Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Матэрыялы для кіруемай самастойнай работы студэнтаў:

1. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых займеннікаў. Для якіх стыляў характэрна падобнае ўжыванне асабовых займеннікаў?

1) Алёша зноў упарта паўтарыў: «У школу я не пайду!» Сяргей ажно падскочыў: «То ідзі к чорту лысаму!.. 3 ім дырэктар школы размаўляе, як з чалавекам, а ён што папугай: не пайду, не пайду! Ты можаш адказаць па-чалавечаму, калі з табой размаўляюць?» (I. Шамякін)

  1. Маеўскі пяшчотна пагладзіў яе руку. «Ну, вось і слёзы... Куды нам да партызан са слязамі? Ён на момант задумаўся, а потым ціха сказаў: Пачакай крыху, Танюша» (I. Шамякін).

  2. Што найперш важна і дорага для нас у паэзіі Хадыкі? Паэтава шчырасць, маральная чысціня, душэўная самааддача і нават ахвярнасць, з якімі ён шукае, знаходзіць і абараняе свае жыццёвыя і творчыя прынцыпы, грамадскія і эстэтычныя ідэалы... Але сказанае намі толькі тады можа мець сэнс, калі мы звернемся да самога Хадыкі, дамо слова яго вершам.,. (В. Бечык).

  3. I хадзіў Амелька, сярод людзей цёрся ды ўсё азіраўся: ці няма якіх хітрыкаў збоку, ці не збіраецца падкалупіць цябе хто (М. Лынькоў)

2. Прачытайце і скажыце, у якім выпадку замест выдзеленага займенніка можна выкарыстаць займеннік ён, а ў якім  займеннік мы.

1) «Ян Матэйка, дзеці, гаворыць настаўніца, гэта быў такі польскі мастак. Слаўны мастак, на ўвесь свет. Ну, а ты што тут робіш, задуманы? Пакажы» (Я. Брыль). 2) Данік падае настаўніцы сшытак. «Ну, вядома. Усе ўжо малююць, а Малец... Трэба рабіць, а ты сядзіш ды думаеш пра нябесныя мігдалы...» (Я. Брыль).

3. Спішыце сказы і падкрэсліце размоўна-гутарковыя формы займеннікаў. У якіх стылях выкарыстоўваюцца падобныя формы?

1) Дзе столькі разгону для твае жвавасці, для твайго спрыту, для тваіх забавак, як не на касьбе (Я. Колас). 2) Крывёнак у акопе раптам змаўкае, я трывожна ўслухоўваюся але спакваля ягоны кулямёт грукоча далей (В. Быкаў). 3) Здаецца, Хведар спатоліў прагу свае душы, а што будзе далей, хай тое і будзе (В. Быкаў). 4) Іхняя хата стаяла недалёка ад маёй: звычайная сялянская хата (I. Навуменка).

4. Спішыце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю займеннікаў.

1) Нідзе няма такіх бяроз, як на маёй Радзіме. Такіх русявых доўгіх кос, такіх азімін. Такіх бароў, і курганоў, і калыханак... (Н. Загорская). 2) Вас шукаюць вочы мае, вас калышуць думы мае, вас чакае сэрца маё дык няўжо у вас знойдуцца сілы... Абмінуць?! (Н. Загорская). 3) Вы не зломкі, вы не зноскі, вы народ магутны (Я. Купала). 4) Хоць я ніколі не знайду сваіх слядоў і хісткай кладкі, а ўсё ж лячу к свайму гнязду, к свайму адзінаму пачатку (С. Грахоўскі)

Багаццем і разнастайнасцю марфалагічных форм вызначаецца д з е я с л о ў, і гэта дае магчымасць карыстацца сінанімічнымі заменамі адных форм другімі, ужываць адны формы ў значэнні другіх з наданнем тэксту адпаведнага стылю тую ці іншую танальнасць, эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку.

Так, формы цяперашняга часу ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях ужываюцца:

а) у значэнні прошлага ў тых выпадках, калі размова ідзе пра такія з'явы, падзеі і г.д., якія звярнулі на сябе асаблівую ўвагу і выклікалі адпаведнае пачуццё. Спалучэнне ў адным тэксце названых форм стварае ілюзію, што дзеянне адбываецца ў момант гутаркі, што яно нібы разгортваецца перад вачыма слухача ці чытача. Гэтым перадаецца эмацыянальная ўзрушанасць і дасягаецца большая выразнасць у адлюстраванні з'яў і падзей, напрыклад: Дзень быў хмурны і марозны адзін з тых зімовых дзён, якія пачынаюцца чароўнымі раніцамі: устаеш, выходзіш на двор і не можаш адарваць позірку ад дрэў такімі казачна цудоўнымі, фантастычна прыгожымі робіць іх іней (I. Шамякін);

б) у значэнні будучага, калі неабходна падкрэсліць, што дзеянне абавязкова адбудзецца: «Ну, сынок, звярнуўся Максім да Андрэя, пара спаць. Заўтра раненька едзем у лес. Відаць, ужо пайшоў бярозавік».

Формы прошлага часу ў гутарковай мове часам выкарыстоўваюцца ў значэнні будучага, якое наступіць адразу пасля моманту гутаркі: «Запрагайце, дзядзька Пятрусь, каня і я паехала», кінула Антаніна.

