Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

8. Прачытайце тэксты, выдзеліце прыметнікі, параўнайце іх ужыванне, ролю ў кожным.

Лес зачароўвае ў любую пару года. Зімой  ён манументальна строгі і адначасова нейкі празрысты – светлы, як усё жывое; вясной – не проста абужданы, а па-маладзецку ўзрушаны і гарэзлівы, гатовы напрапалую кідацца насустрач і вятрам-сухавеям, і дажджам-драбнасеям, і ліўням, што шастаюць, як з вядра; улетку  ён увогуле надзвычай абаяльны, здольны і расчуліць да слёз і падараваць нават знямогламу сэрцу жаданую бадзёрасць такой крынічнай чысціні і свежасці  ахнеш ад задавальнення; увосень  ён невыказна багаты, бы той баярын, што дзень пры дні мяняе сваё парчовае ўбранне (В. Праскураў).

...На тэрыторыі Беларусі выдзелены два антрапалагічныя тыпы. Беларусы паўночна-заходніх, паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў рэспублікі маюць сярэдні рост, светлы колер скуры, вачэй, валасоў, сярэдне-шырокі твар з прамой або ўвагнутай спінкай носа і сярэднегустой барадой і належаць да беламорска-балтыйскай расы другога парадку еўрапеоіднай вялікай расы. Беларусы Палесся маюць больш цёмны колер вачэй і валасоў, больш прамую спінку носа і належаць да сярэднееўрапейскай расы другога парадку еўрапеоіднай расы (БелСЭ).

9. Прачытайце прыклады пабочных слоў і выразаў і ўстанавіце іх значэнне: 1) ацэнка (выражэнне ўпэўненасці, няўпэўненасці, сумнення, верагоднасці); 2) эмацыянальная ацэнка (задавальненне, незадавальненне, здзіўленне); 3) крыніца паведамлення; 4) сувязь і парадак думак ці спосаб афармлення думак; 5) выражэнне ветлівасці, прыцягванне ўвагі субяседніка да паведамлення.

Калі ласка, нарэшце, на жаль, відаць, па-першае, такім чынам, згадзіцеся, аднак, несумненна, верагодна, на шчасце, як паведамлялі, паслухайце, як відаць, па-другое, здаецца, праўда, адным словам, мусіць, кажуць, вядома, зразумела, спадзяюся, бывала, натуральна, па-мойму, бясспрэчна, наадварот, на маю думку, з аднаго боку, з другога боку, помніцца.

10. Прачытайце тэксты. Выдзеліце ў іх пабочныя словы. Якое значэнне яны маюць? Якая іх роля?

Многа напісана пра вочы, што яны  люстра душы, псіхічнай арганізацыі чалавека. Але, можа, нішто не выяўляе чалавека так, як яго хада.

Вось прайшоў нехта, і табе робіцца нядобра ад нейкага адчування, што гэта рушыць цяжкая, упартая, сляпая сіла, якая не знаецца з такімі тонкімі нюансамі душы, як ласка, пяшчота, дабрата, каханне, чуласць, спагада. I ўся гэта трывога толькі ад таго, што прайшоў непрыгожа, няўклюдна, як кажуць, па-мядзведжы  наскамі ўсярэдзіну.

На жаль бывае, гэтак ходзяць і жанкі, і нават маладыя дзяўчаты. Дзе ўжо там думаць пра нейкую жаноцкасць.

Хаду таксама трэба выхоўваць. Як інтэлект. А яны звязаны паміж сабою, я ў гэта веру. Чалавек не мае права быць непрыгожым. I нядобрым (паводле Я. Скрыгана).

11. Прачытайце тэксты. Звярніце ўвагу на тыпы сказаў у іх паводле будовы ў залежнасці ад стылю тэкстаў. Якія тыпы простых і складаных сказаў пераважаюць у навуковым стылі?

I. Для кантролю адноснай вільготнасці паветра прымяняюцца псіхрометры Аўгуста і Асмана. Яны складаюцца з двух звычайных тэрмометраў, толькі ў адным з іх шарык абгорнуты марляй ці батыстам, канец якіх апушчаны ў ёмістасць з вадой. Паказанні змочанага тэрмометра будуць ніжэйшыя, бо частка цяпла ідзе на выпарэнне вады. Па розніцы тэмператур сухога і змочанага тэрмометраў, выкарыстоўваючы спецыяльную табліцу, вызначаюць вільнотнасць паветра.Асаблівасцю аспірацыйнага псіхрометра Асмана з'яўляецца тое, што ён забяспечаны спружынным вентылятарам. Выпарэнне вады ў ім больш пастаяннае і паказанні будуць больш дакладнымі.

Адносную вільготнасць зручна вымяраць валасяным гігрометрам, які адразу дае вынік у працэнтах. Для запісу паказанняў псіхрометраў выкарыстоўваюцца гігрографы розных марак (Г Круглякова).

II. Кветкі заўсёды былі цудоўным падарункам. Нішто так хораша не выяўляе дружбу і добрыя пачуцці, як яны. Але патрэбна ўмець дарыць кветкі. Існуюць правілы, якіх, па магчымасці, патрэбна прытрымлівацца.

