Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

8. Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Спецыфіка навуковай мовы выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных канструкцый. Менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты, асноўная задача якіх – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай мове.

Пытальныя сказы ў навуковых тэкстах абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу, якім карыстаюцца выкладчыкі ці лектары ў вусным ці пісьмовым маўленні: Як жа гэта здарылася, што за фразеалагізмам замацавалася значэнне, сэнсава не звязанае з састаўнымі часткамі гэтага выразу? Адказ на пытанне даюць экскурсы ў гісторыю фразеалогіі, этымалагічны аналіз фразеалагізмаў (І. Лепешаў).

Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, паколькі аднасастаўныя валодаюць экспрэсіўнасцю і найбольш часта выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах.

Звычайна ва ўсіх функцыянальных стылях у сказах дзейнік выражаны назоўнікам або займеннікам, а выказнік – дзеясловам. Аднак у навуковым тэксце выказнік можа быць выражаны простым дзеяслоўным у форме цяперашнега часу або састаўным іменным з асноўным кампаненнтам назоўнікам, асабліва ў азначэннях, напрыклад:

1. Мадальныя дзеясловы – дзеясловы, што надаюць выказванню мадальнае значэнне: хацець, пачаць, жадаць, магчы (А. Юрэвіч).

2. Чысты корань – корань без словаўтваральных і словазменных элементаў (А. Юрэвіч).

Беларускай мове характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі членамі, якія, як правіла, ужываюцца для класіфікацыі або сістэматэзацыі прадметаў, з’яў, прыкмет: Выкарыстаны разнастайныя метады даледавання: геадэзічныя, тапаграфічныя, тапанімічныя, батанічныя, гісторыка-этнаграфічныя.

З раду злучнікаў але, а, ды для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне злучніка але для выражэння супраціўных сэнсавых адносін паміж аднароднымі членамі, а для выражэння супрацьпастаўлення – парны злучнік не толькі, але і. У канцы XVI – на працягу XVII ст.ст. лацінская мова заняла моцныя пазіцыі ў справаводстве юрыдычных і дзяржаўна-адмністрацыйных органаў Вялікага Княства Літоўскага, выступаючы пры афармленні многіх дакументаў побач з беларускай і польскай мовамі. Але асноўнай сферай прымянення гэтай мовы стала навуковая літаратура, якую выпускалі многія польскія друкарні, заснаваныя ў Ашмянах, Брэсце, Бялынічах, Гродна, Заслаўі, Клецку, Любчы, Мінску, Пінску, Полацку, Слоніме, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі (А. Булыка).

Калі пры аднародных членах ёсць абагульняльнае слова, то аднародныя члены сказа неабходна афармляць так, як аформлена абагульняльнае слова пры іх: На Беларусі пралеска высакародная ў дзікім выглядзе расце па ўсёй тэрыторыі – у лясах, каля ручаёў, на палях, на ўзлессі; Паласатая цыкада, цыкадка, тля, азімая соўка, шведская муха, сеткавы слізняк – усіх гэтых шкоднікаў раслін неабходна ведаць, каб не несці страты ўраджаю.

Пры пабудове сказаў з аднароднымі членамі неабходна памятаць: 1) члены пералічэння падзелу павінны ўзаемна выключацца, напрыклад: дзеці і дарослыя, старыя і малыя, але нельга маладыя і юныя, дарослыя і старыя і інш.; 2) калі абагульняльнае слова абазначае родавае паняцце, то аднародныя члены павінны выступаць у якасці відавых, напрыклад: Дамы, палацы, цэрквы, касцёлы – усе будынкі ўлічаны на тэрыторыі горада.

Навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар.

Выбар тыпу складанага сказа ў навуковых тэкстах характарызуецца логікай, зместам выкладу іх. Найбольш ужывальнымі з’яўляюцца скаладаназалежныя, у якіх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладана выразіць змест выкладу. У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, нягледзячы на тое што, разам з тым, між тым, тым не менш і інш.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010