Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

3.5. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны

Правільнае літаратурнае вымаўленне – паказчык агульнай культуры чалавека. Аднак, і па радыё, і па тэлебачанні, і ў паўсядзённым жыцці даволі часта парушаюцца вымаўленчыя нормы. Л.У. Шчэрба вельмі слушна падкрэсліваў, што «памылкі ў вымаўленні нічым не лепшыя за памылкі, напрыклад, у родзе назоўнікаў, у склоне і г.д., а часам бываюць нават горш за іх, бо перашкаджаюць ажыццяўленню асноўнай мэты мовы – камунікацыі, г.зн. узаемаразумення».

Прычынамі парушэння норм літаратурнага маўлення з’яўляюцца:

1. Уплыў дыялектнай мовы, калі людзі захоўваюць асаблівасці мясцовай гаворкі: капаніца, начніца, з[і]мля, р[і]ка, бур[я]к, халодна, мамо, тато, збожа, камінэ, насене, вядзець, пішыць.

2. Уплыў рускай мовы: 1) вымаўленне [г] выбухнога на месцы фрыкатыўнага [г] (г[г]орад, г[г]ерой, аг[г]арод); 2) вымаўленне [ч] як [ч’] (ч[ч’]ай, ч[ч’]орны, ч[ч’]асты); 3) вымаўленне гукаў [л], [в], [ф] на месцы губна-губнога [ў] (траў[в]ка, воў[л]к, кроў[ф’]); 4) вымаўленне двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з] на месцы афрыкатаў (дажд[д]ж[ж]ы, ксянд[д]з[з]ы); 5) вымаўленне гукаў [шш] замест [шч] і інш. (шч[‘]асце).

3. Уплыў арфаграфіі: гарадскі, змена, іскры, не вывучыў, без страху, бясшумна замест гара[ц]кі, [з’]мена, [jі]скры, [н’а]вывучыў, [б’ас] страху, бя[ш]шумна і інш.

Заключаючы размову пра адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, нагадаем (каб кантраляваць уласнае вымаўленне) слушнае выказванне англійскага лінгвіста Г. Суіта: «Пакуль мы не ведаем, як сапраўды гаворым, мы не можам адказаць на пытанне, як мы павінны гаварыць».

3.6. Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца ўсе (за выключэннем выклічнікаў) часціны мовы. Аналіз ужывання слоў, самастойных часцін мовы і іх форм паказвае перавагу адных часцін мовы над другімі. У навуковых тэкстах (у параўнанні з размоўным, публіцыстычным і мастацкім стылямі) менш ужывальныя дзеясловы, пры гэтым большасць дзеясловаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі абазанчаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы: Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу, складаецца з цукрозы.

Тэхналагічны працэс вырабу Ц. з цукровых буракоў (маюць 17–20 % цукрозы): буракі мыюць і разразаюць на тонкую стружку; на дыфузійных апаратах з яе атрымліваюць дыфузійны сок, які апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекцыя) і вуглякіслым газам (сатырацыя); потым сок фільтруюць, насычаюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць і атрымліваюць утфель – цукр. сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу. Крышталікі аддзяляюцца на цэнтрыфугах, прамываюцца і высушваюцца, атрымліваецца цукар-пясок (БелСЭ).

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеясоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем: гаварэнне, маўленне, прасейванне, ачыстка, змешванне, растварэнне, фільтрацыя, дабаўленне, падрыхтоўка, пашырэнне, пераўзбраенне, распаўсюджанне, паступленне, рэалізацыя, размеркаванне, фінансаванне, укладанне.

Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці» – выкарыстоўваецца лектарамі, выкладчыкамі ў навучальных установах).

У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца прыметнікі як сродак пераважна-класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйны характар. Вось, напрыклад, выдзяляюцца тыпы сказаў: простыя (аднасастаўныя і двухсастаўныя), простыя ўскладненыя, складаныя (складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя складаныя сказы, сказы з рознымі відамі сувязі).

Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць ў склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: бюджэтнае фінансаванне, валютныя аперацыі, дэмаграфічная сітуацыя, занальныя цэны, знешні гандаль, падатковыя льготы (эканоміка); абстрактная лексіка, артыкуляцыйная база, безасабовы сказ, зваротны займеннік, зладзейскія жаргоны, галасавыя звязкі, дзяржаўная мова, камунікатыўная функцыя (лінгвістыка); джэнтэльменскае пагадненне, дзяржаўная манаполія, дзяржаўны кантроль, трацейскі суд, прэзумпцыя невінаватасці, дыпламатычны імунітэт, дыпламатычная недатыкальнасць, давераная асоба (юрыдычная).

Формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў вызначаюцца ў беларускай мове досыць значнымі стылістычнымі магчымасцямі. Простыя формы прыметнікаў і прыслоўяў як стылёва нейтральны сродак ужываюцца ва ўсіх стылях. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання амаль не ўласцівы для навуковых тэкстаў, а аналітычныя формы (складаныя) вызначаюцца кніжнасцю і ўжывальнасцю ў навуковых тэкстах: больш свабодным, менш значным, больш выразна, менш актуальна і інш.

Дзеепрыметнікі як асобая форма дзеяслова ў беларускай мове значна абмежаваны ва ўсіх стылях мовы ў параўнанні з рускай мовай. Так, напрыклад, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнага цасу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), а прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш- лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям, параўн.: адыходзячы (аўтобус) і адыходзячы (разгаварыліся), зелянеючы (лес), зелянеючы (выдзяляўся). павесялеўшы (хлопец), павесялеўшы (загаварыў).

Аналіз навуковых тэкстаў і асобных тэрміналагічных слоўнікаў, на жаль, сведчыць аб адсутнасці абмежаванняў ва ўжыванні адзначаных дзеепрыметнікаў: бягучы продаж, аргументуючая рэклама, вядучы прэзентацыі, інтрыгуючы загаловак, лідзіруючае становішча, падмацоўваючая рэклама, пульсуючы графік, стрымліваючыя фактары канкурэнцыі, упраўляючы па гандлі (сродках) і інш.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашнега часу з суфіксамі -ем-, -ім- абмежаваныя ва ўжыванні (не характэрны для беларускай мовы), аднак падаюцца ў некаторых тэрміналагічных слоўніках: кантралюемы тавар, кіруемая вертыкальная маркетынгавая сістэма, кіруемая канкурэнцыя, неканверсуемая валюта, плануемы паказчык для рынку, свабодна канверсуемая валюта і інш.

Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў -уч- (-юч-) марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучае планаванне, бягучы рамонт, бягучы рахунак, бягучы продаж, бягучы кошт, вядучы прэзентацыі і інш.

Адзначым: выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы формаў дзеясловаў у навуковых тэкстах не адпавядае норме, разбурае лад мовы.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010