Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
757
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

22. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне.

Б…фак, г…рань, з…леніва, ад…сіт, характ…рыстыка, Ры…-дэ-Ж…нейра, інж…нер, П…труся, г…н…рал, канц…лярыя, бран…нос…ц, ал…н…ня, с…рвіс, І…русалім, І…рдан, контр…гра, за…кацца, ад…сці, і…нізацыя, за …льнозаводам, за…мгліць, а…кцыён, тры…мвірат, перпету…м-мобіле, пя…чаны, с…б…люб, дзя…ка, аб’е…чык, ман…ёр, м…лод…я, паўго…е, ра…чыніць (цеста), ненавіс…ны, кантрас…ны, ра…ада, ра…саднік (хваробы), чалавеканенавіс…нік, на…удзіць, на…огул, Радзі…он, …окаць, …урна, дз…веры, снежан…скі, хатын…скі, цян…-шан…скі, ін…екцыя, аб…інець, між…ярусны, Чэрвен…скі ра…н, (В, в)ыканаўчы (К, к)амітэт (В, в)іцебскага (А, а)бласнога (С, с)авета (Н, н)ародных (Д,д)эпутатаў.

Модуль «лексікалогія»

1. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя вытлумачэнні?

2. Як у лексічнай семантыцы можа праяўляцца нацыянальная спецыфіка мовы?

3. У якіх выпадках ужыванне амонімаў прыводзіць да двухсэнсоўнасці?

4. Ці могуць узаемазамяняцца паронімы ў межах аднаго кантэксту без змянення сэнсу выказвання?

5. Ці могуць уступаць у сінанімічныя адносіны службовыя словы?

6. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова?

7. Чым адрозніваюцца паняцці спрадвечна беларуская і ўласнабеларуская лексіка?

8. Ці паяўляюцца ўласнабеларускія словы ў цяперашні час?

9. Чым тлумачыцца няўхільны рост запазычанага лексікону беларускай мовы?

10. Чаму найбольш часта пры запазычанні наглядаюцца фанетычныя змены слова?

11. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

12. Чаму немагчыма дакладна вызначыць колькасць слоў асобнай мовы?

13. Чаму нацыянальная спецыфіка мовы ў большай ступені выяўляецца ў лексіцы, чым у марфалогіі і сінтаксісе?

14. Ці можна ў беларускай мове вылучыць пласт экзатычных слоў? З чым гэта звязана?

15. Чым растлумачыць, што рэестр беларуска-рускага слоўніка ў якасных адносінах не паўтарае рэестра руска-беларускага слоўніка?

16. Якая тэндэнцыя характарызуе сучасную навуку і тэхніку? (Стварэнне інтэрнацыянальнай тэрміналогіі або новатвораў на базе ўласнага лексічнага матэрыялу. Чаму?)

17. Пры вывучэнні якіх пытанняў, акрамя чыста лінгвістычных, вам спатрэбяцца слоўнікі? Якія?

Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю:

1. Дайце азначэнне: Паронімы – гэта…

2. Назавіце тыпы амонімаў. Прывядзіце прыклады.

3. Запішыце сказы па варыянтах, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнагазначнымі і амонімамі.

Забег. Дысцыпліна. Справа. Бор. Праспект. Запусціць.

4. Запішыце прыметнікі-сінонімы (па варыянтах), якія выражаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) адмоўныя рысы характару.

5. Складзіце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія выступалі б то ў прамым, то ў пераносным значэнні.

Абцерціся, абчысціць, адгрымець, выкапаць, выкачацца, вылецець, лакіраваць, лопацца, мянціць, няньчыцца, памякчэць, прыціснуць, распісаць, сцэментаваць, трубіць, усплысці, хіліцца, чысціць, штампаваць.

6. Замяніце словазлучэнні сінанімічнымі словамі.

Узор: Апытальны ліст – анкета.

Штучнае абвадненне, крывяносны сасуд, стваральнік літаратурнага твора, аб’ява аб спектаклі, штучны вадаём для плавання, апісанне жыцця.

7. Закончыце пачатыя прыказкі.

1. Поле бачыць… 2.Кінь за сабою… 3. Узяўся за гуж… 4. Рыхтуй летам сані… 5. Пагонішся за двума зайцамі… 6. Слова – срэбра… 7. Хто парасё ўкраў… 8. … у лес глядзіць. 9. … чым журавель у небе. 10. Адна галава добра… 11. Воўк сабакі не баіцца… 12. Лепш з разумным згубіць… 13. Не май сто рублёў… 14. Чалавек страляе… 15. Не рабі ліхога… 16. Чулі звон… 17. За што купіў… 18. Не наеўся…

Для даведак: маўчанне – золата; то і не наліжашся; а лес чуе; за тое і прадаю; таму ўвушшу пішчыць; знойдзеш перад сабою; ды не ведаюць, дзе ён; колькі ваўка не кармі; і не бойся нікога; лепш сініца ў руках; а зімой калёсы; а май сто сяброў; а дзве – лепш; ніводнага не зловіш; але звягі не любіць; чым з дурнем знайсці; не кажы, што не дуж; ды далёка дыбаць; а чорт кулю носіць.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010