Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
757
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Кантрольныя тэсты і заданні Прадмова

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) як сістэма ўзаемазвязаных і ўзаемадапаўняемых сродкаў навучання, распрацаваных у адпаведнасці з вучэбнай праграмай і выбранай дыдактыкай, скіраваны на рэалізацыю адукацыйнага стандарту, павышэнне кампетэнцыі будучых спецыялістаў і дае выкладчыку магчымасць прагназіраваць вынікі навучання (дыягностыка), праводзіць заняткі па засваенні новага матэрыялу (пазнавальны этап) на больш высокім узроўні, адкрывае магчымасць не толькі сістэматызаваць, паглыбляць і абагульняць веды студэнтаў на розных відах заняткаў (семінары, практычныя заняткі, практыкумы, тэсты, прэс-канферэнцыі, дыскусіі і інш.), але і весці пастаянны ацэначны кантроль вучэбнай дзейнасці студэнтаў (рэйтынгавая сістэма).

Тэсты і заданні пісьмовага кантролю арыентаваны на выяўленне ўзроўню і аб’ёму засваення першакурснікамі асноўнага вучэбнага матэрыялу.

Колькасць заданняў, ступень іх складанасці (па кожным пройдзеным раздзеле праграмы) вырашае сам выкладчык, зыходзячы з патэнцыяльных магчымасцей групы (падрыхтаванасці студэнтаў, іх інтэлектуальнага ўзроўню).

У працэсе работы выкладчык можа мяняць заданні, прыўносіць новыя, такім чынам удасканальваючы сістэму кантролю ведаў студэнтаў.

Для ацэнкі паспяховасці вывучэння студэнтам дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» ці вызначэння рэйтынгу прапануюцца наступныя крытэрыі:

  1. За 100%-нае наведванне лекцый у семестры (6 гадзін лекцый*1= 6 балаў); за 100%-нае наведванне практычных заняткаў; выступленні на практычных занятках і прэс-канферэнцыі; за паспяховае выкананне кантрольных заданняў (28 гадзін практычных заняткаў *2= 56 балаў).

  2. За ўдзел ва ўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях – 5 балаў; за ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях – 10 балаў.

  3. За публікацыі ў навуковых зборніках і часопісах – 5 балаў.

  4. Перадэкзаменацыйная (перадзаліковая) падрыхтоўка студэнтаў – 3 балы.

  5. Экзамен (залік) па дысцыпліне – 15 балаў.

  6. Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў семестры рэйтынг студэнта R < 50 % (50 балаў), то студэнт не выканаў вучэбны план па дадзенай дысцыпліне і не дапускаецца да экзамену (заліку).

  7. Для допуску да экзамену (заліку) студэнту неабходна набраць балы, якіх нестае, пры дапамозе апытвання (пісьмовага ці вуснага), тэсціравання па тэмах заняткаў, якія прапушчаны, інакш кажучы, студэнт павінен выканаць на «здавальняюча» неабходны мінімум вучэбных заданняў, якія былі не выкананы ў семестры.

  8. Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў сесестры рэйтынг студэнта задавальняе ўмове 60 % ≤ R < 70 %, то студэнт атрымлівае адзнаку «4»балы; 70 % ≤ R < 80 % – «5» балаў; 80 % ≤ R < 91 % – «6-8» балаў; 92 % ≤ R < 100 % – «9» балаў; R 100 % – «10» балаў.

  9. Адзнака «10» балаў выстаўляецца тым студэнтам, хто дасягнуў самага высокага выніку пры вакананні заданняў павышанай цяжкасці і вылучэнні іх работ на рэспубліканскую навуковую канферэнцыю.

  10. Студэнтам, якія ў працэсе вучобы набралі 80 і больш працэнтаў (балаў), выстаўляецца залік аўтаматычна.

  11. Яшчэ адзначым, што кантрольныя тэсты і заданні дапамогуць выкладчыку вызначыць не толькі кампетэнтнасць студэнтаў па вывучаемых тэмах, але і выявіць іх адносіны да вучобы, да вывучаемага матэрыялу.

  12. Тым студэнтам, якія не справіліся з кантрольнымі тэстамі і заданнямі, даецца пэўны час на падрыхтоўку, а пасля праводзіцца індывідуальная гутарка па пройдзенай тэме.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010