Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Літаратура

1. Беларуская граматыка: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мн., 1985.

2. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мн., 1985.

3. Кечык С.А. Дзеепрыслоўе ў беларускай мове. Мн., 1985.

4. Наркевіч А.І. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы. Мн., 1976.

5. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. Мн., 1997.

6. Сучасная беларуская мова: Марфалогія. Мн., 1980.

7. Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мова. Мн., 1976.

8. Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. Мн, 1975.

9. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

10. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974.

11. Юрэвіч А.Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1962.

12. Янкоўскі Ф. Сучасная беларуская мова. Мн., 1984.

Модуль “стылістыка і культура мовы” уводзіны

Асаблівасцю дадзенай тэмы з’яўляецца яе практычнае мэта: павышэнне моўнай культуры студэнтаў, якая ўключае:

… засваенне стылістычных норм;

… набыцце ведаў пра жанравую разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ і інш.) і агульныя патрабаванні да іх напісання: афармлення; пра віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш) і правілы іх напісання і афармленне;

Пра кампазіцыю пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, афіцыйна-справавых тэкстаў;

… атраманне практыка-арыентаваных і жыццядзейсных уменняў, якія

навучаць студэнтаў граматна афрмляць службовую дакументацыю і

афіцыйныя паперы.

Прапанаваны фактычны матэрыял (пераклад на беларускую мову навуковых і афіцыйна-справавых тэкстаў, напісанне і абіеркаванне дакладаў, рэфератаў, анатацый, рэзюмэ і інш.) дасць магчымасць развіваць моўнае чуцце першакурснікаў, што выявіцца ў напісанні навуковых прац, курсавых і дыпломных работ.

  1. Схема блок – сістэмы модуля.

Тэма заняткаў

Тыпы заняткаў

Від (форма)

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Функцыянальныя

стылі маўлення

Камбінаваны з

папярэднім кантролем

Стылістычны

практыкум

2

2. Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Камбінаваны

Практыкум

(напісанне анатацыі, рэцэнзіі, рэзюмэ…)

2

3. Навуковы стыль

Камбінаваны

Практыкум

(пераклад навуковых тэкстаў)

2

4.Афіцыйны-справавы

стыль

Камбінаваны

Практыкум

(пераклад аф. – спр. тэкстаў)

2

  1. Афіцыйны- справавыя

дакументы

Камбінаваны

Практыкум

(тэсціраванне)

2

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы

(Тэарэтычныя звесткі )

У аснову выдзялення стыляў браліся розныя прынцыпы (сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш пашыраным і навукова-абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны. Паводле яго «Стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання» (Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. С. 246).

Размоўны (гутарковы) стыль абслугоўвае бытавую або прафесійную сферу і рэалізуецца часцей у форме вуснага маўлення: неафіцыйнага і нязмушанага, без папярэдняга абдумвання, непадрыхтаванага. Для жывога, вуснага маўлення характэрна суб’ектыўнасць, ацэначнасць, дыялагічнасць, эмацыянальнасць; выкарыстанне экспрэсіўна-эмацыянальнай, гутарковай (у тым ліку і прастамоўнай) лексікі; элептычных сказаў, якія на ўзроўні сінтаксісу выяўляюцца ў разнастайных няпоўных сказах з выклічнікамі і часціцамі. Важную ролю ў вусных зносінах адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы грамадства ў галіне навукі, тэхнікі і адукацыі. Гэта стыль навуковых прац (падручнікаў, манаграфій, лекцый, артыкулаў, рэцэнзій і інш.). Для яго характэрна лагічнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць, яснасць, доказнасць выкладу; лексіка абстрактнага значэння; вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія; абрэвіятуры; пэўны парадак слоў у сказе; устаўныя і разгорнутыя сінтаксічныя канструкцыі. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, вобразныя сродкі, пытальныя і клічныя сказы, як правіла, не ўжываюцца.

Афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы) стыль абслугоўвае патрэбы людзей у сферы іх дзяржаўнай, грамадскай, вытворчай і юрыдычнай дзейнасці. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, законах і кодэксах, дэкрэтах і ўказах, дагаворах, кантрактах, інструкцыях, афіцыйных паведамленнях, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, даведках, службовых запісках і іншых канцылярскіх паперах.

Усе дакументы можна падзяліць на групы:

1. Распарадчыя (пастановы, распараджэнні, дырэктывы, рашэнні, загады і інш).

2.Адміністрацыйна-арганізацыйныя (статуты, палажэнні, інструкцыі, планы, справаздачы, дамовы, кантракты);

3. Асабістыя дакументы; (заява, аўтабіяграфія, распіска, даручэнне);

4.Інфармацыйна-даведачныя (даведкі, зводкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, агляды,акты, тэлеграмы).

5. Справавыя лісты ( ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-зварот, ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Галоўная рыса службова-справавой мовы – дакладнасць, паслядоўнасць, лаканічнасць і лагічнасць. Кожны дакумент афармляецца па стандартнай форме. Канцылярскія штампы з’яўляюцца характэрнай асаблівасцю афіцыйна-справавой мовы.

Як асобная функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы афіцыйна-справавы стыль мае свае прыкметы: 1) шырокае ўжыванне грамадска-палітычнай і прафесійнай тэрміналогіі, скарочаных слоў і абрэвіятур; 2) строгі і пэўны парадак членаў сказа; 3) насычанасць сказа аддзеяслоўнымі назоўнікамі; 4) істотная перавага складаных сказаў; 5) амаль поўная адсутнасць эмацыянальнай лексікі і пытальных і клічных сказаў; 6) выкарыстанне ўстойлівых выразаў-штампаў і зваротаў тыпу парадак дня, вышэйназваны, прыняць да ведама, камюніке, ратыфікацыя, слухалі, пастанавілі, выдадзена для прадстаўлення, аказаць садзейнасць, прыцягнуць да адказнасці, заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад і інш.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў СМІ (газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні, у дакументальным кіно), у агітацыйна-прапагандысцкіх выступленнях. Публіцыстычныя творы адрасуюцца масаваму гледачу, чытачу і слухачу з мэтай данесці інфармацыю і ўплываць на яго перакананні і паводзіны, таму гэтаму стылю ўласціва вобразнасць, даходлівасць, інфармацыйнасць, грамадзянскасць, палемічнасць выкладу, што падаецца ўжываннем фразеалагізмаў, крылатых выслоўяў, параўнанняў, эмацыянальна-ацэначных слоў, публіцыстычнай і грамадска-палітычнай лексікі тыпу суверэнітэт, дэмакратыя, грамадскі, палітычны, шматпартыйнасць, прыхватызацыя, эканамічная прастора, міратворчая місія, народная дыпламатыя, актыўная жыццёвая пазіцыя, свабодная эканамічная зона, экалогія акаляючага асяроддзя і інш.

Мастацкі стыль (стыль мастакай літаратуры) абслугоўвае духоўную сферу грамадства. Яго функцыя – маральна-этычнае і эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы.

Своеасаблівасць мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, выконваючы эстэтычную функцыю, практычна выкарыстоўвае сродкі ўсіх стыляў. Для яго характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, лірычнасць, абгрунтаванае выкарыстанне кніжнай і гутарковай лексікі, сінтаксічнае багацце, выкарыстанне вобразных сродкаў мовы (паэтычных і народна-паэтычных слоў – дыямент, ветразь, віцязь, веснаход, адвечны, веснавей, долечка, красная дзяўчыначка, зямліца, рэчанька, зараначка; метафар, эпітэтаў, параўнанняў і інш.).

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010