Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

31. Падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі.

Дверь, чернила, черника, конопля, двухлетний гусь, замысловатая роспись, левая туфля, приподнятая бровь, злая собака, перочинный ножик, речушка юности, маленький камешек, два правильных ответа, в десяти шагах от озера, три целых и четыре десятых сантиметра, вскакивать, договариваться, в десятом часу утра, смеяться над самим собою, жениться на хорошей девушке, вне конкуренции, пишите по адресу, дом в три этажа, видно птицу по полету, удариться в амбицию, чтоб не сглазить, у черта на куличках, дедушке – около семидесяти.

32. Запішыце сказы і падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Пастаўце, дзе трэба, працяжнікі,

1. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работнік, адмысловы. (К-с)

2. Зямля не любіць пустваць – жадае быць жытнёвым полем. (К-с)

3. На карце свету мая Беларусь як дубовы лісток. (Вял.)

4. Поле шырокае, урадлівае. Бульба свая, з агарода.

5. Сам сабе чалавек не вораг. (К.Ч.)

6. Прыпяць рака-казка, легенда. (І.Ш.)

7. Рукі хоць рэпу сей. (К-с)

33. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку. Складзіце схемы сказаў.

1. Глядзела маці як цяжэла жыта пагнала ў трубку проса і аўсы і ўспамінала ўсё што перажыта і гладзіла тугія каласы. (Грах.)

2. Злажыць зруб удалося небагата бо хутка ўчапіліся маразы паваліў снег але аснова што б там ні казалі была і ўсю зіму цешыла вока. (І.Ш.)

3. Мы гаварылі пра ўсё і калі я раптоўна змаўкаю яна не здзіўляецца. (Б.)

4. І бацька моўкне і чакае што скажа дзядзька або маці і ціха стала ўраз у хаце чутно як муха пралятае. (К-с)

5. Як не можа быць дзіцячага пісьменніка які не разумее і не любіць дзяцей так і не можа быць настаўніка што выбраў спецыяльнасць не па закліку душы. (Віт.)

6. Ты (настаўніца) узышла на ганак новай школы ты гэтым дзецям блізкая свая і ўжо сябе не лічыш навасёлам бо тут твой дом і тут твая сям’я. (Грах.)

7. Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць дзе яго новая школа. (К-с)

34. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).

Хоць боб малаці; мазгі ўставіць; з курамі спаць класціся; клёцкі з душамі; аднаго поля ягады; з зубоў ірваць; вочы прадаваць; душу пасвіць; смяшыць курэй; не коз воз; і сячэ і паліць; грэць змяю на грудзях; адвакату язык на лапату; не на смех развязваўся ў бога мех; не ідзе сучка баразной; нясеянае радзіцца; ад зубоў адлятае; ледзянее кроў; пісаць крывёй сэрца; на горкі яблык; другое дыханне; воўчае мяса; каінава пячаць; цялячае захапленне.

35. Знайдзіце ў сказах адхіленні ад норм літаратурнай мовы. Выпраўце сказы.

1. Прабуюць моц сваіх крылаў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. 2. Разам злучылася ўсё – і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 3. Мы ўсе ліхаманкава шукалі дзейны спосаб выхаду са складанай вытворчай сітуацыі. 4. У яго бібліятэцы не хапае двух кніг Караткевіча. 5. Даўно ўжо абветрылі дарогі, пашарэла зямля і добра ўрунела жыта. 6. Жыццё і дабрабыт селяніна заўсёды залежылі ад надворья. 7. Бацька збіраўся пасадзіць каля варот невялікае дрэўка. 8. Нагрэтыя за дзень зямля, дрэвы і паветра ніяк не маглі застыць. 9. Спыніўшыся сярод сцежкі, сабака доўга брахала незаядлым, асіплым голасам. 10. Шум, крыкі, лаянка чулася з суседняга дома. 11. Плот быў вялікі, на ім можна было перавесці нават некалькі машын. 12. Трое незнаёмых раптам выйшлі на дарогу як раз перад нашай машынай. 13. Столька людзей прыйшлі тады на сустрэчу з Нілам Гілевічам. 14. Яна ўжо не магла нічога сказаць: плач сціскаў ёй сэрца да болі. 15. У кожнага студэнта свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падыйсці. 16. Расійскія фігурысты – мацнейшыя ў свеце. 17. Валодзька, рыючы ілбом пульхнаю зямлю, выў і роў ад болі, ад крыўды, але не гаварыў нічога.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010