Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4.Тэарэтычны матэрыял да тэмы «сістэма жанраў навуковай літаратуры» Сістэма жанраў навуковага стылю і агульныя патрабаванні да іх.

У сістэме вышэйшай адукацыі значнае месца адводзіцца самастойнай працы студэнтаў. Гэта падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў, паведамленняў, артыкулаў, міні-выказваняў, эсэ, рэзюмэ, анатацый і інш.

І таму цалкам апраўдана і заканамерна, што студэнты атрымліваюць заданні творчага і навуковага – даследчага характару. Актывізацыя гэтага кірунку працы садзейнічае правядзенню студэнцкіх навуковых практычных семінараў і канферэнцый, дзейнасць факультатываў.

Адрозніваюць наступныя жанры навукі: тэзісы, паведамленні, анатацыі, слоўнікі, даведнікі, артыкулы, рэфераты, эссэ, даклады, рэзюмэ,вучэбныя дапаможнікі і інш.

Навуковыя тэксты будуюцца ў адпаведнасці з законамі жанру. Артыкул, напрыклад, пачынаецца з выкладу гісторыі пытання, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, аб’екта даследавання, вызначэння мэт і задач. У галоўнай частцы выкладаюцца: факты, назіранні і іх аналіз. Заключная частка артыкула – вывады, што выцякаюць, з’яўляюцца вынікам таго, аб чым было заяўлена ў асноўнай частцы.

Напрыканцы артыкула – спіс літаратуры, у асобных выпадках ілюстрацыі, слоўнікі, схемы, табліцы ці іншыя дадаткі.

Навуковы стыль прадстаўлены трыма тыпамі маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне, радзей крытыка-палемічным, які характырызуецца ацэнкай розных поглядаў і адстойваннем свайго. Маналог – асноўная форма навуковага стылю.

Рэферат – кароткі выклад асноўных думак і меркаванняў, які заснованы на крытычным аглядзе літаратуры ці паведамленне навукова-папулярнага зместу.

Інфармацыйны рэферат прадугледжвае працу з навуковымі крыніцамі: энцыклапедыямі і даведнікамі, падручнікамі і дапаможнікамі, манаграфіямі і артыкуламі, рэцэнзіямі і інш. Падрыхтоўка рэферата патрабуе сціслага канспектавання думак, ідэй, разважанняў аўтара кнігі. Гэта праца патрабуе пэўных уменняў і навыкаў. Студэнт павінен выразна ўсвядоміць сутнасць тэмы, мэты і задачы, якія трэба вырашыць у працэсе канспектавання навуковага тэксту. З прапанаванага спісу літаратуры неабходна вылучыць найбольш важную ці асноўныя крыніцы да рэферыравання (улічыць парады кіраўніка).

1 этап. Азнаямленне з тэкстам матэрыялу, у ходзе якога вылучаецца найбольш важнае істотнае сутнаснае з прачытанага.

2 этап. Падабраны матэрыял неабходна запісаць у лагічнай паслядоўнасці ў адпаведнасці з выражанай кампазіцыяй: уводзіны, галоўная частка, заключэнне. Пры кампаноўцы тэксту трэба захоўваць суадносіны паміж структурнымі часткамі.

3 этап. Разгорнутыя і цяжкія для ўспрымання выказванні перадаюцца ў даступным выглядзе з захаваннем сэнсу аўтарскай думкі.

Напісанне навуковага рэферата і даклада мае на мэце развіць навыкі даследчыцкай працы ў студэнтаў. Выявіць інтэлектуальныя і камунікатыўныя здольнасці. Гэтая праца робіць навучанне асобасна-арыентаваным і дапамагае студэнтам развіць і рэалізаваць свой творчы патэнцыял, арыентуе іх на ўсвядомлены выбар прафесіі.

Навукова- папулярны рэферат ці даклад мае творчы ўхіл, паколькі пры асвятленні тэмы студэнт павінен самастойна выкласці разважанне, свой погляд і пазіцыю. Добра, калі ў даследаванні зроблена супастаўленне і параўнанне поглядаў. Выказваюцца крытычныя меркаванні, прысутнічае абгрунтаваная палеміка.

Даклад – публіцыстычнае меркаванне ці выступленне на пэўную тэму. Паспяховая падрыхтоўка навуковага ці навукова-папулярнага даклада (артыкула, эсэ, рэферата, рэцэнзіі і інш.) залежыць ад ступені авалодвання тэхналогіяй даследавання, творчага падыходу, умення аналізу першакрыніц. Важна, каб тэма рэферата ці даклада адпавядала ўласным схільнасцям. Важна засвоіць методыку працы з навуковымі крыніцамі. Не трэба канспектаваць кнігу ці артыкул цалкам, варта імкнуцца выдзеліць самае галоўнае, найбольш істотнае, характэрнае і запісаць. Пасля адбору матэрыялу пачынаецца падрыхтоўка чарнавога варыянта працы. Цытаты, схемы, табліцы, слоўнікі ці ілюстрацыі думкі ўключаюцца ў тэкст рэферата, даклада арганічна, дарэчна з захаваннем правілаў афармлення, спасылак. Аўтарытэтныя думкі і меркаванні могуць служыць зыходным пунктам пры фармуліроўцы ўласнай думкі ці перакідным мастком ад адной думкі да другой. У заключэнні выкладаюцца галоўныя высновы ў даследаванні тэмы.

Напрыканцы рэферата (даклада) абавязкова падаецца спіс выкарастанай літаратуры. Прыкладны аб’ем навукова-папулярнага рэферата 10-15 стандартных лістоў. Тэзіс. Палажэнне, што коратка фармулюе якую-небудзь ідэю, а таксама адну з асноўных думак сачынення, даклада: Тэзісы даклада.

Анатацыя. Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад..

Рэцэнзія. Крытычны водзыў на што-небудзь напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад. Рэцэнзія на паэтычны зборнік. Аддаць манаграфію на рэцэнзію. Стаоўчая рэцэнзія.

Манаграфія. Навуковы твор, што даследуе адно якое-небудзь пытанне, асвятляе адну тэму.

Эсэ. Празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна. Філасофскае эсэ.

Рэзюмэ. Кароткі вывад са сказанага, напісанага. Рэзюмэ артыкула.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010