Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

3.1.Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Дакладнасць выказвання і моўныя нормы» Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

    1. Вызначце паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення»?

    2. Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю маўлення?

    3. Ці аднолькавыя паняцці азначаюць тэрміны «правільнае маўленне» і «прыгожае маўленне»?

    4. Як дасягаецца правільнасць маўлення?

    5. Якія якасці маўлення, акрамя правільнасці, вызначаюцца і чаму?

    6. Ваша меркаванне наконт ужывання іншамоўных слоў у вашай галіне навукі?

    7. У чым выражаецца і як дасягаецца багацце маўлення?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Прачытайце ўрывак з артыкула р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Вашы аргументы.

Можна беспамылкова меркаваць пра самабытнасць шмат якіх беларускіх прыказак па названых у іх бытавых рэаліях, уласных імёнах, па адлюстраваных у іх народных звычаях. Вось колькі прыкладаў: «Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку», «Грэх у мех, грашаняты ў торбу», «Лапаць з пасталом спрачаліся за лычка пад сталом», «Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача», «Хіцёр Зміцер, але й Саўка не дурань», «Што каму рупіць, той тое жупіць», «Як вучоны, то й налаўчоны», «Калі шанцуе, тады і Халімон танцуе».

2. Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафесій часцей за ўсё імі карыстаюцца.

Бартэрная здзелка, дарожныя нататкі, рэклама, ценявая эканоміка, лекцыя-гутарка, лірычны верш, рэпартаж, дыпламатычная недатыкальнасць, дысертацыя, справаздача, міжнароднае камюніке, службовая характарыстыка, дыпламатычная нота, прамова на мітынгу, манаграфія, фельетон, вучоныя запіскі, паэма, крымінальны кодэкс, дагавор, нарыс, аб’ява, судовы іск, тэлеінтэрв’ю, палітычны памфлет, таварная біржа, вайсковая прысяга, рэцэнзія на спектакль, тэлефонная размова, адралогія.

Заўвага: з тэрмінамі-прафесіяналізмамі складзіце сказы.

3. Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутарковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.

1. У мэтах прадухілення псавання харчовых прадуктаў мікраарганізмамі прадугледжана апрацоўка іх кансервантамі.

2. Узровень паспяховасці за I семестр пераканаўча дэманструе дзейнасць ужывання новых метадычных прыёмаў.

3. Дырэкцыя лічыць патрэбным падтрымаць Пракаповіч у яе імкненні павысіць прафесійную кваліфікацыю.

4. У сувязі са зменай школьнага раскладу наведванне музея пераносіцца на аўторак.

4. Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызначце стылістычную мэту яе выкарыстання.

1. Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу. (Карп.) 2. Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам. (Дуб.) 3. «Наркоз! Вера Паўлаўна!» – устае з табурэціка Яраш. (І.Ш.) 4. Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці слых рэжуць мне словы. (К.Б.) 5. Прыкметы – спадарожнікі мае вы, прэлюдыі на бальшаках да мэты… (А.Л.) 6. Разальецца сунічны водар, бы спрадвечны бароў бальзам. 7. Не веру ідалам паганым, што выразаюць разьбяры. (Куп.)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010