Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

2.1.Матэрыялы да стылістычнага практыкума «мова і маўленне»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. У якіх слоўніках і якім чынам перадаецца стылістычная афарбоўка лексічных сродкаў беларускай мовы?

2. Чаму нейтральныя сродкі агульнай стылістычнай сістэмы менш важныя, чым стылістычна афарбаваныя?

3. Чаму словы афіцыйна-справавога стылю называюцца «канцылярызмамі»?

4. У якіх стылях мовы пераважна ўжываюцца словы высокай стылістычнай афарбоўкі? зніжанай афарбоўкі?

5. Адзін стыль ці розныя функцыянальныя стылі абслугоўваюць навуковая тэрміналогія і грамадска-палітычная тэрміналогія?

6. Аб якім жанравым абмежаванні сведчыць памятка «паэтычнае»?

7. Ці ўплывае эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова на яго прыналежнасць да пэўнага функцыянальнага стылю?

8. Ці можа ў фарміраванні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі ўдзельнічаць слова? словаўтваральныя сродкі мовы?

9. Якія вы ведаеце станоўчыя і адмоўныя адценні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі слова?

10. Як з пункту погляду стылістычнай нормы растлумачыць той факт, што памет станоўчай экспрэсіі ў слоўніках менш, чым памет адмоўнай экспрэсіі?

11. Ці абсалютным з’яўляецца статус нейтральных слоў? Дакажыце на прыкладах.

12. Што такое стылістычная норма як разнавіднасць літаратурнай нормы?

13. На прыкладах пакажыце адрозненне стылістычнай памылкі ад стылістычнага недагляду.

14. Чаму граматычныя парушэнні заўсёды кваліфікуюцца як памылкі, а сярод стылістычных парушэнняў вылучаюць і памылкі і недагляды?

15. Ці ўсе сказы з дапушчанымі памылкамі можна адрэдагаваць? Які характар памылак не пакідае магчымасці рэдагавання?

16. Якая роля СМІ і мастацкай літаратуры ў замацаванні і развіцці стылістычных норм?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка:

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч – грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец».

2. Вызначце характар памылак, дапушчаных абітурыентамі ў сачыненнях. Прапануйце сваю рэдакцыю сказаў.

1. Жняя ўвасабляе сабой ідэал беларускай працоўнай жанчыны, якая авеяна любоўю да людзей. 2. Ганна і Васіль, якія выраслі па суседству, ніколі нават падумаць не маглі, што іх адносіны стануць нестабільнымі. 3. Гэты самачынны ўчынак урадніка не застаўся незаўважаным. 4. Верш «Мужык» Янка Купала заканчвае ўзбуджаным настроем селяніна. 5. Веру, што мая вялікая, свабодная, неабсяжная, шматнацыянальная краіна будзе шчаслівай, магутнай і квітнеючай. 6. З самага дзяцінства гне яна сваю маладую постаць на панскім надзеле. 7. Сялянскае жыццё-быццё так заняпала, што яны былі ўжо гатовыя стаць у першыя шарэнгі адважных барацьбітоў з паншчынай. 8. Янка Купала ўвесь час марыў, каб яго творчасць была прысвечана працоўнаму народу. 9. Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі забіты раней селянін выступае як нешта большае. 10. Стары Хамёнак гатовы быў сваю нявестку зраўняць з глебай. 11. Ціха ў гэтым святым месцы, толькі чуецца звон званоў.

3. Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагардл., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).

1. На Украіне пан Патоцкі, пан з Канёва родам, з сваёй хеўрай гаспадарыць над бедным народам. (Куп.) 2. Чаго ён баіцца? Што забяруць правы? Ці што самому прыйдзецца рамантаваць сваю калымагу. (Шам.) 3. …Ніколі не быў з пароды «сачкоў», ніколі не перакладваў сваёй работы на чужыя плечы. (У. Кар.) 4. Карней павітаўся са Шчэрбам, хоць відно было: не надта ён узрадаваўся прысутнасці суседа – зубаскала. (Шам.) 5. Вы таленту не разумееце, тупіцы. (Кор.) 6. Клім… ціскаючы Сідараву руку, прамовіў: – Нюхаўка ў цябе, відаць, добрая – акурат на чай заспеў. (П.Г.) 7. У гэтых чынадралаў, якога б рангу яны ні былі, усё зводзіцца толькі да таго, каб душыць і цугляць народ. (С.А.) 8. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць даволі густа. (Кор.) 9. Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў. (Ж.)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010