Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

3. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Які вывад можна зрабіць з выказвання пісьменніка у. Салаухіна?

Если угодно, язык – это океан. Можно черпать и наливать в сосуды различной формы. Одна и та же вода принимает фoрму куба, бутылки, амфоры, хрустального шара и грязной лужи. Много языков внутри одного языка, ну, или, скажем мягче, много языковых сфер. Вспомним некоторые из них.

Язык технической и документальной информации. Язык судопроизводства и протоколов. Язык газетной информации. Язык ученых докладов, популярных лекций, застольных речей, отчетных докладов... Язык, которым я пишу заявление о предоставлении мне жилплощади, и язык, которым я пишу сонет.

Нелепо выглядела бы фраза в инструкции: «Придя на свое тепленькое местечко и усевшись на свой замасленный стулишко, вахтер обязан сверкнуть глазами во все стороны!..» Точно так же нелепо выглядела бы фраза в интимном письме: «Нижеследующим уведомляю гражданку Сидорову, что вот уже неделю я испытываю любовное томление!..»

4. Прачытайце Артыкул Ляснога кодэксу Рэспублікі Беларусь. Вызначце стылёвую прыналежнасць тэксту. Назавіце асноўныя моўныя рысы гэтага стылю.

Артыкул 85. Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца ў лясах, збіраць дзікарослыя плады, арэхі, грыбы, ягады і да т.п.

Грамадзяне абавязаны выконваць правілы пажарнай Бяспекі ў лясах, не дапускаць паломак і парубак дрэў і кустоў, пашкоджання лясных культур, засмечвання лясоў, разбурэння мурашнікаў, гняздоўяў птушак і да т.п.

Артыкул 86. Знаходжанне грамадзян у лясах, збор дзікарослых пладоў, арэхаў, грыбоў, ягад і да т.п. могуць быць абмежаваны ў пародку, які вызначаецца гэтым кодэксам і іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у інтэрэсах пажарнай бяспекі, вядзення арэхапрамысловай, лесапладовай або лесанасеннай гаспадаркі.

5. Выпішыце апублікаваны ў газеце ўказ, закон ці іншы дакумент і вызначыць асноўныя рысы афіцыйнай мовы.

6. У якім стылі ўжываюцца выразы: даводжу да ведама; мы, ніжэйпадпісаныя; дагаворныя бакі; даведчая грамата? Скласці сказы з гэтымі спалучэннямі слоў.

7. Вызначце стыль тэкстаў. Назавіце іх характэрныя моўна-стылёвыя рысы.

I.Прызыўнікі, якія да прызыву былі на чарзе на атрыманне жыллёвай плошчы, не могуць быць выключаны са спісаў. Не могуць быць выключаны з такой чаргі і іх сем’і. Жонкам ваеннаслужачых тэрміновай службы, у якіх ёсць дзеці, назначаецца дапамога на ўтрыманне дзяцей.

( «Звязда» )

II. Інваліднасць – гэта такі стан здароўя чалавека, калі наступае пастаянная ці працяглая страта працаздольнасці ад захворвання або фізічных траўмаў. Ёсць тры групы інваліднасці: першая, другая і трэцяя.

( «Звязда» )

3. Навуковы стыль

Мова навукі і яе асаблівасці

(Тэарэтычныя звесткі)

Мова навуковых прац (падручнікаў па розных галінах навукі, тэхнікі і культуры, манаграфій, артыкулаў, дакладаў і лекцый) неаднародная, паколькі выбар лексікі, структура сказаў вызначаюцца спецыфікай навукі і задачамі, у якіх адбываецца маўленне. Асновай навукі з’яўляецца аб’ектыўнасць інфармацыі. «Навуковая мова ўяўляе сабой сукупнасць сродкаў выражэння, пря дапамозе якіх чалавечы розум імкнецца апісаць сапраўды існуючае або даказаць ісціну» (Балли Ш. Французская стилистика. М., 1961. С. 144).

Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратуныя, стылістычна нейтральныя словы (або міжстылёвая лексіка). Міжстылёвая лексіка складае аснову ўсёй мовы, выкарыстоўваецца ў любым тыпе выказвання: хата, будынак, пабудова, сонца, вецер, дождж, месяц, вуліца, адзенне, працаваць, пісаць, вучыцца і інш.

У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку – функцыянальную: Хата, жылая пабудова, пераважна зробленая з дрэва. Як тып жылля гістарычна развівалася ад будана і зямлянкі да наземнай пабудовы (БелСЭ). Перад намі тыповае навуковае апісанне, у якім даецца паняцце пра тып пабудовы.

Агульналітаратурныя нейтральныя словы ўключаюць у сябе не толькі самастойныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі), але і службовыя (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы), якія выконваюць звычайныя для іх функцыі і маюць пэўныя значэнні.

Пэўную частку навуковай мовы складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: гіпотэза, аналіз, дослед, сінтэз, пошук, мадэль, тэорыя, сістэма, эксперымент, узаемасувязь, даказаць, абгрунтаваць, абумовіць, вызначыць, прадугледзець, планаваць, пацвердзіць і інш.

