Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

27. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.

Раскинувшийся сад, невидимый луч, угрожающее положение, протопленная печь, вынужденные колебания, поступательное движение, осознанная ошибка, выжатый лимон, странствующий музыкант, трудящийся ловек, почитаемый коллега, выдающийся писатель, соответствующие выводы, распустившийся цветок, затухающие колебания.

28. Спішыце крылатыя выслоўі, выдзеліце у дзеепрыметніках суфіксы і растлумачце іх ужыванне. Зрабіце словаўтваральны аналіз дзеепрыметнікаў.

1. Дзе не праехаць, не прайсці – я поўз, я лез упарты. Я не шкадую! Дзесяці не бітых біты варты. (А. Куляшоў) 2. Ім трэба было ісці няходжаным полем непражытага жыцця. (І. Мележ) 3. Жыве загінуўшы герой у светлай памяці людской. (А. Александровіч) 4. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле. (П. Панчанка) 5. Непражытыя дні адлятаюць ціха, нічым не азмрочаныя, ніякай шчырасцю не сагрэтыя. (А. Савіцкі) 6. Кветцы засохшай зноў не цвісці. (Я. Купала)

29. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, зрабіце марфемны і словаўтваральны іх разбор і складзіце з імі сказы.

Склаўшы рукі; паклаўшы зубы на паліцу; карацей кажучы; не зводзячы вачэй; не шкадуючы сіл; падціснуўшы хвост; вачэй у сабакі пазычыўшы; падмазаўшы пяткі; закасаўшы рукавы; на лес гледзячы; як пшаніцу прадаўшы; сцяўшы зубы; задраўшы нос; паклаўшы руку на сэрца; не пераводзячы духу; не даючы спуску; няўрокам кажучы; вылупіўшы вочы; не пакладаючы рук.

30. Знайдзіце памылкі ў сказах і выправіце сказы.

1. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 2. Над полем, хатамі нябёс блакітны шчыр, і галубы крылатыя прарочаць шчасце, мір. 3. Прабуюць моц сваіх крылляў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. 4. Расійскія хакеісты – мацнейшыя ў свеце. 5. Вёска была ў паўтарах кіламетрах ад шашы. 6. У першай брыгадзе было чатырыста семдзесят два цяляты. 7. У кожнага вучня свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падысці. 8. Часам птушка садзілася на галлё хвоі, і тады з яе сыпаўся снег. 9. Дзед прапанаваў унуку прачытаць яго запісы. 10. Гэта пытанне трэба было задаць мне, а не яму. 11. Сяргей Паўлавіч нас было пахваліў, дык у нас і закружылася галава. 12. Сотнікаў здолеў выцерпець усе пакуты і ісці на смерць непераможаным. 13. Адзін з вучняў, устаўшы з-за парты, чакаў настаўніцкага прысуду. 14. Вынутыя з вокнаў дубэльты аднеслі ў майстэрню. 15. Не шукаючы, не знойдзеш. 16. Пабываўшы ў кабінеце дэкана факультэта, студэнтамі былі зроблены адпаведныя вывады. 17. Снег тоўстым пластам кладзецца на халодныя яблыні, да зямлі прыгнуўшы маладзенькія галіны. 18. Трохі пачакаўшы, выццё, яшчэ больш жудаснае, паўтарылася зноў.

31. Утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання прыслоўяў.

Высока, добра, цяжка, мала, многа, дрэнна.

32. Спішыце, раскрыўшы дужкі. Растлумачце правапіс прыслоўяў і блізкіх да іх спалучэнняў слоў.

(На)заўсёды, (на)заўтра, (у)пустую, (на)двое, (у)абрэз, (да)волі, (там)сама, (да)хаты, (што)ночы, (у)адзіночку, (па)другое, (на)жаль, (усё)адно, сам(на)сам, (па)мойму, (як)раз, (на)памяць, (усё)роўна, (без)разбору, (як)след, (пад)вечар, (у)высь, (з)ранку (да)вечара, (а)поўначы, дзень(у)дзень, (на)вока, (з)ходу, (без)аглядкі.

33. Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор прыслоўяў.

Уголас, вясной, па-беларуску, утраіх, раўнюсенька, гэтаксама, дзесьці, смела, пазнавата.

34. Запішыце сказы з прыслоўямі і іншымі часцінамі мовы з прыназоўнікамі.

Зусім – з усім, зверху – з верху, бясконца – без канца, замужам – за мужам, удвух – у двух, углыб – у глыб.

35. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, падбярыце да іх сінанімічныя выразы і з 5 фразеалагізмамі складзіце сказы (на выбар).

Сям-там; сяк-так; раз-пораз; сам-насам; так і так; так сабе; толькі ўсяго; час ад часу; дзень у дзень; раз у раз; гады ў рады; як кінуць вокам; слова ў слова; дзень пры дні; як дыхнуць; не да смеху; як панесці; куды вочы глядзяць; без дай прычыны; ні за грош; да ўпаду; не да твару; не да слыху; не пад сілу; з горам папалам; на ўсе лады.

36. Зрабіце марфалагічны разбор самастойных часцін мовы.

Кветцы засохшай зноў не цвісці. (Я. Купала)

37Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце ў дужках тып спражэння дзеясловаў.

Многие достижения нашей науки похожи на воплощенную в жизнь мечту. С невиданной быстротой создаются новые вещества и необыкновенные материалы. Не успел родиться поливиниловый спирт полиакрилнитрил, как на его основе изготовили замечательное волокно – бензолон. Искусственное волокно и пластмассы, синтетический каучук и высокомолекулярные полимеры стали вырабатывать из мономеров и полупродуктов. Новый строительный материал – шлакоситаллы – намного превосходит по своим свойствам бетон, кирпич. Новый клей для железобетона – клеебетон – обладает явным преимуществом по сравнению с эпоксидным клеем. Прекрасным подарком для строителей явились и белоснежные квадратики, напоминающие сахар-рафинад, – стеклоплитка, придающая красоту и изящество железобетонным деталям. Уникальным сырьем для химической промышленности считают кубанские газоконденсаты: их можно использовать для производства пластических масс и синтетических тканей, красителей и полипропилена.

(Т. Якубович)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010