Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
KontrIstBel.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
407.04 Кб
Скачать

55

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ПОЛІТЭХНІЧНАЯ АКАДЭМІЯ

------------------------------------------------------------------------------------------Кафедра гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры

Прыкладная тэматыка кантрольных работ

па дысцыпліне “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”

для студэнтаў завочнай формы навучання

Мінск 2002

УДК 9(476)(075.8)

Прыкладная тэматыка кантрольных работ па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” (у кантэксце сусветных цывілізацый) распрацавана ў адпаведнасці з Праграмай і планамі семінарскіх заняткаў па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх форм навучання, падрыхтаванымі кафедрай гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры (Мн.: БДПА, 2001)

Складальнікі:

К.І. Баландзін, А.Г. Багдановіч, А.В. Давідовіч, В.К. Кісялёў,

І.Ю. Сервачынскі, Д.М. Хромчанка, М.Б. Шчаўлінскі

Пад рэдакцыяй А.Г. Багдановіч

Рэцэнзент доктар гістарычных навук, прафесар У.К.Коршук

© К.І. Баландзін, А.Г. Багдановіч,

А.В. Давідовіч і інш., складанне, 2002.

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

Кантрольная работа з’яўляецца важнай часткай самастойнага вучэбнага працэсу студэнта завочнай формы навучання. Менавіта пры выкананні гэтага пісьмовага задання студэнт паказвае сваё ўменне творча працаваць з навуковай літаратурай, адбіраць, аналізаваць і абагульняць матэрыял, рабіць абгрунтаваныя высновы.

Дадзеная прыкладная тэматыка кантрольных работ па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” ўключае 60 тэм. Студэнт павінен выбраць адну з іх, арыентуючыся на апошнюю лічбу нумара ўласнай заліковай кніжкі. (Напрыклад, калі апошняя лічба нумара заліковай кніжкі – 5, то можна выбраць адзін з наступных варыянтаў: 5, 15, 25, 35, 45 або 55.)

Наступным важным этапам з’яўляецца падбор і вывучэнне літаратуры. Перш за ўсё неабходна азнаёміцца са спісам крыніц, які дадаецца да кожнай тэмы. Трэба ўлічваць, што спісы літаратуры, прапанаваныя кафедрай, носяць рэкамендацыйны характар. У пэўнай ступені яны могуць быць зменены ці дапоўнены аўтарам кантрольнай работы.

Агульны аб’ём кантрольнай работы – прыкладна 20 – 25 старонак (вучнёўскі сшытак).

На тытульным лісце ўказваецца назва навучальнай установы, тэма кантрольнай работы, прыводзяцца падрабязныя звесткі аб аўтары: факультэт, курс, нумар групы, шыфр заліковай кніжкі (студэнцкага білету), а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас пастаяннага пражывання, тэлефон.

Кантрольная работа пачынаецца з уступу. У ім пажадана вызначыць мэту і асноўныя задачы дадзенай працы, даць аналіз выкарыстаных літаратурных крыніц.

Асноўная частка кантрольнай работы пішацца згодна з прапанаванымпланам. Пры гэтым кожны раздзел тэмы павінен быць дакладна акрэслены, мець завершаны характар, змяшчаць ўласныя вывады і заключэнні. Пры выкарыстанні дакументаў, ужыванні цытат трэба рабіць спасылкі на крыніцы (спасылкі змяшчаюцца або ўнізе старонкі, або ў канцы раздзела).

Завяршаецца работа заключэннем. У ім павінны быць зроблены вывады ў дачыненні да ўсёй працы, названы выкарыстаныя крыніцы. У канцы тэксту ставіцца подпіс аўтара і дата напісання работы.

Кантрольную работу студэнт адсылае ў дэканат уласнага факультэта або прыносіць непасрэдна на кафедру гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры (галоўны корпус БДПА, ауд. 362). На кафедры дадзеная работа рэгіструецца і аддаецца на рэцэнзію выкладчыку. У выпадку станоўчай рэцэнзіі студэнт дапускаецца да субяседвання па абранай тэме.

Работа, якая атрымала адмоўны водгук, да субяседвання не дапускаецца. У такім выпадку трэба прадставіць новую працу, напісанную з улікам зробленых заўваг.

Да пачатку сесіі кантрольная работа захоўваецца на кафедры. Студэнт павінен сам (пад роспіс) забраць яе, ўважліва прачытаць рэцэнзію, падрыхтавацца да субяседвання, улічваючы ўсе зробленыя рэцэнзентам заўвагі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]