Сярод слоў гэтай групы шмат іншамоўных (пераважна лацінскіх ці грэчаскіх): асіміляцыя (лац. assimilatio – прыпадабненне, супастаўленне) – выкарыстоўваецца ў некалькіх навуках: у лінгвістыцы – прыпадабненне аднаго гука да другога; у біялогіі – утварэнне ў арганізме складаных рэчываў з больш простых, у сацыялогіі – зліццё аднаго народа з другім шляхам засваення яго мовы, звычаяў і страты сваёй мовы, культуры; асацыяцыя (ад лац. associatio – аб’яднанне, злучэнне) – выкарыстоўваецца ў псіхалогіі – сувязь, якая ўзнікае пры пэўных умовах паміж двума і больш псіхічнымі ўтварэннямі (адчуваннямі, успрыманнямі, уяўленнямі, ідэямі і да т.п.); у хіміі – аб’яднанне малекул рэчыва ў падвоеныя, патроеныя і г.д.; у астраноміі – зоркавая асацыяцыя, ці вялікая калькасць зорак спектральных класаў ці пераменных зорак, як сведчанне таго, што працягваецца зоркаўтварэнне; у батаніцы – сукупнасць аднародных раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў) з аднолькавым саставам відаў раслін і з блізкімі ўзаемаадносінамі як між арганізмамі, так і між імі і асяроддзем і інш.

Досыць часта такога тыпу словы становяцца па-за навуковымі тэкстамі, дзе ўсё ж выяўляецца іх спецыфіка ўжывання, агульнаўжывальнымі ў кніжнай сферы. Так, напрыклад, агульнавядомае слова перыяд (ад лац. periodas – абход, кругазварот) ужываецца са значэннямі: 1) прамежак часу, на працягу якога адбываецца што-небудзь; 2) этап грамадскага развіцця, грамадскага руху. У многіх галінах навукі яно абазначае: лінгвістыцы – складаная сінтаксічная канструкцыя, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на часткі; матэматыцы – адна лічба або група паўтаральных лічбаў у перыядычным дробе; геалогіі – час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму; фізіцы – перыяд вагання, прамежкі часу, праз якія сістэма, якая ажыццяўляе ваганне, вяртаецца ў зыходны стан; ці перыяд паўраспаду – час, за які распадаецца палова з наяўных пачаткова атамаў радыёактыўнага рэчыва.

Аналагічна можна гаварыць і пра слова аргумент (ад лац. argumentum), агульнажывальнае значэнне якога – факт, які прыводзіцца для пацвярджэння, абгрунтавання; доказ, довад; у матэматычнай тэрміналогіі яно абазначае – незалежная пераменная велічыня, ад змянення якой залежыць змяненне другой велічыні, што называецца функцыяй.

Самую спецыфічную групу навуковай мовы складаюць тэрміны, якія аб’ядноўваюцца ў тэрмінасістэмы (напрыклад, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, медыцыны, гісторыі, фізікі, эканомікі, машынабудавання, юрыдычныя, сельскай гаспадаркі і інш.).

Кожная галіна навукі і тэхнікі валодае сваімі тэрмінамі, і толькі ў сваей тэрмінасістэме тэрмін атрымлівае адназначнасць.

Слова агульналітаратурнай мовы выяўляе сваё значэнне ў пэўным кантэксце: дробны твар, дробная бульба, дробны почырк; свежы вецер, свежыя навіны, свежае сена, свежы хлеб, свежае паветра.

У навуковых тэкстах пашыраны рознага тыпу скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні: КЗаП (Кодэкс законаў аб працы) – справаводства; ВНП (валавы нацыянальны прадукт) – эканоміка; Па (паскаль) – фізіка; Н2О (вада) – хімія; [ ] – [ ] (бяззлучнікавы складаны сказ) – лінгвістыка.

Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Адметнасць навуковай мовы вызначаецца і праз набор і выкарыстанне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання функцыянальна-стылявой афарбоўкі іх можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Толькі нямногія фразеалагізмы могуць быць стылістычна нейтральнымі і функцыянаваць ва ўсіх стылях: час ад часу, узвышаць голас, усё роўна, перш-наперш, раз-пораз, у крайнім выпадку, мець рацыю, браць слова, адным словам, болей таго, між іншым, з аднаго боку.

Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуковых і мастацкіх тэкстах. Навуковыя тэксты вызначаюцца абмежаванай колькасцю фразеалагізмаў: альфа і амега, краевугольны камень, актуальная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка, ланцуговая рэакцыя, запас трваласці, нулявы цыкл. Да іх прымыкаюць калькі і паўкалькі з іншых моў: аддаваць належнае, агнём і мячом, камень спатыкнення і інш.

У навуковых тэкстах функцыя фразеалагізмаў – намінатыўная, а ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць.(Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці глядзі ў папярэднім модулі).

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010