Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў

Духоўная самабытнасць кожнага народа найперш выяўляецца ў родным слове. «Беларуская мова – «адзежа душы» беларусаў (Ф.Багушэвіч), адметная форма нашай культуры, якую мы абавязаны шанаваць і аберагаць, каб не адысці ў нябыт як непаўторны этнас.

Адносіны да духоўнай спадчыны, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадзянскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што беларуская мова сёння нячаста гучыць на гарадскіх вуліцах, на працоўных і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, на радыё і тэлебачанні, большасць насельніцтва Беларусі лічыць яе роднай. Валодаюць беларускай мовай некаторыя рускія, украінцы, яўрэі, літоўцы, татары і іншыя прадстаўнікі народнасцей і нацый (іх больш за 100 пражывае ў Беларусі), што жывуць на нашай зямлі і паважаюць яе талерантны і мужны народ.

Дарэчы, беларускай мовай карыстаюцца ў штодзённым побыце ў вёсцы і горадзе. Беларускія песні гучаць на вяселлях і радзінах, народных святах і проста за бяседным сталом. На беларускай мове выходзяць кнігі, часопісы, газеты. Гучыць мова па радыё і тэлебачанні (праўда не столькі, як хацелася б). Многія майстры мастацкага слова, кампазітары, мастакі, артысты заслужылі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Я.Маўр, А.Куляшоў, У.Караткевіч, А.Макаёнак, В.Быкаў, І.Лучанок, У.Мулявін і інш.). З набыццём статуса дзяржаўнасці беларуская мова пачынае займаць належнае месца ў афіцыйна-дзелавой і навуковай сферах жыцця.

Беларусь – самабытны край славяншчыны са сваімі традыцыямі і недахопамі сённяшніх дзён. Гэта як у люстры выяўляецца ў сучаснай беларускай мове, якая, маючы багата фанетычных, лексічных і граматычных асаблівасцей, пачала па розных прычынах страчваць нацыянальную адметнасць. Беларусь і цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленні асобных зычных (шчасце, жыццё, чысты), па ёмкім «дзе» і густым «чаго» (дзеці, радзіма, узнагарода, лагода), мілагучным спалучэнні зычных і галосных (салодкі, палон, галоўны, завушніцы), зрэдку пачуеш асаблівую беларускую асімілятыўную мяккасць (зьдзівіцца, сьнег, цьвёрды, мядзьведзь) і правільнае вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без у першым пераднаціскным складзе (ня быў, ня ведаў, бяз радасці, бяз выніку). Шмат у беларусаў сэнсава і эмацыянальна ёмістых слоў (вяселле, ліпень, жнівень, палетак, радовішча, свідравіна, садавіна).

На вялікі жаль, павялічваецца імкненне ўжываць не свае, а запазычаныя словы (замест кнігарня, садавіна, выстаўка, выраз – кніжны магазін, фрукты, выстава, дэкальтэ).

Адметнасць беларускай мовы заўсёды надавала выкарастанне пры звароце да знаёмых і незнаёмых людзей даўніх назоўнікавых форм (клічны склон) – браце, дружа, сынку, суседзе, Іване), пытальнай часціцы ці (ці відаць? ці зразумела? ), а таксама ўжыванне прыналежных прыметнікаў (бацькаў наказ, матчына слова, настаўнікава парада, суседавага дапамога), устойлівых спалучэнняў (чуў на свае вушы, бачыў на свае вочы, гады ў рады, дзіва дзіўнае). І трэба толькі шкадаваць, што ў сучасным маўленні згаданымі зваротамі карыстаюцца нячаста, а прыналежныя займеннікі замяняюць назоўнікамі ) наказ бацькі, слова маці, дапамога суседа, парада настаўніка). Спрадвечна беларускія дзеепрыметнікі на старонках перыядычнага друку і ў мастацкай літаратуры саступаюць месца сваім «упэўненым родзічам» з іншымі суфіксамі (узмужнелы – узмузнеўшы, пасівелы – пасівеўшы, падсохлы – падсохшы). «Вольна адчуваюць» і неўласцівыя беларускай мове дзеепрыемнікі цяперашняга часу незалежнага і залежнага стану (кіруючы апарат, рухаючая сіла гісторыі, заходзячае сонца, чытаемы твор).

Хіба можна гаварыць пра канчаткова кадыфікаваную адзіную літаратурную мову, у якой закладзены генетычны код нацыі, калі канфліктуюць два істотна адрозныя правапісы, сапернічаюць дзве графікі (афіцыйная літаратурная мова і ўдасканаленая «тарашкевіца»).

І яшчэ трэба цвяроза ацэньваць тое, што з нашай мовай адбываецца ў сувязі з працэсамі інтэграцыі, узяўшы замацаваны менавіта ў апошні час набор слоў і выразаў: рэкецір, кілер, экстрасэнс, інтымныя паслугі, нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя, путана… Прыцягвае тое, што замененыя імі словы роднай мовы нясуць выгодна не толькі маральна-этычныя азначэнні, але і юрыдычныя кваліфікацыі: рабаўнік, забойца, чараўнік (вядзьмар), распуста, ненармальнасць, прастытутка… Уласна, народ мае словы: яшчэ больш важкія, толькі па-за межамі лексікі літаратурнай (нарматыўнай). Дык вось, хіба не відавочна, што бяскрыўдныя, быццам бы запазычанні (з «еўрапейскага» лексікону) дзейнічаюць на шкоду нашай традыцыйнай духоўнай свядомасці, па-свойму аслабляючы інстынкт самазахавання, разбураючы генетычны код нацыі.

Таму адраджэнне беларускай культуры – важнейшая задача для беларусаў, а гэта складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы і жаданне рабіць гэта.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010