Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

6. Напішыце службовую характарыстыку-рэкамендацыю на калегу (па вучобе, працы, камерцыі).

3. Слоўнік паняццяў

Акцэнталогія

(лац. accentus – націск, гр. logos – слова, паняцце, вучэнне) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца асаблівасці націску ў словах і ўмовы яго змянення.

Праклітыка

ненаціскное слова, што стаіць спераду націскнога і ў адносінах націску прымыкае да наступнага, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае.

Практычная стылістыка

раздзел стылістыкі, у якім вывучаюцца мэтазгодныя спосабы выкарыстання сродкаў агульнанароднай мовы для найбольш дакладнага выражэння думкі.

Прасодыя

(гр. prasodia – націск, прыпеў) сістэма фанетычных сродкаў – націск, інтанацыя, – звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю; пры іх дапамозе выказванню надаецца пэўны сэнс.

Стылістыка

(stylistique ад гр. stylos – палачка для пісання ў старажытных грэкаў) раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў выражэння ў залежнасці ад характару і ўмоў выказвання і мэты яго.

Стыль мовы

сукупнасць моўных сродкаў і прыёмаў, ужываемых у залежнасці ад мэты і зместу выказвання з улікам абстаноўкі, у якой адбываецца выказванне.

Стылістычныя нормы

агульнапрынятыя заканамернасці адбору, спалучэння і ўжывання стылістычных сродкаў мовы, падпарадкаваныя зместу і мэтанакіраванасці выказвання.

Энклітыка

(гр. enclitike – нахілены назад) слова, што пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да папярэднага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае.

Літаратура

1. Антанюк Л.А. Беларуская і навуковая тэрміналогія. Мн., 1987.

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., 1992.

3. Беларуская мова / Пад рэд. М.С. Яўневіча. Мн., 1991.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.

5. Каўрус А.А. Культура слова. Мн., 1963.

6. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Выд. 2-е. Мн., 1984.

7. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

8. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

9. Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. Мн., 1976.

10. Янкоўскі Ф.М. Беларуская мова. Выд. 3-е. Мн., 1978.

4.3. Тэксты для перакладу (кантрольныя заданні)

1. Перакладзіце на беларускую мову.

Стареет Европа, а с ней стареет и Беларусь

Как показывают расчеты экспертов Программы развития ООН, на начало третьего тысячелетия в промышленно развитых странах доля населения в возрасте 65 и более лет составит почти пятую часть от количества всех жителей.

Не намного отстанут государства с переходной экономикой, в том числе и Беларусь. Ожидается, что в 2015 году у нас будет насчитываться уже четырнадцать процентов людей этой возрастной категории. Сегодня Беларусь пока преодолела только 13-процентный барьер. Как видим, население нашей страны также будет неумолимо стареть.

Основной фактор, который влияет на существующее положение – резкое сокращение рождаемости. Буквально во всех странах Европы наблюдается превышение смертности над рождаемостью. Вторая причина заключается в повышении продолжительности жизни, что дополнительно увеличивает процент престарелых людей.

На этом фоне заселение Европейского континента в следующем тысячелетии, безусловно, будет происходить не за счет этнических европейцев, а выходцами из Азии и Африки, где возрастные пропорции и демографические тенденции совсем иные. Беларусь, видимо, ждет такая же судьба.

(Газета «Звязда». Ю. Ляшкевич)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010