Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Матэрыялы для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку

1. Заслухоўванне, абмеркаванне даклада студэнтаў «Графіка», які ўключае наступны план:

1. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва.

2. Графіка і алфавіт.

3. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай мове.

5. Асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

2. Пытанні для вуснага кантролю:

1. Што вывучае графіка?

2. Якія літары беларускага алфавіта з’яўляюцца адзіночнымі, якія двухзначнымі?

3. У чым сутнасць складовага і гукавога прынцыпаў беларускай графікі?

4. Якія, акрамя літар, графічныя сродкі ўваходзяць у беларускую графічную сістэму?

5. Што вывучае арфаэпія?

6. Якія існуюць стылі вымаўлення? У чым іх адметнасць?

7. Якія зычныя складаюць асаблівасць беларускага літаратурнага вымаўлення?

8. Назавіце нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

9. Якія адхіленні ад норм беларускага вымаўлення назіраюцца ў мове асобных носьбітаў? Якія іх прычыны?

Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

Пад кантролем выкладчыка

1. Абазначце над літарай г, які гук вымаўляецца ў наступных словах.

Госці, гуз, гонта, агрэсія, грыб, дыялог, парог, прапаганда, дарога, ганак, гармата, гузік, плуг, скарга, гвалтоўны, стог, грэчка, готыка.

2. Вызначце «чацвёртае лішняе» і абгрунтуйце свой адказ.

а) Падзея, дзверы, падземка, падзвіжнік.

б) Возера, волас, вобласць, воблака.

в) Ісціна, іншы, іголка, іхні.

г) Ураджай, дагледжаны, аджыць, сяджу.

д) Бясшумны, расчасаць, хвалюешся, расчысціць.

е) Змяць, звінець, збегаць, згінуць.

3. Абазначце, як вымаўляюцца падкрэсленыя зычныя.

Спектр, свісток, схема, смех, сфера, скептык, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, з’ява, здзейсніць, у прызме, згінуць, згіб, злёт, апладысменты, пяскі, скіфы, у адозве, аб нацыяналізме.

4. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні прыназоўнік вымаўляецца па-рознаму.

Зрабілі з бярозы, выйшлі з двара, сплялі з саломы, ліў з вядра, выехаў з лесу, звесткі з гісторыі, пашылі з шоўку, з жыцця героя, пайсці з песняй.

5. Падбярыце да наступных тэрмінаў беларускія адпаведнікі, аб’ядноўваючы іх у групы згодна з правіламі вымаўлення і правапісу.

Кодификация законодательства, денежная система, экономические законы, подписка о невыезде, всенародное голосование, валютные ценности, местные органы власти, освобождение от должности, областная прокуратура, земельный кодекс, Декларация прав человека ООН, демаркация государственной границы, коллегиальность, валовый национальный продукт, штрейкбрехер, местное управление, презумпция невиновности, позднее раскаяние, жилищный кодекс, социально-групповые интересы, дипломатический иммунитет, коллегия адвокатов, опись имущества, ордер, юридическая наука, лжесвидетельство, льготы военнослужащим, ассоциация адвокатов, ограниченная дееспособность, дипломатическая неприкосновенность, кодекс о браке и семье.

6. Напішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.

Арест, бобр, мышление, одиннадцать, демонстрировать, дремота, рекомендовать, черёмуха, аксиома, диаметр, феодал, океанский, авиапочта, миллиардер, отвязать, Демьян, в лесничестве, тюркский, манна, Наталья, возвышенность, мадонна, аттракцион, аннулировать, биссектриса, судья, путешествие, Мекка, орган, Обь, взморье, околица, правительство, собственность, вдоль, остроугольный, ультразвук, областной, батальон, Григорьевич, здоровье, въехать, интервью, меньше, мадьяр, Соловьёв, воробьи, адъютант.

7. Запішыце прыказкі і прымаўкі. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні часціца не вымаўляецца па-рознаму.

1. Адна ластаўка вясны не робіць.

2. З песні слова не выкінеш.

3. Навука хлеба не просіць.

4. Розуму на кірмашы не купіш.

5. Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш спазнаеш.

6. Не рабі ліхога і не бойся нікога.

7. Не капай на людзей ямы: сам у яе ўвалішся.

8. Не святыя гаршкі лепяць.

8. У тэрмінах-фразеалагізмах вызначце колькасць мяккіх зычных.

Персона нон грата, персона грата, ісціна ў апошняй інстанцыі, залаты запас, падвойная зорка, грымучая ртуць, блукаючая зорка, кропка замярзання, запас трываласці, чорная дзірка, ланцуговая рэакцыя, выйсці ў тыраж, зорка першай велічыні, на свой капыл, размаляваць пад арэх.

9. Запішыце па 3-4 поўныя назвы: 1) дзяржаўных устаноў і арганізацый Беларусі; 2) беларускіх вышэйшых навучальных устаноў; 3) ганаровых званняў і вышэйшых пасад; 4) ордэнаў і медалёў; 5) выдавецтваў, газет і часопісаў; 6) паэтаў і пісьменнікаў; 7) мастацкіх твораў. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.

10. Зрабіце арфаграфічны разбор слоў у сказе.

Плённасць жыцця – найважнейшае шчасце. (У.К.)

11. Затранскрыбіруйце верш і на аснове яго матэрыялу назавіце нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песняй, што расчуліла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,

Дзякуй лёсу,

маю не ў нагрузку –

Зорны крыж Мацея Бурачка…

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску. (Я. Янішчыц)

12. З прапанаваных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўныя. Свой выбар пацвердзіце (вусна) правіламі.

у пры[з’м’]е – у пры[зм]е

брат [ы]ван – брат [йі]ван – брат [і]ван

[шч]ар[сц’в’]ець – [сч]ар[с’ц’в’]ець – [шч]ар[с’ц’в’]ець

пе[нс’]ія – пе[н’с’]ія

да[св’]е[дч]аны – да[с’в’]е[чч]аны

мі[жі]нстытуцкі – мі[жы]нстытуцкі – мі[шы]нстытуцкі

кантра[стн]ы – кантра[сн]ы

[б’эз] ласкі – [б’аз] ласкі

ра[сч]ы[сц’]іць – ра[шч]ы[с’ц’]іць – ра[сч]ы[с’ц’]іць

ва[к]зал – ва[г]зал

чэ[шск’]і – чэ[сск’]і – чэ[ск’]і

[с’в’]іт[э]р – [с’в’]іт[а]р – [св’]іт[э]р

у пры[зм]е – у пры[з’м’]е

нарэ[жц’]е – нарэ[шц’]е – нарэ[с’ц’]е

Мінск [ы] Полацк – Мінск [і] Полацк

А[ф]ганістан – А[ў]ганістан

[н’а] быў – [н’э] быў

э[к]замен – э[г]замен

бара[ц’]ба – бара[дз’]ба

[с’]кінуц – [с]кінуць

а[дц’]ягваць – а[тц’]ягваць – а[ц’ц’]ягваць

а[дч]ыніць – а[тч]ыніць – а[чч]ыніць

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010