Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

7. У кожным радзе аднакаранёвых слоў графічна абазначце корань і вызначце яго значэнне. Якія словы з прыведзеных аднакаранёвых не маюць канчатка, а якія маюць нулявы канчатак?

Весялосць, вясёлы, весела, весяльчак, весялун, развесяліцца;

два, двойчы, двойка, падвоіць, дванаццаты, двое, двайняты,

дваякі, двухсотгоддзе, дваюрадны, дваіцца.

8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Якія з выдзеленых слоў маюць агульны корань у рускай і беларускай мовах, а якія адрозніваюцца?

Сумерки  плавный переход от светлого времени суток к ночи вечером и обратно  утром; оптическое явление в атмосфере Земли, когда погружение Солнца под горизонт невелико и оно подсвечивает верхние слои атмосферы. Это создает на поверхности Земли рассеянное, сумеречное освещение. Продолжительность сумерек определяется промежутком времени между заходом Солнца за горизонт и моментом, когда необходимо прибегать к искусственному освещению; она зависит главным образом от географической широты места наблюдения и склонения Солнца, т.е. положения его в данный день года на эклиптике (Энциклопедический словарь юного астронома).

9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Параўнайце марфемны склад і правапіс выдзеленых слоў у рускай і беларускай мовах.

Геометрия  одна из наиболее древних математических наук. Первые геометрические факты мы находим в вавилонских клинописных таблицах и египетских папирусах (III тысячелетие до н.э.), а также в других источниках. Название науки «геометрия»  древнегреческого происхождения. Оно составлено из двух древнегреческих слов: ge  «Земля» и metreo  «измеряю».

Возникновение геометрических знаний связано с практической деятельностью людей. Это отразилось и в названиях многих геометрических фигур. Например, название фигуры трапеция происходит от греческого слова trapezion  «столик», от которого произошло также слово «трапеза» и другие родственные слова. Термин «линия» возник от латинского linum  «лён, льняная нить». Еще в древности геометрия превратилась в дедуктивную, строго логическую науку, построенную на основе системы аксиом. Она непрерывно развивалась, обогащалась новыми теоремами, идеями, методами. Интересы геометров и направления их научных исследований порою менялись в процессе исторического развития этой науки, поэтому нелегко дать точное и исчерпывающее определение, что такое геометрия сегодня, каков ее предмет, содержание, методы (Энциклопедический словарь юного математика).

4.Арфаграфія

  1. Асноўныя палажэнні

Арфаграфія (грэч. orthos – правільны і grapho – пішу) – раздзел мо-вазнаўства, які вывучае сістэму агульнапрынятых, узаконеных, абавязковых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Менавіта агульнапрызнаныя правілы ўстанаўліваюць адзіныя пісьмовыя нормы, якія дапамагаюць мове ажыццяўляць сваю асноўную (камунікатыўную) функцыю, а таксама спрыяюць развіццю культуры.

Беларускі правапіс – гэта цэласная, заканамерная сістэма, у аснове якой ляжаць аб’ектыўныя адносіны паміж вуснай і пісьмовай мовай. У сувязі з тым што правілы арфаграфіі не з’яўляюцца аднатыпнымі, у беларускай арфаграфіі можна вылучыць наступныя раздзелы: 1) літарнае абазначэнне гукавога складу слоў; 2) правілы злітнага, праз злучок (дэфіс), раздзельнага напісання слоў; 3) правілы ўжывання вялікай і малой літары; 4) правілы пераносу слоў; 5) правілы графічнага скарачэння слоў.

Кожны раздзел арфаграфіі асноўваецца на пэўных прынцыпах. Прынцып арфаграфіі – асноўная заканамернасць, на якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Прынцыпы арфаграфіі вызначаюць выбар аднаго напісання з шэрагу магчымых. Так, напрыклад, слова грузчык можа быць запісана як гружчык, грусчык, грушчык, і пры гэтым чытацца аднолькава. Менавіта ў такіх слабых пазіцыях (а арфаграфія вывучае слабыя пазіцыі ў адрозненне ад графікі, якая вызначае адпаведнасць паміж гукамі і літарамі ў моцных пазіцыях) трэба кіравацца пэўным правілам пры выбары літары для перадачы гука. Такое месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напісанняў, што адпавядае існуючым правілам ці традыцыі, называецца арфаграмай (грэч. orthos – правільны, gramma – пісьмо). Да арфаграмы могуць адносіцца асобныя літары, напісанне слоў разам, праз злучок, асобна, перанос, а таксама графічныя скарачэнні слоў.

Напісанні, якія не патрабуюць прымянення арфаграфічных правіл, называюцца апорнымі напісаннямі: дарога, дзецям, краявід, перавозчык – абазначэнне націскных галосных; рака, зіма, вясна, знімаць – абазначэнне зычных перад галоснымі і санорнымі: мядзведзь, цень, боль, аб’ядноўваць, вось, боязь, ганьба, дзядзька, касьба, малацьба, жальба, Вязьма – абазначэнне мяккасці (спрадвечнай, этымалагічнай) мяккім знакам на канцы слоў пасля зычных з, с, дз, ц, л, н, а таксама перад цвёрдымі зычнымі і інш.

Апорныя напісанні неабходна ведаць, таму што на іх аснове ствара-юцца арфаграфічныя напісанні і з іх дапамогай правяраецца большасць ар-фаграм.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010