Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

3. Правапіс мяккага знака і апострафа

  1. Правапіс змякчальнага мяккага знака

Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага (апорныя напісанні) і пішацца пасля літар з, с, дз, ц, л,н:

1. На канцы слоў: повязь, Базель, гусь, карась, мядзведзь, моладзь, папараць, госць, столь, Фаніпаль, чырвань, Чэрвень.

2. У сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі (захоўваецца і тады, калі пры змене слова цвёрды зычны становіцца мяккім): касьба, пісьмо (пісьменнік), дзядзька, бацька, стрэльба, ганьба.

3. Пасля мяккага л перад любым зычным, акрамя л: разгульваў, пальцы, вольна, вельмі, льдзіна, але: вяселле, галлё, гуллівы.

4. У некаторых граматычных формах: а) у назоўніках перад канчаткамі -мі: дзецьмі, грудзьмі, людзьмі, коньмі; перад суфіксам -чык, калі слова без яго канчаецца на -нь: корань – карэньчык, агонь – агеньчык, прамень – праменьчык, б) у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і ад слова восень перад суфіксам -ск-: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снежаньскі, восеньскі, у суфіксах -еньк-, -эньк-, -аньк-: маленькі, даражэнькі, прыгожанькі; в) у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: сядзьма, кіньма, гляньма; перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це, а таксама постфіксам -ся: сядзьце, устаньце, кіньце, надзенься, агледзься, звесься; г) у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот; д) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь); е) у постфіксе -сьці і яго варыянце -сь: штосьці (штось), калісьці (калісь), дзесьці (дзесь).

Мяккі знак не пішацца:

- пасля мяккіх зычных перад мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: змена, свет, песня, звер, цвісці, здзяйсненне, абедзве – абодва, дзве – два;

паміж падоўжанымі зычнымі: суддзя, палоззе, раздолле, калоссе, каменне, багацце;

- пасля зацвярдзелых зычных ж, дж, ш, ч, р, ц: нож, дождж, ноч, ціш, шыр, моц;

- пасля губных б, п, м, ф: голуб, стэп, верф, сем;

- перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, якія не з’яўляюцца назвамі месяцаў: смаргонскі, любанскі, хатынскі, конскі, гарынскі,чань-чунскі, цянь-шанскі, цзінанскі;

пасля н перад ш: меншы, іншы;

- у назоўніках перад суфіксам -чык, калі слова без яго канчаецца не на -нь, мезен – мезенчык, канец – кончык, балон – балончык.

ІІ. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф паказваюць на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных з, с, дз, ц, л, н:

1. У словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, мадзьяр, канферансье, парцьеры, мільён, каньён;

2. Ва ўласных імёнах (імёнах па бацьку, прозвішчах, геаграфічных назвах) перад суфіксальным -еў- (-ёв-), утвораных ад імён на -ій: Марэсьеў, Аркадзьеў, Кандрацьевіч, Анатольевіч, Арсеньевіч;

Заўвага. Калі імёны па бацьку ўтвораны ад імён без канцавога -ій, то ў адпаведнасці з вымаўленнем яны пішуцца без раздзяляльнага мяккага знака: Арсень – Арсеневіч, Васіль – Васілевіч, Аркадзь – Аркадзевіч. Аднак такія напісанні не з’яўляюцца афіцыйна зацверджанымі.

3.У словах Ілья, Касьян і Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільіч, Касьянаў, Ульянаўна, Ульянаўск, разалью, нальеш, выльецца.

Апостраф пішацца перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я і націсным і :

1) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычную: аб’інець, між’ярусны, пад’езд, ін’екцыя, без’языкі, раз’юшаны, кан’юнктура, суб’ект, ад’юнкт;

2) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох-, шмат-: двух’ярусны, трох’ярусны, чатырох’ярусны, шмат’ярусны, шмат’ёмісты;

3) у сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных, акрамя [з], [дз], [с], [ц] і [ў]: надлоб’е, сям’я, пяцібор’е, куп’істы, Арэф’еў, саф’ян, Мар’іна Горка, вераб’я, кустоўе, салаўі, здароўе, але: лью.

Апостраф не пішацца:

1) пасля ў(у нескладовага) перад е,ё,і,ю,я: саўюць, абаўецца, салаўі; 2) у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: дзяржюрвыдавецтва, цэхячэйка, трэд-юніёны.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010