Палявыя, лясныя, лугавыя кветкі недарэчна выглядаюць на святочным ці ўрачыстым прыёме, тут патрэбны гваздзікі, ружы, архідэі, гладыёлусы.

Букет не павінен быць бедным, ды і не надта вялікім, але абавязкова з няцотнай колькасцю кветак  3, 5, 7 і г.д.

Перш чым уручыць кветкі, іх патрэбна вызваліць ад паперы. Але насіць кветкі заўсёды апушчанымі ўніз, закручанымі ў паперу, каб закрыць іх ад пылу, сонца, марозу, цяпла рук. Раскруціць кветкі патрэбна ў вестыбюлі, у пярэдняй ці перад дзвярыма кватэры. Паперу, у якую быў закручаны букет, палажыце на стол у пярэдняй ці, у крайнім выпадку, у сваю кішэню. Цэлафан не здымаюць.

Уручаючы кветкі, трымайце іх у левай руцэ, каб правая была вольная для прывітання. Перадача букета суправаджаецца некалькімі цёплымі словамі і лёгкім паклонам.

Калі кветкі прыносіць запрошаная пара, то мужчына ўручае іх гаспадыні дома. Гэта рабіцца нават і ў тым выпадку, калі пара запрошана на дзень нараджэння гаспадара дома. Апошняму падносяць толькі падарунак.

Малады чалавек пры наведванні дома бацькоў нявесты ці дзяўчыны, да якой заляцаецца, прыносіць два букеты: спачатку ўручае кветкі маці, затым – дачцэ. Букеты павінны быць рознымі (паводле Рэйгарда Хена).

III. Тэарэтычная геаграфія, навуковы напрамак у геаграфіі, які вывучае ў абагуленым, галоўным чынам абстрактным, фармалізаваным аспекце геасістэмы (і іх структуры), геаграфічную прастору, геаграфічнае поле любых геаграфічных аб'ектаў (прыродных, грамадскіх, прыродна-грамадскіх) рознага іерархічнага ўзроўню ў іх дынаміцы і непарыўнай сувязі, а таксама шляхі мадэлявання геасістэм, асноўныя віды мадэляў і іх характарыстыкі. Тэарэтычная геаграфія даследуе паняційна-тэрміналагічны апарат геаграфіі і лагічныя асновы прымянення агульнанавуковай метадалогіі (сістэмнага падыходу, матэматычных метадаў, тэорыі інфармацыі і іншыя) у геаграфічных навуках. Па зместу тэарэтычная геаграфія значна вузейшая за тэорыю геаграфіі, якая, па сутнасці, не што іншае, як сукупнасць тэорый усіх прыватных навуковых дысцыплін, што ўтвараюць сістэму геаграфічных навук. Утвораная ў 2-й палове XX ст. як навуковы напрамак тэарэтычная геаграфія знаходзіцца ў стадыі станаўлення (Геаграфічны энцыклапедычны слоўнік).

12. Вызначце ў тэкстах розных стыляў аднародныя члены сказа і параўнайце спосаб іх падачы. Якая асаблівасць ужывання і афармлення аднародных членаў сказа ў навуковых тэкстах?

I. Птушкі  самы шматлікі клас наземных пазваночных (каля 8600 сучасных відаў). Асноўныя рысы знешняй і ўнутранай будовы птушак сведчаць пра іх выдатную прыстасаванасць да палёту. Абцякальная форма цела, пёравае покрыва, ператварэнне пярэдніх канечнасцей у крылы, вялікія моцныя грудныя мышцы, трывалыя і лёгкія косці, своеасаблівы механізм дыхання, паветраныя мяшкі і многія іншыя асаблівасці не толькі абумоўліваюць магчымасць палёту, але і самі з'яўляюцца вынікам ад-варотнага ўздзеяння паветранага асяроддзя на арганізм птушкі.

Птушкі як прагрэсіўная галіна рэптылій, у адрозненне ад апошніх, маюць значна больш высокі ўзровень развіцця нервовай сістэмы і органаў пачуццяў, а значыць, і больш разнастайныя і складаныя прыстасавальныя паводзіны. Тэмпература цела высокая (да 42 і нават 45°С) і пастаянная, што звязана з інтэнсіўным абменам рэчываў і больш дасканалай тэрмарэгуляцыяй.

Пер'е птушкі дыферэнцыравана ў залежнасці ад прызначэння (покрыўнае, махавое, рулявое і г.д.). Разнастайнасць яго афарбоўкі дасягаецца спалучэннем пігментаў – ліпахромаў (чырвоны, жоўты, зялёны) і меланінаў (чорны, буры, шэры) і асаблівай мікраскапічнай будовы тканак пяра – іх аптычнай актыўнасцю.

Птушкі бяруць здабычу дзюбай, будова якой залежыць ад спосабу кармлення. Будова ног у многіх вызначаецца спосабам жыцця птушкі (А. Дарафееў).

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010