Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4. Падбярыце адпаведныя сінонімы кніжнай афарбоўкі да прыведзеных слоў.

Абаронца, прывід, раўназначны, заняпад, аб’яднанне, народ, абрысы, паражэнне, перавага, дасведчаны, пераважаць, вандроўца, азначэнне, уступ, падробка, фактар, самавучка, катастрофа, пейзаж, абслугоўванне.

Для даведак: інтэграцыя, апалагет, чыннік, кампетэнтны, фальсіфікацыя, дэмас, катаклізм, контуры, прэамбула, фіяска, прыярытэт, прэваліраваць, дэфініцыя, сэрвіс, фантом, ідэнтычны, дэкаданс, аўтадыдакт, пілігрым, ландшафт.

5. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць размоўна-гутарковы характар.

Пускацца ў вандроўку; волат мастацкага слова; агульначалавечыя каштоўнасці; ускладаць надзеі; падупасці здароўем; важкі аргумент; стаўленне да жыцця; сядзець на дыеце; абраць правільны накірунак; шуснуць у гушчар; арэол славы; несці страты; прыняць да свайго хаўрусу.

6. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжстылявымі.

Праявіць цікавасць, мець месца, недавыкананне плана, давесці да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемствы, працаўладкаванне, займаць жылплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі формамі выхавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчасць, выключыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, рабіць захады, аказаць садзейнасць, прыцягнуць да адказнасці.

7. Размяжуйце дзеясловы ў два слупкі: тыя, якія маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, і тыя, якія не маюць такой афарбоўкі.

Набіць (руку), знюхацца, насабачыцца, паабцерціся (у новым калектыве), пасеяць (грошы), загарэцца (новай ідэяй), зачахнуць, выкручвацца (перад люстэркам), цягнуць, вынюхаць (навіны), аблапошыць, зжахнуцца, адкапыліць (губу), муштраваць, налопацца, чаўпці, зневажаць, драпаць, заляцацца, згламэздаць, аперазаць, дамагчыся, дрыхнуць, разбазарыць, хітраваць, падсунуць, патраціць, валачыцца, сноўдацца, атрымаць, хапнуць, зваліцца (з ног), рваць (глотку), зарыць (носам), трапаць (ногі).

8. Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць наступныя словы ў беларускай мове.

Слота, таўкач, яндоўка, цэбар, круцёлка, мяла, глушэц, сыч, мяшок, агонь, смала, авечка, сухар, цяля, спружына, піла, лятун, мядзведзь, калун, затычка, жук, уюн, слімак, порах, кручок, п’яўка, калода, дуб, завіруха, стрэмка, самародак.

9. У кожным радку знайдзіце слова, якое не мае эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

1. Раменьчык, складанчык, каменьчык, струменьчык, вузельчык.

2. Штуршок, дручок, гарадок, сняжок, паясок.

3. Весялушка, дачушка, сакатушка, стужка, мушка.

4. Аблачынка, пярынка, катрынка, дзяўчынка, машынка.

5. Відовішча, ямішча, дамішча, лапішча, вятрышча.

10. Вызначце ў радах сінонімаў стылістычна-нейтральныя словы.

Мармытаць, бурчаць, казаць, гаварыць, бубнець, мянціць, сакатаць, трашчаць, гаманіць, пляскаць, гергетаць; гукаць, зваць, клікаць; вучань, шкаляр, школьнік; бельмы, буркалы, вочы, зіркачы, лупы, зекры; прыпеўкі, частушкі, дрындушкі; крычаць, плакаць, раўсці, выць, ныць; прасіць, ныць, клянчыць, вымольваць, выпрошваць; бесчалавечны, люты, бессардэчны, злы, жорсткі; неспрактыкаваны, нявопытны, зялёны, жаўтадзюбы; хата, дом, палац, хаціна, харомы; прылада, інструмент, прыбор, струмант, прычындалы; яда, харч, правізія, закуска, дэсерт, правіянт.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010