Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

7.1. Даверанасць

Дэканат філалагічнага факультэта Беларускага педагагічнага ўніверсітэта давярае кіраўніку літаратурнага гуртка Семенюку Івану Фёдаравічу атрымаць у кнігарні «Светач» раней выбраныя і аплачаныя (рахунак М 384) кнігі.

Дата Подпіс

М. П.

7.2. Даверанасць

Я, Дземідовіч Марыя Іванаўна, стпудэнтка філа-лагічнага факулыпэта Гродзенскага ўніверсітэта, да-вяраю Гардзей Людміле Антонаўне атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.

18 верасня 2001 г. Дземідовіч

Подпіс студэнткі Дземідовіч М. I. сведчу:

Дэкан філалагічнага

факультэта Гродзенскага ўніверсітэта Подпіс

18 верасня 2001 г.

М.П.

7.3. Напісаць даверанасць на атрыманне: а) стыпендыі за летнія месяцы; б) каштоўнай бандэролі, дасланай на групу.

8. Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне другой асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт; коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў; у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы.

Прыклад акта.

8.1. Акт

праверкі студэнцкага клуба «Арбіта»

17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкома ўніверсітэта Марчук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валянціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафімавіч, праверылі, як захоўваецца абсталяванне ў студэнцкім клубе «Арбіта», і выявілі наступнае:

  1. Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантаваць.

  2. У зале студклуба стаіць тэлевізар «Віцязь», музычны цэнтр «Панасонік», ёсць відэамагнітафон «НОТА»- 580 ЕЕ. Тэлевізар няспраўны.

  3. Апаратура радыёстанцыі «Арбіта» ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі.

  4. Шторы на вокнах выцвілі ад сонца.

  5. Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя нумары знайсці цяжка або зусім нельга.

Вывады каміссіі:

  1. Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць і перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантаваць стары ўжо немэтазгодна.

  2. Прасіць гаспадарчую частку ўніверсітэта выдаць новыя шторы (дванаццаць метраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантаваць мэблю.

3.Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, пад- шывалася і захоўвалася.

Марчук П. I. Піліпчык В. М. Сацута М. Т.

8.2. Скласці неабходны акт на аснове наступнай інфармацыі.

Дыялекталагічны гурток сабраў матэрыялы, якія патрэбна тэрмінова надрукаваць. Загадчык кафедры б.еларускай мовы прапанаваў кіраўніку гуртка і старасце дамовіцца з машыністкай, якая працуе ў рэдакцыі газеты. Матэрыялы надрукаваны. Гэта патрэбна дакументальна сцвердзіць, каб машыністка магла атрымаць плату.

9. Пратакол

Мэта пратакола  занатаваць усё найбольш важнае з таго, што абмяркоўваецца на сходзе, пасяджэнні.

У пратаколе абавязкова запісваюць колькасць прысутных, хто быў старшынёй і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выступаў і што пастанавілі.

Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму трэба паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы. Напрыклад:

9.1. Пратакол 7

пасяджэння савета СНТ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 14 красавіка 2001 г.

Прысутнічала 26 чалавек

Парадак дня:

  1. Арганізацыя студэнцкай навуковай работы на філалагічным факультэце.

  2. Пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

I. Слухалі:

Справаздачу старшыні савета СНТ філфака Ярашэвіч Т. Р. пра арганізацыю студэнцкай навуковай работы ў 2000/01 навучальным годзе. (Тэкст справаздачы прыкладаецца.)

Выступілі:

Новік Г. Н. адзначыла, што, дапамагаючы рыхтаваць пытанне на савет, цікавілася, як на філфаку працуюць навуковыя гурткі, як вядуцца даследаванні пад індывідуальным кіраўніцтвам выкладчыкаў. 3 адзінаццаці названых у справаздачы гурткоў найлепш працуюць дыялекталагічны, краязнаўчы, культуры роднай мовы і сучаснай беларускай паэзіі. У гэтых гуртках многа студэнтаў першых і другіх курсаў. Добра, што першакурснікі, атрымаўшы тэмы даследаванняў, выступаюць на занятках гурткоў, канферэнцыях з невялікімі паведамленнямі, якія перарастаюць у курсавыя працы, а ў некаторых – у грунтоўныя даследаванні, вартыя таго, каб даслаць на конкурс, надрукаваць.

Гаўлік Л. С. звярнула ўвагу на тое, што савет СНТ філфака мае падрабязны план, які ў асноўным выконваецца. Члены савета імкнуцца сачыць за наведваннем гурткоў, дапамагаюць старастам і кіраўнікам, асабліва ў час правядзення канферэнцый. Дрэнна тое, што заняткі гурткоў часта пераносяцца, нават і без уважлівых прычын. Гэта парушае графік усіх факультэцкіх мерапрыемстваў, бывае так, што адно набягае на другое, тады не ўсе студэнты могуць прыйсці на гурток і заняткі праходзяць горш, чым звычайна.

Пастанавілі:

  1. Ухваліць працу савета СНТ філалагічнага факультэта.

  2. Старастам гурткоў не пераносіць без уважлівых прычын запланаваныя заняткі.

II. Слухалі:

Інфармацыю факультэцкіх саветаў пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

П астанавілі:

1. Закончыць афармленне падрыхтаваных прац да 20 верасня, для чаго:

а) стварыць на факультэтах студэнцкія машынапісныя бюро;

б) выдзеліць з членаў факультэцкіх саветаў аднаго студэнта, які б сачыў за афармленнем неабходных папер, што адсылаюцца разам з даследаваннем.

2. Саветам СНТ факультэтаў фізічнага выхавання і педагогікі і методыкі пачатковага навучання актывізаваць працу студэнтаў над конкурснымі даследаваннямі.

Старшыня савета: Камышкала Л. П.

Сакратар: Дзямчук Л. П.

9.2. Напісаць пратакол: а) прафсаюзнага сходу групы; б) пасяджэння школы маладога лектара.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010