Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

5.2. Прачытаць аўтабіяграфію к. Чорнага (1926). Звярнуць увагу на асаблівасці яе формы і зместу.

Радзіўся я ў сялянскай сям'і, на Случчыне. Дзяцінства правёў у адзіноце панскага фальварку, дзе бацька служыў. Пасля бацькі пераехалі на радзіму  у м. Цімкавічы, дзе пачалі заводзіць гаспадарку. Вялікі ўплыў на развіццё адчуванняў і дум мела маці, жанчына простая, што навучылася чытаць сама праз сябе, але развітая і многа чытаўшая, пачынаючы бібліяй і канчаючы Львом Талстым і палітычнымі ўсякімі брашурамі, – што можна было ў нязначным ліку і з вялікімі труднасцямі дастаць у глушы. Памерла маці ад сухот, здабытых ад жыцця (страшэнная беднасць).

Скончыў я настаўніцкую семінарыю, адбыў вайсковую службу, а пасля пунктам імкненняў стаў універсітэт. Тады ў канцы лета 1923 г. прыйшоў я першы раз у Мінск. Ва ўніверсітэт прынялі. Тады пачаў дабівацца стыпендыі. Студэнцкая арганізацыя, пасля допытаў і запаўнення анкет, прызнала, што ў стыпендыі не маю патрэбы. Пачаў грузіць на станцыях дровы, наймаўся калоць іх. Не еўшы два дні і пакалоўшы цераз сілу дроў, захварэў кішэчнай хваробай. У клініцы зрабілі аперацыю. Тады ўжо меў тры надрукаваныя апавяданні ў «Савецкай Беларусі». Пасля аперацыі пачаў шукаць лягчэйшае працы. Знайшоў я яе ў рэдакцыі «Беларускай вёскі». Працы там аказалася столькі, што не было калі ні вучыцца, ні займацца літаратурай. А тут зусім пачало псавацца здароўе, і прыйшлося кінуць універсітэт. У 1924 г. стаў «маладнякоўцам».

Як пачынаў я пісаць, шчыра мяне спаткаў у рэдакцыі, з нейкай радаснай прыхільнасцю Змітрок Бядуля. Усё, што напісаў дагэтуль,  не тое, што б мяне задаволіла. Усё напісана прыхваткамі, пасля рэдакцыйнай працы.

Цяпер жадаю аднаго: каб такія рэчы, як літаратура, не тварыліся прыхваткамі і саматужна...

25 лютага 1926 г. К. Чорны (М. Раманоўскі)

5.3. Напісаць аўтабіяграфію.

6. Распіска

Распіска  дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы. Напрыклад:

6.1. Распіска

Я, стараста групы «А» першага курса філалагічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта Вашкевіч Ніна Рыгораўна, атрымала ў бухгалтэрыі ўніверсітэта 23 000 000 (дваццаць тры мільёны) беларускіх рублёў на выдаткі, звязаныя з паездкаю па літаратурных мясцінах роднага краю.

Дата Подпіс

Яшчэ прыкладны тэкст:

6.2. Распіска

Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт III курса філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 18 чэрвеня 1999 года атрымаў ад загадчыка склада ўніверсітэта Навіцкай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.

18 чэрвеня 1999 г. Подпіс

6.3. Скласці распіску на атрыманне: а) фотаматэрыялаў для дыялекталагічнай экспедыцыі; б) грошай ад прыватнай асобы.

7. Даверанасць

Калі каму-небудзь давяраюць атрымаць грошы, пасылку, абсталяванне для кабінетаў і іншае, пішуць даверанасць. Яна можа выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай.

У даверанасці называюцца: а) установа, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае; б) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць; в) што і адкуль трэба атрымаць; г) дата і подпіс.

Унізе даверанасці, выдадзенай установай, падпісваецца кіраўнік і ставіць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, канцылярыі, аддзеле кадраў).

Некалькі прыкладных тэкстаў.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010