Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4.2. Матэрыялы да марфалагічнага практыкума «Службовыя часціны мовы. Словазлучэнне»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. У чым выяўляецца сінтаксічная асаблівасць прыназоўнікаў?.

2. З якой самастойнай часцінай мовы прыназоўнікі ніколі не ўжываюцца?

3. Ці пашыраюцца на прыназоўнікі з’явы антаніміі і сінаніміі? Давядзіце з дапамогай прыкладаў.

4. У чым падобнасць прыназоўнікаў і злучнікаў?

5. Як размежаваць вытворныя прыназоўнікі і самастойныя словы?

6. Што такое злучнік? Якую функцыю ў мове ён выконвае? Па якіх прыметах класіфікуюцца злучнікі?

7. У чым адрозненне злучальных злучнікаў ад злучальных слоў.

8. Як адрозніваць на пісьме злучнікі ад аднолькавых па гучанні займеннікаў з прыназоўнікамі і без іх?

9. Якія нязменныя словы называюцца часціцамі? Якую ролю ў мове выконваюць часціцы?

10. На якія разрады падзяляюцца часціцы паводле паходжання? саставу? значэння?

11. У якіх выпадках ужываецца часціца не, а ў якіх ні?

12. Якія часціцы пішуцца праз злучок, а якія асобна?

13. Калі не-(ня-) пішацца разам з усімі часцінамі мовы?

14. Што такое словазлучэнне? Якія агульныя прыметы ёсць у слова і словазлучэння і што адрознівае іх?

15. На якія тыпы падзяляюцца словазлучэнні паводле марфалагічнай характарыстыкі галоўнага слова?

16. Чым адрозніваюцца простыя і складаныя словазлучэнні?

17. Якія віды сувязі існуюць у словазлучэннях і ў чым сутнасць кожнай сувязі?

18. Як праяўляецца ў словазлучэннях спецыфіка беларускай мовы ў параўнанні з рускай?

Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка

1. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словазлучэннямі.

Смялейшы за ўсіх, цешыцца з сына, ажаніцца з суседкай, чуць праз сон, дзівіцца з вынікаў, схадзіць па брата, пайсці ў суніцы, жыць за тры кіламетры, захварэць на грып, бярэцца на мароз, падысці да стала.

2. Замяніце неўласцівыя беларускай мове прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі сінанімічнымі.

Зрабіць што-небудзь па памылцы, па заканчэнні рамана, ён па-за канкурэнцыі, крычаць ва ўвесь голас, розніца ў двух гадах, прыняць ва ўвагу, парассаджваць усіх па месцах, выконваць па ўзору, збіраецца к дажджу, здольны к усяму хлопец, лятаць па паветры, фасон не па густу, дом у тры паверхі, сутыкнуцца тварам да твару, сватацца за яе, купіць паліто па выбару, падабенства да бацькі.

3. Падбярыце і запішыце прыназоўнікава-іменныя канструкцыі сінанімічныя выдзеленым, з іншымі назоўнікамі або без прыназоўнікаў.

Не спаць па начах, бацьку год пад пяцьдзесят, вырас да столі, дом на дзевяць паверхаў, трава ў пояс, жыць блізка рэчкі, прачнуўся а пятай гадзіне, працаваць ад раніцы, дні ідуць у працы, сустрэліся праз год, вучыцца на інжынера, сцежка праз лес, вядомы на ўсю рэспубліку, песня плыве з-над ракі.

4. Падбярыце беларускія адпаведнікі, прааналізуйце прыназоўнікава-склонавыя адрозненні ў беларускай і рускай мовах.

В девятом часу утра, идти за грибами, жениться на хорошей девушке, по случаю встречи, по одноимённому роману Ивана Мележа, из зависти к другу, ехать лошадью, думать о будущем, охотиться за лисой, ухаживать за девушкой, смеяться над самим собой, ходить по домам, по моему суждению, тоска по Родине, из глубины комнаты, перетереть в муку, апеллировать к общественной мысли, высохнуть в щепку, лёгок на помине, заболеть корью.

5. Складзіце сказы з наступнымі спалучэннямі слоў. Адкажыце, у якой меры змяняецца сэнс выказвання з прыназоўнікавымі і злучнікавымі канструкцыямі. Што збліжае іх, а што адрознівае?

Жыць і працаваць – жыць дзеля працы – жыць, каб працаваць – працаваць, каб жыць дастойна.

6. Прадоўжыце сказы, ужываючы розныя злучнікі. Дапішыце, выкарыстоўваючы дадзеныя сказы як аснову, каб атрымаўся абразок «На экзамене».

1. Стаіць такая цішыня… 2. Адказваў студэнт змястоўна… 3. Прайшло некалькі дзён… 4. Гэтая навіна не толькі здзівіла… 5. Спачатку ўсе маўчалі… 6. Было ўжо позна… 7. Выкладчык спадзяваўся… 8. Не будзе так… 9. І ўсё-такі трэба спадзявацца…

7. Спішыце словазлучэнні, часціцы пішыце разам, асобна або праз злучок.

(Абы) да каго (не) звяртайся; калі (ж) небудзь зразумее; (абы) дзень да вечара; даверыўся (такі); (такі) сказаў праўду; усё ж (такі) зразумеў; былі (то) былі, але (не) доўга; так (то) яно так; даў (бы) адпачыць; глядзі (ж) не спазніся; толькі (што); сама (што); дзе (сьці) увечары; калі (небудзь) раскажу; зноў (такі) папярэдзілі; (абы) з кім дамовіўся; прачытаў кнігу (не) без карысці; (не) давыканаць план; (не) дачытаць раман; амаль (не) выпраўленыя памылкі; яшчэ (не) пазнанае шчасце; работа (не) выканана; (не) раней чым заўтра; далёка (не) поўны адказ; (не) прыяцель), а проста знаёмы.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010