Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4.1. Матэрыялы да марфалагічнага практыкума

«Самастойныя часціны мовы»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. Што вывучае марфалогія? Як звязана яна з сінтаксісам?

2. Якія пераходныя з’явы назіраюцца ў сістэме часцін мовы? У чым іх сутнасць?

3. Чым абумоўлена важнасць назоўніка як сродку намінацыі?

4. Чаму назоўнік называюць «дырыжорам» граматычнага аркестра?

5. Што называецца скланеннем назоўніка?

6. Якія рысы ўласцівы прыметніку як часціне мовы?

7. На якія лексіка-граматычныя разрады падзяляюцца прыметнікі?

8. Што такое ступені параўнання прыметнікаў і як яны ўтвараюцца?

9. Што абазначае лічэбнік як часціна мовы?

10. Якія колькасныя лічэбнікі змяняюцца па ліках? па родах? маюць адну граматычную форму? дзве граматычныя формы?

11. На аснове якіх прымет вылучаецца займеннік як асобная часціна мовы?

12. Чаму займеннікі называюць словамі-«ўказальнікамі»? словамі-«замяняльнікамі»?

13. Чым абумоўлена важнасць дзеяслова ў сістэме намінатыўных сродкаў мовы?

14. У чым выяўляецца нацыянальная спецыфіка дзеяслова?

15. Якія вы ведаеце граматычныя катэгорыі дзеяслова? лексіка-граматычныя разрады?

16. Што называецца спражэннем дзеяслова?

17. У чым выяўляецца дваістасць граматычнай прыроды дзеепрыметнікаў?

18. Чаму дзеепрыметнікі нельга безагаворачна лічыць самастойнай часцінай мовы?

19. Чаму дзеепрыслоўе называюць другарадным выказнікам?

20. Якое функцыянальнае прызначэнне дзеепрыслоўяў?

21. Якую заканамернасць пабудовы сказа з дзеепрыслоўямі трэба ўлічваць?

22. Па якіх прыметах вылучаецца прыслоўе як часціна мовы? Чым прыслоўе адрозніваецца ад іншых часцін мовы?

23. Якія функцыі выконвае прыслоўе ў сказе?

Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы студэнтаў пад кантролем выкладчыка

1. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Падкрэсліце адушаўлёныя назоўнікі, назавіце іх граматычныя прыметы.

Сустракацца (дзядуля, атрад, настаўнік), бачыць (хлопцы, дрэвы, зубры, баравікі), любіць (кветкі, людзі, моладзь, кнігі), вартаваць (стагі, статак, кураняты), разводзіць (карпы, парэчкі), есці (гарох, лешч, брусніцы).

2. Запішыце беларускія адпаведнікі. Вашы меркаванні аб назоўніках у абедзюх мовах.

 Поведение, сумерки, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, ясли, дрова, смотрины, баловство, обручение, хитрость, двойня, дверь, чернила, совесть.

 Золотая медаль, маленький гусёнок, гроздь винограда, неправильная дробь, потянуло гарью, высокий тополь, вкусное яблоко, длинная тень, уверенная поступь, полевая ромашка, сильная боль, двухлетний гусь, содержательная запись, пёстрая шаль, белая лебедь, горькая полынь, высокий стебель, купить в аптеке, сказать дочке, вспоминать о товарище, закопать в земле.

 Зелёный огурчик, крепкий узелок, далёкий огонёк, песенка сестрички, перочинный ножик, тонкий ремешок, мелкий дождик, родная землица, речушка юности, молодая яблонька, приподнятая бровь.

3. Складзіце па два сказы з наступнымі назоўнікамі, каб яны абазначалі асоб мужчынскага і жаночага полу.

Суддзя, дэкан, кандуктар, дырэктар, дэпутат, стажор, пераможца, донар, прафесар, інжынер.

4. Падбярыце да наступных назоўнікаў прыметнікі, запішыце, у дужках абазначце род назоўнікаў.

Какаду, лебедзь, кашнэ, бюро, эсэ, табу, рэзюмэ, шымпанзэ, атэлье, алібі, канферансье, амплуа, жэле, бра, маэстра, калье, кімано, гну, калібры, ранцье, пано, лібрэта, таксі, парцье.

5. Выпішыце зборныя назоўнікі. Падбярыце (па магчымасці) да іх рускія адпаведнікі.

Садавіна, гародніна, збожжа, авёс, журавіны, карэнне.

Бялізна, мэбля, акуляры, вопратка, рыззё.

Пушча, гай, гушчар, дубняк, лістота, чарот.

Калектыў, вучнёўства, настаўніцтва, сход, моладзь, грамадства.

Табун, звяр’ё, птаства, дзятва, машкара.

6. Складзіце па два сказы, у адным з якіх прапанаваныя назоўнікі ўжываюцца з канчаткам -а(-я), а ў другім з -у(-ю).

Закон, сад, рамонак, гардэроб, лістапад, пропуск.

7. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, медаль, дзіця, 367, паўтара кіламетра, ніхто, сам, Жэня Петрыкаў, прафесар Гугнін, г.Барысаў, Зоя Рыбка, тысяча дзевяцьсот сорок пяты год.

8. Запішыце наступныя назоўнікі:

а) у родным склоне адзіночнага ліку: твар, медаль, край, ранак, лоб, алфавіт, косінус, турнір, авёс, шоўк, атэізм, холад, дубняк;

б) у творным склоне адзіночнага ліку: Шклоў, Кузьма, калега, глыб, дзіця, імя, моладзь, цень, палын, прафесар Барысаў, Зоя, любоў;

в) у месным склоне адзіночнага ліку: каваль, інструктар, дагавор, малако, двор, Мазыр, трактар, трактарыст, герой, доктар, Караткевіч;

г) у творным склоне множнага ліку: госць, дзверы, косць, маці, плечы, вуха, грошы, граблі, вішня, байка, асоба, нажніцы.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010