Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Асэнсаваць стылістычныя рэсурсы прыметніка для кіруемай самастойнай работы студэнтаў дапамогуць наступныя віды заданняў:

1. Прачытайце і вызначце стыль тэкстаў. Якія семантыка-граматычныя разрады прыметнікаў пераважаюць у кожным тэксце і якую функцыю яны выконваюць?

1) Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай.

  1. Літаратурнай мовай з'яўляецца не толькі мова мастацкай літаратуры; літаратурнай з'яўляецца мова перыядычнага і навуковага друку, мова школы, радыё, тэатра і г. д. Яна мае дзве формы бытавання: вусную і пісьмовую. Істотнай адзнакай літаратурнай мовы з’яўляецца наяўнасць у ёй агульнапрынятых норм, інакш кажучы, літаратурная мова гэта нармалізаваная агульнанародная мова (Ф. Янкоўскі).

  2. Ой, мае залатыя, мае харошыя... Гэта ж каб якая крыха, дык мяне б назусім у артысткі запісалі...

Гэта ж была я ў нядзелю на базары, у раёне. Ну, квактуху прадала -не нясецца, ведзьма, а ўсё ходзіць надзьмутая, як свякруха ліхая... Абаранкаў купіла сабе вязачку, люблю мачаць іх у гарачае малако. Ага... Управілася дый кірую сабе на аўтобусную станцыю (П. Місько).

4) Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем'я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоена-радаснаю задумённасцю (Я. Колас).

2. Спішыце. Падкрэсліце кароткія прыметнікі і вызначце іх функцыянальна-стылістычную ролю. У якім стылі звычайна выкарыстоўваюцца кароткія прыметнікі?

1) Радзіма! Адчуў я ў разлуцы з табою, як люб мне і дораг кут мілы бацькоў! (П. Прыходзька). 2) Як я выйду, маладзенька, за вароты ў поле, паліюцца самі слёзы з цяжанькай нядолі. Ой, крывава паліюцца мае горкі слёзы, бы расіца ў летню ночу з беленькай бярозы (Я. Купала).

3. Прачытайце сказы і вызначце, да тэксту якога стылю яны адносяцца. Спішыце, выкарыстоўваючы тую форму вышэйшай ступені прыметнікаў, якая больш пашырана ў адпаведным стылі.

1) У мяккай пшаніцы рыхлыя, мучністыя зярняты, (бяднейшыя, больш бедныя) на бялкі. 2) Дзень добры, маё дзіцятка. Надоечы брала каня. 3 тых пор, як схавалі мы бацьку, (лагоднейшым, больш лагодным) стаў старшыня. Дзякуй богу, здарова (Я. Янішчыц). 3) 3 ікры выходзяць лічынкі, зусім непадобныя на дарослага вугра: яны празрыстыя, маюць (карацейшае, больш кароткае) цела, моцна сціснутае з бакоў.

4. Прачытайце і вызначце формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў. Для якога стылю яны характэрны і якую функцыянальна-стылістычную функцыю выконваюць?

1) А добрыя рукі не раз лепей за поўныя скрыні (Г. Далідовіч). 2) Дома ўсё па-ранейшаму, па-старому. Працы хапае... Прашу, болей глядзі за сабою... Халера пабрала б гэтыя вершы, без іх мо было ў жыцці шчаслівей (Я. Янішчыц). 3) Ігнат Сцяпанавіч не заўважае, што субяседнік на сорак ці болей гадоў маладзей за яго (А. Кудравец). 4) Для мяне інтарэсы справы даражэй за ўсё (I. Шамякін).

5. Спішыце і падкрэсліце формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў. Скажыце, якія з іх з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а якія часцей ужываюцца ў тым ці іншым стылі.

1) У Каліноўскім увасоблены ў найвышэйшай ступені рысы, якія для лепшых мастакоў заўсёды былі і заўсёды будуць крыніцай творчага натхнення. Каліноўскі гэта высакароднасць ва ўсім: у кожным слове і ў кожным учынку, у самай вялікай грамадскай і самай нязначнай асабістай справе (Н. Гілевіч). 2) Шостая сімфонія Дз. Шастаковіча найвялікшы твор XX стагоддзя (ЛіМ). 3) Другая сям’я вузканосых малпаў чалавекападобныя малпы. Да іх належаць найбольш буйныя малпы: арангутанг, гарыла і шымпанзэ.

6. Прачытайце і вызначце формы ступеней параўнання прыметнікаў. Скажыце, чаму менавіта гэтым формам аддаецца перавага ў мастацкіх творах і ці ёсць сярод гэтых форм індывідуальна-аўтарскія.

1) Зямля мая далёкая, зямля мая цудоўная, Радзіма сінявокая, каму красой ты роўная? Мо, ёсць і прыгажэйшая, каму што ў свеце глянецца, мая ж найдаражэйшаю да смерці мне астанецца (К. Буйло). 2) Новы дзень павінен быць святлейшы, свет дабрэйшы, толькі дбайце шчыра (С. Басуматрава). 3) Так, казалі, прыйшоў ён найадважным салдатам, заслужоны ваяка Сымон Перагуд (П. Броўка).

7. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых прыметнікаў. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

1) 3 новенькім партфелем, свежанькім букетам выйшла яна з дому, чысценька адзета (П. Прануза). 2) А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты лазы, чаромхі ці крушыны... (Я. Колас). 3) Вялі загадкавы гоман казачныя ў прадночным змроку велізарныя хвоі, яліны (М. Лынькоў). 4) У яловых лясах жыве самая маленькая з нашых птушак каралёк. Увесь кароткі зімовы дзень каралёк корміцца. Ен спрытна становіцца тоненькімі пальчыкамі на вастрыё яловых іголак, як на хадулі, і дзюбай абследуе хвою, выцягваючы малюсенькіх насякомых і павукоў.

Стылістычныя ўласцівасці займеннікаў найбольш яскрава выяўляюцца ў сінанімічных заменах асабовых і варыянтных форм прыналежных займеннікаў. Так, асабовы займеннік ты ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях нярэдка ўжываецца ў абагульнена-асабовым значэнні, калі тое, пра што гаворыцца, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага: I каго з нас не ўзносіць вольна і шырока на сваёй хвалі сапраўдная паэзія, хто не зведаў гэтых своеасаблівых, шчаслівых і напоўненых імгненняў чытацкай творчасці, калі ты быццам сам творца, у поўным кантакце з паэтам, яго пачуццём і думкай, калі ты нібы і сам становішся ўпоравень з ім, адкрываеш хараство і сягаеш да духоўных вышынь... (В. Бечык). Пры такім ужыванні займенніка выказванне набывае своеасаблівую задушэўную танальнасць, інтанацыю непасрэднасці звароту да кожнага чытача ці слухача.

У гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры займеннік ты можа выкарыстоўвацца ў значэнні займенніка 3-яй асобы: Крапівою б каторага, каб ты сесці паўгода не мог!.. (Я. Брыль).

У гутарковым стылі займеннік ён можа ўжывацца ў значэнні займенніка ты, калі выказваецца пагарда да каго-небудзь: Усе працуюць, а ён, бачыш, лынды б'е. Бяры граблі і памагай бацькам!

У навуковым і публіцыстычным стылях замест займенніка я ўжываецца займеннік мы, каб падкрэсліць сумеснасць аўтара і чытача, лектара і аўдыторыі: Цяпер, як мы ведаем, верш «Бывай...» атрымаў новае жыццё, стаў цудоўнай песняй, якая заняла пачэснае месца ў рэпертуары «Песняроў» (В. Бечык).

У гутарковым стылі, калі той, хто гаворыць, як бы аб'ядноўвае сябе са сваім суразмоўнікам, займеннік мы замест ты (вы) можа выкарыстоўвацца:

а) для выражэння спагадлівых адносін: «Ну, як мы сёння сябе адчуваем?» звярнуўся доктар да Андрэйкі;

б) для выражэння жартаўлівых ці іранічных адносін да каго-небудзь: Ого, якія мы недаступныя. Пажыў у горадзе і ўжо без фігі ні да носа...

Звяртаючы ўвагу на сінанімічныя замены асабовых займеннікаў, неабходна разам з тым падкрэсліць, што раўнапраўную ролю ў выражэнні адпаведных значэнняў адыгрываюць асабовыя формы дзеяслова.

Сінанімічнымі з'яўляюцца розныя формы прыналежных прыметнікаў маёй – мае, тваёй – твае, яго ягоны, яеейны, сваёй – свае, наша – нашая, ваша–вашая, нашай – нашае, вашай – вашае, іх–іхні, наш – наскі і г. д. Першыя займеннікі кожнай пары ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы і з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а другія выкарыстоўваюцца ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях, надаюць выказванню адценне непасрэднасці, размоўнасці: Струна на скрыпачцы яшчэ не ўсё, каб можна было ад ейных песень аж плакаць . Карамазаў); Паволі, з жалем, стары загаварыў: «Тут некалі стаяла нашая хата» . Броўка).

У мастацкім, публіцыстычным і гутарковым стылях асабовыя, прыналежныя і інш. займеннікі могуць сэнсава выдзяляцца. У такім разе (асабліва калі лагічны націск падае на займеннікі) яны надаюць тэксту выразную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку ці служаць сродкам характарыстыкі персанажаў: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. (Я. Колас); Апейка неспадзеўкі стаў злавацца. «Чорт вас пабяры! нават злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха. Для вас, для вашага шчасця стараюцца, гінуць людзі. А вы, вы за сябе стаяць не ўмееце!.. Ты не бандыт, ты крот, які пакаецца ў сваёй нары. I толькі адну сваю шкуру беражэ. А там хоць трава не расці! Хай другія прынясуць табе шчасце на талерцы!..» (I. Мележ).

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010