Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Беларуская нацыянальная мова і яе формы

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Нацыянальная мова – мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова складаецца ў перыяд развіцця народнасці ў нацыю і звязана з развіццём капіталістычных адносін.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.

Мясцовыя гаворкі, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы, аб’ядноўваюцца ў дыялекты. Дыялект (гр.dialektos – гаворка ) – разнавіднасць нацыянальнай мовы, на якой гавораць людзі пэўнай мясцовасці, тэрыторыі. Беларускія гаворкі падзяляюцца на два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяцца пераходныя гаворкі, іх называюць сярэднебеларускімі (або цэнтральнабеларускімі).

Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа. Беларуская літаратурная мова – гэта ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы.

Сістэму норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы складаюць:

  • арфаэпічныя – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў;

  • акцэнталагічныя – правільная пастаноўка націску;

  • арфаграфічныя – правільнае напісанне слоў;

  • лексічныя і фразеалагічныя – правільны выбар слова (фразеалагізма) і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях;

  • словаўтваральныя – правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы;

  • марфалагічныя – правільнае выкарастанне форм слоў;

  • сінтаксічныя – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

  • пунктуацыйныя – правільная пастаноўка знакаў прыпынку;

  • стылістычныя – выкарастанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем.

Мова выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лёсам беларускага народа. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісьменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

2.Функцыі мовы ў грамадстве

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае наступныя функцыі:

  • камунікатыўную (мова як сродак чалавечых зносін);

  • кагнітыўную (інструмент мыслення і пазнання свету);

  • акумулятыўную (сродак пазнавання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа);

  • пазнавальную (папаўненне чалавекам сваіх ведаў);

  • эмацыянальна-эстэтычную (сродак выказвання думак і пачуццяў, сродак уздзеяння на чалавека, сродак эстэтычнага і маральна-этычнага развіцця чалавека);

  • намінатыўную (сувязь чалавека з навакольным асяроддзем);

  • рэгулятыўную (мова рэгулюе адносіны ў разных сферах жыцця – гаспадарчай, культурнай, навуковай, палітычнай, бытавой);

  • этнічную (мова рэгулюе адносіны на дзяржаўным узроўні зносін паміж этнічнымі групамі і карэнным насельніцтвам).

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010