Формы будучага часу ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях могуць выкарыстоўвацца:

а) у значэнні цяперашняга, калі выказванню пра які-небудзь знешне звычайны факт, падзею, дзеянне ці з'яву надаецца эмацыянальна-экспрэсіўнае адценне: Вузкаю крывою стужкаю праходзіць між палеткаў вясковая дарога.То ўзбяжыць яна на горку, то спусціцца ў лагчыну, цёмнаю норкаю марскане ў лес, пад страху хмурных ялін, абагне курган, узгорак, роўнаю палоскаю ляжа на полі, перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску, згубіцца тут на мінутку і потым зноў выскачыць у поле і зноў пабяжыць калясіць грудзі зямлі (Я. Колас);

б) у значэнні прошлага для эмацыянальна-экспрэсіўнай перадачы такога дзеяння, якое ўзрушыла апавядальніка раптоўнасцю і неспадзяванасцю:

Я паклаў люльку, а Яська пайшоў ад мяне.

  • Куды ж ты пайшоў? пытаю.

  • Чаму куды? Дадому.

  • А ці ж твой там дом?

Як зарагоча ж мой Яська, як выхваціць з зубоў люльку... Ды як пусціць ён у мяне люлькаю, дык тая люлька аж загула ў мяне каля вушэй... (Я. Колас).

У гутарковым і мастацкім стылях формы будучага часу ў спалучэнні з часціцай бывала выкарыстоўваюцца для перадачы такіх дзеянняў у мінулым, успамін пра якія выклікае тыя ці іншыя пачуцці (замілавання, тугі і да т. п.): Бывала пойдзеш у лес, нарвеш арэхаў, нарэжаш баравікоў душа радуецца.

Для выражэння розных эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў у гутарковым, мастацкім і часткова ў публіцыстычным стылях выкарыстоўваюцца адны формы ладу дзеяслова ў значэнні другіх.

Даволі часта сустракаюцца выпадкі ўжывання форм загаднага ладу ў значэнні ўмоўнага: «Прыйдзі сёння Мікола, і мы скончылі б перакрываць страху, а так яшчэ заўтра прыйдзецца да паўдня тут быць»,  прамовіў Ігнат.

Формы ўмоўнага ладу выступаюць:

а) у значэнні абвеснага, калі размова пра што-небудзь вядзецца ў памяркоўным тоне ў форме просьбы, парады, жадання: Я хацеў бы прасіць вас, калега, пазнаёміць мяне з вашай грамадою... (Я. Колас);

б) у значэнні загаднага, калі просьба, парада ці пажаданне выказваюцца ў мяккай, далікатнай, ветлівай форме: Ты, Мікола, па Ваську схадзіў бы (Я. Брыль).

Ужыванне адных форм часу і ладу ў значэнні другіх, а таксама асабовых форм дзеяслова з рознымі значэннямі (гэта выразна відаць з аналізу стылістычнага выкарыстання асабовых займеннікаў) пашырана, як бачым, у гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях. Што да навуковага і афіцыйна-дзелавога стыляў, то для іх не характэрна пераноснае ўжыванне адных форм у значэнні другіх.

На вызначэнне асаблівасцей выкарыстання дзеяслоўных форм студэнтам для кіруемай самастойнай работы прапануюцца наступныя віды заданняў:

1. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю дзеяслоўных форм часу.

1) Сядзе хлопчык над крынічкай і не зварухнецца, пазірае, як над дзічкай пташачка снуецца і сваіх маленькіх дзетак корміць чарвячкамі (Я. Колас). 2)  Дык вось, першае каласнікі, потым дзверцы, потым манометр, потым помпа.. І ўсё? не паверыў Змітрок. Не ўсё, але астатняе можна зрабіць самім. Тады пайшлі да мяне абедаць (А. Кудравец). 3) Васіль заўважыў, што дзядзька Цімох таксама пачаў павольна, мерна махаць касою. Ён ідзе паціху, крыху горбячыся (I. Мележ). 4) «Добра, зараз іду ў інтэрнат, і з хлопцамі вырашым справу», змякчыўся Саша. 5) Выйдзеш за вёску жытнёвыя хвалі коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж... Клічуць дарогі ў бясконцыя далі… (К. Кірэенка).

2. Выпішыце з раздзела «Н а рэчцы» паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» прыклады ўжывання адных, дзеяслоўных форм у значэнні другіх і вызначце іх функцыянальна-стылістычную ролю.

3. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых дзеяслоўных форм ладу.

1) Мне хацелася б і павучыцца ў вас сяму-таму, бо вы ўжо набілі, як кажуць, руку і маеце практыку (Я. Колас). 2) Калі маеце вольную гадзінку, можа 6 пабылі крыху ў нас (К. Чорны). 3) А ён аднойчы вазьмі і прачніся , ці можа зусім не спаў, і выйшла ў іх з бацькам сварка (Я. Брыль). 4) А ты, Аленка, пачытала б мне што-небудзь яшчэ (Я. Брыль). 5) «Ведай я, што такі дождж пойдзе, не распачынаў бы новую сцірту», прамовіў Кузьма Раманавіч.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010