныя прамысловыя раёны. Уральскія прадпрыемствы разбураліся пад час бамбардзіровак.
У палітычным сэнсе вайна супраць СССР – гэта перш за ўсё ідэалагічная вайна. У гэтай вайне сутыкнулася дзве радыкальныя ідэалогіі – камуністычная і нацыская. У дадатак да ідэалогіі нацызма была прывязаная тэорыя расавай непаўнавагі славянскага насельніцтва. За кошт славянскай тэрыторыі прапаноўвалася пашырыць «жыццёвую прастору» для германскай нацыі. З гэтай нагоды вайна адрознівалася ад германа-французскай, германа-нарвежскай накіраванасцю на татальнае знішчэнне ўсіх носьбітаў варожай ідэалогіі, прадстаўнікоў «шкодных нацый». У гаспадарчым сэнсе рыхтавалася татальная эксплуатацыя мясцовых рэсурсаў усіх відаў на карысць Германіі.
З боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчы характар.
Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза былі разгорнутыя сілы саюзнікаў Германіі – Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Агульная колькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 3,5 млн. чалавек.
Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была каля 5,3 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах былі дыслацыраваныя 2,9 млн. чалавек.
Войскам Заходняй асобай ваеннай акругі 22 чэрвеня 1941 г. супрацьстаяла вялікая групоўка вермахту, так званая група армій «Цэнтр» пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока.
Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі +бамбёжка. У першы дзень СССР страціў 1200 баявых самалётаў, 738 з іх было знішчана на тэрыторыі Беларусі, прычым 528 непасрэдна на аэрадромах.
Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій – гэтыя сілы трапілі ў акружэнне. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі былі разбураны вузлы сувязі, згублена кіраўніцтва войскамі.
Абарона Брэсцкай крэпасці (амаль месяц -- да 20 ліпеня). 26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да Мінска. Войскі 13-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.М.Філатава ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава 28 чэрвеня ў акружэнне пад Мінскам трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій.