Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

9. Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі і запішыце іх, складзіце 7 сказаў (на выбар) з гэтымі словазлучэннямі.

Чалавечы, чалавечны (род, учынак, жыццё, адносіны, голас, жыллё); балотны, балоцісты (мясцовасць, край, асака, птушка, бераг, яліна, прастор, трава); лясны, лясісты (масіў, раён, мясціна, дарога, гушчар, сцежка, кветкі, бераг); вадзяны, водны, вадзяністы (паверхня, гладзь, снег, прастор, шлях, пáра); цікавы, цікаўны (пытанне, хлопчык, апавяданне, сусед); ганарысты, ганаровы (вахта, грамата, прэзідыум, госць, месца, званне, чалавек, абавязак); эфектны, эфектыўны (праца, поза, голас, вынікі).

10. Запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання наступных прыметнікаў.

Шчаслівы, марозны, лясісты, добры, дрэнны, кульгавы, жывы, вялікі, малы, сумленны, прынцыповы, дакладны, карысны, таварыскі, бадзёры, задумлівы, смуглявы.

11. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя прыметнікі, дапасуйце іх да наступных назоўнікаў, словазлучэнні запішыце.

(Мележ) стыль, (старшыня) загад, (Толя) дзённік, (Валодзя) кнігі, (дзядуля) падарунак, (Сяргей) лодка, (Сцёпка) ліст, (дачка) паліто, (Алёнка) вочы.

12. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск- ад наступных назоўнікаў. Да прыметнікаў падбярыце назоўнікі і запішыце словазлучэнні.

Гродна, таварыш, Брэст, чэрвень, Хатынь, Палессе, Слаўгарад, Асіповічы, Каўказ, калмык, Маладзечна, Старыя Дарогі, прапагандыст, гігант, снежань.

13. Спалучыце лічэбнікі з назоўнікамі. Словазлучэнні запішыце (лічэбнікі пішыце словамі).

3 (сястра, акно, дзверы, хлопчык, боты, чалавек);

4 (браты, сын, сані, радавы, дзяўчынка, кацяня);

5 (акно, рабочы, коні, дзверы, дзяжурны, школьнік);

6 (стол, гусі, кніга, ручка, ягня, настаўніца);

9 (верабей, дзеці, пласкагубцы, студэнтка, вароты).

14. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца наступныя словы.

Трэці, тройка, тры, трое, тройчы, трайны,трайняты, па-трэцяе, траіцца, утраіх, патроіць, трохступенчаты; пяцёра, пацёрка, пяцярня, пяты, пятак, пяцьсот, упяцярых, пяцёрачнік; чатыры, чацвёра, учатырох, учацвярых, чвэрць, чвэртка, па-чацвёртае, чатырохпавярховы, чацвёрты, чатырохсоты, адна чацвёртая; восем, восемдзесят, увасьмёх, восемсот, увасьмярых, васьмёрка, васьмёра, восьмы.

15. Перакладзіце і запішыце па-беларуску наступныя спалучэнні слоў.

Метрах в двухстах от озера, четыре новых дома, в полутора километрах от железнодорожной станции, сегодня – седьмое ноября, два целых и три десятых сантиметра, три пятых населения, дедушке – около семидесяти.

16. Растлумачце значэнні ўстойлівых словазлучэнняў. Складзіце з імі 7 сказаў (на выбар).

Адчуваць сябе на сёмым небе. На першы погляд. Ведаць як свае пяць пальцаў. З першых рук. У адны рукі. На першых парах. Адны вочы блішчаць. Іграць у адну дудку. Між двух агнёў. Адно шчасце. Стаяць адной нагой у магіле. На адзін твар. На адзін капыл. На адзін зуб. Згінацца ў тры пагібелі. Адным махам. З пятага на дзесятае. Дзесятаму заказаць. Сем пятніц на тыдні. Сёмая вада на кісялі. Аднага поля ягады. За сямю пячаткамі. Сем пядзяў лоб. Гнацца за двума зайцамі. Зорка першай велічыні. Як дзве кроплі вады. Да сёмага поту. За сямю замкамі.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010