Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

5. Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.

Мовазнаўства, адзінаццаць, прэм’ер-міністр, вечназялёны, добраахвотнік, кіламетр, волевыяўленне, зверабой, зверагадоўля, медыкаменты, мнагаслоўе, многагалоссе, выпадак, еўрабачанне, домабудаўніцтва, дабрадушны, камбайнер, зернясховішча, доўгачаканы, архівазнаўства, дыспасер, мысленне, шэсцьдзесят, туманы, параход, металургія, аднастайны, метанімія, каменны.

6. Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрознівальную ролю інтанацыі.

1. Дай Бог чутае пабачыць! 2. Зрабіце ласку, заходзьце! 3. Вы сёння цудоўна выглядаеце. 4. Я цалкам задаволены! 5. Не рабі другому, што не люба самому. 6. Ні ў якім выпадку! 7. Вы ўсё зразумелі? 8. Жыццё пражыць – не поле перайсці. 9. Якое там жыццё! Неверагодна!

24 ноября 1999 г., г. Минск, № 325-3

7. Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.

1. За ўсё мы браліся ўпарта, на ўсё знаходзілі мы спрыт – сядзелі ў шынелях за партай, навукі грызлі мы граніт. (П. Броўка) 2. Быў грозны год. Паўночную сталіцу сціскала бітвы зорнае вязьмо. (К. Кірэенка) 3. Цар пушчы наіўна і здзіўлена глядзеў на заснежаную роўнядзь круглымі вачыма. («Звязда») 4. Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу. (У. Караткевіч)

8. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літаратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзіце сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.

3. 2. Тэмы дакладаў (рэфератаў) для прэс-канферэнцыі (на выбар выкладчыка):

  1. Чужая мова і спосабы яе перадачы.

  2. Знакі прыпынку і іх класіфікацыя.

  3. Рэформа беларускага правапісу 1933 года.

  4. Гісторыя беларускай навуковай тэрміналогіі.

  5. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

  6. Працяжнік і яго роля ў моўным арсенале Васіля Быкава (Івана Чыгрынава, Івана Пташнікава).

  7. Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

  8. Тапанімічныя назвы Пастаўшчыны (Глыбоччыны, Міёршчыны, Лепельшчыны, Браслаўшчыны).

  9. Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  10. Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  11. Табліца Мендзялеева (назвы хімічных элементаў у беларускай і рускай мовах).

  12. Як мы лічым. З гісторыі лікаў

  13. Геаметрычныя фігуры (іх назвы у беларускай і рускай мовах).

  14. Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

  15. Здольнасці чалавека.

  16. Почырк і характар.

  17. Псіхалогія публічнага выступлення.

  18. Інтэлект і яго развіццё.

  19. Тэмперамент і паводзіны чалавека.

  20. Колер і яго ўздзеянне на чалавека.

  21. Жаргонная лексіка студэнцкага асяроддзя.

  22. Вобразная асацыятыўнасць як адметная рыса творчай індывідуальнасці Аркадзя Куляшова.

  23. Прозвішча як сродак характарыстыкі героя у творах Якуба Коласа.

  24. Адлюстраванне эпохі сродкамі мовы ў рамане Леаніда Дайнекі «След ваўкалака»

  25. Асаблівасці перакладу на рускую мову некаторых сінтаксічных канструкцый Івана Мележа «Людзі на балоце» (або «Знак бяды» Васіля Быкава).

  26. Беларуская лексіка ў рускім тэксце рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

  27. Гістарызмы і архаізмы ў творах Уладхзіміра Караткевіча (або Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова).

  28. Дзеепрыслоўі ў аповесцях Васіля Быкава і сродкі іх перакладу на рускую мову (або ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа).

  29. Дыялектная лексіка ў «Паслескай хроніцы» Івана Мележа (або ў творах Вячаслава Адамчыка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава).

  30. Мадальныя канструкцыі ў аповесці «Сцюжа» Васіля Быкава.

  31. Лексічныя русізмы ў аповесцях Івана Шамякіна на тэмы сучаснасці.

  32. Мова журналістаў і вядучых праграм беларускага радыё і тэлебачання.

  33. Стылістыка мовы твораў Васіля Быкава (або Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна).

  34. Сучасная лексіка: сацыяльная абумоўленасць выкарыстання.

  35. Нацыянальная кухня беларуса ў творах мастацкай літаратуры («Тарас на Парснасе», «Новая зямля» Якуба Коласа, «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча, «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і інш.).

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010