Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4.1. Пытанні і праблемныя заданні для дыскусіі «Дакладнасць выказвання і культура маўленчых паводзін»

1. Што ўключае ў сябе паняцце «моўны этыкет»?

2. Ці супадаюць паняцці «адукаваны» і «выхаваны, культурны»?

3. Як вы ацэньваеце ходкае ў грамадстве выслоўе «дыпламаваных многа, а разумных мала»?

4. Вашы меркаванні пра культуру ў грамадстве, культуру свайго асяроддзя, сваю культуру?

5. Якая роля СМІ ў фарміраванні стэрэатыпаў паводзін, культуры?

6. Чаму нацыянальныя стэрэатыпы, якія паказваюць вобразы суседзяў, вельмі часта носяць негатыўны характар?

7. Як вы ацэньваеце стэрэатып паводзін, які склаўся ў кіраўніцтве: «Я начальнік – ты дурак», «Ты начальнік – я дурак»?

8. Які стыль кіраўніка для вас прыемлімы: дырэктыўны (аўтарытарны)? дэмакратычны (калегіяльны)? ліберальны (анархічны)?

9. Якая роля стэрэатыпаў ва ўзаемаадносінах людзей розных нацыянальнасцей.

10. Якія нормы маўленчай этыкі вы сфармулюеце адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах? у дакладах і выступленнях? ва ўзаемаадносінах з кіраўніцтвам? у акружэнні сяброў-аднадумцаў?

11. Як вы разумееце выразы, што пакінулі нам продкі: «Загавары, каб я цябе ўбачыў», «Дай паслухаць, як ты гаворыш, і я скажу, хто ты».

12. Як разумееце і ацэньваеце парады аб паводзінах у размове?

Добра, калі чалавек шмат ведае. Толькі ўмей выбраць, што падыходзіць да гутаркі, умей абмежаваць прадмет размовы, каб весці яе ў патрэбным кірунку. Зважай на ўмовы гутаркі, ведай, калі што сказаць: Усё знай, ды не ўсё бай; Многа ведай, ды мала гавары; Трэба знаць, што сказаць; Удобрую часіну сказаць, а ў ліхую прамаўчаць. (А. Каўрус)

4.2. Матэрыялы для стылістычнага практыкума

«Маўленчы этыкет і культура зносін»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

  1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

  2. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?

  3. А якія моўныя сродкі характэрны толькі для пэўнага стылю?

  4. Якім чынам змест і мэтанакіраванасць выказвання ўплываюць на выбар стылю?

  5. Якую ролю выконваюць выяўленчыя сродкі мовы ў вусным маўленні?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка:

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч – грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны-мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, публіцыст».

2.Знайдзіце і выпраўце памылкі, якія дапусціла рэдакцыя, друкуючы матэрыял ў газеце. Перакладзіце тэкст на рускую мову. Зрабіце вусны пераказ на беларускай мове.

«Як уцяпліць вокны?»

«Такая праблема стаіць зімой перад кожнай гаспадыняй. Чаму праблема? А таму, што хочацца, каб і холад яны не прапускалі, і каб шкло не замярзала і не пацела. Але гэта чамусьці не ўдаецца зрабіць. Можа рэдакцыя дасць якія парады ў гэтым плане?»

Ж. Сюбарава

Калі звярнуцца да даведнікаў карысных парад, то можна прачытаць прыведзеную ніжэй інфармацыю па ўцяпленню вокнаў на зіму.

Найбольш надзейны і зручны спосаб уцяплення вокнаў – з дапамогай ушчыльняючых пракладак. Добра закрываючы шчыліны, яны забяспечваюць надзейную герметызацыю. Пры неабходнасці вокны, фрамугі і форткі можна адчыняць.

Прамысловасць выпускае пракладкі з паралону ў выглядзе стужак таўшчыней 10 і шырын й 8 мм без клеевага слою і з клеевым слоем на паверхні адной з граняў. Гэтыя пракладкі можна зрабіць з ліставога паралону або паралонавага коўрыка, раскройваючы яго нажом па лінейцы на стужкі неабходнага памеру. Пракладкі прыклейваюць клеем 88Н, БФ-2, клеем-масцікай КН-2 па ўсяму перыметру ўсіх адчыняючыхся элементаў вокнаў у месцах іх прымыкання да каробак. Каб можна было адчыніць фортку, фрамугу, створку, да іх пракладка прыклейваецца толькі адным бокам.

Перш чым уцяпліць акно, яго пафарбаваную паверхню ачысціце ад бруду.

Нанясці тонкі слой клею на тыя паверхні акна, на якія будзе накладзена пракладка. Ад пракладкі прамысловага вырабу з клеевым слоем аддзяліце ахоўную палоску паперы (спачатку даўжыней 15–20 см).

Накладзіце пракладку без нацяжэння, раўнамерна прыціскаючы яе лінейкай або драўлянай рэйкай. Хвілін праз 20 акно трэба зачыніць на некаторы час, пакуль клей поўнасцю не высахне. У кутках пракладку разразаюць і канцы злучаюць пад прамым вуглом.

Каб на двайных вокнах шкло зімой не замярзала і не пацела, нельга паміж рамамі класці вату і іншыя збіраючыя вільгаць матэрыялы, а трэба паставіць паміж імі слоікі з паваранай соллю.

Шкло на вокнах зімой не будзе замярзаць, калі з вонкавага і ўнутранага бакоў, працерці яго сумессю з 10 частак дзенатурыраванага спірту і часткі гліцэрыну.

Нават у самы моцны мароз можна працерці вокны, калі дабавіць у ваду трохі спірту. Калі ж у 0,5 л цеплай вады растварыць 2–3 лыжкі солі, то гэтым растворам легка можна ачысціць шкло ад леду.

Калі не заклейваць вонкавыя рамы, шкло таксама не будзе замярзаць.

Аконныя рамы можна аклейваць на зіму паперай, змочанай у свежым малацэ.

(Газета «Полоцкий вестник»)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010