Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

2. Прачытаць складзены настаўнікам педагагічны кодэкс і выказаць адносіны да напісанага.

Доўгі час я, відаць, як і шмат іншых маіх калег, жыў па ... правілах для вучня. Вучань абавязаны гэта, яму забараняецца тое. Правілы для вучняў забараняліся, мяняліся, а вось для настаўнікаў я за сваё жыццё правілаў не сустракаў.

I тады я вырашыў скласці для сябе ўласны кодэкс педагагічнай этыкі. На гэта пайшло каля двух гадоў.

Трэба адзначыць, што гэты кодэкс неаднойчы дапамог мне з гонарам выйсці з многіх складаных сітуацый. Спадзяюся, што і многім іншым, асабліва пачынаючым настаўнікам, ён дапаможа перагледзець свае адносіны з вучнямі. Вось мой кодэкс педагагічнай этыкі.

1. Уваходзь у клас з усмешкаю. Гэта ўверцюра радаснага ўрока.

2. Спачатку навучы  потым апытвай.

3. Будзь справядлівым у ацэнцы ведаў і паводзін вучняў.

  1. Моцна трымай дадзенае слова дзецям.

  2. Абарані вучняў ад усіх відаў свавольства.

  3. Строга захоўвай дзіцячыя тайны.

  1. Будзь вытрыманым і цярплівым. Ніколі не апускайся да абразы і знявагі вучняў, і яны ніколі не абразяць і не зняважаць цябе.

  2. Будзь прыкладам ва ўсім: у працы, адзенні, паводзінах.

  3. Ніколі не патрабуй ад вучняў таго, чаго не робіш сам.

  1. У любой сітуацыі ўмей паставіць сябе на месца вучня.

  2. Памятай: зразумець вучня ты зможаш, толькі калі палюбіш яго.

  1. Ні на хвіліну не пераставай вучыцца. Будзь уважлівым, і ты шмат чаму навучышся і ў сваіх калег, і ў сваіх вучняў.

  2. Ніколі не скардзіся на сваіх вучняў. Памятай: добры настаўнік бывае незадаволены толькі сабой.

  3. Не параўноўвай вучняў: у адных гэта развівае зайздрасць і злосць, у другіх  ліслівасць і крывадушнасць.

  4. Давярай вучням. Адмоўся ад дробязнай апекі ў адносінах да іх.

  5. Будзь велікадушным да таго, хто выпадкова спатыкнуўся.

  6. Калі праўда не твая  папрасі ў вучня прабачэння.

  7. Адшукай добрае нават у самага нядбайнага вучня. Пастарайся ўзвысіць яго ва ўласных вачах, і ён апраўдае твае надзеі.

  8. Жыві інтарэсамі дзяцей, і ты зразумееш, што радасць цесных зносін з дзецьмі  адна з найвялікшых зямных радасцей.

  9. У школу ідзі, як на свята. Інакш табе няма чаго там рабіць.

(А. Вайцяховіч)

3. Аб'ява

Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьменнікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і інш.), на відным месцы вывешваюць аб'яву. У кожнай аб'яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення сходу, нарады, сустрэчы. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб'яву. Вось два ўзоры.

3.1. Аб'ява

10 кастрынніка ў 14 гадзін у актавай зале адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова»

Кафедра беларускага мовазнаўства

3.2. Аб'ява

Заўтра, 2 сакавіка, пасля заняткаў, у аўдыторыі № 16 збіраюцца сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Рада ТБМ

У аб'явах пра сход паведамляюць таксама парадак дня і называюць адказных за падрыхтоўку ўынесеных на абмеркаванне пытанняў, напрыклад:

3.3. Аб'ява

13 лютага, 14.00 Аўдыторыя № 46

Адбудзецца прафсаюзны сход філфака

Парадак дня:

1. Вынікі зімовай сесіі і задачы на другі семестр. 

Даклад члена прафбюро Асташонак М. В.

2. Пра падрыхтоўку да студэнцкай навуковай канферэнцыі.  Інфармацыя старшыні Савета СНТ факультэта Ярашэвіч Т. I.

Прафсаюзнае бюро

3.4. Скласці аб'яву пра сустрэчу. У аб'яве даць кароткую інфармацыю пра чалавека, сустрэча з якім адбудзецца (настаўнік-метадыст, пісьменнік, ветэран вайны).

3.5. Напісаць аб'яву пра ўрачысты вечар, прысвечаны юбілейнай даце. У аб'яве паказаць парадак вечара.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010