Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

5.Афіцыйна-справавыя дакументы Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх

Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці.

Службовая карэспандэнцыя  адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш.

Мэта большасці афіцыйных папер  нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб'яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях пішуць пра свой жыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэнсавых і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная лексіка, размоўная і ўзнёслая фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Прашу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добрага, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць выразы, якімі часта карыстаюцца ў справаводстве, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атрымаць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў і ўжываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкоднымі ўмовамі працы прадастаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нормах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб'ява, справаздача, афіцыйны ліст).

5.1. Матэрыялы для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку па тэме « афіцыйна-справавыя дакументы»

1. Прачытаць наступныя дакументы і вызначыць асноўныя асаблівасці іх афармлення.

I. Аб адзіным моўным і арфаграфічным рэжыме школы

7 снежня 1995 г., № 452

3 мэтай ажыццяўлення адзіных патрабаванняў да вуснай і пісьмовай мовы вучняў, удасканалення праверкі і ацэнкі іх ведаў, уменняў і навыкаў загадваю:

  1. Зацвердзіць Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы.

  2. Увесці ў дзеянне Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы з 1 студзеня 1996 года.

  3. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фяськоў М. С ) своечасова давесці Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы да ўсіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і органаў адукацыі.

Міністр В. I. СТРАЖАЎ

II. Вытрымкі з правілаў бібліятэкі

1.Білет абавязкова паказваць кожны раз пры ўва- ходзе ў бібліятэку і чытальную залу.

  1. Перадача білета другім асобам забараняецца.

  2. Выносіць кнігі з чытальні ў другія пакоі забараняецца.

  1. Чытачы бібліятэкі нясуць матэрыяльную адказнасць за атрыманыя кніжкі.

  2. Уваход у чытальныя залы з друкаванымі выданнямі, якія не належаць бібліятэцы, з папкамі, партфелямі і сумкамі забараняецца.

ІП. Ліст Івана Мележа славацкаму прафесару Вацлаву Жыдліцкаму

24 лістапада 1974 г., Мінск

Паважаны Вацлаў Жыдліцкі, я доўгі час не быў у Мінску, вярнуўся толькі некалькі дзён назад, таму адказваю з такім спазненнем.

Разам з тваім пісьмом прыйшло да мяне пісьмо ад д-ра Міраслава Драпала з выд-ва «Працэ», у гэтым пісьме ён паведамляе, што выдавецтва мае намер выдаць мой раман («Людзі на балоце») у 1976 годзе, у адной з серый. Відаць, таму, што названы і год і серыя, на гэты раз выдавецтва вядзе размову, да якой трэба паставіцца мне з сур'ёзнасцю і давер'ем.

Я толькі што напісаў адказ д-ру Драпалу. У гэтым пісьме я напісаў, што спадзяюся, што пераклад рамана будзе зроблены з арыгінала.

Наогул павінен сказаць, што гэта доўгая гісторыя з выданнем рамана мне даволі-такі надакучыла. I непрыемная яна мне, і незразумелая.

Але  аб справе. Я, вядома, згодны, каб за перакдад рамана ўзяўся Вацлаў Жыдліцкі. Так што гэты ліст няхай будзе патрэбнай згодай.

Што да самога выдання, то няхай будзе, як піша М. Драпал,  спачатку «Людзі на балоце». Не абавязкова разам. Перакладзіце «Людзей» і выдайце, тады можна ўзяцца за «Подых». Так вырашыцца пытанне з аб'ёмамі ў выдавецкім плане. У «Подыху» можна будзе зрабіць некаторыя скарачэнні (асабліва ў раздзеле да Сесіі ЦВК).

Я наогул думаю, што «Подых», можа быць, варта раздзяліць на дзве кнігі,  выдзеліць у асобную кнігу ўсе раздзелы пра Апейку. Зрабіць з аднаго вялікага рамана два меншыя.

Што да трэцяга рамана, то гаварыць пакуль рана. Але я патроху працую, і ён патроху ідзе ўперад. Сур'ёзная кніга, відаць, павінна выйсці.

Аб Караткевічу, яго рамане, трэба рабіць запытанне нашаму ВААПУ. Праз іх дабівацца згоды. Прыватныя думкі, у тым ліку мае, тут пад увагу не прымаюцца. Я ў свой час гаварыў ужо, што раман, пры пэўнай рэдактуры, можна друкаваць. Але гэтага аказалася мала. Усяго добрага!

І. Мележ

24.ХІ.74 г.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010