Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

8. Складзіце сказы, у якіх словы а, ну, брава, калі ласка, марш, каравул, бывайце здаровыя!, даруй(це) ужываліся як выклічнікі і як знамянальныя ці службовыя часціны мовы.

9. Зрабіце марфалагічны разбор службовых часцін мовы.

Жыву, не трацячы надзей, бо верыцца ў дабро людей. (Грах.)

10. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і з выдзеленымі складзіце сказы.

Ні свата ні брата; ні куецца ні плешчацца; ні тое ні сёе; ні тое ні гэта; ні ў кола ні ў мяла; ні жывы ні мёртвы; ні рыба ні мяса; ні села ні пала; ні хаты ні лапаты; ні з таго ні з сяго; ні даць ні ўзяць; ні прайсці ні праехаць; ні за што ні пра што; ні складу ні ладу; ні туды ні сюды.

11. Утварыце словазлучэнні з наступнымі словамі. Вызначце тыпы словазлучэнняў і віды падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэннях.

Зрок, канструктыўны, блок, рэха, ланцуг, штучны, суквецце, асяродак, раўнавага, космас, шыр.

12. Запішыце (не менш дзесяці) тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці, якія маюць сінтаксічную структуру словазлучэнняў (напрыклад: штучнае апыленне, Бельскі прывілей, дыпламатычная недатыкальнасць, цэнавая палітыка, просты сказ).

13. Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове.

Пайсці ў чарніцы, ехаць па палях, прыехаць праз год, за дваццаць метраў, год пад сорак, брат маладзейшы за сястру, жыць у бацькоў, расказаць аб прыгодзе, выбраць фасон пад густ, загадчык кафедры, наблізіцца да сутнасці, багаты на параўнанні, забыцца на мінулае, прыйсці па тэлеграму, падчас размовы, паводле ўмоў, з цягам часу, паўзверх адзення, захварэць на адзёр.

14. Знайдзіце і выпраўце памылкі ў кіраванні і дапасаванні. Запішыце выпраўленыя сказы.

1. У трох кіламетах ад вёскі раскінулася возера. 2. Сяргей Сяргеевіч ажаніўся яшчэ студэнтам апошняга курса на прыгожанькай лабарантцы. 3. Кожнаму хацелася паціснуць руку высокага госця. 4. Над крутымі берагамі Дняпра стаяць тры дубы высокіх. 5. Выбачайце мяне, што так атрымалася. 6. Дзякуем Вас за ўдзел у нашай перадачы. 7. Іду лугам аксамітным. 8. Нікога няма даражэй маці. 9. Я доўга хварэў грыпам. 10. Сына паслалі да суседзяў за бацькам. 11. Памятаю, жартаваў з Петрусём, кпіў над ім. 12. Гэтаму дубу не менш ста год.

15. Супастаўце прыназоўнікава-склонавыя формы фразеалагізмаў у беларускай і рускай мовах, растлумачце іх значэнні. З выдзеленымі фразеалагізмамі складзіце сказы.

1. Як баран на новыя вароты – как баран на новые ворота. 2. Хай мой язык адсохне – отсохни язык. 3. Як з гусі вада – как с гуся вода. 4. На скрут галавы – сломя голову. 5. Браць быка за рогі – брать быка за рога. 6. Ні бэ ні мя – ни аза, ни бельмеса. 7. Узяць у абарот – взять в оборот. 8. Не тое тут было – не тут-то было. 9. Выбіваць клін клінам – вышибать клин клином. 10. Вярэдзіць душу – вередить душу. 11. Ні пуху ні пер’я – ни пуха ни пера. 12. Даваць галаву на адрэз – давать голову на отсечение. 13. Забіваць бакі – втирать очки. 14. Ні свярбіць ні баліць – ни холодно ни жарко. 15. Звязаць па руках и нагах – связать по рукам и ногам. 16. Зжываць са свету – сживать со света. 17. Што б там ні было – во что бы то ни стало. 18. Пайсці з торбай па свету – идти по миру (с сумой). 19. Ісці ў заклад – биться об заклад. 20. Кідаць словы на вецер – бросать на ветер слова. 21. З адкрытай душой – по душам. 22. Круціцца як вавёрка ў коле – вертеться как белка в колесе. 23. Мая хата з краю – дело сторона.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010