Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Матэрыялы для кантролю кіруемай самастойнай работы студэнтаў Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. Якую ролю ў сказе выконваюць даданыя члены сказа?

2. У чым сутнасць падзелу азначэнняў на дапасаваныя і недапасаваныя?

3. У чым асаблівасць прыдатка як азначальнага даданага члена сказа? Як адрозніць азначэнне з прыдаткам ад складанага слова?

4. Якую задчу выконвае ў сказе дапаўненне? З чым звязаны падзел дапаўненняў на прамыя і ўскосныя?

5. Што абазначаюць у сказе акалічнасці?

6. Якія прыметы ляжаць у аснове аднародных членаў сказа?

7. Калі паміж аднароднымі членамі ставіцца коска?

8. Якія знакі прыпынку ставяцца пры аднародных членах у сказах з абагульняльнымі словамі?

9. Якое месца сярод спосабаў ускладнення займаюць адасобленыя даданыя члены сказа?

10. Якія ўмовы адасаблення даданых членаў сказа і правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры іх?

11. Што называецца звароткам? Якую ролю ў сказе ён выконвае? Пералічыце правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры зваротку.

12. Якое прызначэнне пабочных слоў, словазлучэнняў, сказаў?

13. Якое прызначэнне ўстаўных слоў, словазлучэнняў, сказаў?

14. Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні, сказы?

15. Што такое параўнальны зварот? Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку пры параўнальных зваротах.

16. Якія сказы адносяцца да аднасастаўных? Якія віды сказаў вылучаюцца ў межах аднасастаўных выказнікавых? аднасастаўных дзейнікавых?

17. Які сказ называецца складаным? Якія вылучаюцца тыпы складаных казаў?

18. Што называецца простай мовай? ускоснай мовай? Якія знакі прыпынку маюць сказы з простай мовай?

19. Што такое пунктуацыя? Якое яе значэнне?

Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю

1. Прадоўжыце. Паводле функцыі, якую знакі прыпынку выконваюць у сказах, яны падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць…

2. Абазначце графічна ў сказах прыдаткі, якія выражаны агульнымі назоўнікамі.

1. Зорка Венера ўзышла над зямлёю. (Багд.)

2. Цётка Таццяна развіталася з Андрэем і накіравалася да сваёй хаты. (Пестр.)

3. Я чую заўжды сваю Бесядзь-раку і шчырыя, родныя матчыны песні. (Пр.)

4. І той рыбак Сымон Латушка з вачэй знікае ў той жа час. (К-с)

5. Бор шуміць над ракою Арэсай. (Пр.)

3. Абазначце ў сказах прамыя дапаўненні.

1. Жыццё даецца для радасці, для шчасця. (Шам.)

2. Час гоіць нават самыя балючыя раны. (Саб.)

3. Слова, дум ніхто не звяжа. (Куп.)

4. Дубы любяць сонечнае святло, цеплыню і не баяцца вільгаці. (В.В.)

5. Скукуе зязюля адвечне «ку-ку». (Куп.)

6. Глушак даў «добры дзень», з цікавасцю паглядзеў, як Нохім корміць каня. (І.М.)

4. Расстаўце знакі прыпынку і абазначце графічна аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа.

1. Ён не працуе імшу правіць. (К-с)

2. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны. (К-с)

3. Толькі мы ды радзіма ды балотны гушчар помнім кожнага імя знаем многіх у твар. (Гл.)

4. Вецер усё мацнеў і хутка ўсё і неба і дарога і чэзлыя балотныя хмызнякі патанула ў снежнай завірусе. (Лыньк.)

5. Абвітыя хмелем галінкі і лісце спляліся над галаваю так густа што праз іх не магло прабіцца сонца. (Сач.)

6. Урышце Сцёпка спыніўся на думцы пабачыцца як-небудзь з Аленкаю. (К-с)

7. Міхал з Антосем як старыя займалі месцы канцавыя. (К-с)

8. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў. (Лыньк.)

9. Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця. (Бяд.)

10. Воўк авечак бярэ не выбіраючы. (Прык.)

11. Наўкол пляменнікі сядзелі на дзядзьку пільна ўсе глядзелі як ён рукавы закасаўшы па тарцы шоргаў шапку зняўшы. (К-с)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010