Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4. Слоўнік паняццяў

Арфаграма

(гр. orthos – правільны, gramma – пісьмо) асобнае напісанне, якога датычыцца пэўнае правіла правапісу.

Арфаграфія

(гр. orthos – правільны, grapho– пішу) сістэма агульнапрынятых, узаконеных, абавязковых правіл пісьма, якія забяспечваюць аднолькавую перадачу на пісьме слоў літаратурнай мовы ўсімі членамі грамадства.

Асіміляцыя

(лац. assimilatio– прыпадабненне) з’ява, якая ўзнікае паміж гукамі аднаго тыпу – галоснымі або зычнымі – і заключаецца ў поўным або частковым прыпадабненні гукаў.

Дыграф

(гр. di(s) – двойчы, grapho – пішу) абазначэнне ў алфавіце аднаго гука дзвюма літарамі (у беларускай мове дз, дж).

Ідэаграфія

(гр. idea – паняцце, grapho – пішу) адзін з тыпаў пісьма, у якім спецыяльныя знакі (ідэаграмы) перадаюць не гукі і не склады, а цэлыя словы або паняцці.

Кірыліца

адзін з двух першых славянскіх алфавітаў, назва якога паходзіць ад імені Кірыла – першага славянскага асветніка IX стагоддзя.

Латынка

1) літары лацінскага алфавіта;

2) адзін са старажытных славянскіх алфавітаў, які ўяўляе сабой спробу прымянення лацінскага алфавіта да славянскай мовы; спробы гэтыя, аднак, не далі станоўчых вынікаў.

Піктаграфія

(лац. pictus – маляўнічы, grapho – пішу) старажытнейшы спосаб пісьма малюнкамі, пры якім схематычны малюнак перадае іменна тое, аб чым трэба паведаміць.

Фаналогія

(гр. phone – гук, logos – слова, паняцце, вучэнне) раздзел фанетыкі, у якім вывучаюцца фанемы.

Фанема

(гр. phonema – гук, голас) найменьшая гукавая адзінка мовы, пры дапамозе якой адрозніваюцца словы, дакладней – гукавыя абалонкі слоў.

Фанетычная транскрыпцыя

такі запіс вуснай мовы, пры якім захоўваецца поўная адпаведнасць паміж літарамі і гукамі з усімі асаблівасцямі іх вымаўлення, абумоленымі пазіцыяй гука ў слове.

Фанетычны прынцып

адзін з прынцыпаў пабудовы арфаграфіі, які заключаецца ў тым, што напісанне слова адпавядае яго вымаўленню.

Фанетычныя законы

1) фармулёўкі пэўных гукавых змен, што адбываліся ў пэўны гістарычны адрэзак часу ў развіцці той або іншай мовы;

2) гукавыя адпаведнасці, якія ўстанаўліваюцца пры дапамозе параўнальна-гістарычнага метаду паміж паасобнымі роднаснымі словамі.

Фраза

(гр. phrasis – выраз, моўны зварот) 1) сінонім тэрміна сказ; 2) сэнсавае адзінства, цэласнасць якога выражаецца закончанасцю інтанацыі, паўзай; 3) сінонім тэрміна фразеалагічная адзінка.

Літаратура

1. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. Мн., 1987.

2. Беларуская граматыка: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мн., 1985.

3. Бірыла М.В. Слоўнік націску ў беларускай мове. Мн., 1992.

4. Камароўскі Я.М., Сямешка Л.І. Сучасная беларуская мова: Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Мн., 1985.

5. Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

6. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне. Мн., 1987.

7. Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мн., 1993.

8. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990.

9. Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. Мн., 1976.

10. Янкоўскі Ф.М. Сучасная беларуская мова. Мн., 1984.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010