Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

7. Укажыце аўтараў фразеалагізмаў.

Людзьмі звацца, хварэць на пана, асадзі назад!, выдраць лысаму валасы, сена на асфальце, кветкі з чужых палёў, свінтус грандыёзус.

Аўтары: М. Багдановіч, Ф. Багушэвіч, А. Звонак, А. Русак, П. Броўка, А. Макаёнак, Я. Брыль, Ю. Гаўрук, М. Стральцоў, К. Крапіва, Я. Колас, Я. Купала.

8. Адкажыце, у якім сэнсе гаворыцца, што:

1) не варта язык біць каля зубоў; 2) сказанае слова да губы не вернеш; 3) язык у разумнага ў галаве, у дурного на зубах; 4) еш пірог з грыбамі, ды трымай язык за зубамі; 5) галава адна, а языкоў дзесяць; 6) выткнуўся з языком – ні туды ні сюды.

9. Назавіце ў фразеалагізмах характэрныя асаблівасці беларускай мовы.

Сэрца ледзянее; як чорт уссеў; кішкі марш іграюць; хоць у дамавіну кладзі; чорт з ведзьмай жэніцца; нялёгкая прынесла; як хто падмяніў; чорт дзяцей калыша; з пятага на дзесятае; вялікае сэрца; у цемя не біты; з-пад сучкі яйцо ўкрадзе; кампасціраваць мазгі; сёмая вада на кісялі; з глуздоў з’ехаць; вадой не разальеш; зладзейка з наклейкай; нябесная канцылярыя; блёкату аб’есціся; на валовай скуры не спішаш; цьма цьмушчая; ні мычыць ні целіцца; на вуснах мёд, а на сэрцы лёд; паказаць як барсук дзяцей гладзіць.

10. Затранскрыбіруйце фразеалагізмы.

Бяздонная бочка; як пугаю па вадзе; трацейскі суддзя; на поўным сур’ёзе; лебядзіная песня; і куры не шэпчуць; серада з-пад пятніцы; ціш і гладзь; даваць трасцу з хваробай; прычапіць дзяркач; кампасціраваць мазгі; карона не зваліцца; адпякуцца пірагі; купіла хвост залупіла; жыдкі лыткі; на жабін скок; малоць непадсяваючы; ні з пушчы ні з поля; без фігі ні да носа; і касцей не збярэш.

Модуль «ФУНКЦЫЯНАВАННЕ беларуСкаЙ мовЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ »

1. Дайце азначэнне: Беларуская нацыянальная мова – гэта… Назавіце формы беларускай нацыянальнай мовы.

2. Якія этапы гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: XIV–XVI стст., XIX – пачатак XX ст.?

3. Дапішыце.

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць: …

4. Як суадносяцца мова і маўленне?

5. Назавіце віды маўленчай дзейнасці, адзінкі маўлення, тыпы маўлення.

6. Дапоўніце.

Адзінкамі фанетыкі з’яўляюцца : 1) гук, 2) …

7. Запішыце асноўныя асабліваці фанетычнай сістэмы беларускай мовы.

8. Дайце азначэнне.

Фанема – гэта…

9. Што такое склад? Назавіце тыпы складоў.

10. Што такое націск? Якімі асаблівасцямі характарызуецца беларускі націск?

11. Што такое праклітыкі і энклітыкі? Пацвердзіце прыкладамі.

12. Якія існуюць стылі вымаўлення? У чым іх адметнасць?

13. Што вывучае графіка?

14. Што такое алфавіт? Колькі літар у беларускім алфавіце?

15. Назавіце асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

16. Якія літары беларускага алфавіта з’яўляюцца адназначнымі, якія – двухзначнымі?

17. Якія зычныя гукі абазначаюцца з дапамогай дыграфаў?

18. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы грунтуюцца на ім?

19. У чым сутнасць фанематычнага (марфалагічнага) прынцыпу? Якія правілы будуюцца на іх?

20. Што такое традыцыйнае і дыферэнцыраванае напісанні? Якія правілы грунтуюцца на гэтых прынцыпах?

21. Запішыце зычныя, пасля якіх пішацца мяккі знак. Падмацуйце адказ прыкладамі.

22. Запішыце тыпы лексічных значэнняў паводле В.У. Вінаградава.

23. Назавіце лексіку паводле сферы ўжывання

24. Што такое тэрмінасістэма? Назавіце спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў.

25. Дайце азначэнне паняцця «фразеалагізмы». Назавіце тыпы фразеалаізмаў паводле семантыкі.

26. Якія функцыі выконвае мова?

27. Затранскрыбіруйце словы.

Нясвіжская, несмяротнае, збіраешся, айсберг, більярд, недасведчанасць, прыезджы.

28. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, 257, абедзве сястры, паўтара кілаграма, ніхто, сам, дзіця.

29. Запішыце дзеясловы ў 1-й 2-й асобах множнага ліку цяперашняга часу.

Падстрыгчыся, адбегчыся, наесціся, аддаць, адбіць, пісаць, сячы, смяяцца, скакаць, хацець.

30. Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор слоў.

Заўвага: для разумення сэнсу ў дужках падаецца аднакарэннае слова або падбіраецца сінонім ці робіцца спасылка на часціну мовы.

Узор: высоко а ; высока ← высокі – марфалагічны, суфіксальны.

Адабраць (адбіраць), адабраць (адобрыць); аказацца (падаць голас), аказацца (выявіцца, апынуцца); горка (назоўнік), горка (прыслолўе); вяршок (старая мера даўжыні), вяршок (верх); абсмаліць; бессардэчна; аглянуцца; беларус; небеззаганна; дапрацоўваць; абавязак; выгнуць; аглянулася, утрымацца, Палессе, збалансаваны, прынясіце, падмацаваўшыся, назбіраўшы, знаходзячыся.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010