Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

6. Правілы пераносу слоў

1. Словы пры пераносе з аднаго радка на другі дзеляцца на часткі з улікам складападзелу і марфемнай структуры. Адна літара, хоць яна і ўтварае склад, не пераносіцца і не пакідаецца: без-да-па-мож-ны, ар-мія, бя-ро-за, але: унія, алея, ідэя.

2. Падвойныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца: насен-не, суд-дзя, калос-се, рал-ля, бездарож-жа.

3. Пры пераносе літары й, ў, ь, а таксама апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй літары: прай-сці, праў-дзівы, пад’-езд, пісь-меннік. Але калі ў складаным слове другая частка пачынаецца з ў, то гэтае ў пішацца з другой часткай: слова-ўтварэнне, збожжа-ўборачны.

4. Літары дж, дз не раздзяляюцца, калі абазначаюць адзін гук: гля-дзець, са-джанцы, дрож-джы, ра-дзіма. Спалучэнні прыставачнай д з каранёвымі ж, з пры пераносе раздзяляюцца: пад-зямелле, ад-звінець, ад-жаць, пад-жылкі.

5. Аднаскладовая прыстаўка на зычны пераносам не раздзяляецца, калі корань слова пачынаецца зычным: бяс-крайні, рас-крыць, пад-трымаць. Калі ж корань пачынаецца з галоснай, тады прыстаўка можа раздзяляцца: без-асабовы, пад-асінавік і па-дасінавік. Літара ы, што ідзе пасля прыстаўкі, пры пераносе далучаецца да прыстаўкі: пады-сці і па-дысці, разы-граць і ра-зыграць.

6. Пры пераносе нельга:

а) адрываць ад кораня пачатковую зычную (за выключэннем й, ў) і пакідаць яе разам з прыстаўкай у канцы радка: на-зваць, за-браць, за-спяваць; але: вый-сці, праў-нук;

б) адрываць пачатковую літару другога кораня ў складаных словах: дзее-прыслоўе, торфа-брыкет, машына-будаўнічы, сто-гадовы, фота-здымак;

в) разбіваць аднаскладовыя часткі складанаскарочаных слоў: ваен-кор, гар-выкан-кам, груп-орг, філ-фак;

г) пераносіць прозвішчы, пакідаючы ў канцы папярэдняга радка ініцыялы або іншыя ўмоўныя скарачэнні, якія адносяцца да прозвішчаў: А.А. Куляшоў, В.І. Дунін-Марцінкевіч, акад. Карскі, праф. Гугнін;

д) адрываць скарочаныя назвы ад тых лічбаў, да якіх яны адносяцца: 1945 г., ХХІст., 25 м, 5 кг;

е) адрываць ад лічбаў нарашчэнні склонавых канчаткаў: 8-е сакавіка, 7-га, 25-му;

ё) раздзяляць умоўныя графічныя скарачэнні тыпу і г.д., і інш., г.зн., і пад., т.зв.;

ж) разбіваць абрэвіятуры, якія складаюцца з пачатковых літар або са спалучэнняў літар і лічбаў: ПДУ, ТУ-154, ЗІЛ-131.

7. Пры збегу зычных у корані словападзел на склады для пераносу свабодны (за выключэннем збегу аднолькавых зычных ці зычных на стыку прыстаўкі і кораня): ся-стра – сяс-тра – сяст-ра, гра-ма-дскі – гра-мад-скі. Пры збегу зычных у суфіксальнай частцы не рэкамендуецца разбіваць: сусед-скі, грамад-ства, нясвіж-скі.

7.Правілы скарочанага напісання слоў

Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя (не патрабуюць тлумачэння) і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры і становяцца зразумелымі пры наяўнасці спіса скарачэнняў.

Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме:

1) пры абазначэнні лічбамі: 2010 г. (2010 год), 30-я гг. (30-я гады), ХХІ ст. (ХХІ стагоддзе), XXI стст., 2 тыс. г. да н.э. (2 тысячы год да нашай эры), 247 с. (247 старонак), С. 25 (старонка 25);

2) пры спасылках: гл. С. 117 (глядзі старонку 117), напр. (напрыклад), параўн. (параўнай), т.З. (том 3);

3) пасля пералічэння: і г.д. (і гэтак далей), інш. (іншае), г.зн. (гэта значыць);

4) пры стандартных скарочаных абазначэннях метрычных адзінак, якія пішуцца без кропак: м (метр), кг (кілаграм), км (кіламетр) га (гектар), т (тона), л (літар), см (сантыметр), ц (цэнтнер) і інш. Скарачэнні фізічных адзінак вымярэння абазначаных у сучасных ДАСТах, пішуцца з вялікай літары: В (вольт). А (ампер), Дж (джоўль);

5) у іншых выпадках: праф. (прафесар), с/с (сельскі савет), в.а. (выконваючы абавязкі), в. (вёска), г. (горад), вобл. (вобласць), воз. (возера), гр. (грамадзянін), дац. (дацэнт), заг. (загадчык), нам. (намеснік), зб. (зборнік), н.ст. (новы стыль), ст.ст. (стары стыль), т.зв. (так званы).

Ёсць пэўныя патрабаванні, якіх трэба прытрымлівацца пры графічных скарачэннях.

1. Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: с.-д. (сацыял-дэмакрат), Д.-Б.к. (Днепра-Бугскі канал), В.-Д.к. (Волга-Данскі канал), к.ф.-м.н. (кандыдат фізіка-матэматычных навук), В.Д.-М. (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч).

2. Пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай, а пры збегу розных зычных – пасля апошняй зычнай: мяк. зычны (мяккі зычны), насен. фонд (насенны фонд), ваен. (ваенны), лінгв. (лінгвістыка), гіст. (гісторыя), бухг. (бухгалтэрыя).

3. Скарочаныя літарныя абазначэнні складаных слоў пішуцца праз злучок (скл.-зал. – складана-залежны, с.-г. – сельскагаспадарчы, ст.-сл. (стараславянскі), ст.-бел. (старабеларускі), а таксама графічныя скарачэнні назоўнікаў, калі бярэцца першая і апошняя або дзве першыя і дзве апошнія літары: К-с (Колас), з-д. (завод), ун-т (універсітэт), в-аў (востраў), р-н (раён), п-аў (паўвостраў).

4. Словы скарачаюцца на зычную літару перад галоснай. Не робяцца скарачэнні на галосную , на й, ў, ь і на апошнюю літару ў слове.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010