Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

12. Моўныя штампы

Формы афіцыйных папер складваліся на працягу доўгага часу. Пры гэтым спачатку заўважалася імкненне максімальна ўніфікаваць, стандартызаваць дзелавы стыль. Своеасаблівыя моўныя звароты, што пераходзілі з паперы ў паперу, гатовыя выразы, за якімі часта хавалася бюракратычнае пустаслоўе, – адзнакі старога канцылярскага стылю, які быў высмеяны яшчэ Дуніным-Марцінкевічам у камедыі «Пінская шляхта».

У апошнія гады стыль афіцыйных дакументаў спрасціўся, наблізіўся да жывой народнай мовы, але і цяпер мае адметныя рысы.

5.2. Матэрыялы да практычных заняткаў «Афіцыйна-справавыя дакументы»

Пытанні і заданні для падрыхтоўкі да заліку:

1. Якія сферы грамадскай дзейнасці чалавека абслугоўвае афіцыйна-справавы стыль?

2. У якіх дакументах рэалізуецца афіцыйна-справавы стыль?

3. На якія групы можна падзяліць усе дакументы?

4. Якія моўныя сродкі характэрны для афіцыйна-справавога стылю?

5. Што можна сказаць пра кампазіцыйнае і моўнае афармленне службовай дакументацыі?

6. Работа з афіцыйнымі паперамі:

1) з асабістымі дакументамі (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);

2) з распарадчымі дакументамі (пастановы, распараджэнні, дырэктывы, рашэнні, загады і інш.)

3) з адміністрацыйна-арганізацыйнымі дакументамі (план, справаздача, дамова, кантракт);

4) з інфармацыйна-даведачнымі дакументамі (даведка, дакладныя і службовыя запіскі, зводкі, агляды, акты, тэлеграмы);

5) са справавымі лістамі.

Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Вызначце, у межах якога стылю прыведзеныя выразы заканамерныя. Складзіце з імі (па сваёй спецяльнасці) сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Абсалютны нуль, перыядычная сістэма, ахова прыроды, атмасферныя з’явы, зялёныя насаджэнні, аўтэнтычны тэкст, кадыфікацыя заканадаўства, зямельны кодэкс, дыпламатычны імунітэт, адралогія крымінальная, прэзумпцыя невінаватасці, галасавыя звязкі, фанетычная транскрыпцыя, артыкульцыйная база беларускай мовы, прасадычныя сродкі моы, фанетычны прынцып напісання, таварная біржа, эканамічныя законы, банкаўскі працэнт, валютныя аперацыі, Гандлёва-прамысловая палата, закон попыту і прапанавання.

2. Знайдзіце ў сказах памылкі, выправіце іх; замяніце выразы-штампы словамі, якія дакладна перадаюць думку.

1. Студэнты ў большасці выпадкаў самі дабіваюцца выпраўлення недахопаў. 2. Трэба адзначыць, што ў многіх пытаннях яшчэ шмат гучных слоў і мала арганізатарскай работы. 3. Трэба прадставіць гэтай сям’і лепшыя жыллёвыя ўмовы. 4. На занятках прымяняю розную нагляднасць: табліцы, схемы, кадаскоп. Без іх немагчыма даходліва растлумачыць многія моўныя з’явы, правілы. 5. На кожным квадратным метры грунту агароднікі збіраюць у цяпліцы да васьмі кілаграмаў вітамінізіраваных прадуктаў.6. Да дзвюх тысяч падыходзіць лічба абанентаў нашай бібліятэкі.

3. Напішыце аб’яву пра ўрачысты вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (80-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава). У аб’яве пакажыце парадак вечара.

4. Напішыце заяву з просьбай: а) паслаць на практыку ў той рэгіён, дзе жывуць бацькі; б) дазволіць датэрмінова здаць экзамены (прычына – лячэнне і адпачынак у санаторыі); в) дазволіць перавод са стацыянара на завочную форму навучання ў сувязі з сямейнымі абставінамі.

5. Складзіце акт на спісанне фотаматэрыялаў для дыялекталагічнай экспедыцыі.

6. Напішыце тлумачальную запіску ў сувязі з пропускам першай пары заняткаў.

7. Напішыце справаздачу: а) пра ўдзел у дзяржбюджэтнай тэме, якая распрацоўваецца выкладчыкамі кафедры; б) пра вынікі вытворчай практыкі.

8. Напішыце ліст бацькам і раскажыце у ім пра першыя месяцы вучобы ва ўніверсітэце (або такога ж зместу ліст адпраўце былому класнаму кіраўніку, які паўплываў на выбар прафесіі).

9. Прааналізуйце дакументы, напісаныя вамі, назавіце словы і выразы, якія складаюць спецыфіку гэтых папер.

Літаратура

1. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія. Мн., 1987.

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., 1992.

3. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. Мн., 1994.

4. Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 2001.

5. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапамож. Мн., 2001.

6. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010